Нарэшце прагну падзяліцца зместам канферэнцыі, якая прагучала ўжо больш за месяц таму на "Вінаградніку". Можа гэта і позна, але лепш позна, чым...
Ён шмат гаварыў ім у прыпавесцях, кажучы:
«Вось выйшаў сейбіт сеяць. І калі сеяў, некаторыя зярняты ўпалі пры дарозе, і наляцелі птушкі, і падзяўблі іх. Другія ж упалі на камяністае месца, дзе было мала зямлі, і адразу прараслі, бо зямля была неглыбокая. Аднак, калі ўзышло сонца, яны завялі і таму, што не мелі каранёў, засохлі. А іншыя ўпалі сярод церняў, і выраслі церні, і заглушылі іх. Яшчэ іншыя ўпалі на добрую зямлю і прынеслі плён: адно ў сто разоў, другое ў шэсцьдзесят, а іншае ў трыццаць. Хто мае вушы, няхай слухае».
Вы ж паслухайце значэнне прыпавесці пра сейбіта. Да кожнага, хто слухае слова пра Валадарства, а не разумее, прыходзіць злы і крадзе пасеянае ў сэрцы яго; вось каго азначае пасеянае пры дарозе. А пасеянае на камяністых месцах — гэта той, хто чуе слова і адразу прымае яго з радасцю, але не мае ў сабе кораня і нясталы. Калі за слова настане ўціск ці пераслед, ён адразу спакушаецца. Пасеянае ж у церні — гэта той, хто чуе слова, але турботы гэтага веку і зман багацця заглушаюць слова, і яно становіцца бясплодным. Пасеянае ж на добрай зямлі — гэта той, хто чуе слова і разумее, і прыносіць плён, адзін у сто разоў, другі ў шэсцьдзесят, а іншы ў трыццаць».
(Мацвея 13,3-9.18-23)
1.
Тыдзень таму я перажыў сітуацыю, пасля якой усё тое, што раблю, здавалася мне абсалютнай пустэчай. Здавалася, што гэта – адно марнаванне часу і сілаў. Маё служэнне ў калоніі, можна сказаць, было не ў сіле Духа Святога, як я гэтага часта чакаю. Яно было пустым, змучаным, безсэнсоўным. І не толькі я гэта адчуваў. Думаю, што па нейкіх аб’ектыўных ці знешніх параметрах менавіта так усё і выглядала. Аднак напрыканцы служэння Бог паказаў мне, што ў гэтай бязглуздзіцы Ён таксама сеяў.

Магчыма, ёсць асаблівыя месцы Божага пасеву. Хочацца верыць, што наш «Вінаграднік» ці «Школа хрысціянскага жыцця і евангелізацыі» з’яўляюцца такімі месцамі. Аднак цяпер я хачу звярнуць асаблівую ўвагу на Сейбіта, а не на поле. Рэч у тым, што Ён можа пасеяць у той момант, калі ты будзеш вяртацца дадому ў цягніку, альбо калі будзеш спаць, альбо падчас «звычайнай» Святой Імшы ў тваёй парафіі, дзе, здавалася б, нічога адметнага не адбываецца. Таму вы маеце поўнае права здзіўляцца, чаму, напрыклад, вас «Вінаграднік» перастаў вабіць, чаму нічога для сябе не забіраецца, нічога надзвычайнага не адкрываеце і г.д. Гэта можа быць абсалютна нармальны працэс. Некаму Бог сёння пасее, а некаму не пасее». Гэта нармальна. Таму напачатку хачу звярнуць вашу ўвагу на Бога, які сее тады, калі захоча, дзе захоча і як захоча. Але Ён абавязкова сее. І няма іншых варыянтаў. Веру, што Бог сее таксама ў сэрцах буддыстаў, мусульманаў, атэістаў. Сее ў сумленнях гэтых людзей, праз розныя здарэнні, але сее. Нас жа найбольш павінна хваляваць зусім іншае пытанне: Чаму нехта крадзе ўжо пасеянае зерне?
Езус адказвае нам, што да кожнага, хто слухае слова пра Валадарства, а не разумее, прыходзіць злы і крадзе пасеянае ў сэрцы яго. Значыць, крадзе злы дух, але крадзе таму, што мы не разумеем слова пра Божае Валадарства. Я бачыў шмат людзей, каторыя не разумелі нейкай там тэмы, але яны задавалі пытанні, каб зразумець. Гэта сведчыць аб тым, што людзі хочуць зразумець, у іх ёсць жаданне. Яны могуць памыляцца і доўга шукаць, але найважней тое, што яны хочуць зразумець, што гэтыя пытанні ў іх нараджаюцца, што ёсць жаданне пазнаць праўду. Зерне, пасеянае Богам, не будзе прарастаць тады, калі людзі самі не хочуць, каб яно расло, не хочуць яго зразумець. Гэтыя людзі не жадаюць прымаць чагосьці новага і невядомага на сваім гародзе. І гэта – найбольшая праблема. Падобна як той, хто не хоча стаць у праўдзе і пазнаць свае грахі, то ён іх і не пазнае.
Значыць, зерне падае ў любым выпадку. Проста чалавек не заўсёды хоча яго прыняць-зразумець, і ў выніку злы выкрадае гэтае зерне. Веру, што ў моманце евангелізацыі варта маліцца, каб злы не выкраў пасеенага Богам зерня.
І апошні нюанс. Зерне падае каля дарогі. Ведаем, што каля дарогі нічога надта добрага не расце, а калі і расце, то лепш яго не чапаць, бо карысці ўсё адно мала. Вельмі прыгожы вобраз. Дарога – гэта месца руху, дзе ўсім нешта трэба, усе некуды спяшаюцца, тут шмат заданняў і г.д. Чалавек, які жыве пры такой дарозе, ён проста стаміўся і ні ў чым ужо не хоча разбірацца, разумець. Яму няма калі, бо тут вялікі рух, ён глядзіць на яго і прызвычаіўся жыць у руху. І таму ён перастае разумець усю важнасць зерня Божага Валадарства.
2.
Другія ж упалі на камяністае месца, дзе было мала зямлі, і адразу прараслі, бо зямля была неглыбокая. Аднак, калі ўзышло сонца, яны завялі і таму, што не мелі каранёў, засохлі (…) А пасеянае на камяністых месцах — гэта той, хто чуе слова і адразу прымае яго з радасцю, але не мае ў сабе кораня і нясталы. Калі за слова настане ўціск ці пераслед, ён адразу спакушаецца.
Разважаючы далей над гэтай прыпавесцю, мы бачым людзей, якія з радасцю прымаюць слова пра Божае Валадарства, але не маюць у сабе кораня. Езус кажа, што такі чалавек нясталы, ён хісткі. Думаю, што ў гэтай катэгорыі знойдуць сябе шматлікія веруючыя. Многія захапляюцца напачатку свайго прыходу да веры, перажываюць энтузіязм, вялікія эмоцыі, адчуваюць прысутнасць Духа Святога і ў наіўнасці думаюць, што так будзе заўсёды. Часам мы больш пачынаем разумець, знаходзім адказы на свае пытанні і, зноў жа, думаем, што так будзе заўсёды… Іншым разам мы нават з запалам евангелізуем і нават бачныя нейкі там плён, але гэта, паверце, яшчэ не азначае, што так будзе заўсёды…
Езус кажа, што тое, што выбівае нас з першага энтузіазму – гэта ўціск і пераслед. Слова ўціск з грэцкай мовы таксама перакладаецца як цяснота і мучэнне. Ідзе размова як пра даслоўнае разуменне, так і пераноснае. З нашага першага запалу нас часта выбіваюць не толькі ворагі, якія пагражаюць нашаму жыццю. Ад гэтых ворагаў можна ўцячы і схавацца. Не менш страшны вораг, які сядзіць у нас саміх. Той вораг, які змушае нас пакутваць, які шчэміць нешта там знутры. Асабіста мне падаецца, што гэтым унутраным ворагам з’яўляецца расчараванне, якое нараджае апатыю, ляноту, наганяе сум.
А цяпер паглядзім адкуль нараджаецца гэтае расчараванне. Яно нараджаецца з пэўных ілюзій, падманаў, несвядомасці. Зерне вырасла хутка. Адсюль і радасць, і захапленне. Мы нічога для гэтага ажно так шмат і не рабілі. Тым не менш нам здаецца, што гэта мы неяк там паскорылі працэс росту гэтага зерня. Ды вось пачынаюцца праблемы і трэба у поце працаваць, а мы не ўмеем. Зерне ж расло хутка і нібы само па сабе…
Значыць, расчараванне нараджаецца з ілюзій і несвядомасці. Паспрабуем іх назваць:
• эмацыйнасць
Многія, хто перажываў абнаўленне ў Духу Святым, маглі дасведчыць агромністую колькасць эмоцый. Гэта і радасць, і захапленне, і слёзы, і супакой. Малітва праслаўлення, ды і ўвогуле малітва выглядае зусім інакш. Нам хочацца маліцца, хочацца чытаць Біблію. У сэрцы шмат радасці. І раптам… перахацелася. І гэта таксама нармальна. Езус каментуе энтузіазм апосталаў наступным чынам: Радуйцеся не таму, што вас дэманы слухаюцца, а таму, што вашыя імёны запісаныя ў нябёсах. Такое ўражанне, што Езус хацеў іх ад чагосьці перасцерагчы. Эмоцыі найчасцей прыходзяць нечакана і нечакана адыходзяць. Гэта эмоцыі. З імі найчасцей так і адбываецца. А ў нас тым часам – расчараванне, бо нам здавалася, што нам будзе гэтак жа добра заўсёды. Ды толькі прыйшоў час, калі трэба маліцца і чытаць Біблію, толькі без вялікіх эмоцый. А мы не ўмеем. Трэба змушаць сябе, а мы не навучыліся вымагаць ад сябе.
Асабіста я ніколі не думаў, што прыйдзе момант, калі я перастану бегчы ці чакаць малітвы праслаўлення. Я ніколі не думаў, што мяне перастануць радаваць пілігрымкі, натоўпы людзей у касцёле, пабудаваныя ўрэшце рэшт святыні, новыя пакліканні да манаскага жыцця і г.д. Тыдзень таму, як я ўжо ўзгадваў, у мяне здарылася цікавая гісторыя ў калоніі. Нечакана для сябе я пачаў непрыемную тэму, хаця ўжо заракаўся, што такія тэмы не буду браць, каб не нараджаць спрэчак і канфліктаў паміж каталікамі і пратэстантамі. Мы ўжо неаднойчы размаўлялі на гэтую тэму, ведалі ўзаемныя пазіцыі і ведалі, што няма сэнсу адзін аднаму нешта даказваць. Я пачаў бачыць большую вартасць у тым, што нас аб’ядноўвае, чым тое, што нас раздзяляе. І сапраўды гэтае «перамір’е» было Божым, давала плён гадамі. І тут раптам вырвалася спрэчная тэма. Я не ведаў, як яе скончыць. На душы – асадак і горыч, не было чаго казаць і здавалася, што я тут – проста нейкае пустое і непатрэбнае месца. Але на заканчэнне сустрэчы да мяне падыйшлі два вязні і засведчылі, як шмат ім дала наша сустрэча і ўзніклая спрэчка. У такіх выпадках раней мяне перапаўняла радасць і энтузіязм. Гэтым жа разам я мог сказаць Богу толькі сціплае: дзякуй, што Ты мяне яшчэ для нечага выкарыстоўваеш. Куды дзеліся мае ранейшыя эмоцыі?
Веру, што Госпад паказаў мне тыя змены, якія Ён распачаў ува мне. Раней мяне радавала тое, што Бог так шмат дае: разуменне Слова, вынікі малітвы, евангелізацыя, нейкія бытавыя пытанні і г.д. Канечне, я казаў, што гэта Бог, але недзе там вельмі глыбока я ўспрымаў Бога як майго памочніка. Бо я нешта раблю, а Ён дапамагае, падказвае і г.д. Радасць была вялікая, але, як я цяпер разумею, таму што мне нешта там удавалася. Канечне, я казаў, што радуюся за Бога, за Яго справы, але насамрэч я радаваўся за самога сябе, што мне нешта ўдаецца рабіць для Бога. Цяпер жа Бог дае мне дасведчыць, што я сам па сабе нічога не магу. Я так шмат чуў словы Езуса: “без Мяне нічога не можаце ўчыніць”. Я іх нібы і разумеў, але і не разумеў адначасна. Мне здавалася, што мы з Ім, удваіх, сапраўды можам зрабіць многія рэчы. Цяпер я бачу, што ўдваіх не атрымліваецца, бо я нічога не магу сам па сабе ўчыніць. Усё, што адбываецца – гэта Ён ува мне. Прычым, незалежна ад таго ці я падрыхтаваны да гэтага ці не. Часта гэта адбываецца абсалютна спантанна. Госпад паказаў, што мне трэба памерці, каб Ён ува мне змог рабіць свае справы. Гэта тэма на той час толькі напаўняла мяне радасцю. І толькі цяпер я пачынаю разумець, як гэта балюча, калі ты як чалавек не бачыш сябе ў гэтым жыцці. І пытанне не ў тым, што табе не гавораць людзі, як ты ім патрэбны і што ты ім даеш. Гавораць. Проста ты сам перастаеш бачыць, што гэта ты. І ўсе гэтыя і сведчанні, і кампліменты не даюць радасці.
Я нібыта і ведаў, што эмоцыі знікаюць, што адыходзіць радасць і энтузіязм, але не ведаў, што можна адчуваць сябе настолькі пустым і непатрэбным. Да гэтага я быў непадрыхтаваны. Калі я чуў людзей з падобным досведам, то мне здавалася, што гэта проста іх моцна недацэньвалі ў сям’і ў дзяцінстве. Я не разумеў, што падобны вопыт дае Госпад.
Кажу пра гэтыя назіранні, таму што веру, што я ў такіх перажываннях далёка не адзіны. Прысутнасць або адсутнасць эмоцый не павінны ўплываць на нашыя адносіны з Госпадам і на нашае служэнне. Вось да чаго трэба быць гатовым, каб не паддацца расчараванню. А такая падрыхтоўка – гэта сапраўды праца і перш за ўсё цярплівасць.
• «багаслоўе поспеху»
Гэта наступная ілюзія. Вельмі часта мы верым, што калі прыходзіш да Бога, то Бог павінен рашыць усе твае праблемы. Канечне, мы чытаем і чуем пра цярпенні святых і праведнікаў, але разам з тым мы не верым, што гэтыя цярпенні могуць тычыцца таксама і нас. У пратэстанцкіх супольнасцях ёсць такое паняцце як «багаслоўе поспеху». У ім няма месца на хваробы, няўдачы, выпрабаванні. Калі цябе гэта сустракае – значыць ты яшчэ не паверыў, альбо на табе ёсць нейкі невызнаны грэх. Калі размаўляеш з вернікамі, якія прапаведваюць «багаслоўе поспеху», то ствараецца ўражанне, што рай павінен быць недзе тут на зямлі. Такія людзі кажуць, што Езус напэўна хацеў аздаравіць усіх і напэўна хацеў выгнаць усіх злых духаў. Проста Ён не паспеў, і таму Яго заданне працягваем мы, хрысціяне. Паводле такіх поглядаў Апостал Павел – вялікі няўдачнік, які дазволіў, каб яму адсеклі галаву.
Магчыма, мы першы раз чуем пра «багаслоўе поспеху», але вельмі часта мы менавіта так верым. Мы чакаем, што Езус вырашыць усе нашыя праблемы і для нас наступіць рай на зямлі. Мы чакаем, што ўрэшце не будзе слабых, хворых, бедных і г.д. Калі ж гэтыя праблемы не вырашаюцца, то нас ахоплівае моцнае разчараванне і, трымаючыся тэрміналогіі прыпавесці пра зерне, унутраны ўціск.

• адказы на ўсе пытанні
Крыху падобным да «багаслоўя поспеху» з’яўляецца жаданне ўсё ведаць, ні ў чым не сумнявацца і атрымліваць адказы на ўсе нашыя пытанні. Гэта праўда, што калі Богу задаем пытанні, то Ён адказвае. Аднак мая практыка паказвае, што чым глыбейшыя адносіны з Богам, тым усё больш і больш складваецца ўражанне, што ты нічога не ведаеш і мала ў чым упэўнены. Адзінай упэўненасцю становіцца сам Госпад, за Якога хочацца з усіх сіл трымацца. Асабіста мне Бог усё больш і больш паказвае, як мала я ведаю пра чалавечую прыроду, пра навакольны свет, пра духоўны свет. Часам складваецца ўражанне, што ты вось тут ужо нешта даведаўся і пераканаўся, а штосьці здарыцца – і ты зноў нічога не ведаеш.
Часта людзі прыходзяць да мяне з пытаннямі і я бачу расчараванне ў іхніх вачах, калі я не магу адказаць на зададзеныя мне пытанні, а толькі кажу: маліцеся, пытайцеся ў Госпада, чакайце, верце, не губляйце надзеі. Для мяне гэта нібыта канкрэтныя рэчы, а людзі часта чакаюць нечага іншага. І, здаецца, ты прыходзіш да Бога, каб знайсці адказ на многія пытанні, а ў выніку тых пытанняў становіцца яшчэ больш. І зноў унутраны ўціск і расчараванне. І зноў сустрэча з чарговай ілюзіяй.
З аднаго боку Езус кажа нам пра тое, што Дух Святы нагадае і навучыць, але разам з тым многія пытанні апосталам прыдзецца вырашаць самім, а тэма другога прыходу Хрыста надалей застаецца нявырашанай. Езус казаў, што некаторыя з апосталаў не ўбачаць смерці, пакуль Ён не прыйдзе, але меў на ўвазе зусім іншы прыход. Ішла размова пра прарочае аб’яўленне апосталу Яну, а не пра другі прыход Хрыста. І такіх момантаў было шмат
• пашана сярод людзей
Чарговая ілюзія – гэта чаканне пашаны ад людзей. У нас спрацоўвае звычайная людзкая логіка. Я ж раблю дабро, дапамагаю, нікога не крыўджу, а тут гоняць, не разумеюць, зайздросцяць, адварочваюцца блізкія, няма падтрымкі і адзінства сярод веруючых і г.д. Наш розум супраціўляецца таму, што адбываецца вакол нас, нам не хочацца верыць, што гэта нармальная заканамернасць. Мы проста забыліся, або чыталі ды не бачылі, што Езус усё гэта прадказваў. Ён абяцаў, што будзе пераслед, што нас не зразумеюць, што адвернуцца блізкія. Ён казаў, што мы будзем нібы авечкі сярод ваўкоў. Проста мы гэтыя словы чулі і адначасна не чулі, і так нарадзілася чарговае расчараванне.
• чаканне зменаў без працы
І апошняе расчараванне – гэта жаданне бачыць вынікі без нашай працы і намаганняў. Нам часта наіўна здаецца, што калі мы паверылі, то аўтаматычна прыйдуць змены ў нашым жыцці. І таму калі мы адважымся на вуліцы ці на працы сказаць пра Езуса – то ўсе павінны паверыць. Мы чакаем, калі ж скончыцца наш грэх, хаця, як кажа апостал Павел, не пралівалі яшчэ крыві ў барацьбе з грахом. Карацей, хочацца зменаў, хочацца бачыць вынікі і плён, але без працы, без высілку. Мы збіраем веды і перажыванні, але ў выніку нічога асабліва не мяняецца. Ад таго, што ты прыехаў на «Вінаграднік», пачуў тую ці іншую тэму, плакаў або радаваўся падчас малітвы, ці нават спачыў у Духу ці пачаў гаварыць іншымі мовамі – ад усяго гэтага жыццё яшчэ не мяняецца. Вінаградная лаза не будзе яшчэ даваць плён. Апостал Якуб скажа, што вера без учынкаў – гэта так, як бы мы любаваліся сабой у люстэрка. Паглядзеў, пазахапляўся, охнуў, і… такі самы адышоў…
Будзьце ж выканаўцамі слова, а не толькі слухачамі, якія падманваюць саміх сябе. Бо той, хто слухае слова, а не выконвае яго, падобны да чалавека, які разглядае твар свой у люстэрку: прыгледзеўся да сябе, адышоў і адразу забыўся, якім быў. Аднак той, хто пранікае ў дасканалы закон свабоды і трывае ў ім, не як забыўлівы слухач, але як чынны выканаўца, той шчаслівы будзе ў тым, што робіць. (Якуба 1,22-25)
Асабіста я перажываў такое расчараванне шмат разоў. Мне здавалася, што сам факт, што я абнавіўся ў Духу Святым, што атрымаў ад Яго тыя ці іншыя дары, што пачаў хадзіць са служэннем у прыют ці на зону – мне здавалася, што ўсё гэта само сабой прынясе плён. Аказваецца, не… Аказваецца, трэба яшчэ маліцца, пасціцца, рыхтавацца – карацей, працаваць. Словам, кожны раз, калі хочацца лёгкага хлеба – прыходзіць чарговае расчараванне.
Падсумоўваючы, уціск ці пераслед, пра які кажа Езус у прыпавесці, можа быць як знешнім, так і ўнутраным. Мы павінны быць да гэтага падрыхтаванымі і тады не будзе расчаравання. Езус шмат разоў прадказваў сваім вучням гэты ўціск, яле яны, чамусьці, не чулі, чакалі нечага іншага. Запрашаю, каб мы пачулі гісторыю вучняў, якія ўцякаюць з Ерузалему ў вёску Эмаўс. Асабліва пачуйце іх расчараванне.
Вось двое з іх вучняў у той жа дзень ішлі ў вёску, якая знаходзілася ў шасцідзесяці стадыях ад Ерузалема і якая называлася Эмаус. І размаўлялі паміж сабою пра ўсё тое, што адбылося. А калі яны размаўлялі і разважалі між сабою, сам Езус наблізіўся ды ішоў разам з імі. Аднак вочы іх былі стрыманыя, таму не пазналі Яго. І Ён сказаў ім: «Пра што гэта вы размаўляеце паміж сабою?» І яны спыніліся, поўныя смутку. Адказваючы, адзін з іх, па імені Кляоп, сказаў Яму: «Ты, адзін з тых, хто прыйшоў у Ерузалем, і не ведаеш, што там сталася ў гэтыя дні». Ён спытаў іх: «Што?» Яны сказалі Яму: «Тое, што сталася з Езусам з Назарэта, які быў прарокам, магутным у чынах і ў слове перад Богам і ўсім народам; як першасвятары і кіраўнікі нашыя выдалі Яго на смерць і ўкрыжавалі. А мы спадзяваліся, што Ён той, хто павінен вызваліць Ізраэль. Цяпер жа пасля ўсяго гэтага мінае ўжо трэці дзень, як гэта сталася. Але і некаторыя з нашых жанчын здзівілі нас. Яны былі на досвітку каля магілы, і не знайшлі цела Ягонага. Прыйшлі і сказалі, што бачылі анёлаў, якія з’явіліся ім і паведамілі, што Ён жывы. Некаторыя з нашых пайшлі да магілы і засталі ўсё так, як казалі жанчыны, але Яго не бачылі».

Тады Ён сказаў ім: «О неразумныя і марудныя сэрцам, каб паверыць усяму, што казалі прарокі! Ці ж не трэба было Месіі цярпець усё гэта, каб увайсці ў сваю славу?» І пачаўшы ад Майсея і ад усіх прарокаў, растлумачыў ім тое, што ва ўсім Пісанні датычыла Яго. Калі наблізіліся яны да вёскі, куды ішлі, Ён зрабіў выгляд, што хоча ісці далей. Але яны настойвалі, кажучы: «Застанься з намі, бо ўжо вечарэе, і дзень мінае». І Ён увайшоў, каб застацца з імі. Калі сядзеў з імі за сталом, узяў хлеб, благаславіў, паламаў і даў ім. Тады адкрыліся іхнія вочы, і яны пазналі Яго. Але Ён стаўся нябачным для іх. І яны сказалі адзін аднаму: «Ці ж не палала ў нас сэрца нашае, калі Ён размаўляў з намі ў дарозе і тлумачыў нам Пісанне?» І ў тую самую гадзіну яны ўсталі, вярнуліся ў Ерузалем
(Лукі 24, 13-33)
3.
А іншыя ўпалі сярод церняў, і выраслі церні, і заглушылі іх (…) Пасеянае ж у церні — гэта той, хто чуе слова, але турботы гэтага веку і зман багацця заглушаюць слова, і яно становіцца бясплодным.
Зразумець гісторыю чарговага зерня вельмі проста. Намнога складаней рашыцца, выбраць, зрабіць канкрэтны крок. Цяжка казаць, што мы ўсе разам павінны рабіць. Гэта пытанне вельмі асабістае. Кожны з нас павінен прыняць рашэнне, што для яго найважнейшае.