Звычайны чалавечы страх мае мінімальную карысць. Напрыклад, ён асцерагае нас ад небяспекі. Аднак у большасці мы сустракаемся з праблемай. Страх не дазваляе нармальна жыць. Страх перад людзьмі, страх перад смерцю, перад адказнасцю, перад небяспечнымі сітуацыямі, страх на пустым месцы. Словам, ён нясе праблемы. Страх Божы, як паказвае нам Біблія, паказвае грэх і асцерагае ад яго, а таксама дазваляе нам пазнаць Бога і вядзе да Яго. Такім чынам, страх Божы – гэта нешта карыснае, неабходнае, тое, што нам патрэбна, хоць і не такое прыемнае ў плане эмацыйным.
Страх Божы ў Бібліі
Запрашаю найперш ўважліва прачытаць і паразважаць над фрагментамі з Бібліі на тэму страху Божага. Вядома, гэта не ўсе тэксты, але пастараемся ўбачыць асноўныя напрамкі.
Страх Божы і грэх
Большая часта біблейскіх цытатаў, якая гаворыць пра страх Божы, паказвае, што ён адводзіць нас ад зла і граху, не дазваляе, каб мы аддаліліся ад Бога.
Весь народ видел громы и пламя, и звук трубный, и гору дымящуюся; и увидев [то], народ отступил и стал вдали. И сказали Моисею: говори ты с нами, и мы будем слушать, но чтобы не говорил с нами Бог, дабы нам не умереть. И сказал Моисей народу: не бойтесь; Бог пришел, чтобы испытать вас и чтобы страх Его был пред лицем вашим, дабы вы не грешили. И стоял народ вдали, а Моисей вступил во мрак, где Бог (Исх 20,18-21).
И воззвал Самуил к Господу, и Господь послал гром и дождь в тот день; и пришел весь народ в большой страх от Господа и Самуила. И сказал весь народ Самуилу: помолись о рабах твоих пред Господом Богом твоим, чтобы не умереть нам; ибо ко всем грехам нашим мы прибавили еще грех, когда просили себе царя. И отвечал Самуил народу: не бойтесь, грех этот вами сделан, но вы не отступайте только от Господа и служите Господу всем сердцем вашим. Только бойтесь Господа и служите Ему истинно, от всего сердца вашего, ибо вы видели, какие великие дела Он сделал с вами (1 Цар 12,18-20.24).
Когда придет на вас ужас, как буря, и беда, как вихрь, принесется на вас; когда постигнет вас скорбь и теснота. Тогда будут звать меня, и я не услышу; с утра будут искать меня, и не найдут меня. За то, что они возненавидели знание и не избрали [для себя] страха Господня, не приняли совета моего, презрели все обличения мои; за то и будут они вкушать от плодов путей своих и насыщаться от помыслов их. Потому что упорство невежд убьет их, и беспечность глупцов погубит их (Пр 1,27-32).
Милосердием и правдою очищается грех, и страх Господень отводит от зла (Пр 16,6).
Они будут Моим народом, а Я буду им Богом. И дам им одно сердце и один путь, чтобы боялись Меня во все дни [жизни], ко благу своему и благу детей своих после них. И заключу с ними вечный завет, по которому Я не отвращусь от них, чтобы благотворить им, и страх Мой вложу в сердца их, чтобы они не отступали от Меня. И буду радоваться о них, благотворя им, и насажду их на земле сей твердо, от всего сердца Моего и от всей души Моей (Иер 32,38-41).
А у народа сего сердце буйное и мятежное; они отступили и пошли; и не сказали в сердце своем: "убоимся Господа Бога нашего, Который дает нам дождь ранний и поздний в свое время, хранит для нас седмицы, назначенные для жатвы". Беззакония ваши отвратили это, и грехи ваши удалили от вас это доброе. Неужели Я не накажу за это? говорит Господь; и не отмстит ли душа Моя такому народу, как этот? (Иер 5, 23-25.29).
Идущий прямым путем боится Господа; но чьи пути кривы, тот небрежет о Нем (Пр 14,2).
Страх Господень прибавляет дней, лета же нечестивых сократятся (Пр 10,27).
Страх Господень - источник жизни, удаляющий от сетей смерти (Пр 14,27).
Страх Господень [ведет] к жизни, и [кто имеет его], всегда будет доволен, и зло не постигнет его (Пр 19,23).
Мудрый боится и удаляется от зла, а глупый раздражителен и самонадеян (Пр 14,16).
Асабліва хочацца скаментаваць гэты апошні тэкст. Мудрасць палягае на тым, што чалавек не толькі баіцца самога граху, але і ўсяго, што вядзе да яго. Многім, напрыклад, страх не дазваляе ісці позна ўвечары праз цёмны парк. Хутчэй за ўсё, там няма ніякіх злодзеяў, але ж яны могуць і быць. Такім чынам, страх б’е трывогу нашмат раней, на ўсялякі выпадак. Гэткім жа чынам страх Божы б’е трывогу перад грахом. Вернік, кіруючыся дарам мудрасці Духа Святога, не раз запытаецца, ці трэба яму быць у той ці іншай кампаніі, ехаць у нейкія госці па запрашэнні, заставацца дзяўчыне з хлопцам у адным пакоі сам на сам, глядзець тыя ці іншыя фільмы, праграмы, слухаць музыку, чытаць кнігі і г.д. Карацей, страх Божы, разам з дарам мудрасці, становяцца добрым фільтрам, які не дапускае да зла і граху. Без іх чалавек проста не разумее, чаму ты спрабуеш яго ад чагосьці асцерагчы, хоць нібыта гаворкі пра грэх і не ідзе.
Страх Божы і служыцелі Бога
Хто такія служыцелі Бога? Гэта тыя, хто выконвае Божае заданне, служыць Яму. У большасці выпадках служыцелі Божыя вучаць іншых людзей і з’яўляюцца прыкладам для пачынаючых вернікаў. Ролю Божых служыцеляў выконваюць святары, імі могуць быць чыноўнікі, настаўнікі, выкладчыкі, бацькі, грамадскія лідары. На такіх людзях ляжыць асаблівая адказнасць. Гэтае служэнне можна выконваць, толькі маючы ўсведамленне гэтай адказнасці і маючы страх Божы.
Дух Господень говорит во мне, и слово Его на языке у меня. Сказал Бог Израилев, говорил о мне скала Израилева: владычествующий над людьми будет праведен, владычествуя в страхе Божием (2 Цар 23,2-3).
И в Иерусалиме приставил Иосафат [некоторых] из левитов и священников и глав поколений у Израиля - к суду Господню и к тяжбам. И возвратились в Иерусалим. И дал им повеление, говоря: так действуйте в страхе Господнем, с верностью и с чистым сердцем (2 Пар 19,8-9).
Страх Божы і мудрасць
Страх Господень есть истинная премудрость, и удаление от зла – разум (Иов 28,28).
Начало мудрости - страх Господень (Пс 110,10).
Начало мудрости - страх Господень; глупцы только презирают мудрость и наставление (Пр 1,7).
Страх Господень научает мудрости, и славе предшествует смирение (Пр 15,33).
И настанут безопасные времена твои, изобилие спасения, мудрости и ведения; страх Господень будет сокровищем твоим (Ис 33,6).
И произойдет отрасль от корня Иессеева, и ветвь произрастет от корня его; и почиет на нем Дух Господень, дух премудрости и разума, дух совета и крепости, дух ведения и благочестия; и страхом Господним исполнится (Ис 11,1-3).
Гэта прароцтва Ісаі спрычынілася да навучання пра сем дароў Духа Святога. Такім чынам, першы дар – гэта дар мудрасці, а апошні – дар страху Божага. Катэхізіс Каталіцкага Касцёла называе шосты дар дарам пабожнасці (рускі адпаведнік благочестия), а сёмы – дарам страху Божага. Цікава, што ў полькім перакладзе Бібліі слова благочестие перакладаецца як страх Божы. Такім чынам, калі ісці за польскім перакладам, то атрымліваецца: І спачне на Ім Дух пазнання (ведения) і богабаязнасці (благочестия). І ўпадабае страх Божы. Не мне судзіць, канечне, які пераклад больш правільны, але цікава, што польскі пераклад Бібліі два разы паўтарае дар страху Божага і паказвае, што Бог мае ў ім асаблівае ўпадабанне.
Страх Божы і пазнанне Бога
Сын мой! если ты примешь слова мои и сохранишь при себе заповеди мои, так что ухо твое сделаешь внимательным к мудрости и наклонишь сердце твое к размышлению; если будешь призывать знание и взывать к разуму; если будешь искать его, как серебра, и отыскивать его, как сокровище, то уразумеешь страх Господень и найдешь познание о Боге (Пр 2,1-5).
Кніга Прыпавесцяў паказвае нам, што пазнанне Бога не прыходзіць да людзей лянівых. Яно звязана са страхам Божым, але найперш павінна быць разважанне над Божымі праўдамі, найперш трэба зрабіць сваё сэрца ўважлівым, трэба імкнуцца пазнаваць і навучыцца шукаць Бога, нібы скарб, нібы срэбра. Такім чынам, ідзе размова пра агромністы высілак. Цікава, што не павярхоўная малітва ці павярхоўнае чытанне Бібліі паказваюць нам Бога, а малітва сэрца і глыбокі аналіз, разважанне і малітва над Божым словам. Гэта вельмі канкрэтная, сур’ёзная праца.
За смирением следует страх Господень, богатство и слава, и жизнь (Пр 22,4).
[Ангел] сказал: не поднимай руки твоей на отрока и не делай над ним ничего, ибо теперь Я знаю, что боишься ты Бога и не пожалел сына твоего, единственного твоего, для Меня (Быт 22,12).
У выпадку з Абрагамам бачна, што страх Божы звязаны з верай у Бога і вядзе да пазнання Яго.
Страх Божы і Дух Святы
Асаблівым чынам Кніга Дзеяў Святых Апосталаў паказвае нам дзеянне знакаў і цудаў Духа Святога, у выніку чаго да людзей прыходзіць страх Божы ці проста страх. Зрэшты, цуды Езуса таксама ўводзілі ў шок (напрыклад, цудоўная лоўля рыбы, экзарцызмы, аздараўленні, наказ буры супакоіцца, перамяненне і г.д.). Гэта тлумачыць, чаму многія вернікі баяцца тых знакаў Божых, якія Бог можа праяўляць падчас харызматычных служэнняў.
І трывалі яны ў вучэнні Апосталаў і ў супольнасці, у ламанні хлеба і ў малітвах. Быў страх у кожнай душы; шмат цудаў і знакаў чынілі Апосталы (Дз 2, 42-43).
І вялікі страх ахапіў увесь Касцёл і ўсіх, хто чуў гэта (Дз 5,11).
А Касцёл па ўсёй Юдэі, Галілеі і Самарыі меў спакой, развіваўся і жыў у боязі перад Панам, і напаўняўся суцяшэннем Духа Святога (Дз 9,31).
Што такое страх Божы
Тое, што нам трэба
Прароцтва Ісаі кажа, што страх Божы прыходзіць у выніку дзеяння Духа Святога. Традыцыя кажа пра сем дароў Духа Святога. Падарунка не трэба баяцца, падарункі прыемныя. Такім чынам, гаворка ідзе пра нейкі асаблівы страх, не такі, як наш, каторы прыносіць нам боль.
У любові няма страху, але дасканалая любоў праганяе страх, бо страх ёсць з-за боязі перад пакараннем; хто баіцца, той недасканалы ў любові (1 Ян 4,18).
Наш страх, які звязаны з недаверам да Бога, з жаданнем спадзявацца толькі на свае сілы – у ім ёсць мучэнне. У страху Божым няма мучэння. Дакладней, ёсць, але яно зусім іншае, чым у звычайным страху.
Лучше немногое при страхе Господнем, нежели большое сокровище, и при нем тревога (Пр 15,16).
Кніга Прыпавесцяў кажа, што лепш прабываць у страху Божым, чым у трывозе. Біблія паказвае нам два розных паняцці (страх Божы і трывога), каб мы маглі адрозніць два віды страху.
Звычайны чалавечы страх мае мінімальную карысць. Напрыклад, ён асцерагае нас ад небяспекі. Аднак у большасці мы сустракаемся з праблемай. Страх не дазваляе нармальна жыць. Страх перад людзьмі, страх перад смерцю, перад адказнасцю, перад небяспечнымі сітуацыямі, страх на пустым месцы. Словам, ён нясе праблемы. Страх Божы, як паказвае нам Біблія, паказвае грэх і асцерагае ад яго, а таксама дазваляе нам пазнаць Бога і вядзе да Яго. Такім чынам, страх Божы – гэта нешта карыснае, неабходнае, тое, што нам патрэбна, хоць і не такое прыемнае ў плане эмацыйным. Такі дзіўны парадокс, але ён бачны ў Бібліі:
Князья гонят меня безвинно, но сердце мое боится слова Твоего. Радуюсь я слову Твоему, как получивший великую прибыль (Пс 118, 161-162).
Мёртвы сеў і пачаў гаварыць. І аддаў яго Езус маці ягонай. Усіх жа ахапіў страх, і славілі Бога, кажучы: «Вялікі прарок паўстаў сярод нас» і: «Бог наведаў свой народ» (Лк 7,15-16).
Аказваецца, можна адначасна баяцца і радавацца, адначасна баяцца і славіць Бога. Адно з самых геніяльных выказванняў, якое я чуў на тэму Божага страху гучала так: гэта калі баішся і хочацца баяцца. Менавіта такі парадокс, таму што бачыш: гэты страх вядзе да Бога.
Баяцца ці не баяцца?
Цікава, што ў Старым Запавеце, асабліва ў Пяцікніжжы Майсея, вельмі часта сустракаецца наказ баяцца Бога. Гэта гучыць як сур'ёзная запаведзь, якую трэба выконваць. Гаворка ідзе, вядома, не пра эмоцыі, а пра рашэнне, пра спосаб жыцця.
Не злословь глухого и пред слепым не клади ничего, чтобы преткнуться ему; бойся Бога твоего. Я Господь. Пред лицем седого вставай и почитай лице старца, и бойся Бога твоего. Я Господь (Лев 19,14.32).
Не будь мудрецом в глазах твоих; бойся Господа и удаляйся от зла (Пр 3,7).
Господу, Богу вашему, последуйте и Его бойтесь, заповеди Его соблюдайте и гласа Его слушайте, и Ему служите, и к Нему прилепляйтесь (Втор 13,4).
Итак бойтесь Господа и служите Ему в чистоте и искренности; отвергните богов, которым служили отцы ваши за рекою и в Египте, а служите Господу (Нав 24,14).
Бойтесь Господа, святые Его, ибо нет скудости у боящихся Его (Пс 33,10).
Я говорил: "бойся только Меня, принимай наставление!" и не будет истреблено жилище его, и не постигнет его зло, какое Я постановил о нем (Соф 3,7).
Але разам з тым, мы сустракаемся ў Бібліі з тэкстамі, дзе Бог супакойвае і заклікае не баяцца. Асабліва гэта бачна ў жыцці і служэнні прарокаў:
Взойди на высокую гору, благовествующий Сион! возвысь с силою голос твой, благовествующий Иерусалим! возвысь, не бойся; скажи городам Иудиным: вот Бог ваш! (Ис 40,9).
Не бойся, ибо Я с тобою; не смущайся, ибо Я Бог твой; Я укреплю тебя, и помогу тебе, и поддержу тебя десницею правды Моей. Вот, в стыде и посрамлении останутся все, раздраженные против тебя; будут как ничто и погибнут препирающиеся с тобою. Будешь искать их, и не найдешь их, враждующих против тебя; борющиеся с тобою будут как ничто, совершенно ничто; ибо Я Господь, Бог твой; держу тебя за правую руку твою, говорю тебе: "не бойся, Я помогаю тебе". Не бойся, червь Иаков, малолюдный Израиль, - Я помогаю тебе, говорит Господь и Искупитель твой, Святый Израилев (Ис 41,10-14).
Ныне же так говорит Господь, сотворивший тебя, Иаков, и устроивший тебя, Израиль: не бойся, ибо Я искупил тебя, назвал тебя по имени твоему; ты Мой (Ис 43,1).
Так говорит Господь, создавший тебя и образовавший тебя, помогающий тебе от утробы матерней: не бойся, раб Мой, Иаков, и возлюбленный [Израиль], которого Я избрал (Ис 44,2).
Не бойся их; ибо Я с тобою, чтобы избавлять тебя, сказал Господь (Иер 1,8).
И ты, раб Мой Иаков, не бойся, говорит Господь, и не страшись, Израиль; ибо вот, Я спасу тебя из далекой страны и племя твое из земли пленения их; и возвратится Иаков и будет жить спокойно и мирно, и никто не будет устрашать его (Иер 30,10).
Но он сказал мне: "не бойся, Даниил; с первого дня, как ты расположил сердце твое, чтобы достигнуть разумения и смирить тебя пред Богом твоим, слова твои услышаны, и я пришел бы по словам твоим. Тогда снова прикоснулся ко мне тот человеческий облик и укрепил меня и сказал: "не бойся, муж желаний! мир тебе; мужайся, мужайся!" И когда он говорил со мною, я укрепился и сказал: "говори, господин мой; ибо ты укрепил меня" (Дан 10,12.19).
Такім чынам, перад намі паўстае дзіўны вобраз Бога. З аднаго боку, Ён наказвае людзям баяцца Яго, а з іншага – суцяшае і кажа не баяцца. У чым тут рэч?
Гаворка ідзе, вядома, пра розныя страхі. Адзін з іх нам не патрэбны, а іншы проста неабходны. Магчыма, было б прасцей, калі б мы называлі іх абсалютна рознымі словамі, каб нават нічога падобнага не было паміж імі, каб не блытаць паміж сабою. Менавіта таму славянская традыцыя мае слова «богабаязнасць». Аднак у гэтых падзелах, што да назвы, ёсць і свой мінус. Гэтыя два страхі звязаныя паміж сабою. Таму нельга сказаць, што гаворка ідзе пра абсалютна розныя рэчы. Пры страху Божым таксама ёсць малапрыемныя эмоцыі. Чалавек, які не ведае што такое звычайны страх, не будзе ведаць таксама і страху Божага.
Заўважце, што ўсе гэтыя моманты Бібліі, дзе Бог суцяшае прарока, яны датычаць суцяшэння ў сферы небяспекі для чалавечага жыцця. Прарок павінен выканаць заданне ад Бога і яму страшна, бо навокал ворагі, бо людзі не прымуць гэтага цяжкага слова. Бог суцяшае прарока, вызваляе яго ад чалавечага страху, пераконвае, што Ён не пакіне чалавека. Аднак, заўважце, Бог не сказаў Майсею: не падай пера Мной, расслабся, сядзь сабе ўтульна, адчувай сябе як дома, закінуўшы нагу за нагу. Не казаў такіх словаў і апосталам падчас перамянення на гары Табор, Марыі, падчас звеставання і г.д. У Бібліі ёсць вельмі шмат гісторый, дзе чалавек баіцца прысутнасці Бога і праяўлення Яго сілы. Бог нібыта часта і супакойвае, але не займаецца псіхатэрапіяй. Бачна, што страх у прысутнасці Божай – гэта нармальная рэч у адносінах паміж стварэннем і Створцам. Менавіта таму мы сустракаемся з гэтым парадоксам, калі Бог супакойвае, але адначасна наказвае баяцца Яго. Гэты парадокс прысутны не толькі ў Старым Запавеце, але і ў Евангеллі. Мы чуем шмат гісторый пра Божую міласэрнасць, але таксама чуем і пра пекла, і пра суд, і пра адказнасць, і пра канец свету і г.д.
Калі вы называеце Айцом таго, хто непрадузята судзіць кожнага паводле ўчынкаў ягоных, то са страхам праводзьце час вашага зямнога вандравання, ведаючы, што не тленным серабром ці золатам адкуплены вы ад марнага жыцця, дадзенага вам айцамі, але каштоўнаю крывёю Хрыста як беззаганнага і чыстага Баранка (1 П 1,17-19).
Адно другому не пярэчыць. Мы называем Бога Айцом, а разам з тым павінны мець страх перад змарнаваным часам нашага жыцця, перад страчанымі магчымасцямі, якія даў нам Бог.
Не бойцеся тых, хто забівае цела, душы ж не могуць забіць; а больш бойцеся Таго, хто можа душу і цела загубіць у геене (Мц 10,28).
Раней я думаў, што ў дадзеным фрагменце гаворка ідзе пра сатану. Аднак злы не мае ўлады асудзіць чалавека. Суд належыць толькі Богу. Менавіта таму гэты “нехта” пішацца з вялікай літары. Ідзе размова пра Бога. З іншага боку Біблія, святыя і містыкі паказваюць нам, наколькі Бог міласэрны і добры. Як жа Ён будзе асуджаць у геену? Гэта адзін з самых складаных для мяне асабіста тэкстаў. І Ён вельмі актуальны для нашага пытання – баяцца Бога ці не баяцца. Нехта трапна падкрэсліў, што хутчэй трэба баяцца самога сябе, бо чалавек сам можа аддзяліць сябе ад Бога і загнаць у геену вогненную.
Божыя людзі пра страх Божы
Хрысціянская традыцыя мае багаты досвед пазнання тэмы страху Божага. Гэтая тэма асабліва шмат гучала і гучыць з вуснаў святых ранняга хрысціянства, пустэльнікаў, манахаў. Вельмі шмат на нашу тэму выказваецца праваслаўнае хрысціянства. Гэта сапраўды багаты досвед і варты нашай увагі. Таму прагну падзяліцца тут досведам не толькі святых, але і проста Божых людзей.
Пратэстанцкі пастыр Дэвід Вілкерсан прапаведаваў, што любоў Бога і страх Божы – гэта два бакі адной манеты. Адно не можа існаваць без другога. Гэта прырода Бога, гэта Яго характар. Так мы Яго ўспрымаем. Калі пачынаем звяртаць увагу на адзін бок больш, чым на іншы, то ў выніку можам мець пакалечанае хрысціянства. Калі раней вернікаў пужалі Богам і забіралі радасць, надзею і веру ў любячага і прабачаючага Айца, то сёння мы маем праблему ўседазволенасці, паўсюднай «дэмакратыі», у выніку чаго вернікі губляюць пашану да Бога і страх Божы. Адно без другога не можа быць. Вернік мусіць адначасна любіць Бога і перажываць страх Божы.
Праваслаўныя звяртаюць увагу на тое, што, не маючы страху Божага, мы не можам пазнаць Любоў Бога: "Преждевременное стремление к развитию в себе чувства любви к Богу есть самообольщение. Шествие ко Христу начинается и совершается под водительством страха Божия" (свт. Игнатий Брянчанинов). Нічога дзіўнага, што праваслаўныя з крытыкай і скептыцызмам ставяцца да пратэстантаў, якія прапаведваюць Любоў Бога. Праваслаўныя лічаць, што часта гаворка ідзе пра ілюзіі, наіўнасць, самападман і несвядомасць, але не пра глыбіню адносінаў з Богам. "...Душа, пока остается нерадивою и покрыта бывает проказою сластолюбия, страха Божия чувствовать не может... " (бл. Диадох).
Многія старажытныя настаўнікі вучаць, што існуе два страхі – першапачатковы і дасканалы.
Першапачатковы страх – гэта страх згубіць вечнасць з прычыны ўласных грахоў. Некаторыя называюць яго страхам раба, які баіцца пакарання. Гэты страх выклікае нянавісць да граху і да зла, ён адчыняе нам вочы і паказвае праўду пра нас і пра свет духоўны. "Признак перваго страха есть ненавидеть грех и гневаться на него, как гневается на зверя угрызенный им" (преп. Петр Дамаскин). "Имеется естественная ненависть, и без ненависти к греху и демонам не открывается слава души. Эта (естественная) ненависть превратилась в нас в противоестественную ненависть к ближнему" (авва Исаия).
Напэўна такі страх, або пачаткі такога страху, мелі старажытныя габрэі і ўсе народы, якія жылі вакол іх. Паколькі далёка не ўсе верылі ў жыццё пасля смерці, то яны баяліся Бога, што Ён за грахі пакарае іх хваробамі, войнамі або смерцю. Многія праваслаўныя лічаць, што гэты першасны страх неабходны, без яго нельга абысціся, з яго пачынаецца духоўны шлях.
Да адных, што сумняваюцца, будзьце міласэрныя; другіх ратуйце, выхопліваючы з агню; яшчэ іншым спачувайце асцярожна, ненавідзячы нават вопратку, апаганеную целам. (Юд 1,22-23).
Цяжка адназначна ацаніць, ці магчыма без гэтага страху абысціся. Што ён мае значэнне ў выхаванні людзей – гэта праўда. Некаторых гэта ратуе. Аднак пытанне, ці ўсе павінны яго перажываць. З аднаго боку Езус кажа пра вечнае асуджэнне, і гэтыя вобразы павінны выклікаць страх. Асабіста ўва мне яны нараджалі вельмі шмат страхаў. Аднак калі мы чуем пра навяртанні грэшнікаў, то не бачым, каб Езус іх пужаў пеклам і не можам таксама дакладна сказаць, што іх штурхае да пакаяння – страх перад пеклам, альбо сіла Божай Любові.
Некаторыя праваслаўныя дадаюць, што пасля страху раба ідзе страх найміта, які чакае ўзнагароды, баіцца, што не атрымае нейкай выгады, баіцца, што яго не заўважаць, не адрозняць ад іншых і г.д.
Дасканалы страх – страх сына. Ён звязаны непасрэдна з любоўю сына да Айца, які баіцца параніць любячае сэрца Айца. Нехта аднойчы падзяліўся са мной, што бачыў (у сне, ці падчас малітвы) агромністы страх Бога, што Яго любоў будзе не прынятая чалавекам. Гэты страх і ёсць тым, пра што прапаведаваў Вілкерсон. Ён непасрэдна залежны ад любові. "Первый страх любовь совершеннаяизгоняет вон(1 Иоан. 4, 18) из души, ее стяжавшей, и не боящейся уже муки; а второй... она всегда имеет сопряженным с собою" (св. Максим Исповедник). Тысячи геенн как бы уходят из памяти, но не потому что их нет, а потому что несравненно страшнее ада увидеть мирное око Господа, не терпящим взора на нас – пісаў Ян Златавусны.
Паколькі Бог наказвае нам баяцца Яго, то ідзе размова пра працу. Страх Божы – гэта тое, што можна асягнуць, што можна ўзрасціць у сабе, выхаваць і г.д. Карацей, страх Божы – гэта дар ад Бога, але трэба напрацавацца, каб развіваць яго, трэба нам дасканаліцца ў страху Божым. Ідзе размова пра вельмі важны элемент духоўнага жыцця, да якога вернік павінен імкнуцца. Таму нічога дзіўнага, што з адным манахам здарылася наступная гісторыя: Однажды старец молился так: "Господи! Дай мне познать мучение грешников, чтобы мне от великих Твоих милостей ко мне недостойнейшему никогда не забыться, что я великий грешник". "Недолго спустя после таковой молитвы в один день (говорит сам о себе отец Зосима) вдруг я почувствовал неизъяснимое страдание во всем существе моем, в душевном, телесном и духовном; этого ужасного страдания невозможно выразить никакими словами: душа известилась, что это адское мучение грешников. Я не видел ничего и не слыхал, но только все во мне страдало и томилось непостижимо: душа, все тело, каждый, кажется, волос на голове страдал... И я в трепете упал на молитву пред Господом, но произнести ничего я не мог, как только с крепким воплем воззвал: Господи помилуй! - И Он помиловал, и вдруг все миновалось, и слезы умиления и благодарения сами собой полились обильно". Хочацца сказаць, што не раіў бы праводзіць такіх эксперыментаў, але нейкая Божая логіка ў гэтай гісторыі ёсць. Вернік павінен выхоўваць сябе ў страху Божым, пазнаць яго.
Многія людзі маюць не страх Божы, а страх перад людзьмі. Яны баяцца там, дзе баяцца няма чаго, кажа нам адзін з псальмоў. Падвіжнікі казалі, што страх Божы, які вынікае з любові, праганяе страх перад чалавекам. "Кто проникнут страхом Божиим, тот не боится обращаться среди злых людей" (пр. Симеон Новый Богослов). "Страх Господень, вошедши в сердце... соделывает человека свободным" (Антоний Великий).
"Никто не может стяжать страха Божия, доколе не освободится от всех забот житейских. Когда ум будет беспопечителен, тогда движет его страх Божий и влечет к любви" (преп. Серафим).
Думаю, што вельмі трапным для разумення нашай тэмы будзе адзін вобраз. Страх Божы – гэта двухбаковы меч, які аддзяляе тое, што трэба, ад лішняга. Гэты падзел моцна прысутны ў Евангеллі – цемра і святло, левы бок і правы, казлы і авечкі, зло і дабро, грэх і праведнасць, чалавечае (планы, словы, намеры) і Божае (шляхі, думкі, словы), падман і праўда, так-так і не-не. Страх Божы дапамагае зрабіць правільны і адназначны выбар. Без страху Божага чалавек нібы разрываецца, ён неадназначны. Страх Божы – гэта не суровы позірк, а двухбаковы меч, здольны судзіць думкі і намеры сэрца.
Страх Божы паміж радкамі
Апроч тых момантаў Пісання, дзе страх Божы названы па імені, ёсць вельмі шмат фрагментаў, дзе наша тэма прысутнічае паміж радкамі. Прапаную разгледзець чатыры гісторыі. Не ведаю, чаму менавіта яны. Магчыма, такіх гісторый сотні, але на дадзены момант для нас важныя менавіта гэтыя.
Назаўтра, калі яны выйшлі з Бэтаніі, Ён адчуў голад. Убачыўшы здалёк смакоўніцу, пакрытую лісцем, падышоў, спадзеючыся знайсці што-небудзь на ёй. Але, падышоўшы да яе, не знайшоў нічога, апроч лісця, бо яшчэ не настала пара на смоквы. Тады Езус сказаў ёй: «Няхай ніхто ніколі не есць з цябе плоду». І Ягоныя вучні чулі гэта (Мк 11,12-14).
Евангеліст Марк падкрэслівае, што Езус шукаў плёну на смакоўніцы, хоць яшчэ не настала пара на смоквы. Мы бачым тут сімвалічны прарочы знак. Езус адчуў голад. Ідзе размова не проста пра чалавечы голад страўніка. Бог прагне бачыць вынікі, плён у жыцці Яго дзяцей. Менавіта таму пасля гэтай гісторыі са смакоўніцай мы чытаем, як Езус выганяе гандляроў са святыні. У Божым доме займаюцца абы чым, Яго чаканні не споўненыя, там сабраліся злодзеі, а не слугі Бога. Бог расчараваны.
Тэма плёну, які мы павінны прынесці Богу нашым жыццём, прысутная ў Евангеллі вельмі часта. Мы не проста так жывем. Бог чакае плёну і не будзе чакаць вечна. Ёсць акрэслены час Яго чакання, а пасля зачыняюцца дзверы і мы сустракаемся з Голасам Божай справядлівасці.
Якога канкрэтна плёну чакае Бог? Біблія не дае нам адназначных адказаў. Аднак маю глыбокае перакананне і не без падставаў, што перш за ўсё гэтым плёнам ёсць Дух Святы, які пачынае жыць у верніку, нібы ў святыні. З гэтага вынікаюць іншыя плёны – дары, евангелізацыя, спакой, радасць, любоў і г.д. Непакорнасць Духу Святому робіць нас бясплённымі. Часам мы наіўна думаем, што нашыя добрыя ўчынкі з’яўляюцца плёнам. Няпраўда. Біблія кажа, што непаслухмянасць Богу – гэта як варажба, а яшчэ напісана, што Дух Святы даецца тым, хто Яму паслухмяны, а яшчэ – што паслухмянасць для Яго важнейшая за нашыя ахвяры. Можна рабіць добрыя па-чалавечы справы, але самавольна, без Яго. Гэта не дасць плёну. Трэба пагадзіцца, што Ён – Вінаградар, а значыць, кожнага Ён ставіць на адпаведнае месца. І трэба з гэтым пагадзіцца. У прыпавесці Езус кажа, што Айцец абразае вінаградную лазу. Думаю, што ідзе размова далёка не толькі пра грэх. Ён абразае нас таксама ад нашых добрых ідэяў і справаў, якія мы робім без Яго волі, хоць нібыта і для Яго.
Страх Божы дазваляе нам памятаць, што тваё жыццё павінна прынесці той плён, якога чакае ад цябе Бог.
Думаеце, што тыя васемнаццаць, на якіх упала сілаамская вежа і забіла іх, былі больш вінаватыя за ўсіх людзей, якія жылі ў Ерузалеме? Не, кажу вам; але калі не пакаецеся, усе таксама загінеце» (Лк 13,4-5).
Сярод габрэяў паўсюдна існавала перакананне, што няшчасці сустракаюць толькі грэшнікаў. Напэўна вучні Езуса таксама падобна думалі. Яны лічылі, што тыя, хто загінуў пад вежай, былі большымі грэшнікамі за іншых. Праблема ў тым, што з такім мышленнем, яны не здольныя былі думаць пра сваю адказнасць. Яны апраўдвалі сябе, гледзячы на іншых. Езус выводзіць іх з гэтага параўнання. Параўноўваючы сябе з іншымі, мы часта не можам аб’ектыўна ацаніць сябе. Мы пачынаем або апраўдвацца, або прыніжаць сябе.
Страх Божы заклікае нас адказваць за сваю тэрыторыю, на якой пасадзіў нас Вінаградар. Калі Пётр спытаў у Езуса пра Яна: а з гэтым што будзе, Езус адказаў - Якая твая справа што з ім будзе? Ты ідзі за Мной.
Ішло за Ім вялікае мноства людзей і жанчын, якія плакалі і галасілі па Ім. А Езус абярнуўся да іх і сказаў: «Дочкі ерузалемскія, не плачце па Мне, а плачце па сабе і па дзецях вашых, бо вось надыходзяць дні, калі скажуць: “Шчаслівыя бясплодныя і ўлонні, якія не радзілі, і грудзі, якія не кармілі!” Тады пачнуць казаць гарам: “Упадзіце на нас!” і пагоркам: “Накрыйце нас!” Бо калі гэта робяць з зялёным дрэвам, то што будзе з сухім?» (Лк 23,27-31).
Нечым падобная гісторыя да папярэдняй. Езус перасцерагае жанчын і звяртае іх увагу на тэрыторыю іхняй адказнасці. Заўважце, што нават спачуванне да іншага можа быць пасткай. Езус выконвае Сваё заданне, ідучы на Галгофу, а жанчыны павінны выконваць сваё. Не думаю, што Божы Сын мае нешта супраць спачування бліжнім. Абсалютна не, але ў дадзеным выпадку гэтае спачуванне, такое “шляхетнае”, адвяло ад адказнасці і ад плёну, якога чакае ад нас Бог.
Яшчэ звяртаю ўвагу на тэрыторыю адказнасці жанчын: яны і іх дзеці. Часам нам здаецца, што галоўнае – нарадзіць дзіця, а пасля яно неяк там само выхаваецца. І такім чынам маці вечна крычыць на дзіця, што яно не такое, як бы ёй хацелася, ну а бацька проста “евангелізуе” ў сацыяльных сетках і вырашае сусветныя праблемы.
Толькі страх Божы можа адчыніць вочы на тое, якая вялікая адказнасць ляжыць на тых, хто выхоўвае дзяцей. Дзеці не выхоўваюцца самі па сабе. Гэта вельмі канкрэтная праца бацькоў і канкрэтныя веды, якія трэба здабываць. Перадача веры, адказнасці, дабрыні, культуры – гэта ўсё вынік выхавання і агромністай працы. Слушна нехта заўважыў: стаць самцом і самкай – гэта адно, а быць татам і мамай – гэта зусім іншае. Я перакананы, што многія з нас, маючы страх Божы, пачнуць плакаць ад усведамлення змарнаваных гадоў, якія Бог даваў для выхавання дзяцей.
І калі Ён яшчэ гаварыў, прыйшоў Юда, адзін з Дванаццаці, а з ім мноства людзей з мячамі і кіямі ад першасвятароў і старэйшын народу. А той, хто выдаў Яго, даў ім знак, кажучы: «Каго я пацалую, той і ёсць; схапіце Яго!» І адразу падышоў да Езуса, і сказаў: «Вітай, Раббі!» І пацалаваў Яго. А Езус сказаў яму: «Сябра, чаго ты прыйшоў?» Тады, падышоўшы, усклалі рукі свае на Езуса і схапілі Яго (Мц 26,47-50).
Ідзе размова пра грэх аднаго са служыцеляў Бога, пра грэх здрады. Гэта грахі, якія выклікаюць асаблівы гнеў Бога. Езус кажа, што хто спакусіць аднаго з гэтых малых, то лепш таму прывязаць камень на шыю і ўкінуць у ваду. Гаворка ідзе пра грэх служыцеляў у адносінах да тых, хто ім верыць. Сумна пра гэта гаварыць, але тут могуць быць гісторыі некаторых святароў, якія дазваляюць сабе выпіваць з людзьмі, курыць, падманваць, красці, распуснічаць. Ведаючы гэтыя гісторыя, многія або думаюць, што і ім гэтаксама можна, або расчароўваюцца ў Богу. Гэта вельмі страшныя гісторыі – калі служыцель руйнуе веру чалавека, які яшчэ не ўгрунтаваўся ў веры.
Сапраўды можна сказаць, што такія служыцелі згубілі страх Божы. Ну менавіта… згубілі. Да таго, як здарыўся пацалунак Юды, грэх зарадзіўся нашмат раней. Юда пачаў губляць гэты страх нашмат раней, а мы бачым толькі фінал. Гэтаксама самыя страшныя грахі пачаліся нашмат раней, пачаліся з таго моманту, калі вернік страціў страх Божы.
Гэтая тэма датычыць не толькі святароў. Таксама і свецкія, якія пастаянна “кружляюць” вакол святароў, сядзяць з імі ў кампаніях, выпіваюць, абгаворваюць, асуджаюць, або проста лічаць святароў звычайнымі добрымі сябрамі, з якімі, напрыклад, можна класна правесці час – такія людзі таксама губляюць страх Божы. Нічога дзіўнага, што ім цяжка спавядацца, або паверыць, што праз святара дзейнічае Бог. У выніку згубленай богабаязнасці, святар становіцца проста служыцелем культу, проста чалавекам.
Юда меў шанец спыніцца. Ён мог зрабіць гэта на Апошняй Вячэры, калі Езус прадказаў здраду і ўсе пачалі пытацца: ці не я гэта? Гэты момант быў хвілінай праяўлення страху Божага і кожны мог скарыстацца ім.