"Вінаграднік" пра выпрабаванне - духоўнае суцяшэнне і пакінутасць  (паводле святога Ігнацыя Лаёлы)
Называю утешением состояние души, когда в ней пробуждается некое внутреннее движение, от чего она начинает воспламеняться любовью к Творцу и Господу своему; и вследствие этого не может любить никакой твари на земле ради нее самой, но только во Творце всех. Это бывает также и в том случае, когда слезы, источаемые душой, побуждают ее - через раскаяние в своих грехах, или страданиями Господа нашего Иисуса Христа, или чем иным, относящимся непосредственно к Его служению и славе, - к любви к Господу...



"Вінаграднік" пра выпрабаванне - духоўнае суцяшэнне і пакінутасць  (паводле святога Ігнацыя Лаёлы)
Духоўнае суцяшэнне

316
Третье правило: О духовном утешении. Называю утешением состояние души, когда в ней пробуждается некое внутреннее движение, от чего она начинает воспламеняться любовью к Творцу и Господу своему; и вследствие этого не может любить никакой твари на земле ради нее самой, но только во Творце всех. Это бывает также и в том случае, когда слезы, источаемые душой, побуждают ее - через раскаяние в своих грехах, или страданиями Господа нашего Иисуса Христа, или чем иным, относящимся непосредственно к Его служению и славе, - к любви к Господу.

Наконец, называю утешением всякое увеличение веры, надежды и любви и всякую внутреннюю радость, призывающую и привлекающую к предметам небесным и к спасению души, соделывая ее спокойной, умирённой во Господе и Творце ее.

Заўважце, што духоўнае суцяшэнне ў разуменні святога Ігнацыя – гэта зусім не нашыя эмацыйныя перажыванні, калі нам добра. Такія эмацыйныя перажыванні можна выклікаць музыкай, дэкарацыямі ў касцёле (выключанае святло, запаленыя свечкі), добрым спевам або добрай кампаніяй. Вельмі часта гэта будуць выключна эмацыйныя перажыванні. Для святога ж духоўнае суцяшэнне – гэта нешта іншае. Гэта ўнутраны парыў душы ў напрамку да Бога, у выніку чаго душа пачынае любіць Бога больш за ўсялякія створаныя Ім рэчы (людзей, традыцыі, сябе самога). Калі падчас эмацыйных перажыванняў чалавек больш думае пра сябе, пра тое, што яму добра, то падчас духоўнага суцяшэння чалавек думае пра Бога, неба, пра збаўленне душы. Папа Рымскі Францыск кажа, што радасць хрысціяніна павінна вынікаць з усведамлення таго, што ты запрошаны на Нябесны Пір, што табе прыгатавана месца ў Небе. Асноўнае ў духоўным суцяшэнні – гэта тое, што гаворка ідзе пра дар ад Бога, якога нельга заслужыць. Ён не прыходзіць як вынік нашага посту ці малітвы, ці нашай праведнасці, хаця ўсе гэтыя рэчы могуць спрыяць таму, што Бог дасць нам духоўнае суцяшэнне. Гэта дармовы дар ад Бога. Чалавек перастае думаць пра сябе, а ўсім сэрцам і душою накіроўваецца да Бога.

Духоўнае суцяшэнне можа, хаця і не абавязкова, суправаджацца моцнымі эмоцыямі. Святы Ігнацы кажа пра слёзы пакаяння за свае грахі. Ідзе размова не пра слёзы самаасуджэння, калі чалавек думае пра сябе і не можа пагадзіцца з тым, што ён аказаўся не такі, як бы яму хацелася. Ідзе размова пра боль з тае прычыны, што ён прынёс боль Богу. Гэтыя слёзы вынікаюць з любові да Яго і таму ў гэтым моманце чалавек адчувае Божую прысутнасць і суцяшэнне. Іншыя моманты праяўлення эмоцый, паводле святога – гэта слёзы, выкліканыя мукай Хрыста, або Яго служэннем, ці Яго славай. Часам прыходзіць пачуццё супакою або пачуццё радасці. Лічу, што згаданыя перажыванні, пералічаныя святым Ігнацым – гэта толькі некаторыя прыклады і спіс далёка не поўны. Аднак яднае іх адна рэч – яны скіраваныя на Бога, вядуць да Яго. Менавіта таму святы піша, што духоўнае суцяшэнне – гэта таксама рост веры, надзеі і любові.

Каб было больш зразумела, адзін прыклад. Падчас аднаго падарожжа на машыне, Бог даў мне духоўнае суцяшэнне. Яно прыйшло не ў выніку малітвы. Яно было абсалютна незаслужаным дарам. У гэтым моманце ўсё страціла для мяне сэнс і ўсялякую вартасць. Гэта быў хіба што адзіны момант, калі я быў гатовы памерці і быць з Госпадам, ні кропелькі не шкадуючы і не баючыся. Уся мая душа думала толькі пра Яго і Ягоную Любоў. У выніку чаго я абсалютна не мог паўстрымацца ад слёзаў.

"Вінаграднік" пра выпрабаванне - духоўнае суцяшэнне і пакінутасць  (паводле святога Ігнацыя Лаёлы)  Айцец Юзаф Казлоўскі SJ, каментуючы дар духоўнага суцяшэння, кажа пра наступныя змены ў чалавеку. Чалавек, які яго атрымаў, ужо не можа затрымаць радасць у сабе. Яму хочацца скарэй падзяліцца з іншымі, як Марыя, каторая пасля дабравешчання анёла спяшаецца да сваёй сваячкі Альжбеты (Лукі 1,39-40), або нібы жанчына, якая знайшла згубленую драхму і кліча сваіх сябровак, каб яны таксама радаваліся разам з ёй (Лукі 15,9). Чалавек у стане духоўнага суцяшэння не разумее, як ён раней ён не бачыў Любові і прыгажосці Бога. Не разумее таксама, чаму людзі не бачаць Яго прысутнасці і не жадаюць быць з Ім. Такі чалавек можа зрабіць нашмат больш, чым, як здаецца, яму дазваляюць яго магчымасці. Мы гатовыя ў такія моманты ісці на край свету, таму што яўна адчуваем, што мы не адны, але з намі ёсць сам Бог. Тады знікаюць неспакоі нашага бытавога жыцця, якія так доўга нас мучылі (праца, адносіны з людзьмі, навука, грошы і г.д. (Мц 6,25-26). У такім стане чалавек можа доўга маліцца. Можа доўгія гадзіны прабываць перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам, нічога пры гэтым не гаворачы, паколькі верыць, што Айцец Нябесны ўсё ведае, перш чым мы Яго папросім. Больш важным для чалавека становіцца проста быць з Богам, чым нешта выпрасіць. У стане суцяшэння чалавек здольны ад усяго сэрца любіць ворагаў. Не мае ні да кога прэтэнзій і жалю, не думае пра мінулае, пра тое, як яго пакрыўдзілі, але не думае і пра будучыню, не перажывае за яе. Ён жыве дадзенай хвілінай і шчаслівы ёй. Важнейшым для ў гэты час становіцца падпарадкаванне Божай Волі.

Духоўная пакінутасць

317
Четвертое правило: О духовной оставленности. Называю оставленностью все противоположное утешению, о чем изложено в третьем правиле; а именно - помрачение души, ее волнение, влечение к вещам низким и земным, беспокойство по поводу разных искушений и напастей, побуждающих к неверию, оставление без надежды, без любви; когда душа видит себя вполне ленивой, равнодушной, опечаленной и как будто отлученной от Творца и Господа своего. Ибо как утешение противоположно оставленности, так и мысли, возникающие от утешения, противоположны мыслям, рождающимся от оставленности.

318
Пятое правило: Во время оставленности никогда не нужно делать перемены, но сильно и неуклонно стоять при намерении, которое имелось в день, предшествующий этой оставленности, или во время предыдущего утешения. Ибо как в утешении ведет нас и советами своими направляет дух добрый, так в оставленности - дух злой, коего советы не могут указать пути к какому бы то ни было благому решению.

"Вінаграднік" пра выпрабаванне - духоўнае суцяшэнне і пакінутасць  (паводле святога Ігнацыя Лаёлы)
Гаворка тут ідзе пра тое, што трэба змусіць сябе рабіць усё, што рабіў дагэтуль. Калі гэта была малітва, то я павінен таксама маліцца, не змяняючы нічога. Калі гэта было нейкае служэнне, то таксама нельга ад яго адыходзіць і г.д. І, вядома, нельга прымаць радыкальных рашэнняў ці глабальных зменаў, напрыклад, адносна паклікання, працы альбо вучобы.

319
Шестое правило: Хотя во время оставленности мы не должны изменять наши решения, все же весьма полезно внутренно измениться перед лицом такой оставленности; например, прилежнее молясь, размышляя, усиленно испытывая совесть и более усердно предаваясь покаянию.


Вельмі важны нюанс. Мы не проста павінны чакаць, калі скончыцца гэты перыяд пакінутасці. Мы павінны з ім змагацца. Трэба ламаць сябе і прыкладаць больш намаганняў. Святы Ігнацы раіць нам рабіць гэта праз большыя намаганні ў малітве, духоўныя разважанні, праз рахунак сумлення і больш пільную падрыхтоўку да пакаяння.

Аднойчы адзін чалавек падзяліўся са мной тэмай духоўнага голаду. Мне здаецца, што яна звязана з паняццем духоўнай пакінутасці. Гэты чалавек сказаў, што людзі прыходзяць у касцёл духоўна галодныя. Яны чакаюць, што тут іх нехта насыціць. Чакаюць, што казанне нешта ім дасць, што пасля прыняцця Святой Камуніі нешта зменіцца, што яны нарэшце сустрэнуць людзей, якія іх падтрымаюць, што пабудуць на праслаўленні ці “Вінаградніку” і ўсё зменіцца і г.д. А ў выніку часта яны ўсё роўна адыходзяць галоднымі. Чаму? Таму што людзі шукаюць больш-менш простай таблеткі, якая вылечыць іх, у той час, калі трэба сагнуць перад Госпадам калені і прыкласці максімум намаганняў, шукаючы Яго самога. Толькі Ён можа нас насыціць і толькі Ён выбірае, якім чынам гэта зробіць. Адзін раз Ён нас насыціць праз Эўхарыстыю, а іншым разам праз казанне ці Біблію, а іншым разам увогуле на пустым месцы. Але галоўнае – нельга чакаць, што голад сам па сабе некалі там скончыцца.

Сапраўды бачу сувязь гэтага назірання з тэмай духоўнай пакінутасці. Нашае трыванне ў духоўнай пакінутасці павінна быць актыўным.

320
Седьмое правило: Пребывающий в оставленности, пусть думает, что Господь, испытания ради, предал его естественным или природным его силам, дабы сопротивлялся разным побуждениям и искушениям врага; ибо сопротивляться он может, но мощью Божией, которая никогда его не оставляет, хотя он ее ясно не чувствует, так как Господь отобрал у него великое рвение, большую любовь и сильную благодать, оставляя, однако, благодать, достаточную для вечного спасения.

321
Восьмое правило: Пребывающий в оставленности должен прилагать усилия к тому, чтобы сохранить терпение, так как оно противостоит грядущим напастям, и помышлять о том, что вскоре будет утешен, если всеми своими силами будет бороться с оставленностью, как о том сказано в Шестом правиле.


Духоўная пакінутасць – гэта час выпрабавання ад Госпада. Мы часта думаем, што прысутнасць Божая праяўляецца тады, калі мы нешта асаблівае адчуваем, напрыклад, падчас малітвы праслаўлення, малітвы заступніцтва, або ў іншых сітуацыях. Нам здаецца, што калі нам добра і адбываецца нешта надзвычайнае, то тут менавіта і ёсць Бог. Калі ж ідзе «нармальнае», спакойнае жыццё – ну то Бога тут асабліва няма і я ўсё раблю сваімі сіламі. Асабіста мне Госпад двойчы паказаў, што гэта не праўда. Нашае «нармальнае» жыццё, без надзвычайнасці, насамрэч поўнае Божай прысутнасці. Прычым, думаю, што гэта датычыць як веруючых, так і няверуючых людзей. У гэтым жыцці дзейнічае і прысутнічае Бог. Для таго, каб паказаць, што жыццё без Яго прысутнасці нічога не вартае, Бог не павінен спасылаць на нас кары і асаблівае выпрабаванне, Ён проста нібы закрывае Сваё Аблічча і ў нашым жыцці пачынаецца кашмар. Менавіта гэта хоча сказаць святы Ігнацы. Духоўная пакінутасць пачынаецца тады, калі Бог дазваляе нам адчуць, што гэта значыць – жыць без Яго прысутнасці і ласкі, спадзеючыся толькі на свой розум і свае сілы.

Мой уласны досвед паказвае, што ў такія моманты ўсё губляе сэнс. Па-людзку, нібыта ўсё нармальна. У цябе атрымліваецца праца, няма страшных грахоў, людзі табой задаволеныя, цэняць тваю паслугу, усё нармальна і з малітвай. А разам з тым у адзін момант прыходзіць вельмі моцнае пачуццё, што ўсё гэта нікому не патрэбна і няма ніякага сэнсу у тваім жыцці і нават не вядома, для чаго ты ўвогуле жывеш. Калі нехта ў такія хвіліны пачынае пераконваць цябе ў адваротным, то гэта нічога не дае. Проста Бог дае нам дасведчыць, што твае ўдачы і тваё паспяховае жыццё – гэта вынік Яго бласлаўлення і ласкі, а не тваіх намаганняў. Ты працуеш і нечага там дабіваешся ў сваім жыцці і гэта нармальна, але часам Бог паказвае, што без Яго ты нішто і нічога не можаш, і тады ўсё губляе вартасць і ўсялякі сэнс. У такія моманты ратунак можна знайсці толькі ў Ім. У гэтыя хвіліны я станавіўся на калені перад Ім і горача маліўся, бо ведаў, што апроч Яго ніхто не здольны мне ў гэтую хвіліну дапамагчы.

"Вінаграднік" пра выпрабаванне - духоўнае суцяшэнне і пакінутасць  (паводле святога Ігнацыя Лаёлы)  Айцец Юзаф Казлоўскі SJ кажа, што многія ў такія хвіліны пачынаюць прасіць аб малітве заступніцтва і гэта памылка. Таму што ніхто з людзей не можа нам дапамагчы. Тэма духоўнай пакінутасці вырашаецца выключна з Госпадам. Вялікай дапамогай у гэтым перыядзе можа стаць духоўны кіраўнік, або веруючы хрысціянін, які не рашыць тваёй праблемы, але падтрымае і дапаможа ў дадзеным выпрабаванні ўбачыць Божую руку. У часе пакінутасці многія некалі вельмі актыўныя вернікі раптам становяцца вялікімі скептыкамі і плаксамі. Бо не здольныя ўбачыць Бога ў сваім выпрабаванні, яны пачынаюць сеяць горыч і нараканне ў сваім асяроддзі.

Святы Ігнацы кажа нам, што ў гэтыя хвіліны пакінутасці важна памятаць, што, нягледзячы ні на што, Бог пакінуў мне таксама дастаткова сваёй ласкі, каб я мог быць збаўленым і трапіў у Неба.

Адкуль бярэцца духоўная пакінутасць і навошта нам такі досвед? Святы Ігнацы кажа:

322
Девятое правило: Есть три главные причины, в силу которых мы впадаем в оставленность.

Первая [- наказание], ибо мы бываем холодны, ленивы и небрежны к своим Духовным Упражнениям, и так по нашей вине удаляется от нас духовное утешение.


Айцец Эміліан Тардыф пісаў, што калі Бог дае нам заданні, прагненні, місіі, або слова пазнання ці слова прарочае, калі дае дар моваў, або прызывае сведчыць ці евангелізаваць, або проста дае натхненне маліцца ці пасціцца, то на ўсё гэта трэба з усіх сіл старацца адказаць паслухмянасцю і выканаць даручанае Ім заданне. Калі ж мы не будзем вернымі Божым натхненням і запрашэнням, то ў пэўным моманце ўсё для нас можа скончыцца. Менавіта пра гэтую небяспеку кажа нам таксама святы Ігнацы. Калі душа будзе лянівай і нядбалай да Божых справаў, то па нашай жа віне мы ўвойдзем у стан духоўнай пакінутасці.

Хочацца дадаць яшчэ больш. Пасля таго, як Бог выразна пачынае табой займацца, ты ўжо не можаш заставацца такім самым чалавекам, як і раней. Прыходзіць момант, калі ты ўжо больш не можаш дазваляць сабе марнаваць час перад кампутарам або тэлевізарам, глядзець фільмы-жахі або рамантычныя гісторыі пра вампіраў, папіваць алкаголь у вясёлай кампаніі, чытаць эратычныя раманы, расказваць пошлыя анекдоты, слухаць цяжкую музыку і г.д. Прыходзіць момант, калі трэба змяніць кола тваіх сяброў і твае старыя зацікаўленасці. Незалежна ад таго, што ты адчуваў падчас таго, як на цябе сыходзіў Святы Дух, незалежна ад тваіх агромністых перажыванняў на малітве і сілы Божай прысутнасці, калі ты застаешся такім самым і нічога ў тваім жыцці не мяняецца, то пачынаеш марнаваць Божы шанец і па сваёй віне ўваходзіш у перыяд духоўнай пакінутасці.

Вторая [- испытание], ибо Богу угодно, чтобы мы испробовали свои силы: чего мы стоим и далеко ли продвинемся в Его служении и восхвалении, будучи без помощи обильных утешений и великой благодати.

Третья [- поучение], дабы мы получили точное и истинное познание и осведомление и внутреннее чувство того, что не в наших силах обрести или удержать: большую набожность, напряженную любовь, слезы или какое бы то ни было духовное утешение, но что все это дар и милость Господа, Бога нашего; и чтобы мы не строили себе жилище у другого, и не возносились умом, впадая в гордыню или тщеславие, приписывая себе набожность или прочие следствия духовного утешения.


Пра гэта ўжо ішла гаворка. Пачуццё духоўнай пакінутасці можа быць выключна Яго дзеяннем. Часам Бог проста хоча, каб мы адчулі што гэта значыць – застацца без Яго, спадзеючыся толькі на свае сілы. Гэты момант павінен навучыць нас верыць Яму і спадзявацца толькі на Яго міласць і ласку. Гэты момант запрашае нас распачаць барацьбу з нашым эгаізмам, паколькі кожны з нас мае спакусу нешта Божае прысвоіць сабе (напрыклад, зрабіць духоўназалежным ад сябе нейкага чалавека), або Божае дзеянне прыпісаць на рахунак сваіх заслугаў (напрыклад, казанні, канферэнцыі, вынік нашай малітвы або евангелізацыі і г.д.). Такім чынам Бог праз досвед пакінутасці хоча пераканаць нас, што усе нашыя асягненні – гэта Яго падарункі.

Пс 126, 1-2
Если Господь не созиждет дома, напрасно трудятся строящие его; если Господь не охранит города, напрасно бодрствует страж. Напрасно вы рано встаете, поздно просиживаете, едите хлеб печали, тогда как возлюбленному Своему Он дает сон.

Святы Ігнацы, паказваючы нам прычыны духоўнай пакінутасці, насамрэч запрашае нас да распазнання, адкуль яна ўзялася, ці гэта наша нядбальства і лянота, ці выхаванне Божае. Гэтае распазнанне вельмі важнае, таму што неаднойчы здараецца, што у часе пакінутасці іншы «вопытны» хрысціянін, ці нават часам святар, пачне рабіць высновы: гэта ты вінаваты, гэта твой грэх, ты павінен выправіцца. У такія хвіліны важна самому праводзіць распазнанне прычынаў свайго духоўнага стану.

323
Десятое правило: Находящийся в утешении пусть размышляет о том, как он будет поступать в оставленности, которая затем последует, и пусть запасается для этого времени новыми силами.

324
Одиннадцатое правило: Находящийся в утешении пусть старается смириться и принизить себя насколько может, думая о своей незначительности [слабости] во время оставленности, будучи лишенным [ощущения] благодати или утешения. И напротив, находящийся в оставленности да не забывает, что многое может сделать с [помощью] благодати, так как она достаточна для сопротивления всем его врагам, если он обратится за помощью к Господу и Творцу своему.


Гаворка ідзе пра тое, што гэтыя духоўныя станы змяняюць адзін аднаго. І мы ніколі не можам сказаць, колькі яны могуць трываць і калі скончацца. Таму наша духоўная сталасць праяўляецца ў тым, што мы павінны быць падрыхтаваныя да гэтых зменаў.

**********************************


На заканчэнне хачу падаць іншыя правілы святога Ігнацыя. Яны не звязаны з тэмай духоўнага суцяшэння або пакінутасці, але могуць быць карыснымі для нашай духоўнай барацьбы.

325
Двенадцатое правило: Враг наш похож на женщину, ибо проявляет слабость, когда мы оказываем сопротивление, и силу, когда предоставляем ему возможность действовать. Действительно, это свойство женщины: когда она ссорится с мужчиной, то падает духом и убегает, если мужчина оказывает ей решительное сопротивление; и наоборот, если мужчина начинает падать духом и обращается в бегство, гнев, месть и злоба женщины становятся неистовы и безмерны.

Подобным же образом и нашему врагу свойственно ослабевать, падать духом и отступать со своими искушениями, когда совершающий духовное делание решительно противостоит его искушениям, совершая противоположное его наущениям. И Напротив, если упражняющийся начинает в искусительной брани страшиться и падать духом, тогда на земле нет более жестокого зверя, чем враг рода человеческого, который с великим лукавством тщится исполнить свое проклятое намерение.

326
Тринадцатое правило: Кроме того, он действует подобно соблазнителю, таится и не желает быть обнаруженным. Действительно, соблазнитель, который злонамеренными словами прельщает некую дочь почтенного отца или супругу хорошего мужа, желает, чтобы его слова и уговоры оставались в тайне. И наоборот, он проявляет великое неудовольствие, когда дочь отцу или супруга мужу открывает его соблазнительные речи и превратные намерения, так как без труда понимает, что уже не сможет завершить начатое дело.

Подобным же образом, когда враг человеческого рода внушает праведной душе свои хитрости и наущения, то и желает, и алчет того, чтобы она принимала и сохраняла их в тайне. Но когда она открывает их просвещенному духовнику или иному духовному лицу, знающему его хитрости и злобу, то это ему весьма не нравится, так как понимает, что не сможет завершить начатое злодеяние, потому что его хитрости стали явными.

327
Четырнадцатое правило: Кроме того, он ведет себя как некий вождь на войне, желающий победить или ограбить [какой-нибудь город]. Ибо как вождь и предводитель войска, начиная осаду, стремится узнать силы и план осаждаемого места и ведет приступ с более слабой его стороны, так и враг человеческого рода обходит душу, выслеживает со всех сторон ее добродетели, богословские, основные, нравственные [богословские добродетели: вера, надежда, любовь; основные: благоразумие, справедливость, умеренность, мужество. - Прим. перев.], и с которой стороны находит нас более ослабленными и лишенными оружия для нашего спасения, с той стороны и нападает и старается одержать победу.