вінград

 

Што такое праведнасць? Чаму важна быць праведнікам? Ці можа чалавек стацца па-сапраўднаму праведнікам? Чым адрозніваецца праведнасць чалавечая ад праведнасці Божай? Што такое праведнасць веры? Чаму праведнасць фарысеяў не вяла іх да збаўлення? Навошта нам апраўданне ад Бога?... 

 

Што такое праведнасць

Найперш пастараемся разабрацца ў самім паняцці праведнасці. У габрэйскай мове слова “праведнасць” паходзіць ад слова “праўда”. Такім чынам, быць праведным – гэта быць праўдзівым, верным, сумленным, справядлівым, мець рацыю. Габрэйскае і грэцкае паняцце праведнасці перакладаецца ў Бібліі шматлікімі сінонімамі. Ідэя праведнасці датычыць юрыдычнай сферы грамадскага жыцця, але найбольшае значэнне гэтае паняцце мае ў рэлігійнай сферы. Рэч у тым, што ў свецкім грамадстве ў кожнага свая праўда. Для некаторых справядлівасць праяўляецца ў жаданні помсціць ворагам, нішчыць багатых (камунізм) або ва ўсёдазволенасці (лібералізм). Такім чынам, у свецкім грамадстве амаль немагчыма вызначыць паняцце праўды і справядлівасці.

З прычыны існавання розных рэлігій, у асяроддзі веруючых людзей таксама ёсць “свая праўда” і “свая праведнасць”, але гэтая розніца не такая вялікая, як у свецкім грамадстве. Найперш таму, што для веруючых існуе знешняя норма – Бог, які дае нам нормы жыцця і вучыць нас праўдзе. Такой знешняй нормы часта не існуе ў свецкім грамадстве.

Цікава, што паняцце “праведнік” мае агромністае значэнне ў хрысціянстве, юдаізме і ісламе. Праведнік – гэта найперш той, хто справядлівы перад Богам, праўдзівы перад Ім і хто будзе збаўлены пасля смерці.

1Зазначым тут, што беларускі пераклад Бібліі практычна ўжывае толькі слова “справядлівасць”. Рускі ж пераклад выкарыстоўвае таксама паняцці “праведнасць”, “праўда”. Таму ў нашых разважаннях у некаторых момантах зручней будзе карыстацца рускім перакладам Бібліі.

Тогда скажет им в ответ: истинно говорю вам: так как вы не сделали этого одному из сих меньших, то не сделали Мне. И пойдут сии в муку вечную, а праведники в жизнь вечную (Мф 25,45-46).

Менавіта таму для веруючага чалавека важна не ягонае ўласнае разуменне праведнасці, а тое, як Бог разумее праведнасць. Важным для нас тэкстам з’яўляецца ўрывак з Евангелля, дзе Езус паказвае, наколькі важна бачыць розніцу паміж Божай справядлівасцю і чалавечай:

Говорю вам, если праведность ваша не превзойдет праведности книжников и фарисеев, то вы не войдете в Царство Небесное (Мф 5,20).

Таму нам проста неабходна пачуць, што Бог кажа ў Бібліі пра праведнасць.

Итак не заботьтесь и не говорите: что нам есть? или что пить? или во что одеться? потому что всего этого ищут язычники, и потому что Отец ваш Небесный знает, что вы имеете нужду во всем этом.  Ищите же прежде Царства Божия и правды Его, и это все приложится вам (Мф 6,31-33).

 

Праведнасць і праўда

Кто делает правду, тот праведен, подобно как Он праведен (1 Ин 3,7).

Дети Божии и дети диавола узнаются так: всякий, не делающий правды, не есть от Бога, равно и не любящий брата своего (1 Ин 3,10).

Праведник ненавидит ложное слово (Притч 13,5).

И если праведник отступит от правды своей и поступит беззаконно, когда Я положу пред ним преткновение, и он умрет, то, если ты не вразумлял его, он умрет за грех свой, и не припомнятся ему праведные дела его, какие делал он; и Я взыщу кровь его от рук твоих (Иез 3,20).

А о Сыне (сказано): престол Твой, Боже, в век века; жезл царствия Твоего - жезл правоты. Ты возлюбил правду и возненавидел беззаконие (Евр 1,8-9).

Неправедный пусть еще делает неправду; нечистый пусть еще сквернится; праведный да творит правду еще, и святый да освящается еще (Откр 22,11).

 

2аПраведны толькі Бог

У Евангеллі ад Яна Езус называе Сябе Праўдай. Нягледзячы на тое, што веруючыя габрэі і хрысціяне імкнуліся быць праведнікамі, заўсёды было разуменне, што праведным ёсць толькі Бог. Гаворка тут ідзе хутчэй за ўсё пра жаданне наследаваць Бога, быць падобным да Яго, як дзеці падобныя да сваіх бацькоў.

Имя Господа прославляю; воздайте славу Богу нашему. Он твердыня; совершенны дела Его, и все пути Его праведны; Бог верен, и нет неправды [в Нем]; Он праведен и истинен (Втор 32,3-4).

Господь праведен, любит правду; лице Его видит праведника (Пс 10,7).

Праведен Господь во всех путях Своих и благ во всех делах Своих (Пс 144,17).

Если исповедуем грехи наши, то Он, будучи верен и праведен, простит нам грехи наши и очистит нас от всякой неправды (1 Ин 1,9).

Он, Праведник, Раб Мой, оправдает многих и грехи их на Себе понесет (Ис 53,11).

Варта зазначыць, што ў Новым Запавеце даволі часта самога Езуса называюць Праведнікам:

Между тем, как сидел он на судейском месте, жена его послала ему сказать: не делай ничего Праведнику Тому, потому что я ныне во сне много пострадала за Него… Пилат, видя, что ничто не помогает, но смятение увеличивается, взял воды и умыл руки перед народом, и сказал: невиновен я в крови Праведника Сего; смотрите вы (Мф 27,19.24).

Сотник же, видев происходившее, прославил Бога и сказал: истинно человек этот был праведник (Лк 23,47).

Праведнікам называе Езуса таксама першамучанік Стэфан (Дз 7,52), Ананія, якога Бог паслаў да аслепленага Паўла (Дз 22,12-14), а таксама мы бачым гэта ў іншых тэкстах (Як 5,6; 1 Ян 2,1).

 

Праведнасць Бога і чалавека

И когда Иисус возлежал в доме, многие мытари и грешники пришли и возлегли с Ним и учениками Его. Увидев то, фарисеи сказали ученикам Его: для чего Учитель ваш ест и пьет с мытарями и грешниками? Иисус же, услышав это, сказал им: не здоровые имеют нужду во враче, но больные, пойдите, научитесь, что значит: милости хочу, а не жертвы? Ибо Я пришел призвать не праведников, но грешников к покаянию (Мф 9,10-13).

У дадзеным выпадку мы сустракаемся з пэўным Евангельскім парадоксам. Езус прыйшоў заклікаць да навяртання грэшнікаў. Менавіта так Ён тлумачыць фарысеям прычыну, па якой грэшнікі збіраюцца вакол Яго. Інакш кажучы – усё нармальна, грэшнікі хворыя і ім патрэбна Божая помач. У дадзеным кантэксце фарысеі прадстаюць перад намі нібыта як праведнікі, якія тут жа выявілі прысутнасць грэшнікаў. Зрэшты, яны стараліся верна выконваць Закон Майсея, які быў дадзены Богам. І Езус у дадзеным выпадку не абвінавачвае іх, што яны не выконваюць Божае Права. Але, разам з тым, ведаючы Евангельскую гісторыю, усё нам падказвае, што яны далёка не праведнікі. Вось такі парадокс.

Езус кажа, што Ён кліча да навяртання грэшнікаў, а не праведнікаў. Гэта на першы погляд дзіўна, бо ў Евангеллі шмат канфліктаў, спрэчак Божага Сына з фарысеямі, але цяжка знайсці моманты, дзе б Езус клікаў іх да навяртання. Больш за тое, цяжка нават уявіць за які, вядомы нам, грэх можна было б іх асуджаць. Перад намі “праведнікі”, да якіх асабліва нібыта і не прычэпішся, але, адначасна, яны далёка ніякія не праведнікі. У чым тут рэч?

3Перад намі людзі, “праведнасць” якіх нібы знешняя. Яна бачная іншым. Аднак гэтыя людзі не ведаюць Сэрца Бога, не ведаюць Яго жаданняў, Яго Праўды. А менавіта Ён і ёсць крыніцаю праведнасці і сама Праведнасць. Такім чынам, іх “праведнасць” нібыта адарваная ад Бога. Яна нібыта і была дадзеная Богам, але пайшла ў свабоднае плаванне, сама па сабе… І менавіта ў гэтым грэх гэтых людзей. Грэх – гэта, перш за ўсё, тое, што аддзяляе нас ад Бога. Менавіта таму Біблія кажа, што непаслухмянасць Богу – гэткі ж грэх, як і варажба ды ідалапаклонства (гл. 1 Цар 15,23). Праблема фарысеяў была ў тым, што для іх праведнасць стала ідэалам сама па сабе і не рабіла іх залежнымі ад Крыніцы Праведнасці – ад Бога. Такая “праведнасць” з часам стала іхняй ўласнай чалавечай “праведнасцю”.

Прыклад такога парадоксу часта бачны ў жыцці і сучасных вернікаў. Ёсць шмат католікаў, якія часта трапляюць у аб’ектыў камераў, з’яўляюцца нібы візітоўкай нейкай парафіі, але, разам з тым, гэтыя людзі могуць гадамі не прабачаць, калі нехта ў іхняй сям’і цяжка зграшыць, а можа нават і некалькі разоў, і прынясе “сорам” для сям’і або парафіі. Такім чынам, можна быць “праведнікам” і не ведаць Бога, які ўмее прабачаць. Альбо нехта актыўна ўдзельнічае ў жыцці Касцёла, а адначасна нават не ведае, што Бог можа мець страх з прычыны таго, што Яго дзеці адыходзяць з гэтага жыцця без паяднання з Ім. Інакш кажучы, можна быць праведнікам для сваіх і не ведаць Сэрца Бога, Якое шукае загубленых авечак не сярод “сваіх”. Часам нехта нават дае міласціну, але хутчэй не таму, што клапоціцца пра чалавека (бо трэба было б паразмаўляць з ім, пацікавіцца яго жыццём), а для таго, каб умацавацца ў сваёй “праведнасці”.

Такім чынам, мы маем шмат прыкладаў, як можна быць праведным “сваёй праведнасцю” і не ведаць Бога. Менавіта такім быў старэйшы сын з прыпавесці пра Міласэрнага Айца (Лк 15,11-32). Ён верна ўсё выконваў у доме Айца, але гэты Айцец быў для яго чужым. Ён не ведаў Яго Сэрца.

У святле гэтых думак становіцца зразумелым выказванне апостала Паўла:

Не разумея праведности Божией и усиливаясь поставить собственную праведность, они не покорились праведности Божией (Рим 10,3).

Да и все почитаю тщетою ради превосходства познания Христа Иисуса, Господа моего: для Него я от всего отказался, и все почитаю за сор, чтобы приобрести Христа и найтись в Нем не со своею праведностью, которая от закона, но с тою, которая через веру во Христа, с праведностью от Бога по вере (Флп 3,8-9).

 

Праведнасць Закону і любоў

Не думайте, что Я пришел нарушить закон или пророков: не нарушить пришел Я, но исполнить. Ибо истинно говорю вам: доколе не прейдет небо и земля, ни одна иота или ни одна черта не прейдет из закона, пока не исполнится все. Итак, кто нарушит одну из заповедей сих малейших и научит так людей, тот малейшим наречется в Царстве Небесном; а кто сотворит и научит, тот великим наречется в Царстве Небесном. Ибо, говорю вам, если праведность ваша не превзойдет праведности книжников и фарисеев, то вы не войдете в Царство Небесное (Мф 5,17-20).

У Пасланнях апостала Паўла мы бачым шмат момантаў, дзе апостал нібы супрацьпастаўляе праведнасць Закона  Майсея праведнасці веры. Гэта ж і ў выказваннях Езуса можна адчуць, асабліва, калі Езус кажа: напісана ў Законе… а Я вам кажу… Аднак дадзены ўрывак Евангелля паказвае, што Езус абсалютна не ідзе ў апазіцыю да Закона Майсея, а паказвае, як Яго трэба разумець. Гаворачы словы калі праведнасць ваша не пераўзыдзе справядлівасці кніжнікаў і фарысеяў, то вы не ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае, Езус Хрыстус не кажа, што праведнасць фарысеяў непатрэбная ці лішняя. Ён паказвае, што ў гэтай “праведнасці” нечага не хапае, і таму праведнасць вучняў Божых павінна быць большай.

Иисус сказал ему: возлюби Господа Бога твоего всем сердцем твоим и всею душею твоею и всем разумением твоим: сия есть первая и наибольшая заповедь; вторая же подобная ей: возлюби ближнего твоего, как самого себя; на сих двух заповедях утверждается весь закон и пророки (Мф 22,37-40).

Ибо весь закон в одном слове заключается: люби ближнего твоего, как самого себя (Гал 5,14).

Лицемеры! хорошо пророчествовал о вас Исаия, говоря: приближаются ко Мне люди сии устами своими, и чтут Меня языком, сердце же их далеко отстоит от Меня; но тщетно чтут Меня, уча учениям, заповедям человеческим (Мц 15,7-9).

4Гэтыя тэксты паказваюць, што падмуркам Закону Майсея з’яўляецца любоў да Бога і чалавека. Менавіта гэтага фарысеям і не хапала. Яны рупіліся выконваць правілы і нават неяк там ім гэта атрымоўвалася, але згубілі самае галоўнае – любоў да Бога і чалавека. У выніку іхнія сэрцы сталіся далёкімі ад Бога, а засталіся толькі рэлігійныя правілы. Больш за тое, паколькі яны былі перакананыя, што гэтыя правілы самі па сабе вядуць да збаўлення, ім нават удалося прыдумаць шмат сваіх правілаў, надаючы ім рэлігійны характар. Словам, мы бачым знешне рэлігійных людзей, якія не ведаюць Бога.

Менавіта таму фарысеі ўвесь час асуджаюць Езуса за парушэнне шабату. Яны нават не здольныя ўбачыць тое дабро, якое Ён робіць, бо самі не здольныя любіць. Гэтая “праведнасць” без любові, і яна не шмат мае супольнага з Богам.

Кто любит Меня, тот соблюдет слово Мое… Нелюбящий Меня не соблюдает слов Моих (Ин 14,23-24).

Вернасць Закону Божаму вынікае з любові да Бога. Гэтага не мелі фарысеі і менавіта таму праведнасць вучняў Езуса Хрыста павінна была быць большай.

Асабіста мне даводзілася не раз трапляць у асяроддзе вернікаў (парафія, манаская супольнасць), дзе ўсё было, як кажуць, на вышэйшым узроўні. Ідэальны парадак, дакладнасць, чысціня, усё загадзя праверана, нічога спантаннага і г.д. З аднаго боку здавалася, што трэба браць прыклад ад такіх людзей, але з іншага боку нешта мяне вельмі непакоіла. Спачатку я думаў, што гэта маё сумленне абвінавачвае мяне, бо я сам гэтак не раблю, або не магу. Але з цягам часу я ўбачыў, што такое асяроддзе корміць мяне пачуццём прыгнечанасці. Яшчэ праз нейкі час я заўважыў, што гэта не сумленне мучае мяне, а нехта нябачна забірае ў мяне надзею. Я пачаў разумець, што мой розум кажа мне вучыцца ад такіх людзей “ідэальнаму служэнню”, але сэрца не хоча такога “ідэальнага”, дзе няма надзеі, супакою, радасці, любові, а толькі “праведнасць”. Можна сказаць, што гэта прыклад духоўнага распазнання. Я проста сустракаўся з чалавечай праведнасцю, а дух мой супраціўляўся такой праведнасці.

Аднойчы адзін святар сказаў мне, што парафія, у якой на Імшы не стаяць п’яніцы, бяздомныя, злодзеі і блудніцы – гэта мёртвая парафія, таму што гэтыя людзі не знаходзяць тут Добрай Весткі пра Божае Валадарства.

Смотрите, не творите милостыни (у іншых тэкстах арыгіналу “праведнасці”) вашей пред людьми с тем, чтобы они видели вас: иначе не будет вам награды от Отца вашего Небесного. Итак, когда творишь милостыню, не труби перед собою, как делают лицемеры в синагогах и на улицах, чтобы прославляли их люди. Истинно говорю вам: они уже получают награду свою. У тебя же, когда творишь милостыню, пусть левая рука твоя не знает, что делает правая, чтобы милостыня твоя была втайне; и Отец твой, видящий тайное, воздаст тебе явно. И, когда молишься, не будь, как лицемеры, которые любят в синагогах и на углах улиц, останавливаясь, молиться, чтобы показаться перед людьми. Истинно говорю вам, что они уже получают награду свою. Ты же, когда молишься, войди в комнату твою и, затворив дверь твою, помолись Отцу твоему, Который втайне; и Отец твой, видящий тайное, воздаст тебе явно (Мф 6,1-6).

У гэтым урыўку Езус кажа не пра знешнюю форму праведнасці, а пра яе матывы. Яна павінна нараджацца з бескарыслівай любові да Бога і чалавека, а не з пошуку нейкай асабістай выгады.

 

Праведнасць Закону и праведнасць веры

Паколькі праведнасць нараджаецца з любові да Бога, а немагчыма любіць Бога, катораму не верыш і не давяраеш, то нічога дзіўнага, што вера іграе такое важнае значэнне ў тэме праведнасці і ёй прысвечана так шмат старонак Пісання.

Не слушатели закона праведны пред Богом, но исполнители закона оправданы будут, ибо когда язычники, не имеющие закона, по природе законное делают, то, не имея закона, они сами себе закон: они показывают, что дело закона у них написано в сердцах, о чем свидетельствует совесть их и мысли их (Рим 2,13-15).

Апостал Павел звяртае ўвагу, што габрэі ведалі Закон, але, не маючы любові да Бога, не выконвалі Закон. А язычнікі наадварот: яны не ведалі Закону Майсея, але жылі сумленна і ў выніку сталіся праведнымі перад Богам. Апостал Павел асабіста перажываў гэтую трагедыю і парадокс. Пасля свайго навяртання ён пачаў прапаведаваць сярод сваіх суайчыннікаў, сярод габрэяў. Але гэтае служэнне сустрэлася з агромністым супрацівам. Калі ж Павел пайшоў да язычнікаў, то аказалася, што яны былі нашмат больш адкрытымі на праўду Евангелля. Апосталу было вельмі складана гэта прыняць і пагадзіцца. У выніку ён адкрывае, што не Закон Майсея прыводзіць чалавека да Бога, але вера. Яна вядзе да праведнасці, яна пабуджае да любові і вернасці Богу.

Делами закона не оправдается пред Ним никакая плоть; ибо законом познается грех. Но ныне, независимо от закона, явилась правда Божия, о которой свидетельствуют закон и пророки, правда Божия через веру в Иисуса Христа во всех и на всех верующих (Рим 3,20-22).

Язычники, не искавшие праведности, получили праведность, праведность от веры. А Израиль, искавший закона праведности, не достиг до закона праведности. Почему? потому что [искали] не в вере, а в делах закона (Рим 9,30-32).

5Самым галоўным аргументам для апостала Паўла стане прыклад патрыярха веры Абрагама:

Что же, скажем, Авраам, отец наш, приобрел по плоти? Если Авраам оправдался делами, он имеет похвалу, но не пред Богом. Ибо что говорит Писание? “Поверил Авраам Богу, и это вменилось ему в праведность”. Воздаяние делающему вменяется не по милости, но по долгу. Мы говорим, что Аврааму вера вменилась в праведность. Когда вменилась? по обрезании или до обрезания? Не по обрезании, а до обрезания. И знак обрезания он получил, [как] печать праведности через веру, которую [имел] в необрезании, так что он стал отцом всех верующих в необрезании, чтобы и им вменилась праведность. Ибо не законом [даровано] Аврааму, или семени его, обетование - быть наследником мира, но праведностью веры (Рим 4,1-4.9-11.13).

Апостал Павел паказвае, што Абрагам яшчэ нічога не зрабіў для Бога, не выканаў яшчэ перад Ім ніякіх абавязкаў. Ён проста паверыў Яму, даверыўся, і Бог назваў гэта праведнасцю і ўзнагародзіў абяцаннямі благаслаўлення. Такім чынам, вера Абрагама нібы пабудзіла Бога да праяўлення міласці, на якую Абрагам яшчэ не заслужыў. Гэта быў дармовы падарунак ад Бога.

Нешта падобнае адбылося з язычнікамі. Яны нібыта нічым не заслужылі праяўлення Божай дабрыні, але паверылі Яму, і ў выніку Бог адчыніў перад імі бадай што ўсе дзверы. У той час як габрэі спрабавалі выконваць Закон і аказаліся зачыненымі перад Евангеллем.

Апостал Павел, не без Божай помачы, зразумеў бадай што найважнейшую праўду. Аказваецца, Бог добры і міласць Яго дармовая для ўсіх. Яе нельга заслужыць, выконваючы Божы Закон, таму што ўсе мы, без выключэння, зграшылі і самі па сабе не можам перад Ім апраўдацца. Любоў Бога дармовая, але прыняць і ўтрымаць яе можна толькі праз давер да нашага Нябеснага Айца. Такім чынам, не Закон вядзе да праведнасці, а вера.

Приклони, Боже мой, ухо Твое и услыши, открой очи Твои и воззри на опустошения наши и на город, на котором наречено имя Твое; ибо мы повергаем моления наши пред Тобою, уповая не на праведность нашу, но на Твое великое милосердие (Дан 9,18).

Посему знай, что не за праведность твою Господь, Бог твой, дает тебе овладеть сею доброю землею, ибо ты народ жестоковыйный (Втор 9,6).

У сувязі з гэтым нараджаецца лагічнае пытанне: дык хіба Закон ужо не патрэбны? Апостал адказвае:

Что же? станем ли грешить, потому что мы не под законом, а под благодатью? Никак. Освободившись же от греха, вы стали рабами праведности (Рим 6,15.18).

Праведный верою жив будет; а если [кто] поколеблется, не благоволит к тому душа Моя. Мы же не из колеблющихся на погибель, но [стоим] в вере к спасению души (Евр 10,38-39).

Тое, што апостал Павел адкрывае важнасць веры для праведнасці, не азначае, што Закон Божы перастае абавязваць і чалавеку можна грашыць. Вера Богу і любоў да Яго не дазваляюць верніку грашыць. Мы гаворым пра веру, яле гэтая вера – не штосьці абстрактнае, на ўзроўні філасофіі, а вельмі практычнае. Пасланне Якуба скажа, што Абрагам не проста так паверыў, але за гэтым пайшлі яго канкрэтныя рашэнні (Як2,14-24). Біблія не ставіць веру ў процівагу Закону Божаму, а паказвае, што вера вядзе да спаўнення Закону. Язычнікі, якія паверылі ў Евангелле, не жылі ў анархіі, але згодна з вучэннем Божым. Але найперш была вера, а не правілы.

Апостал Павел называе Закон нянькай, якая выхоўвае да нейкага моманту, а пасля трэба навучыцца самастойна давяраць Айцу і, як наступства гэтага даверу, быць паслухмяным Яму як і належыць добрым і любячым дзецям. Гэта ўжо іншы ўзровень, але з гэтага ж не вынікае, што “нянька” была непатрэбнай.

До пришествия веры мы заключены были под стражею закона, до того [времени], как надлежало открыться вере. Итак закон был для нас детоводителем ко Христу, дабы нам оправдаться верою; по пришествии же веры, мы уже не под [руководством] детоводителя. Ибо все вы сыны Божии по вере во Христа Иисуса (Га 3,23-26).

Разумею, што гэтая тэма можа выглядаць даволі складанай, а можа нават і сумнай. Ці мае яна нейкае практычнае значэнне для нашага жыцця? Мае, і яшчэ якое! Хто з нас не спрабаваў сваіх блізкіх змусіць выконваць Божы Закон для таго, каб яны сталі хрысціянамі і збавіліся (сталі праведнікамі)? Мы гналі іх на споведзь, вучылі маліцца, змушалі хадзіць на нядзельную святую Імшу, ставілі на калені перад абразамі, не кармілі ў пятніцу мясам, прымушаючы пасціць і г.д. Канечне, можа нехта з іх і стаў вернікам у выніку, але не таму, што мы змусілі спаўняць яго нейкія правілы, а таму што ён атрымаў ад Бога ласку веры і сам адважыўся даверыцца Яму.

Думаю, што такія гісторыі не такія частыя. Мне, на жаль, даводзіцца бачыць зусім іншую карціну. Чалавека навучылі выконваць рэлігійныя правілы, нібы таго мядзьведзя навучылі ездзіць на матацыкле. І гэты чалавек сапраўды ёсць рэгулярна ў касцёле, лічыць сябе вернікам, але не дай Божа даведацца пра тое, што ён думае і як жыве… Вось выразны прыклад законаў рэлігійных без веры і без любові да Бога.

Заўважце, што Езус ніколі і нікога не змушаў, не шантажаваў і не ўгаворваў. Ён проста сеяў Слова. Кажучы па-нашаму, закідваў вудачкі. Чаму? Таму што найперш павінна адгукнуцца вера, а гэта – асабісты адказ чалавека на Слова, якое ў яго сэрцы пасеяў Бог. Калі іншы вернік і можа тут нечым дапамагчы, то хутчэй малітвай і сведчаннем, зрэдку –  нейкімі аргументамі, а яшчэ больш – любоўю.

Што датычыць вобразу нянькі-Закону, то ён таксама мае вельмі практычнае значэнне. Чалавек, прыкладна, толькі нараджаецца ў веры. Гэта пачаткі, першыя крокі. Казаць яму пра тое, як Абрагам гатовы быў скласці ў ахвяру свайго сына можна, але наўрад ці ён гэта зразумее, ці правядзе паралель са сваім жыццём. Вялікую містыку яму таксама паказваць не трэба. Ён гэтага не ператравіць. Найперш проста трэба навучыць бачыць: што – добрае, а што – дрэннае, што – можна, а чаго – нельга. Гэта і ёсць закон. Гэта першыя крокі і ўсе праз гэта праходзяць. І сапраўды Закон выглядае нібы неабходная нянька, якая вядзе да дарослага жыцця, да сапраўднага ўсынаўлення ў веры.

 

Закон і апраўданне

Паняцце праведнасці мае яшчэ адну важную рысу. Калі вернік хоча быць праведным, то гэта, між іншым, азначае, што ён хоча апраўдацца, хоча нібыта даказаць Богу, што яму можна верыць, што ён добры, што на яго можна разлічваць, што ён не такі грэшнік, як іншыя. Магчыма, мы не думаем пра гэта, але за нашым жаданнем быць праведным так часта хаваецца неабходнасць апраўдацца. Асабліва выразна гэта бачна на прыкладзе прыпавесці пра малітву фарысея і мытніка

Сказал также к некоторым, которые уверены были о себе, что они праведны, и уничижали других, следующую притчу: два человека вошли в храм помолиться: один фарисей, а другой мытарь. Фарисей, став, молился сам в себе так: Боже! благодарю Тебя, что я не таков, как прочие люди, грабители, обидчики, прелюбодеи, или как этот мытарь: пощусь два раза в неделю, даю десятую часть из всего, что приобретаю (Лк 18,9-12).

Жаданне апраўдацца праяўляецца ў тым, што фарысей набівае сабе цану перад Богам, перад самім сабой, а, магчыма, і перад іншымі.

Мытнік моліцца зусім інакш:

Мытарь же, стоя вдали, не смел даже поднять глаз на небо; но, ударяя себя в грудь, говорил: Боже! будь милостив ко мне грешнику! Сказываю вам, что сей пошел оправданным в дом свой более, нежели тот (Лк 18,13-14).

Не выключана, што мытнік сапраўды быў вялікім грэшнікам, у адрозненні ад фарысея, і яму было за што біцца ў грудзі. Чаму мытнік адышоў апраўданым больш за фарысея? Таму што фарысей сам спрабаваў сябе апраўдаць, а мытнік атрымаў апраўданне ад Бога.

Цікава, што калі ў Новым Запавеце ідзе размова пра апраўданне, то ўжываецца тое самае слова ў арыгінале, што і «праведнасць». Інакш кажучы, Бог апраўдаў мытніка, г.зн. зрабіў яго праведнікам.

Для апостала Паўла гэта вельмі важная праўда. Не мы апраўдваемся перад Богам добрымі ўчынкамі, але Бог Айцец апраўдаў нас праз Кроў Свайго Сына. І гэтае апраўданне трэба прыняць верай:

Как преступлением одного (Адама) всем человекам осуждение, так правдою одного (Иисуса Христа) всем человекам оправдание к жизни. Ибо, как непослушанием одного человека сделались многие грешными, так и послушанием одного сделаются праведными многие (Рим 5,18-19).

Итак, оправдавшись верою, мы имеем мир с Богом через Господа нашего Иисуса Христа…  Посему тем более ныне, будучи оправданы Кровию Его, спасемся Им от гнева (Рим 5,1.9).

Вы, оправдывающие себя законом, остались без Христа, отпали от благодати, а мы духом ожидаем и надеемся праведности от веры. Ибо во Христе Иисусе не имеет силы ни обрезание, ни необрезание, но вера, действующая любовью (Гал 5,4-6).

Вартым увагі ёсць тое, што Стары Запавет таксама паказвае, што чалавек не можа апраўдацца перад Богам, а толькі Бог, па Сваёй міласці, дае апраўданне.

Но как оправдается человек пред Богом? (Иов 9,2).

На подвиг души Своей Он будет смотреть с довольством; чрез познание Его Он, Праведник, Раб Мой, оправдает многих и грехи их на Себе понесет (Ис 53,11).

Ни одно орудие, сделанное против тебя, не будет успешно; и всякий язык, который будет состязаться с тобою на суде, - ты обвинишь. Это есть наследие рабов Господа, оправдание их от Меня, говорит Господь (Ис 54,17).

И Писание, провидя, что Бог верою оправдает язычников, предвозвестило Аврааму: в тебе благословятся все народы (Гал 3,8).

6аНапэўна вельмі яскравым прыкладам апраўдання ад Бога стала пакаянне на крыжы аднаго са злодзеяў. Гэты чалавек паміраў і не меў нават шанцаў спрабаваць нешта зрабіць у напрамку праведнасці. Ён проста ў пакаянні прызнае сваю віну і просіць, каб Езус яго ўзгадаў у Божым Валадарстве. І ён быў апраўданы. інакш гэта проста не назавеш. Менавіта апраўданы не па ўчынках, а ў выніку шчырага пакаяння і Божай міласці.

 

Апраўданне праз Кроў Божага Сына

Гаворачы пра дармовую ласку апраўдання ад Бога, Пісанне паказвае нам, што мы былі адкупленыя з рабства граху Крывёю Езуса Хрыста. Гэта важны момант. Кроў Хрыста з’яўляецца дармовай ласкай Бога, но што мы не маглі і не можам заслужыць. Гэта падарунак, лек і сіла ад Бога, якая ачышчае нас ад граху, абнаўляе і чыніць праведнікамі.

И, взяв чашу и благодарив, подал им и сказал: пейте из нее все, ибо сие есть Кровь Моя Нового Завета, за многих изливаемая во оставление грехов (Мц 26,27-28).

Ядущий Мою Плоть и пиющий Мою Кровь имеет жизнь вечную, и Я воскрешу его в последний день. Ядущий Мою Плоть и пиющий Мою Кровь пребывает во Мне, и Я в нем (Ин 6,54.56).

И если вы называете Отцем Того, Который нелицеприятно судит каждого по делам, то со страхом проводите время странствования вашего, зная, что не тленным серебром или золотом искуплены вы от суетной жизни, преданной вам от отцов, но драгоценною Кровию Христа, как непорочного и чистого Агнца (1 П 1,17-19).

В Котором мы имеем искупление Кровию Его, прощение грехов, по богатству благодати Его (Еф 1,7).

Асабліва хочаца звярнуць тут увагу на Эўхарыстыю. Гэта не проста малітоўная практыка ці нейкі дадатак. Эўхарыстыя робіць нас праведнікамі не па заслугах нашых, а па міласці Божай. Эўхарыстыя ўмацоўвае веру, абмывае з граху. Гэта духоўны хлеб, які дае сілы вяртацца ў дом Нябеснага Айца.

 

Праведнасць Закону і праведнасць веры

на прыкладзе размовы Езуса Хрыста з  багатым хлопцам

И вот, некто, подойдя, сказал Ему: Учитель благий! что сделать мне доброго, чтобы иметь жизнь вечную? Он же сказал ему: что ты называешь Меня благим? Никто не благ, как только один Бог. Если же хочешь войти в жизнь [вечную], соблюди заповеди. Говорит Ему: какие? Иисус же сказал: не убивай; не прелюбодействуй; не кради; не лжесвидетельствуй; почитай отца и мать; и: люби ближнего твоего, как самого себя. Юноша говорит Ему: все это сохранил я от юности моей; чего еще недостает мне? Иисус сказал ему: если хочешь быть совершенным, пойди, продай имение твое и раздай нищим; и будешь иметь сокровище на небесах; и приходи и следуй за Мною. Услышав слово сие, юноша отошел с печалью, потому что у него было большое имение (Мф 19,16-22).

Гісторыя сустрэчы Езуса з багатым хлопцам з’яўляецца добрым прыкладам для нашай тэмы.

Учитель благий! что сделать мне доброго, чтобы иметь жизнь вечную?

У гэтым пытанні бачна тэма праведнасці. Што мне рабіць, каб стаць праведнікам, г.зн. каб увайсці ў Божае Валадарства?

Если же хочешь войти в жизнь [вечную], соблюди заповеди.

Езус адказвае, што Божыя Запаведзі з’яўляюцца крокам у напрамку да Божага Валадарства. Гэта неабходны крок, але гаворка ідзе пра чалавечую праведнасць, пра намаганне чалавека. Езус, заўважым, не кажа, што гэта непатрэбна. Але гэта – першы крок. Гэта – праца з “нянькай”, з “детоводителем”.

Юноша говорит Ему: все это сохранил я от юности моей; чего еще недостает мне?

7аХлопец адказвае, што ён прайшоў гэты этап. Не бяромся зараз судзіць, наколькі гэта магчыма. Думаю, што як на разуменне праведнасці часоў Езуса гэта было цалкам магчыма, паколькі праведнасць не датычыла думак, эмоцый, а проста выканання правілаў. Гэтаму чалавеку, магчыма, сапраўды ўдалося выхаваць сябе ў верным выкананні ўсіх прадпісанняў і правілаў. І ён пачынае задаваць пытанне, ці ёсць яшчэ нешта. Не выключана, што ён таксама адчувае, што яму не хапае гэтай чалавечай праведнасці, яму ўжо мала быць з “нянькай”, хочацца нечага большага. Гэта – той момант, калі павінен адбыцца пераход ад праведнасці чалавечай (выкананне Закону) да праведнасці веры (асабістыя адносіны з Богам, рызыка дзеля Яго).

Иисус сказал ему: если хочешь быть совершенным, пойди, продай имение твое и раздай нищим; и будешь иметь сокровище на небесах; и приходи и следуй за Мною. Услышав слово сие, юноша отошел с печалью.

Езус паказвае яму шлях праведнасці веры. Няма такой запаведзі – прадаць усё. Езус запрашае не да выканання запаведзі (бо гэта пройдзены этап), а да веры Яго Слову, Яму асабіста. А на гэта хлопец не быў гатовы. Ён проста не чакаў такога павароту.

Вось чаму гэтая тэма важная для нас. Мы не можам быць здзіўленыя, як той багаты хлопец, што Бог чакае ад нас праведнасці веры.