О возлюбленный Мною род человеческий! О люди, дети Мои, выходите, разорвите оковы, которыми дьявол связал вас, используя ваш страх перед Отцом, который является ничем инным как любовью! Приходите, подходите без страха, потому что вы все имеете права на близкие отношения с вашим ОТЦОМ; распахните ваши сердца, попросите Моего Сына, чтобы Он помог вам всё лучше и лучше постигать Мои благодати (Послание Бога Отца).
Станавіцца дзецьмі, ці вырастаць з пялюшак?
У тую гадзіну падышлі вучні да Езуса, кажучы: «Дык хто ж большы ў Валадарстве Нябесным?» Тады Езус паклікаў дзіця, паставіў яго сярод іх і сказаў: «Сапраўды кажу вам, калі не навернецеся і не станеце як дзеці, не ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае. Таму кожны, хто прынізіць сябе, як дзіця гэтае, той будзе большым у Валадарстве Нябесным. І калі хто прымае адно такое дзіця ў імя Маё, той Мяне прымае (Мц 18,1-5).
На жаль, вельмі часта даводзіцца быць сведкам, калі вернікі паводзяць сябе выразна неадэкватна і апраўдваюць свае паводзіны тым, што мы павінны быць, як дзеці, цытуючы пры гэтым згаданы вышэй фрагмент Евангелля. З аднаго боку, зразумела, што гэта праўда, Езус сапраўды кажа нам быць, як дзеці. А з іншага боку, усё тваё нутро, логіка, вера падказваюць, што нешта тут яўна не так. Падчас адной малітвы праслаўлення, калі я яшчэ вучыўся ў Польшчы, хлопец схапіў дзяўчыну за рукі і пачаў у цэнтры касцёла танцаваць з ёй польку. Той, хто вёў малітву, сказаў да таго, што вы можаце адчуваць сябе тут як дома, як дзеці. Канечне, я разумею таго, хто вёў малітву і нават падпісаўся б пад ягонымі словамі, вось толькі штосьці мяне пачало непакоіць у сувязі з гэтым танцам. Нібыта і правільна, але адначасна нешта тут не так. У іншых месцах былі іншыя падобныя гісторыі, калі некаму ўздумаецца раптам пагладзіць алтар, ці нават абняць табернакулюм. Часам быў сведкам, калі людзі пачыналі крычаць на малітве ад радасці, свістаць, бегаць па касцёле альбо скакаць. Пакуль што я проста хачу звярнуць увагу на нашыя адчуванні, калі нешта ўнутры нас бунтуецца супраць такога дзяцінства. Я не асуджаю. Мне самому даводзілася некалі скакаць падчас малітвы праслаўлення. Я проста хачу па-іншаму паглядзець на тэму дзяцінства, да якога заклікае Езус.

Найперш не будзем ідэалізаваць дзяцінства. Нашыя прыгожыя мілыя дзеткі могуць накласці ў штаны, яны часта капрызныя, могуць быць агрэсіўныя, у іх вельмі рана пачынае праяўляцца грэх эгаізму, калі дзеці хочуць нешта мець для сябе і не жадаюць ні з кім дзяліцца. Вельмі рана праяўляецца грэх зайздрасці да цацак іншых дзяцей ці нават адносна з’яўлення браціка, ці сястрычкі, калі трэба будзе прыняць праўду, што бацькі цяпер будуць займацца не толькі мной, любімым. Сённяшнія дзеці часта залежныя ад кампутарных гульняў, часта рана спрабуюць курыць, піць алкаголь. Карацей, дзяцінства далёка не ідэальнае. У маленстве шмат неўпарадкаваных пачуццяў, шмат комплексаў, а многім дзеткам любым коштам хочацца звярнуць на сябе ўвагу. Карацей, ёсць іншы бок дзяцінства і з яго трэба вырастаць!
Ён таксама паставіў адных апосталамі, другіх прарокамі, іншых евангелістамі, іншых пастырамі і настаўнікамі дзеля выхавання святых для справы служэння, для будавання Хрыстовага цела, пакуль усе мы прыйдзем да еднасці веры і пазнання Сына Божага, да чалавека дасканалага, да меры сталасці паводле Хрыстовай паўнаты. Каб мы больш не былі дзецьмі, якіх хістае і захапляе кожны вецер вучэнняў, каб падманам людскім, хітрым
штукарствам увесці ў зман (Еф 4,11-14).
Браты, не будзьце дзецьмі ў думках, але будзьце дзецьмі для зла, а ў думках будзьце сталымі (1 Кар 14,20).
Божае Слова кажа нам, што Бог ставіць на нашым шляху прарокаў і настаўнікаў, каб выхоўваць нас, каб мы раслі ў сталасці, каб перасталі быць дзецьмі, якія на ўсё падрад кідаюцца.
Хочацца сказаць, што негатыўны бок дзяцінства – гэта не толькі неўпарадкаваныя і шалёныя эмоцыі. Размова ідзе таксама пра людзей, якіх хістае і захапляе кожны вецер вучэнняў. Назавем гэтую з’яву дзяцінствам у веры. Гэта, калі ты чытаеш усё падрад, ездзіш на ўсе рэкалекцыі, залічваеш сабе ўсе чуванні, сустрэчы, пілігрымкі. Усяго так шмат! Вось толькі чамусьці ты ніяк не станеш цвёрда на ногі, у цябе няма адносінаў з Ім, Жывым Богам. Такія людзі часта не могуць зразумець. чаму адзін святар кажа адно, а іншы часам процілеглае. Падобныя супярэчлівасці гэтыя людзі знойдуць у многіх рэлігійных кнігах, у жыцці многіх святых. Такім людзям цяжка, бо яны ўвесь час глядзяць на веру і погляды іншых людзей, а самі не маюць уласнага пазваночніка. У пэўным сэнсе гэта – дзяцінства веры, нясталасць. Наш час сапраўды асаблівы. Мы бачым, напрыклад, трох вельмі розных Папаў Рымскіх. Але кожны з іх ведаў, кім ён ёсць і ведаў свой шлях. Больш за тое, менавіта яны, такія розныя, былі патрэбныя ўсім вернікам, каб мы ўбачылі гэтую розніцу.
У іншым месцы Апостал Павел кажа пра іншы негатыўны аспект дзяцінства:
І я, браты, не мог прамаўляць да вас як да духоўных, але як да цялесных, як да немаўлят у Хрысце. Я карміў вас малаком, а не цвёрдай ежай, бо вы яшчэ не маглі, ды і цяпер яшчэ не можаце, таму што вы яшчэ цялесныя. Калі сярод вас ёсць зайздрасць і спрэчкі, ці ж не цялесныя вы і ці ж не паступаеце, як людзі? (1 Кар 3,1-3).
Калі сярод нас спрэчкі і зайздрасць, то мы, як дзеці, якія не могуць есці нармальнай ежы, а значыць, не могуць нічога сур’ёзнага дабіцца ў жыцці, у веры. І з гэтага дзяцінства трэба вырастаць. Дарослы хрысціянін умее быць удзячным за тое, што мае, і не глядзіць на іншага (пастава супраць зайздрасці), а таксама ўмее ў адпаведны момант прамаўчаць, не даказваць свайго, не абвінавачваць іншых, мае свае погляды, але адначасна не змушае іншых да ягонай думкі (пастава супраць спрэчак).
Калі я быў дзіцем, то па-дзіцячаму гаварыў, па-дзіцячаму думаў, па-дзіцячаму разважаў; а калі стаў мужчынам, то пакінуў дзіцячае (1 Кар 13,11).
Цікава, што гэтыя словы Апостал кажа падчас навучання, якое датычыць харызматычных дароў і харызматычнага служэння (1 Кар 12-14). Ад праціўнікаў харызматычнага руху я чуў, што ўсе надзвычайныя дары – лухта, а самае галоўнае – любоў. У нейкім сэнсе можна згадзіцца. Толькі Апостал Павел не кажа, што дары – гэта лухта і яны нам не патрэбныя, а кажа пра тое, што любоў нашмат важнейшая. І, шчыра кажучы, не заўважаў я асаблівай любові ў тых, хто мяне спрабаваў асудзіць ці прынізіць за мой удзел у харызматычным руху.
Гэты тэкст гаворыць вельмі важную праўду, якую чамусьці мала хто разумее. Дух Святы – гэта Жывая любоў паміж Богам Айцом і Богам Сынам. І гэтая любоў з’яўляецца Асобай, пра што кажуць тэолагі і падкрэсліваюць многія містыкі. Таму мы прымаем Духа Святога тады, калі пачынаем любіць Бога Айца і Яго Сына. Менавіта таму аднову ў Святым Духу перажываюць людзі, якія перажываюць навяртанне, бачаць уласны грэх, які раніць любячага Айца. Езус жа становіцца для нас Настаўнікам. І тады хрысціянін ужо не апраўдвае свае погляды і беззаконні, а стараецца быць падобным да ягонага Настаўніка і Госпада, і менавіта таму ён праводзіць час на малітве да Айца і Яго Сына, чытае Яго Слова як пісьмо асабіста да яго. Калі ёсць глыбокае пакаянне і залежнасць ад майго Бога, тады пачынае нараджацца любоў, якой ёсць Дух Святы. І толькі пры гэтых двух умовах вернік можа пачаць служыць.
Дзіцячасць, паводле Паўла, праяўляецца ў тым, што без глыбокага навяртання і любові, мы не ходзім у Духу Святым. Мы носімся за духоўнымі дарамі, надзвычайнымі з’явамі і шукаем нейкай для нас актыўнасці ў выглядзе служэння, а самі не прабываем у Яго Любові і ў Яго Духу. Калі я, хрысціянін, гэта разумею, то мне ўсё з большай і большай радасцю хочацца сказаць людзям, што я нічога не адчуваю, не бачу, сплю без сноў, не чую галасоў і г.д. Я не бабка-шаманка, не баба Ванга і не Настардамус, але гэта не перашкаджае мне бачыць прысутнасць Святога Духа ў маім жыцці. Асабіста я магу сказаць пра сябе падобна як Апостал Павал – некалі з гэтымі харызматамі і надзвычайнасцю я сапраўды думаў па-дзіцячы. Цяпер жа бачу рэчы нашмат важнейшыя.
Такім чынам, з аднаго боку мы маем праўду пра тое, што трэба стацца як дзеці, а з іншага боку, маем праўду пра тое, што трэба ўрэшце рэшт выходзіць з дзяцінства. Шчыра кажучы, для нас як адна праўда, так і другая надзвычай актуальныя.

Калі Езус кажа нам, што мы павінны стацца як дзеці, то ў тым самым фрагменце нам адкрываюцца дадатковыя нюансы: калі не навернецеся і не станеце як дзеці, не ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае… хто прынізіць сябе, як дзіця гэтае, той будзе большым у Валадарстве Нябесным… хто прымае адно такое дзіця ў імя Маё, той Мяне прымае… Думаю, што адны гэтыя нюансы паказваюць нам, што гаворка ідзе не пра эмацыйную нестабільнасць, безадказнасць ці безшабашнасць, з якімі мы часта атаясамліваем дзяцінства. Езус кажа пра тое дзяцінства, да якога трэба не вяртацца, а наадварот – дарасці. Навярнуцца і стаць як дзіця – гэта значыць у агромністай прастаце, без апраўдання і вялікай філасофіі прызнаць праўду пра ўласны грэх. Стаць перад Богам голым, але гатовым Яго слухаць і скарыцца перад Ім, любячым Айцом. Навяртанне ёсць нічым іншым, як прыніжэннем, калі ты не хочаш быць вялікім, не хочаш панаваць і кіраваць іншымі, бо ты сам маеш свайго Камандзіра.
Прыклад дзіцячай веры і пакоры паказвае сам Езус на крыжы, калі спачатку кажа Божа мой, чаму ж Ты Мяне пакінуў, а потым просіць: прабач ім, бо не ведаюць што робяць. Вось як каментуе гэты момант пісьменнік Бернанас: Словы зразумелыя для самых малых дзяцей, словы, каторыя хацелася б назваць дзіцячымі, але каторыя злыя духі, не разумеючы іх, павінны ад таго часу паўтараць іх з агромністым шокам і жахам. Яны чакалі грому, а тут нібыта нябачная нявінная рука замыкае над імі брамы адхлані.
Мець уладу называцца дзецьмі Божымі
Толькі пасля таго, як мы зразумеем, што нам трэба вырастаць з нашага чалавечага дзяцінства, якое характэрызуецца бескантрольнымі эмоцыямі, жаданнямі, крыўдамі, эгаізмам, мы можам зразумець, чым ёсць тое дзяцінства, да якога запрашае нас Бог. Між іншым, гэтае Божае дзяцінства моцна звязана з дарам боязі Божай. Гэта не страх перад Богам, а хваляванне перад сустрэчай з тым, Хто для цябе важны, каго ты любіш. Гэты дар можна параўняць да сустрэчы закаханых, якія перажываюць і рыхтуюцца да гэтай сустрэчы, і хлопец не можа сабе дазволіць пайсці да каханай у нейкім там падзертым трыко.
Як бацька даруе сынам, так даруе Госпад тым, хто баіцца Яго (Пс 102,13).
Навошта, Госпадзе, Ты дапусціў нам збіцца з дарог Тваіх, акамянець сэрцу нашаму, каб не баяцца Цябе? (Іс 63,17).
Божае дзяцінства – гэта не той час, калі мы былі малымі і спрабуем цяпер вярнуцца ў нашае мінулае. Гэта этап веры, да якога яшчэ нам трэба дарасці. Гэта той этап, да якога нас вядзе Бог, бо гэта Ён нас усынаўляе, робіць сваімі дзецьмі. Што Божае Слова кажа нам на тэму ўсынаўлення? Паспрабуем прааналізаваць некаторыя яркія біблійныя тэксты, а таксама прывядзем тут фрагменты прыватнага аб’яўлення, якое атрымала сястра Яўгенія Равазіо ад Бога Айца. Гэтае аб’яўленне пацверджана Касцёльнай уладай.
1.
Таму што ўсе, каго вядзе Дух Божы, – гэта Сыны Божыя. Вы ж не прынялі духа няволі, каб зноў баяцца, але прынялі Духа ўсынаўлення, якім мы клічам: «Абба, Ойча!» Гэты самы Дух сведчыць духу нашаму, што мы дзеці Божыя. А калі дзеці, то і спадкаемцы. Спадкаемцы Божыя, спадкаемцы разам з Хрыстом, калі толькі мы церпім разам з Ім, каб разам з Ім і ўславіцца (Рым 8,14-17).
Дзеці Божыя – гэта тыя, каго вядзе Дух Святы. Ён жа пераконвае нас аб тым, што мы Яго дзеці і што ў Небе маем Айца, да якога вяртаемся. Гэтая праца Духа Святога ў нас перамагае наш страх. Нагадаю, што паводле Яна Апостала дзе ёсць страх, там мы не ўдасканаліліся ў Любові. Паняцці любові, веры і страху вельмі цесна паміж сабой звязаныя. Калі мы і надалей баімся, то гэта азначае, што мы не да канца Яму давяраем, не да канца верым, што Ён – Бог, каторы нас так моцна палюбіў.
Не такое почтение, какое вы испытываете сейчас, и которое держит вас в стороне от Меня, потому что Я вселяю в вас страх; это неправильное почтение, которое вы сейчас имеете, есть несправедливость, которую вы совершаете по отношению к Справедливости, что означает ранение самой чувствительной области Моего Сердца – это то, что вы забываете, даже пренебрегаете Моей Отцовской Любовью к вам.
Что больше всего огорчало Меня в Моём народе Израиле и что снова огорчает Меня в теперешнем человечестве, это та неправильно понятая боязнь Божья. Враг рода человеческого успешно использовал это, чтобы склонить их к идолопоклонству и разделить их. Он пользуется этим вновь и будет всегда использовать это против вас, чтобы удалить вас от Истины Моей Церкви и от Меня. О, не позволяйте более врагу сбивать вас с пути истинного; верьте в истину, которую Я теперь открываю вам и продолжайте жить в свете этой истины! (Послание Бога Отца).
Таму што ўсе, каго вядзе Дух Божы, – гэта Сыны Божыя. Вы ж не прынялі духа няволі, каб зноў баяцца, але прынялі Духа ўсынаўлення, якім мы клічам: «Абба, Ойча!» Гэты самы Дух сведчыць духу нашаму, што мы дзеці Божыя. А калі дзеці, то і спадкаемцы. Спадкаемцы Божыя, спадкаемцы разам з Хрыстом, калі толькі мы церпім разам з Ім, каб разам з Ім і ўславіцца (Рым 8,14-17).
Дзеці Божыя – гэта тыя, каго вядзе Дух Святы. Ён жа пераконвае нас аб тым, што мы Яго дзеці і што ў Небе маем Айца, да якога вяртаемся. Гэтая праца Духа Святога ў нас перамагае наш страх. Нагадаю, што паводле Яна Апостала дзе ёсць страх, там мы не ўдасканаліліся ў Любові. Паняцці любові, веры і страху вельмі цесна паміж сабой звязаныя. Калі мы і надалей баімся, то гэта азначае, што мы не да канца Яму давяраем, не да канца верым, што Ён – Бог, каторы нас так моцна палюбіў.
Не такое почтение, какое вы испытываете сейчас, и которое держит вас в стороне от Меня, потому что Я вселяю в вас страх; это неправильное почтение, которое вы сейчас имеете, есть несправедливость, которую вы совершаете по отношению к Справедливости, что означает ранение самой чувствительной области Моего Сердца – это то, что вы забываете, даже пренебрегаете Моей Отцовской Любовью к вам.
Что больше всего огорчало Меня в Моём народе Израиле и что снова огорчает Меня в теперешнем человечестве, это та неправильно понятая боязнь Божья. Враг рода человеческого успешно использовал это, чтобы склонить их к идолопоклонству и разделить их. Он пользуется этим вновь и будет всегда использовать это против вас, чтобы удалить вас от Истины Моей Церкви и от Меня. О, не позволяйте более врагу сбивать вас с пути истинного; верьте в истину, которую Я теперь открываю вам и продолжайте жить в свете этой истины! (Послание Бога Отца).
О возлюбленный Мною род человеческий! О люди, дети Мои, выходите, разорвите оковы, которыми дьявол связал вас, используя ваш страх перед Отцом, который является ничем инным как любовью! Приходите, подходите без страха, потому что вы все имеете права на близкие отношения с вашим ОТЦОМ; распахните ваши сердца, попросите Моего Сына, чтобы Он помог вам всё лучше и лучше постигать Мои благодати (Послание Бога Отца).
Яшчэ важны момант, які паказаны ў дадзеным урыўку Пісання – гэта ўдзел у Божым Валадарстве, пры ўмове, што мы церпім разам з Хрыстом. Я не прыхільнік таго, каб усе нашыя беды апраўдваць думкай, што так хацеў Бог, нічога не зменіш і трэба цярпець. Я ўпэўнены, што Бог хоча нас мець шчаслівымі нават тут, у гэтым жыцці. Аднак, разам з тым, калі я бачу, як вернікі ну проста любым коштам хочуць, каб Бог вырашыў праблему па нашых планах, то разумею, што няма тут згоды цярпець разам з Хрыстом.
Я знаю ваши потребности, ваши желания и всё, что есть в вас. И всё же, как счастлив и благодарен был бы Я, если бы вы пришли ко Мне и доверили бы Мне ваши нужды, как это делает ребёнок, обращаясь с доверием к своему отцу! Как Я могу в чём-либо вам отказать, пусть в важных или неважных вещах, если вы Меня об этом просите? Вы Меня не видите; но разве вы не чувствуете, что Я совсем рядом с вами в событиях, которые происходят в вас и вокруг вас? Как много вам зачтётся за то, что вы верили в Меня, хотя и не видели Меня! (Послание Бога Отца).
Я прихожу к вам двумя путями: дорогой Креста и дорогой Евхаристии.
Крест – это Мой путь, чтобы сойти к Моим детям, так как благодаря этому Кресту Я выкупил вас через Моего Сына. Для вас Крест – это ваш путь, чтобы взойти к Моему Сыну, а через Него ко Мне. Без Креста вы не сможете никогда прийти ко Мне, потому что грехом человек заслужил наказание отделения от Бога (Послание Бога Отца).
2.
Мы ж ведаем, што ўсё стварэнне разам стогне і пакутуе ажно да цяперашняга часу. І не толькі яно, але і мы самі, якія маем пачатак Духа, і мы ў сабе стогнем, чакаючы ўсынаўлення, адкуплення цела нашага. Мы збаўленыя праз надзею. А надзея, калі яна бачная, не ёсць надзеяй. Бо, калі хто бачыць, навошта яму яшчэ спадзявацца? (Рым 8,22-24).
Часам веруючыя, якія выконваюць усе правілы і запаведзі, не могуць зразумець, чаго ім яшчэ не запае. Нібыта ўсё па пунктах, а разам з тым, яны самі адчуваюць, што нешта не да канца так, як трэба. Я ў такіх выпадках зазвычай стараюся паказаць, што не хапае канкрэтнай любові, якая будзе праяўляцца ў бескарысным служэнні. Але яшчэ не толькі гэтага не хапае. Некаторыя веруючыя даходзяць да разумення, што гэты свет ніколі не наталіць пустэчу нашага сэрца. І нават калі я распачну грандыёзнае служэнне, то раней ці пазней зразумею, што нават яно не корміць мяне да канца. Ні наша актыўнасць, ні наша служэнне, ні нашыя дзеці, ні наша кар’ера і нашыя любімыя людзі не змогуць запоўніць пустэчу нашага сэрца. Гэтае ўнутранае перажыванне называецца духоўным голадам або прагненнем, смагаю. І яе можа наталіць толькі Бог. Менавіта таму Апостал Павел кажа, што нават маючы пачаткі Духа, мы надалей стогнем, чакаючы Божай любові і поўнага ўсынаўлення, якое праявіцца ў тым, што мы будзем прабываць разам з нашым Айцом вечна.
Я покажу вам этот источник и дам вам познать Себя таким, каким Я есть. Когда вы узнаете Меня, ваша жажда утолится и вы наполнитесь свежестью! Ваши страдания исцелятся; ваши страхи исчезнут; ваша радость будет велика и ваша любовь найдёт до сих пор невиданное спокойствие!
«Но», - скажете вы Мне, - «как мы сможем прийти к Тебе?» Идите ко Мне по пути доверия, называйте Меня своим Отцом, любите Меня в духе и в правде, и этого будет достаточно, для того чтобы освежающая и всемогущая вода утолила Вашу жажду (Послание Бога Отца).
3.
Не ўсе, што паходзяць ад Абрагама, яго дзеці, але “ад Ісаака будзе тваё патомства”. Гэта значыць, што не цялесныя дзеці з’яўляюцца дзецьмі Божымі, але дзеці абяцання лічацца патомствам (Рым 9,7-8).
Апостал Павел бачыў, як многія габрэі ганарыліся, што яны выбраны народ, што яны дзеці Абрагама, аднак апостал разумеў, што цялесныя карані далёка ўсяго не вырашаюць, што людзі з іншых народаў, якія не мелі дачынення да народу Абрагама станавіліся дзецьмі Божымі. Таму Павел кажа, што дзеці Божыя – гэта не тыя, хто фізічна і цялесна паходзіць ад Абрагама. Дзеці Божыя нараджаюцца паводле абяцання, г.зн. паводле веры. Менавіта таму наша вера мае ўплыў на тое, станем мы дзецьмі Божымі, ці не.
Источник является символом познания Моей Особы, а Океан символизирует Мою любовь и ваше доверие. Если вы хотите напиться из этого источника, постигайте Меня, учитесь, чтобы вы могли узнать Меня и как только вы Меня узнаете, окунитесь в Океан Моей любви, доверясь Мне с такой силой, которая преобразит вас и которой Я не смогу противостоять и прощу ваши пороки и наполню вас найвысшими милостями» (Послание Бога Отца).

4.
Благаслаўлёны Бог і Айцец Пана нашага Езуса Хрыста, які благаславіў нас у Хрысце ўсялякім духоўным благаслаўленнем на нябёсах і выбраў нас у Ім перад стварэннем свету,
каб мы былі святымі і беззаганнымі перад Ім у любові. Ён прадвызначыў нас для ўсынаўлення праз Езуса Хрыста, паводле ўпадабання сваёй волі, дзеля хвалы сваёй праслаўленай ласкі, якою Ён адарыў нас ва Умілаваным (Эф 2,3-6).
Калі надышла паўната часу, паслаў Бог Сына свайго, народжанага ад жанчыны, падпарадкаванага Закону, каб адкупіць тых, хто падлягаў Закону, каб мы атрымалі ўсынаўленне. А паколькі вы сыны, Бог паслаў у вашыя сэрцы Духа Сына свайго, які ўсклікае: «Абба, Ойча!» Таму ты ўжо не слуга, а сын, а калі сын, то і спадкаемца Божы (Гал 4,4-7).
Мы казалі ўжо пра тое, што Дух святы дае нам прыняць усынаўленне, Ён пераконвае нас, Ён дазваляе нам ад усяго сэрца назваць Бога – Айцом. Падкрэсліваю, не проста назваць Айцом, а назваць з верай, з даверам, ад усяго сэрца. Адчуваю, што гэта, насамрэч, не так проста.
Я ещё раз повторяю данное Мной обещание, в исполнении которого вы не должны сомневаться, итак, я обещаю: Все те, кто всем сердцем призовёт Меня, называя ОТЦОМ, даже если это было только один раз, не погибнут, а обязательно получат жизнь вечную среди Избранных (Послание Бога Отца).
Іншы момант згаданых урыўкаў Пісання. Бог паслаў Сына, каб мы атрымалі ўсынаўленне (толькі праз Езуса!!!) Дух Святы дае нам веру звяртацца да Бога як да Айца, шанаваць і любіць Яго як Айца. Гэта не нашыя заслугі, гэта Яго праца ў нас і наша згода ў пакоры на гэту працу, але пазнаць Айца мы можам толькі праз Яго Сына. Ён праз Уцелаўленне стаўся нашым братам. Само па-сабе гэтае пазнанне не прыходзіць. Павінна быць канкрэтная праца, між іншым, з Божым словам і на малітве, каб пазнаць Сына і Айца.
Он, Мой Сын, есть сосуд этого источника, поэтому люди могут черпать из Его Сердца, которое всегда до краёв заполнено спасительной водою. Но вы сами должны почерпнуть из этого источника, чтобы смочь убедиться, какую свежесть он несёт и как он приятен! Таким образом приходите ко Мне через Моего Сына и, тогда вы будете возле Меня, доверьте Мне свои желания. Я покажу вам этот источник и дам вам познать Себя таким, каким Я есть (Послание Бога Отца).
Поэтому Я хочу, чтобы все, начиная от ребёнка до пожилого мужчины называли Меня с доверием «ОТЕЦ» и «друг», потому что Я всегда с вами; и чтобы они называли Меня «братом», потому что Я делаю Себя похожим на вас, чтобы вы стали похожими на меня (Послание Бога Отца).
5.
Вы еще не до крови сражались, подвизаясь против греха, и забыли утешение, которое предлагается вам, как сынам: сын мой! не пренебрегай наказания Господня, и не унывай, когда Он обличает тебя. Ибо Господь, кого любит, того наказывает; бьет же всякого сына, которого принимает. Если вы терпите наказание, то Бог поступает с вами, как с сынами. Ибо есть ли какой сын, которого бы не наказывал отец? Если же остаетесь без наказания, которое всем обще, то вы незаконные дети, а не сыны. Притом, [если] мы, будучи наказываемы плотскими родителями нашими, боялись их, то не гораздо ли более должны покориться Отцу духов, чтобы жить? Те наказывали нас по своему произволу для немногих дней; а Сей - для пользы, чтобы нам иметь участие в святости Его. Всякое наказание в настоящее время кажется не радостью, а печалью; но после наученным через него доставляет мирный плод праведности (Евр 12,4-11).
Сапраўдная любоў вымагае не толькі перажывання, каб іншага не параніць, але таксама вымагае часам і пэўнай суровасці да таго, каго любіш. Любоў – гэта не эмоцыі, а клопат пра дабро іншага. Менавіта таму пры сапраўднай любові адбываецца дзіўны парадокс. Сапраўдная любоў у любым выпадку прынясе долю цярпення. Многія здзіўляюцца, чаму так ёсць. Калі ты любіш іншага чалавека, г.зн. хочаш для яго дабра, то табе баліць, калі гэты чалавек не разумее цябе, калі адкідвае, калі робіць сабе крыўду і часта не бачыць гэтага. Табе баліць, таму што іншы чалавек табе неабыякавы. Менавіта таму Сэрца Бога Айца баліць з прычыны нашай абыякавасці і нашых грахоў. Мы часта кажам, што Бога пакрыўдзілі. Асмелюся сказаць, што крыўдзяцца эгаісты, а Богу баліць Сэрца, бо Яно перажывае за нас, а не за Сябе. У гэтай любові і гэтым клопаце пра нашае дабро Бог часам вырашаецца на балючыя меры. Ён павінен нас пакараць. Яму самому гэта непрыемна, але Ён думае пра наша дабро. І тут важны нюанс. Ёсць розніца паміж паняццямі «дабро» і «быць добрым». Калі мы стараемся быць добрымі, то гэта хутчэй эмацыйны стан, а дабро – гэта нешта большае, дзеля чаго часам трэба перастаць быць добрым. Напрыклад, калі няверуючы хлопец просіць сваю дзяўчыну пераспаць з ім, то дзяўчына можа стаць добрай і «дапамагчы» яму, а можа паклапаціцца пра большае дабро коштам канфлікту, альбо нават расстаннем.
Гэтая тэма настолькі важная, што Божае Слова кажа нам, што калі мы не перажываем пакарання ад Бога, то мы не належым да Яго сыноў. Любоў патрабуе клопату пра большае дабро, а не пра выгадныя і прыемныя паміж намі адносіны.
Поймите же Меня правильно, Я полюбил вас в известной степени больше, чем Своего возлюбленного Сына, или, чтобы сказать это ещё понятнее, больше чем Самого Себя (Послание Бога Отца).
Раньше, во время Ветхого Завета, люди были подобны животным; ничто в них не указывало на то, что они дети Божьи. Поэтому иногда Я показывал Себя ужасающе строгим, чтобы они осознали, что Я хочу дать им великую честь быть детьми Божьими. Позже, когда Я увидел, что некоторые из них были достаточно разумными, чтобы наконец понять, как важно отличаться от животных, Я начал осыпать их благодатями, чтобы дать им возможность взять верх над теми, кто ещё не понял и не мог сохранить своё собственное достоинство. И когда их число увеличилось, Я послал им Своего Сына, который был божественно совершенным, так как был Сыном совершенного Бога. Он пришёл, чтобы открыть им пути к совершенству. Через него Я принял их в Свою безграничную любовь как настоящих сыновей и дочерей и с тех пор Я называю их не только Своими творениями, а ещё сыновьями и дочерьми (Послание Бога Отца).
6.
А тым, хто прыняў Яго, дало ўладу стаць Божымі дзецьмі, тым, хто верыць у імя Ягонае, хто не ад крыві, і не ад жадання цела, і не ад жадання мужа, але ад Бога нарадзіўся (Ян 1,12-13).
Быць Божым дзіцем можна толькі ў выніку веры, даверу.
Возможно ли такое, что вы, после того как назовёте Меня вашим ОТЦОМ и засвидетельствуете свою любовь ко Мне, найдёте во Мне сердце, достаточно жестокое и равнодушное, чтобы позволить вам пропасть? Нет, нет! Не верьте этому! Я – самый лучший ОТЕЦ! Я знаю бессилие Своих творений. Придите, придите ко Мне с доверием и любовью! И я прощу вас, потому что вы раскаиваетесь. Даже если ваши грехи были бы таким отталкивающими, как грязь, ваше доверие и ваша любовь заставили бы Меня полностью забыть их, вы не будете осуждены. И при этом Я справедливый, это правда; но Любовь сильнее всего! (Послание Бога Отца).
7.
Езус адказаў яму: «Сапраўды, сапраўды кажу табе, калі хто не народзіцца нанова, не можа ўбачыць Божага Валадарства». Нікадэм кажа Яму: «Як можа чалавек нарадзіцца, калі ён стары? Ці ж можа ён другі раз увайсці ва ўлонне маці сваёй і нарадзіцца?» Езус адказаў: «Сапраўды, сапраўды кажу табе, калі хто не народзіцца з вады і Духа, не можа ўвайсці ў Божае Валадарства. Народжанае з цела, ёсць целам, а народжанае з Духа, ёсць духам. Не здзіўляйся таму, што Я сказаў табе: трэба нарадзіцца нанова. Вецер вее там, дзе хоча, і голас яго чуеш, але не ведаеш, адкуль прыходзіць і куды ідзе. Так ёсць з кожным, хто нарадзіўся з Духа» (Ян 3, 3-8).
Нарадзіцца з вады і Духа. З аднаго боку зразумела, што ідзе размова пра сакрамэнт святога Хросту, а з іншага боку мы разумеем, што для таго, каб прыняць усынаўленне ад Бога Айца, патрэбна наша вера і паслухмянасць Духу Святому, які працуе ў нашым жыцці, аднаго абраду Хросту тут не дастаткова.
Усыноўлены Богам чалавек часам распазнае голас Божы, перыядычна можа адчуваць Яго прысутнасць, але не ведае наперад нічога канкрэтнага. Не мае адказаў, не ведае будучыні і яму не трэба яе ведаць. Божае дзіця верыць толькі свайму Айцу. Менавіта таму мы часам разумеем, што нашым жыццём кіруе Бог, але не ведаем, як дакладна. Мы нібы крыху сляпыя і спрабуем Яму давяраць. Св. Тэрэза ад Дзіцятка Езус казала, што сапраўдная пакора – гэта калі ты не думаеш пра ўчора і пра заўтра, а жывеш толькі сёння. Такая пастава – гэта не лянота і не безадказнасць. Чалавек лянівы і безадказны – ён проста нічога не робіць. Чалавек пакорны цяжка працуе, але са спакоем у сэрцы прымае тое, што яму не ўдаецца, і не хвалюецца з гэтае прычыны. Гэта абсалютна розныя рэчы.

8.
Паглядзіце, якую любоў даў нам Айцец, каб мы называліся дзецьмі Божымі, і мы з’яўляемся імі! Таму свет не ведае нас, што не пазнаў Яго. Умілаваныя, цяпер мы дзеці Божыя, але яшчэ не выявілася, чым будзем. Ведаем, што, калі Ён аб’явіцца, мы будзем падобнымі да Яго, бо ўбачым Яго такім, якім ёсць. Кожны, хто нарадзіўся ад Бога, не чыніць граху, бо насенне Ягонае жыве ў ім, і ён не можа грашыць, бо народжаны ад Бога. Па гэтым можна пазнаць дзяцей Божых і дзяцей д’ябла: кожны, хто чыніць несправядлівасць, той не ад Бога, як і той, хто не любіць брата свайго (1 Ян 3,1-2.9-10).
Усыноўленыя дзеці Божыя не грашаць не таму, што Ён так наказаў, а таму, што не могуць грашыць з-за любові да Яго (гаворка тут ідзе пра цяжкі грэх). Дзеці Божыя не думаюць у страху пра пакаранне, а думаюць пра любячага Айца.
Чего Я действительно требую, так это верного исполнения Моих заповедей, которые Я дал Своей Церкви, чтобы вы были творениями разумными, а не уподобились животным из-за плохих склонностей и отсутствия самообладания, и наконец, чтобы вы смогли сохранить то сокровище, каким является ваша душа, которую Я подарил вам во всей божественной красоте, и которую Я снова облачаю в эту красоту! (Послание Бога Отца).
Гэта вельмі прыгожы і цікавы момант «Паслання». Божыя Запаведзі не здольныя нас давесці да Божага Валадарства. Апостал Павел пра гэта шмат разоў кажа. Закон не можа нас збавіць. Больш за тое, Закон асуджае нас і паказвае нам наш грэх. Закон (Божыя запаведзі) патрэбны нам, каб мы не сталіся жывёламі. Аднак ёсць нешта большае. У Божым Валадарстве прабываюць не столькі тыя, хто ўсё робіць правільна, а тыя, хто моцна палюбіў Гаспадара гэтага Валадарства, паверыў Яму і прыняў дар усынаўлення.