Мои ноги будут в пыли
Мои руки будут в мозолях
Мой хитон будет покрыт кровью
И так вы узнаете Меня (…)
Я буду тем нищим – который покажет вам свои раны
И что-то проснётся в вас
И что-то начнёт беспокоить вас
Вид этих ран придаст вам силы
И огонь Моего Духа сойдёт на вас
И вы сможете вспомнить – что вы путники идущие на Пир Любви
Вы сможете встать и продолжить свой путь
Неся в сердце только один этот взгляд –
Взгляд нищего встретившего вас на пустынной дороге

БОГ, ЯКІ СТАЎ ДЛЯ НАС УБОГІМ
Да таго, як мы зразумеем, калі убогія духам могуць быць шчаслівымі, да таго, як мы зразумеем гэты евангельскі парадокс, трэба найперш убачыць яшчэ большы парадокс нашай веры – Бог стаўся для нас убогім і бездапаможным. Паспрабуем найперш убачыць гэтую праўду ў Бібліі.
Ужо само нараджэнне Езуса кажа нам пра гэты парадокс, які праявіцца пазней з яшчэ большай сілай. Божы Сын, які мог прыйсці ў гэты свет і паставіць усіх на калені, прыходзіць сярод пераследу і ганенняў, нараджаецца ў хляве, яго сям’я бедная і падчас ахвяравання ў святыні складае ахвяру ўбогіх (пару туркавак, або двух галубоў). Замест праслаўлення і годнага пакланення вялізнымі людскімі натоўпамі, Езуса славіць невялічкая група пастухоў. Мы так прызвычаіліся да традыцыяў свята Божага Нараджэння, што часта не бачым гэтага, як па-людскіх мерках, абсурду: Божы Сын нараджаецца, адважуся сказаць, у нейкіх бамжацкіх умовах! І ўсё гэта – у Божых планах.
Пасля мы чытаем, што Езус, не маючы граху, раптам дазваляе, каб сатана спакушаў Яго. Божы Сын згаджаецца перажыць тое, што перажываюць людзі. Часам я чуў ад вернікаў: «Спакусы, якія перажываў Езус – гэта не тое самае, што нашыя спакусы. Ён жа Бог, Яго нельга спакусіць, а мы – няшчасныя грэшныя людзі». Не згаджаюся з гэтай думкай. Калі б абсалютна немагчыма было б спакусіць Езуса, то сатана не займаўся б гэтым. У яго ж быў сапраўды рэальны шанец. Езус прыйшоў збавіць гэты свет, прыйшоў змяніць яго, паўплываць на яго. А як гэта можна зрабіць? Вядома, маючы ўладу. Уладу, калі ты будзеш загадваць, а людзі будуць паслухмяна выконваць. Ты будзеш мець грошы, войска, і людзі збяруцца вакол цябе. Навошта ісці на пакутніцкую смерць, калі можна паспрабаваць змяніць гэты свет без такіх ахвяраў? Я ўпэўнены, што гэтай спакусе паддаўся б кожны чалавек. Гэта не была гульня. Гэта была сапраўдная спакуса, і Езус стаяў, як і кожны з нас, перад выбарам. І Ён сам дазволіў, каб усё так было. Евангелле кажа, што злы дух адышоў ад Езуса «да часу». Спакуса вернецца тады, калі Езус будзе вісець на крыжы, а Яму будуць прапаноўваць праявіць сваю сілу і сысці з крыжа, каб іншыя паверылі. Таксама злы спакушае Яго ў той момант, калі Пётр кажа Езусу: «Не прыйдзе гэтае выпрабаванне на Цябе, Пане».

Перажываючы спакусы, Езус, нібы міліянер, ідзе да бяздомных, каб зразумець, як яны жывуць. Пра гэта Пасланне да Габрэяў кажа: Ибо надлежало, чтобы Тот, для Которого все и от Которого все, приводящего многих сынов в славу, вождя спасения их совершил через страдания. Посему Он должен был во всем уподобиться братиям, чтобы быть милостивым и верным первосвященником пред Богом, для умилостивления за грехи народа. Ибо, как Сам Он претерпел, быв искушен, то может и искушаемым помочь (Габр 2, 10,17-18).*
Каментуючы момант спакусаў Езуса на пустыні, хачу звярнуць увагу на яшчэ адзін нюанс, ад якога мне ажно неяк не па сабе. Многія вернікі перажываюць атакі злога не толькі ў выглядзе спакусаў. Часам нас сустракаюць атакі ў выглядзе, скажам так, паранармальных з’яваў, нейкіх яўных момантаў прысутнасці нашага адвечнага ворага. Напрыклад, мы можам адчуць запах серы, іншым разам прыходзіць дзіўная моцная хвароба і адыходзіць гэтак жа дзіўна, як і прыйшла – у адно імгненне, часам адчуваем прысутнасць некага, не можам заснуць і тады малітва для нас – паратунак. Такіх гісторый шмат, яны розныя, а мы задаем сабе пытанне: дзе я зграшыў, што я не так раблю, чаму мяне нехта атакуе і нішчыць? Не маю простага адказу на гэтае пытанне, але мяне ўразіла, што злы бярэ Езуса і ставіць на высокай гары, або на край ерузалемскай святыні. Як гэта? Узяць і занесці? Як злы так можа зрабіць з Божым Сынам? Езус нават у гэтай сферы дазваляе быць убогім і бездапаможным, каб перажыць тое, што перажываюць простыя смяротныя.
Гэтая ўбогасць Бога ўражвае яшчэ больш, калі разумееш, што Езус сам атаясамліваецца з убогімі. У прыпавесці пра апошні суд, Езус кажа: гэта Я быў галодны і прагнуў піць, Я быў бедны і хворы, Я быў у вязніцы і ў шпіталі (гл. Мц 25, 31-46). Мяне гэта ўражвае. Езус не проста кажа, каб мы былі добрымі і не крыўдзілі ўбогіх. Езус кажа, што Ён сам у іх ёсць. Для мяне гэта вельмі складаная тэма, але важная. З аднаго боку разумееш, што нельга дайсці да абсурду. Прызнаюся, некалькі дзён таму я паслаў куды падалей дваіх былых вязняў. Не ведаю, ці правільна я зрабіў, прычынай гэтага сталі чарговыя гісторыі з падманам, п’янствам і г.д. А з іншага боку, Езус сапраўды ёсць у гэтых убогіх. Я чуў сведчанне чалавека, які расказаў, што ён да Бога прыйшоў п’яным, і менавіта тады быў момант яго навяртання. Адзін святар некалі пажартаваў: «Глядзі, вунь Езус п’яны ідзе…» Разумеем, што гэта адначасна і праўда, і не. Думаю, што тут правілаў не магчыма напісаць. Кожная сітуацыя іншая і непаўторная. Трэба распазнаваць, але адназначна нельга забыцца пра тое, што Езус сам атаясамліваецца з убогімі.
Пра ўбогасць Бога яшчэ некалькі біблейскіх тэкстаў:
Бо ведаеце вы ласку Пана нашага, Езуса Хрыста, што Ён, хоць быў багаты, стаў бедным дзеля вас, каб вы ўзбагаціліся Ягоным убоствам (2 Кар 8,9).
А Езус сказаў яму: «Лісы маюць норы, і птушкі нябесныя — гнёзды, а Сын Чалавечы не мае дзе схіліць галавы» (Мц 8,20).
Яшчэ дазвольце чарговы раз падзяліцца фрагментам, як веру, прарочага слова ад Госпада, якое я ўжо цытаваў на нашых сустрэчах неаднойчы:
Мои ноги будут в пыли
Мои руки будут в мозолях
Мой хитон будет покрыт кровью
И так вы узнаете Меня (…)
Я буду тем нищим – который покажет вам свои раны
И что-то проснётся в вас
И что-то начнёт беспокоить вас
Вид этих ран придаст вам силы
И огонь Моего Духа сойдёт на вас
И вы сможете вспомнить – что вы путники идущие на Пир Любви
Вы сможете встать и продолжить свой путь
Неся в сердце только один этот взгляд –
Взгляд нищего встретившего вас на пустынной дороге
Мои руки будут в мозолях
Мой хитон будет покрыт кровью
И так вы узнаете Меня (…)
Я буду тем нищим – который покажет вам свои раны
И что-то проснётся в вас
И что-то начнёт беспокоить вас
Вид этих ран придаст вам силы
И огонь Моего Духа сойдёт на вас
И вы сможете вспомнить – что вы путники идущие на Пир Любви
Вы сможете встать и продолжить свой путь
Неся в сердце только один этот взгляд –
Взгляд нищего встретившего вас на пустынной дороге
Моё молчание скажет вам больше Моих слов
Промолчавший нищий – это и буду Я Сам
О, Мои дети
Вы дети – Царя
Вы - Царские дети ищущие свою страну
Своё Царство
Но ваш Царь – стал нищим
Ваш Царь – оставил всё чтобы найти вас и помочь вам вернуться
Ваш Царь – прикрыл Своё величие под запёкшейся от пота и крови одеждой
Ваш Царь – только Он – помнит всё
Ваш Царь – захотел разделить с вами вашу растерянность и бедность (…)
Узнайте Меня
Не стыдитесь Меня
Ведь Я - Царь, ставший ради вас нищим
Узнав Мою нищету
Вы прикоснётесь к Моей славе
К Моему величию
Встаньте дети Мои
Рядом со Мной
Станьте нищими как Я
Нищими которые нуждаются только в одном
Ведь также как и вы
Я нуждаюсь в любви (…)
Я стал нищим
Чтобы ты смогла идти за Мной
Я стал нищим
Чтобы ты смогла смотреть на Меня
Я стал нищим
Чтобы ты смогла накормить Меня
Я стал нищим
Чтобы ты смогла поделиться со Мной своим жильём
Я стал нищим
Чтобы ты смогла навестить Меня
Этого ли ты ожидала от встречи со Мной?
О дитя Моё как многие из вас не ожидали увидеть Меня в таком обличье!
Я приблизился к вам
А вы стали бояться Моей нищеты
Но Я - один из вас
Я был среди вас
Я говорил с вами
Я питался с вами с одного стола
Я спал с вами под одним небом на одной земле
Таким ли вы ожидали увидеть своего Бога?
Таким ли вы ожидали увидеть своего Мессию?
Так многие из вас не увидели во Мне Меня
Кто пойдёт за Мной? (…)
Не будь сильной
Будь нищей как Я
Сила таится в Моей Славе
В Моих ранах за вас (…)**
ПАСЛАНЫ ДА ЎБОГІХ
Калі прыйшоў у Назарэт, дзе быў выхаваны, увайшоў паводле свайго звычаю ў шабат у сінагогу і падняўся, каб чытаць. Яму падалі кнігу прарока Ісаі. Разгарнуўшы кнігу, Ён трапіў на месца, дзе было напісана:«Дух Пана на Мне,бо Ён намасціў Мяне абвяшчаць Добрую Навіну ўбогім, паслаў Мяне абвяшчаць вызваленне палонным і сляпым вяртаць зрок, каб выпусціць спакутаваных на свабоду, каб абвясціць год ласкі Пана». Згарнуўшы кнігу, Ён аддаў яе слугу і сеў. А вочы ўсіх у сінагозе былі скіраваныя на Яго. І Ён пачаў гаварыць ім: «Сёння споўніліся гэтыя словы Пісання, якія вы чулі» (Лк 4,16-21).
Гэтымі словамі Езус распачынае сваё служэнне. Ён, будучы Божым Сынам, для нас стаўся ўбогім і таму нічога дзіўнага, што Ён пасланы да ўбогіх і ўбогія самі пачынаюць да Яго ісці. Праз гэта Езусу нават дадуць мянушку «сябра мытнікаў і грэшнікаў». У гэтай групе будуць не толькі бедныя матэрыяльна, але ўсе, хто адчувае нейкую немач, перажывае бездапаможнасць і бязраднасць. Гэта шырокае значэнне паняцця «ўбогіх». Сярод іх – бяздомныя, хворыя, самотныя, пакрыўджаныя, грэшныя, расчараваныя і г.д. Часта ўбогасць можа быць адзінай прычынай, каб чалавек прыйшоў да Яго, каб ён адчуў у Ім жыццёвую неабходнасць.
Вядома, тыя, у каго ў жыцці нястача, скажам так, ляжыць навідавоку, тыя будуць хінуцца да Езуса першымі. Сярод іх –бедныя, хворыя і апантаныя злымі духамі. Аднак ёсць іншая форма ўбогасці, больш утоеная, такая, як самотнасць, безсэнсоўнасць, грэх і г.д. Святая Маці Тэрэза з Калькуты некалі сказала Гарварду: «Не называйце маю краіну беднай. Індыя – не бедная краіна. Амерыка – вось бедная краіна, яна бедная духоўна».
Нашая ўбогасць – рознага кшталту, але менавіта да ўбогіх ідзе Езус і менавіта тыя, хто ўсведамляе сваю ўбогасць, збіраецца вакол Яго.
Калі Езус прыйшоў у дом Пятра, убачыў цешчу ягоную, якая ляжала ў гарачцы. Ён дакрануўся да яе рукі, і пакінула яе гарачка, і яна ўстала, і прыслужвала ім. Калі настаў вечар, прывялі да Яго многіх апанаваных злымі духамі. А Ён словам выгнаў духаў і аздаравіў усіх хворых, каб збылося сказанае прарокам Ісаем: «Ён узяў на сябе нашую слабасць і панёс нашыя хваробы» (Мц 8,14-17).
Калі Езус сядзеў за сталом у доме, многія мытнікі і грэшнікі прыйшлі і селі за стол з Ім і вучнямі Ягонымі. Убачыўшы гэта, фарысеі казалі вучням Яго: «Чаму Настаўнік ваш есць з мытнікамі і грэшнікамі?» Ён жа, пачуўшы гэта, сказаў ім: «Не здаровым патрэбны лекар, а хворым. Пайдзіце, навучыцеся, што значыць: «міласэрнасці хачу, а не ахвяры», бо Я прыйшоў заклікаць не праведнікаў, а грэшнікаў» (Мц 9,10-13).
Сляпыя зноў бачаць, кульгавыя ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца, глухія чуюць, і памерлыя ўваскрасаюць, убогім абвяшчаецца Добрая Навіна (Мц 11,5).
У той час, адказваючы, Езус сказаў: «Праслаўляю Цябе, Ойча, Пан неба і зямлі, што Ты закрыў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў гэта дзецям. Так, Ойча, бо так было Табе даспадобы. Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас (Мц 11,25-26,28).
Глядзіце, не пагарджайце ніводным з тых малых, бо кажу вам, што анёлы іхнія ў нябёсах заўсёды бачаць аблічча Айца Майго, які ў нябёсах. Бо Сын Чалавечы прыйшоў адшукаць і выбавіць тое, што загінула. Як вы думаеце? Калі ў нейкага чалавека было сто авечак, і адна з іх заблукала, ці не пакіне ён дзевяноста дзевяць у гарах і не пойдзе шукаць тую, што заблукала? Калі ж удасца знайсці яе, сапраўды кажу вам, ён радуецца ёй больш, чым дзевяноста дзевяці, якія не заблукалі. Так няма волі вашага Айца, які ў нябёсах, каб загінуў адзін з тых малых (Мц 18,10-14).
Божы Сын стаў для нас убогім. Ён прыйшоў да ўбогіх, і ўбогія адразу ж пачалі збірацца вакол Яго. І таму нічога дзіўнага няма ў тым, што Езус пасылае сваіх вучняў таксама да ўбогіх.
Але перадусім ідзіце да загінуўшых авечак з дому Ізраэля (Мц 10,6).
Наша евангелізацыя і служэнне таксама пачынаецца з убогіх. З аднаго боку нельга ідэалізаваць. Часта, як толькі ў чалавека вырашаецца праблема – ягоная ўбогасць, ён тут жа знікае. Так было і з Езусам. Прыгадайма: Ён аздаравіў дзесяць пракажоных, але толькі адзін нешта там зразумеў і вярнуўся да Яго, каб аддаць Богу славу. Часам здаецца, што сапраўды толькі 10 адсоткаў з тых, хто перажыў Божыя цуды ў сваім жыцці, нешта там разумеюць. І трэба быць да гэтага гатовымі. З іншага боку ўсё роўна евангелізацыя напраўлена выключна на ўбогіх. Аўтар падручніка па евангелізацыі метадам парафіяльных ячэек у Мілане пісаў, што мы павінны знайсці таго, каму трэба абмыць ногі. З гэтага пачынаецца евангелізацыя, са служэння тым, хто ў патрэбе. Тады ты становішся не тым, хто шукае для сябе сяброў і бліжніх, а тым, хто задае пытанне, як мне самому стаць бліжнім для некага. Менавіта так зрабіў добры самаранін.

Мой небагаты досвед паказвае, што ёсць агромністая розніца паміж тым, калі ты евангелізуеш тых, у каго ўсё добра (так ім ва ўсялякім разе падаецца), і тых, хто церпіць нейкую бядоту, – хворых, вязняў, алкаголікаў, грэшных, самотных, сіротаў і г.д. Нядаўна Бог зрабіў мне падарунак і дазволіў удзельнічаць дзве гадзіны ў евангелізацыі наркаманаў. Усяго толькі дзве гадзіны, і мы пачулі словы: «Што нам рабіць канкрэтна?» Такіх словаў я не чую амаль нідзе. Я не маю ілюзій, не настолькі наіўны. Гэтыя наркаманы не змяніліся і невядома, ці зменяцца. Тым не менш, няшмат мне даводзілася чуць фразы, накшталт: «Што нам рабіць?»
Часам ад некаторых вернікаў я чуў, што служачы ўбогім і евангелізуючы іх, самі вернікі набіраюцца нібыта сілы. Проста, ім хочацца там быць. Гэта я ведаю і па свайму вопыту прабывання і служэння ў калоніі для зняволеных. Таму менавіта і сваю сустрэчу з наркаманамі лічу ласкай. Сапраўды, у гэтых ды падобных гісторыях ёсць дзіўная і асаблівая Божая прысутнасць.
БОЖЫЯ ЎБОГІЯ
Убачыўшы натоўп, Езус узышоў на гару. А калі сеў, падышлі да Яго вучні Ягоныя. І, адкрыўшы вусны свае, Ён вучыў іх, кажучы: «Шчаслівыя ўбогія духам, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае. Шчаслівыя засмучаныя, бо яны будуць суцешаны. Шчаслівыя лагодныя, бо яны атрымаюць у спадчыну зямлю. Шчаслівыя галодныя і прагнучыя справядлівасці, бо яны будуць насычаны (Мц 5,1-6).
Нагорнае навучанне Хрыста, якое паказана ў Евангеллі ад Мацвея, хіба што самае сенсацыйнае, але, разам з тым, яно паказвае сутнасць Хрыстовага вучэння. Можна сказаць, што тут сабраныя ў нейкім сэнсе галоўныя тэзы Езуса. І гэтае вучэнне пачынаецца са словаў пра ўбогіх. Езус не толькі сам з’яўляецца ўбогім, не толькі нейкім містычным чынам атаясамліваецца з імі, але прапаноўвае і нам гэты шлях.
Я сустракаў хрысціянаў, якія вельмі актыўна займаліся харытатыўнай дзеянасцю – кармілі бедных, дапамагалі хворым, займаліся сіротамі і г.д. Часам можа здавацца, што такое сацыяльнае служэнне – гэта і ёсць евангельскі радыкалізм і нічога больш не трэба. Зрэшты, менавіта пра такое служэнне і пра яго асаблівую вартасць я казаў толькі што. Аднак гэтага яшчэ не дастаткова. Езус хоча, каб было гэтае служэнне і Ён яго благаслаўляе, кажа, што мы не можам любіць нябачнага Бога, калі не любім людзей вакол нас (гл. 1 Ян 3-4). Але гэта далёка не ўсё, на гэтым нельга спыніцца і апраўдацца. Езус хоча, каб мы самі сталі ўбогімі, так, як і Ён стаў убогім.
Хто такі ўбогі? Гэта не проста бедны. Бедны нічога не мае. Ён можа нічога не мець, быць хворым і абяздоленым, праклінаць свой лёс і Бога, але не стане ўбогім. Убогі – гэта той, хто ўсё мае ў Бога, хто ў сваёй беднасці ці нястачы зможа трываць пры Богу. Калі біблійнага Ёва сустрэлі матэрыяльныя выпрабаванні і цярпенні, яго жонка казала яму, каб ён пачаў праклінаць Бога. Яна хацела зрабіць яго проста злосным бедным, але ён застаўся ўбогім, ён і надалей Яму верыў.
Каб яшчэ больш зразумець гэтую тэму, зноў звернемся да згаданага прарочага слова:
Внешне Мои нищие могут ничем не отличаться от других
Внешне Мои нищие могут выглядеть богатыми людьми
Но они – Мои нищие
Потому что всё отдали сначала Мне
А затем Я передаю это тем кто нуждается
Я - не они
Не они - Мои нищие – распределяют то что хотят дать нуждающемуся
Они приходят сначала ко Мне и говорят: возьми наш Господь и Царь это
Это не наше и уходят
Они идут дальше
Они знают что ничто не принадлежит им
И они не тоскуют по этому
Они не думают над этим
Они просто идут сразу ко Мне и всё отдают Мне
Они доверяют Мне
Вот так поступают Мои нищие

Кто захочет стать Моим нищим?
Ведь Мои нищие не получают наград
Мои нищие могут быть простыми людьми
Мой нищий - это тот кто живёт не для себя
Но так Мои нищие и обретают полноту жизни
Они приходят ко Мне и говорят:
Наш Бог и Царь, как нам послужить Тебе?
Наш Бог и Царь, как нам любить Тебя?
Наш Бог и Царь, как нам остаться верными Тебе?
Мои нищие знают что Я – Царь ставший нищим
Мои нищие не ждут от Меня ничего кроме Меня
И в этом главная наград Моих нищих
Им больше ничего не надо
Только то что Я даю им
Мои нищие знают кто они
Мои нищие знают что без Меня – они богачи с нищим сердцем
Мои нищие знают что без Меня – они богачи с нищим сердцем
Мои нищие знают что без Меня – они богачи с нищим сердцем
О дети Мои!
Став Моими нищими вы будете питаться манной подаваемой Мной с самого Неба!
Вы будете питаться ею и ваши глаза откроются:
Вы станете видеть нужду другого
Его голод
Моим нищим тяжело выдержать нужду другого (…)
Мои нищие это те кто увидел свою нищету так близко
Что не смогли выдержать этого вида
И сразу пришли ко Мне
Чтобы стать Моими нищими
И в этом их выбор
Мои нищие помнят что без Меня они не проживут и следующую минуту своей жизни
И в этом их радость
Их мир
Кто захочет стать Моим нищим?
Ведь Моё богатство таится в нищете –
В вашей нищете
И в этом будет наш Союз
Я накормлю вас
Я одену вас
Я защищу вас
Я смогу (…)
Аказваецца, мала быць проста ўбогім, мала толькі прызнаць уласны грэх, мала мець нейкую бяду і нястачу. З усім гэтым трэба прыйсці да Яго. Трэба перастаць быць проста ўбогім, а стаць Ягоным убогім.
Насамрэч, мы ўсе ўбогія, толькі не ўсе гэта разумеем. Наша пыха і ганарыстасць не дазваляе нам прызнаць гэта і скарыцца.
Бо ты кажаш: “Я багаты і разбагацеў, і ні ў чым не маю патрэбы”, а не ведаеш, што ты няшчасны, і варты жалю, і ўбогі, і сляпы, і голы. Раю табе купіць у Мяне золата, ачышчанае агнём, каб ты разбагацеў, і белую шату, каб ты апрануўся і каб не быў бачны сорам галечы тваёй. Бальзамам памаж вочы свае, каб бачыць (Ап 3,17-18).
У Апакаліпсісе Бог кажа нам купіць у Яго золата і вопратку, г.зн. прыйсці да Яго і стаць Яго ўбогім. Бог выкарыстоўвае розныя метады выхавання, каб паказаць нам, што мы голыя і ўбогія. Часта гэтыя метады даволі балючыя, часта мы з імі не згаджаемся. Ад аднаго вязня я некалі пачуў: «Я разумею, што я паранены і абмежаваны, але ж гэта не можа доўжыцца бясконца». Гэтак многія з нас думаюць. Нават калі мы і прызнаем сваю ўбогасць, то толькі да нейкага моманту, да нейкага перыяду, а пасля нам хочацца зноў быць моцнымі, свабоднымі, незалежнымі, самастойнымі, упэўненымі ў сабе і г.д. Мы хочам паслужыць Богу, але не быць залежнымі ад Яго, нам хочацца нешта для Яго зрабіць, парадавацца сваімі дасягненнямі, паслухаць пахвалу ад іншых. Нават калі мы з ілжывай пакорай кажам, што гэта не мы зрабілі, але Бог праз нас, то ўсё роўна на дне душы трымціць усведамленне, што гэта зрабілі ўсё ж мы. Мы не хочам пагадзіцца з нашай убогасцю, таму што быць убогім – гэта балюча. Быць незадаволеным сабой – гэта балюча. Божым убогім можа стаць толькі той, хто перастае думаць пра сябе і пачынае любіць.
Апостал Павел быў тым, хто дасведчыў гэтага дару – быць Божым убогім, і таму гэтая тэма так моцна ў яго прысутная:
Таксама і Дух дапамагае ў слабасцях нашых, бо мы не ведаем, аб чым трэба маліцца, але сам Дух заступаецца за нас стагнаннямі невымоўнымі (Рым 8,26).
… Дадзена мне джала ў цела, пасланец сатаны, каб біць мяне, каб я не хваліўся. Таму я тройчы маліў Пана, каб адвёў гэта ад мяне. Але Пан сказаў мне: «Хопіць табе Маёй ласкі, бо моц удасканальваецца ў слабасці». Найбольш ахвотна буду хваліцца сваёй слабасцю, каб жыла ўва мне моц Хрыста. Таму ўпадабаў я слабасць, пагарду, нястачы, ганенні і ўціск за Хрыста, бо, калі я слабы, тады моцны (2 Кар 12,7-10).
Я прыйшоў да вас, браты, не для таго, каб абвяшчаць вам таямніцу Божую ўзнёслым словам ці мудрасцю. Бо я вырашыў не ведаць нічога між вас, апроч Езуса Хрыста, і то ўкрыжаванага. І я стаў перад вамі ў слабасці, і ў страху, і ў вялікім трымценні. А слова маё і прапаведаванне маё не ў пераканаўчых словах мудрасці, а ў праяўленні Духа і моцы, каб вера вашая абапіралася не на чалавечай мудрасці, а на моцы Божай (1 Кар 2,1-5).
Паглядзіце, браты, на пакліканне вашае. Няшмат [сярод вас] мудрых паводле цела, няшмат моцных, няшмат шляхетнага паходжання. Але Бог выбраў неразумнае свету, каб асароміць мудрых, і слабое свету выбраў Бог, каб асароміць моцных; і бязроднае свету, і пагарджанае, і тое, чаго няма, выбраў
Бог, каб знішчыць існае, каб ніякае цела не выхвалялася перад Богам. Праз Яго і вы існуеце ў Хрысце Езусе, які стаў для нас мудрасцю ад Бога і справядлівасцю, і асвячэннем, і адкупленнем, каб было, як напісана: «Хто хваліцца, няхай хваліцца ў Пану» (1 Кар 1, 26-31).
РОЗНІЦА ПАМІЖ ЛЯНІВЫМІ І БОЖЫМІ ЎБОГІМІ
Апошні важны нюанс у нашай тэме. Я падазраю, што некаторыя людзі нават не разумеюць, пра што да гэтага моманту ішла гаворка. Каб адчуць сваю ўбогасць і немач, каб стаць на шлях Божых убогіх, трэба ў нейкім сэнсе перагарэць, напрацавацца. Пасля семінарыі мне здавалася, што я ведаю шмат. Асабліва калі я сустрэўся з Адновай у Духу Святым, мне здавалася, што многія тэмы пра Божы свет, пра духоўнае жыццё перада мной адчыніліся. Я мог смела, нават не надта задумваючыся, даваць іншым парады і адказы амаль на ўсе пытанні. З часам я стаў заўважаць, што не ўсё так проста, як мне здавалася, з часам перастаў быць такім упэўненым у сваіх ведах і досведзе, а пасля нават стала здавацца, што я больш не ведаю, чым ведаю. У выніку я нібы дайшоў да той кропкі, з якой стартаваў: сказаў сабе, што мала ў чым разбіраюся. Адно што маё гэтае «не ведаю» дваццаць гадоў таму і маё «не ведаю» сёння – гэта розныя рэчы. Паміж імі ёсць нейкая праца і досвед.
Нешта падобнае ёсць і з нашай немаччу. Нехта, не зрабіўшы і кроку, скажа: я не магу. А іншы напрацуецца, намучаецца, а пасля, праз гады можа таксама скажа: я больш не магу. Паміж гэтымі «не магу» агромністая розніца, амаль прорва.

Тэма пра Божых убогіх – гэта тэма не для ляніўцаў, якія наракаюць на свой лёс, выбруджваюцца ўласнымі смаркачамі і нават пальцам не крануць, каб нешта змяніць. Гэтая тэма для людзей, якія ўжо панюхалі пораху, у каго рукі ў мазалях і каторыя дайшлі да кропкі сваёй немачы. Яны не проста сядзелі і чакалі, а менавіта дайшлі да немачы і ўбогасці. Гэтая тэма для людзей, якія хочуць змяніць сваё жыццё і толькі пасля пачынаюць усур’ёз разумець словы Хрыста: Я — вінаградная лаза, вы — галіны. Хто застаецца ўва Мне, а Я ў ім, той прыносіць багаты плён, бо без Мяне нічога не можаце зрабіць (Ян 15,5). Я часта чую ад вернікаў, што яны не могуць справіцца са сваімі грахамі, хочуць, а не могуць. Але, цікава, што б гэтыя вернікі адказалі на рэпліку апостала Паўла: Вы еще не до крови сражались, подвизаясь против греха (Габр 12,4). Да таго, як апостал пачуў словы Хрыста сіла праяўляецца ў слабасці, ён павінен быў прайсці велізарны шлях. Проста так, седзячы на месцы і чакаючы невядома чаго, сіла не праявіцца.
Часам я чуў, што некаторыя вернікі не цэняць гэтага жыцця, што могуць лёгка адыйсці з гэтага свету. Мне нават здавалася, што і я таксама недзе там блізкі да такой стадыі. А пасля ўбачыў адзін нюанс. Ёсць розніца, калі чалавек, які змагаецца за жыццё, які любіць жыццё і хоча жыць, кажа такія фразы, і калі нехта нават не пачаў жыць, а ўжо гатовы паміраць. Ёсць тут агромністая розніца.
Сканчваючы нашую тэму, зноў хачу звярнуцца да прарочага слова:
Когда вы подойдёте к Вратам
Я Сам выйду к вам навстречу
Это будет встреча Любви
Долгожданная встреча Любви
Это будет наша встреча
Это так
Господи
Это так
Мои ноги будут в пыли
Мои руки будут в мозолях
Мой хитон будет покрыт кровью
И так вы узнаете Меня (…)
Я расскажу вам о том как рождается счастье -
Счастье преодолевания пути
Я буду говорить с вами - когда вы будете спать
Утомлённые и потерявшие свою земную родину
Я буду смотреть на вас - когда вы будете слепы от слёз
Я буду помнить вас – когда вы собьетесь с пути и перестанете узнавать Меня
Я буду звать вас – когда вы уже не сможете слышать Мой голос
Я буду кормить вас – когда вы отдадите последний кусок хлеба идущему за вами
Я буду петь в вас – когда вы потеряете голос и забудете звук молитвы
Я буду тем нищим – который покажет вам свои раны (…)
*Фрагменты Святога Пісання падаюцца ў тэксце па-руску ў тых выпадках, калі пакуль што няма гэтага перакладу сярод тэкстаў Секцыі па перакладзе пры ККББ.
**Гэтае прароцкае слова падаецца тут і ў іншых месцах паводле арыгінала, з захаваннем мовы і правапісу.