Гэта канферэнцыя складаецца з двух частак – тэма сведчання ў Бібліі і практычныя высновы. Спадзяюся, што некаму спатрэбяцца як чалавечыя парады ці вопыт, так і навука Божага Слова…
І. СВЕДЧАННЕ Ў БІБЛІІ
АСНОЎНЫЯ ПАНЯЦЦІ
Сведчыць – г.зн. даказваць сапраўднасць факту, які некалі адбыўся.
Як гэта ні дзіўна, але ролю сведкаў могуць выконваць таксама і рэчы. Напрыклад, помнікі пасля бітваў нагадваюць аб тым, што тут адбылося і паказваюць, хто перамог. Такім чынам, помнікі з’яўляюцца доказам перажытых падзей. У гэтым значэнні святыні таксама могуць з’яўляцца сведкамі.
Але найперш сведкамі з’яўляюцца людзі. Дзеля таго, каб пазбегнуць фальшывых сведчанняў, у Старым Запавеце разглядаюцца сведчанні некалькіх людзей. Паколькі, як вядома, гэта не давала гарантыі праўдзівасці, былі жорсткія правілы, якія павінны былі абараніць ад фальшывых сведкаў. За ілжывае сведчанне пагражала нават смяротнае пакаранне:
Если выступит против кого свидетель несправедливый, обвиняя его в преступлении, то пусть предстанут оба эти человека, у которых тяжба, перед Господом, перед священниками и перед судьями, которые будут в те дни. Судьи должны хорошо исследовать, и если свидетель тот свидетель ложный, ложно донес на брата своего, то сделайте ему то, что он умышлял сделать брату своему; и [так] истреби зло из среды себя. И прочие услышат, и убоятся, и не станут впредь делать такое зло среди тебя. Да не пощадит его глаз твой: душу за душу, глаз за глаз, зуб за зуб, руку за руку, ногу за ногу. Какой кто сделает вред ближнему своему, тем должно отплатить ему (Второзаконие 16,19-21).
Важнасць гэтага моманту бачым таксама сярод дзесяці Божых прыказанняў: не сведчы фальшыва супраць бліжняга свайго.
Нягледзячы на тысячы год, якія аддзяляюць нас ад Старога Запавету, дадзеная тэма амаль не змянілася і ў нашыя часы. Нам і надалей патрэбныя сведкі, і надалей мы церпім ад ілжывых сведчанняў. У гэтым плане нічога, на жаль, не мяняецца.
СВЕДЧАННЕ БОГА
Гэта дзіўна, але Бог таксама выступае ў ролі сведкі. Часта Бог з’яўляецца сведкам тых абяцанняў, якія дае чалавек. Напрыклад, шлюб паміж мужам і жонкаю, або іншыя абяцанні:
И вот еще что вы делаете: вы заставляете обливать слезами жертвенник Господа с рыданием и воплем, так что Он уже не призирает более на приношение и не принимает умилостивительной жертвы из рук ваших. Вы скажете: «За что?» За то, что Господь был свидетелем между тобою и женой юности твоей, против которой ты поступил вероломно, между тем как она подруга твоя и законная жена твоя (Малахия 2, 13-14).
Они сказали Иеремии: «Господь да будет между нами свидетелем верным и истинным в том, что мы точно выполним все то, с чем пришлет тебя к нам Господь, Бог твой: хорошо ли, худо ли то будет, но гласа Господа, Бога нашего, к Которому посылаем тебя, послушаемся, чтобы нам было хорошо, когда будем послушны гласу Господа, Бога нашего» (Иеремии 42, 5-6).
Акрамя таго, Бог Айцец сведчыць пра Сына. Сведчыў пра Яго праз прарокаў, праз старонкі Старога Запавету, а асабліва засведчыў падчас Хросту Езуса ў Ярдане і падчас перамянення, калі Апосталы чулі голас Айца:
И пославший Меня Отец Сам засвидетельствовал обо Мне. А вы ни голоса Его никогда не слышали, ни лица Его не видели; и не имеете слова Его, пребывающего в вас, потому что вы не веруете Тому, Которого Он послал. Исследуйте Писания, ибо вы думаете через них иметь жизнь вечную; а они свидетельствуют обо Мне (Иоанна 5,37-39).
Езус таксама з’яўляецца сведкам. Ён сведчыць пра тое, што Ён – Сын Божы, сведчыць пра Айца, сведчыць аб грахах людзей і гэтага свету:
…и что Он видел и слышал, о том и свидетельствует; и никто не принимает свидетельства Его (Иоанна 3,32).
Пилат сказал Ему: «Итак, Ты Царь?» Иисус отвечал: «Ты говоришь, что Я Царь. Я на то родился и на то пришел в мир, чтобы свидетельствовать об истине; всякий, кто от истины, слушает голос Мой» (Иоанна 18,37).
Иоанн – семи церквам, находящимся в Асии: благодать вам и мир от Того, Который есть, и был, и грядет, и от семи духов, находящихся перед престолом Его, и от Иисуса Христа, Который есть Свидетель верный, Первенец из мертвых и Владыка царей земных (Откровение 1,4-5).
Он пришел для свидетельства, чтобы свидетельствовать о Свете, дабы все уверовали через него (Иоанна 1,7).
Езус мае асаблівае сведчанне. Ян Хрысціцель быў сведкам Бога. Ён атрымаў ад Бога заданне і сведчыў аскетычным спосабам жыцця і навучаннем. Езус мае большае сведчанне, чым Ян, бо чыніць цуды і самым вялікім цудам будзе ўваскрашэнне.
Я же имею свидетельство больше Иоаннова: ибо дела, которые Отец дал Мне совершить, самые дела эти, Мною творимые, свидетельствуют обо Мне, что Отец послал Меня (Иоанна 5,36).
СВЕДЧАННЕ НАШАЕ І ДУХА СВЯТОГА
Аналіз гісторыі і тэкстаў Старога Запавету паказваюць нам, што сведчанне важнае і нават неабходнае не толькі ў жыцці людзей. Сведчыць таксама і перш за ўсё Бог. Айцец сведчыць аб Сыне, аб граху і аб абяцаннях людзей. Сын сведчыць аб Айцу, аб праўдзе і тайнах, і таксама аб грахах людзей. Дух Святы таксама сведчыць, у прынцыпе, пра ўсё вышэй узгаданае, але адрозненне ў тым, што сведчыць разам з намі:
Бог отцов наших воскресил Иисуса, Которого вы умертвили, повесив на древе. Его возвысил Бог десницей Своей в Начальника и Спасителя, дабы дать Израилю покаяние и прощение грехов. Свидетели Ему в этом мы и Дух Святой, Которого Бог дал повинующимся Ему (Деяния 5,30-32).
Когда же придет Утешитель, Которого Я пошлю вам от Отца, Дух истины, Который от Отца исходит, Он будет свидетельствовать обо Мне; а также и вы будете свидетельствовать, потому что вы от начала со Мной (Деяния 15,26-27).
У Бібліі можна заўважыць, што з часам сведчанне пачынае набіраць крыху іншае значэнне. Спачатку яно мае значэнне больш грамадскае і сацыяльнае. Сведкі былі патрэбныя найперш для таго, каб разабрацца, хто правы, а хто вінаваты. Аднак пазней сведчанне ўсё больш і больш набірае характар рэлігійны. Думаю, што менавіта ў гэтым і ёсць роля Духа Святога. Гэта Ён, прабываючы ў людзях, пачынае сведчыць.
Не з’яўляюся даследчыкам Бібліі і вялікім экспертам, але асабіста я заўважыў, што ў Евангеллі Езус адносна мала гаворыць пра тое, што вучні павінны быць сведкамі. Тэма сведчання прысутнічае ў Евангеллі ўскосна, напрыклад, у вучэнні пра тое, што трэба быць святлом і соллю, але само паняцце «быць сведкам» выступае ўсяго ў некалькіх момантах:
Остерегайтесь же людей; ибо они будут отдавать вас в судилища, и в синагогах своих будут бить вас, и поведут вас к правителям и царям за Меня – для свидетельства перед ними и язычниками. Когда же будут предавать вас, не заботьтесь, как или что сказать, ибо в тот час дано будет вам, что сказать, ибо не вы будете говорить, но Дух Отца вашего будет говорить в вас (Матфея 10,17-20).
Когда же придет Утешитель, Которого Я пошлю вам от Отца, Дух истины, Который от Отца исходит, Он будет свидетельствовать обо Мне; а также и вы будете свидетельствовать, потому что вы от начала со Мной (Иоанна 15,26-27).
І нават гэтыя нешматлікія фрагменты не столькі кажуць пра нашае сведчанне, колькі пра сведчанне нас і Духа Святога.
У параўнанні з нешматлікімі тэкстамі на нашую тэму ў Евангеллі проста ўражвае агромністая колькасць тэкстаў пра сведчанне ў Дзеях Апосталаў, а гэту Кнігу нездарма называюць Кнігай Духа Святога, бо яна шмат апавядае пра дзеянне Духа ў жыцці першых хрысціянаў. Напэўна, для апосталаў важнымі былі словы Хрыста, якія Ён сказаў ім перад Унебаўшэсцем. Ці ўсё яны тады зразумелі? Думаю, не ўсё. Разуменне прыйшло да іх тады, калі напоўніліся Духам Святым. Гэта дзіўна, але параўноўваючы тэксты Евангелля ад Лукі і Дзеяў Апосталаў, якія напісаныя адным і тым жа аўтарам і гавораць пра тыя самыя падзеі, я бачу розніцу. У Евангеллі Езус абяцае Духа і проста канстатуе факт: вы – сведкі. А ў Дзеях Езус абяцае прыход Духа, пасля чаго вучні стануць сведкамі:
И сказал им: «Так написано, и так надлежало пострадать Христу, и воскреснуть из мертвых в третий день, и должно быть проповедано во имя Его покаяние и прощение грехов во всех народах, начиная с Иерусалима. Вы же свидетели этому. И Я пошлю обетование Отца Моего на вас; вы же оставайтесь в городе Иерусалиме, доколе не облечетесь силой свыше» (Луки 24,46-49).
но вы примете силу, когда сойдет на вас Дух Святой; и будете Мне свидетелями в Иерусалиме, и во всей Иудее, и Самарии, и даже до края земли (Деяния 1,8).
Такое ўражанне, што для вучняў тэма сведчання сталася важнай толькі пасля Спаслання Духа Святога. Дзеі Апосталаў выразна паказваюць, наколькі вучні, напоўненыя Духам Святым, сталі ўсведамляць, што Бог вымагае ад іх сведчання:
Я сказал: „Кто Ты, Господи? Он сказал: „Я Иисус, Которого ты гонишь. Но встань и стань на ноги твои; ибо Я для того и явился тебе, чтобы поставить тебя служителем и свидетелем того, что ты видел и что Я открою тебе (Деяния 26,15-16).
Некто Анания, муж благочестивый по закону, одобряемый всеми иудеями, живущими в Дамаске, пришел ко мне и, подойдя, сказал мне: „Брат Савл, прозри!“ И я тотчас увидел его. Он же сказал мне: „Бог отцов наших избрал тебя, чтобы ты познал волю Его, увидел Праведника и услышал глас из уст Его, потому что ты будешь Ему свидетелем перед всеми людьми в том, что ты видел и слышал (Деяния 22,12-15).
Сего Бог воскресил в третий день и дал Ему являться не всему народу, но свидетелям, предызбранным от Бога, – нам, которые с Ним ели и пили по воскресении Его из мертвых. И Он повелел нам проповедовать людям и свидетельствовать, что Он есть определенный от Бога Судия живых и мертвых (Деяния 10,40-42).
Когда же я возвратился в Иерусалим и молился в храме, пришел я в исступление и увидел Его, и Он сказал мне: „Поспеши и выйди скорее из Иерусалима, потому что [здесь] не примут твоего свидетельства обо Мне“ (Деяния 22,17-18).
В следующую ночь Господь, явившись ему, сказал: «Дерзай, Павел, ибо как ты свидетельствовал обо Мне в Иерусалиме, так надлежит тебе свидетельствовать и в Риме» (Деяния 23,11).
И Он повелел нам проповедовать людям и свидетельствовать, что Он есть определенный от Бога Судия живых и мертвых (Деяния 10,42).
А когда пришли из Македонии Сила и Тимофей, то Павел понуждаем был Духом свидетельствовать иудеям, что Иисус есть Христо (Деяния 18,5).
Практычна, усе Дзеі Апосталаў – гэта гісторыя пра тое, як апосталы сталіся сведкамі, пра тое, як Дух Святы сведчыў праз Апосталаў. І нічога дзіўнага, што нават выбіраючы апостала на месца Юды, адным з галоўных аргументаў было, каб кандыдат мог сведчыць пра тое, што чуў і бачыў:
Итак, надобно, чтобы один из тех, которые находились с нами во всё время, когда пребывал и общался с нами Господь Иисус, – начиная от крещения Иоаннова до того дня, в который Он вознесся от нас, – был вместе с нами свидетелем воскресения Его» (Деяния 1,21-22).
ІІ. ЯК СВЕДЧЫЦЬ
(ПРАКТЫЧНАЯ ЧАСТКА)
Як мы бачылі ў Пісанні, усведамленне важнасці сведчання і яго сіла будзе залежыць ад працы Духа Святога ў нас і ад нашага адказу на Яго заклік. Таму ўсё, пра што мы зараз будзем разважаць, залежыць выключна ад нашага супрацоўніцтва з Ім.
Не магу даць таго, чаго сам не маю
Гэтае правіла з’яўляецца пунктам выхаду. Калі чалавек сам не дасведчыў Жывога Бога, не перажыў прыгоды з Ім, то і не можа быць сведкам нават тэарэтычна. Ведаць пра Бога – мала. У гэтым выпадку можна дзяліцца ведамі, догмамі, тэорыямі, традыцыямі, але не стаць сведкам. Калі нехта не мае ў сваім жыцці прыгодаў з Богам, то не трэба сябе асуджаць і ставіць і другі рад, нібыта горшых вернікаў. Можа быць, ты сапраўды робіш памылкі і нешта ідзе сапраўды не так, як трэба. Але не выключана, што яшчэ не прыйшоў на гэта час. Можа таксама быць, што ты будзеш нібы несвядомым сведкам. Такімі, напрыклад, былі мае дзядуля з бабуляй, якія не расказвалі мне пра жывога Бога, але я бачыў, як яны кожнага вечара моляцца, і яны тым самым паказвалі мне Бога. І ўсё ж калі мы гаворым пра сведчанне як пра заданне, да якога заклікае Хрыстос, то такім сведкам можа быць толькі той, хто сам дасведчыў.
Наш удзел у Божым плане Збаўлення
Найперш нам важна ўсвядоміць, што Бог можа спакойна абыйсціся без нашых сведчанняў. Ён сам можа ўсіх пераканаць і даказаць, і паказаць, але выкарыстоўвае нас для таго, каб мы самі адчулі і ўбачылі неабходнасць нашага ўдзелу ў Яго планах. Яго планы – гэта нашыя планы. Усведамленне гэтага пабуджае нас ламаць наш страх і выходзіць да людзей з Добрай Весткай. Калі я разумею, што гэта мая місія і маё заданне, то не сяджу і не чакаю, што за мяне нехта нешта зробіць, а сам прымушаю сябе да выканання Божага задання.
Калі ёсць страх і прагненне – трэба ісці за прагненнем
Гэтыя словы я пачуў некалі ад, можна сказаць, майго духоўнага кіраўніка. Яны сталі для мяне залатым правілам. Калі вучыўся ў Семінарыі, я часта мог перажываць, як Дух Святы нібы выпіхвае цябе, каб ты пайшоў да людзей. Тады станавілася няўтульна. Мне здавалася, што сэрца ад хвалявання зараз вырвецца. Часам не мог уседзець на месцы, пачынаў ёрзаць нагамі. Хацелася выйсці і расказаць, але не пускаў страх ды лагічнае мышленне – навошта, каму, дзеля чаго? Паміж прагненнем і страхам. Але я меў залатое правіла – ісці за прагненнем.
Я выразна адчуваю розніцу, калі мне проста па-чалавечы хочацца нешта расказаць, а калі нешта (Нехта) ўва мне нібы рвецца на волю. Гэтая ўнутраная барацьба з’яўляецца для мяне знакам таго, што тут прысутнічае Бог, а не проста мае планы.
У Семінарыі быў такі перыяд, калі шмат братоў сведчылі пра тое, што Бог робіць у іхнім жыцці. Аднак прыйшоў незаўважна такі час, калі клерыкі пачалі казаць больш пра сябе, чым пра Бога. Выступаць публічна стала магчымасцю павесяліць народ, пасмяяцца, нешта там пра сябе цікавага распавесці. У гэтым часе маё ўнутранае хваляванне некуды знікла, і я перастаў сведчыць.
Год таму я пайшоў у пілігрымку Полацк-Росіца не таму, што хацеў схадзіць у пілігрымку. Я не хадзіў у Росіцу ўжо шмат гадоў. Але раптам узнікла дзіўнае прагненне сведчыць. Мяне цікавіла не сама Росіца. Мяне цікавілі людзі. Я мог з імі ісці і ў Смаленск, і кудысьці яшчэ. Я проста раптам зразумеў: мне ёсць што ім сказаць.
У гэтым годзе давялося праводзіць вялікапостныя рэкалекцыі ў Мастах. Па-чалавечы, мне зусім не хацелася нікуды ехаць. Але ў сэрцы было прагненне, каб расказаць гэтым людзям пра нешта вельмі важнае, хацелася даваць ім не навучанне і правілы, а проста засведчыць пра тое, што Бог зрабіў у маім жыцці.
Веру, што такія прагненні паходзяць ад Духа Святога. Яны, як правіла, суправаджаюцца ўнутранай барацьбой і хваляваннем.
Розніца паміж дзяленнем і сведчаннем
Пра гэта мы ўжо гаварылі раней, але хачу яшчэ раз падкрэсліць, бо гэта вельмі важна. Я магу расказаць людзям пра свае перажыванні, уражанні, пра свае пачуцці, жаданні, пра тое, што мне добра на рэкалекцыях і г.д. Тут ідзе размова пра дзяленне. Я дзялюся сабой, сваімі эмоцыямі. Сведчанне ж – гэта нешта іншае. Сведчанне тычыцца канкрэтных фактаў. Часта – гэта балючыя факты і вельмі асабістыя. І таму часта бывае страшна сведчыць. Але гэтыя факты найперш распавядаюць не пра мяне, а пра Бога, пра тое, як Ён дзейнічае ў маім жыцці.
Чаму гэтая розніцца такая важная? Таму што дзяленне прыносіць мне або некаму ўнутраную палёгку, але наўрад ці народзіць веру. Сведчанне ж нараджае веру. Калі самаранка расказала пра Езуса, які прарочым пазнаннем сказаў пра яе пяць мужоў, то людзі пабеглі да Езуса. Калі б яна проста расказала пра свае адчуванні і перажыванні, а пры гэтым яшчэ і пажартавала, то, упэўнены, ніхто нікуды б не пабег.
І нічога дзіўнага, што падчас малітвы аб аздараўленні а. Тардыф так шмат выкарыстоўваў сведчанні. Без іх не адбывалася ні адно ягонае навучанне, ні адна малітва. Для а. Эміліяна гэта было прынцыпова.
Розныя этапы сведчання
Любая прысутнасць Бога ў нашым жыцці – гэта працэс. Гэта жа і са сведчаннямі. Спачатку трэба ламаць і прымушаць сябе, і ты ў выніку гаворыш нейкімі намёкамі, здагадкамі, абы не сказаць усё як ёсць. Але з часам ты пачынаеш казаць тую самую гісторыю, але з усё большымі і большымі нюансамі. І ўжо не намёкамі, а так, як было насамрэч.
Мне даводзілася чуць сведчанні, калі маладыя людзі казалі пра вызваленне ад парнаграфіі альбо рукаблуддзя. Часам было ўражанне, што тыя, хто слухае, пачынае больш чырванець, чым тыя, хто сведчыць.
Гэта я ўстанаўліваю межы – калі, каму і пра што распавядаць. Але гэтыя межы пашырае Дух Святы. І можа прыйсці такі момант, калі чалавеку ўжо без розніцы, як людзі адрэагуюць на яго сведчанне. Дух Святы пабуджае ісці далей, чым людзкія позіркі. Думаю, што нешта такое перажывалі апосталы:
И, призвав их, приказали им совсем не говорить и не учить во имя Иисуса. Но Петр и Иоанн сказали им в ответ: «Судите, справедливо ли пред Богом слушать вас более, нежели Бога? Мы не можем не говорить того, что видели и слышали» (Деяния 4, 18-20).
Божая рэклама
Адзін чалавек некалі сказаў, што Богу не патрэбна рэклама. Яго рэклама ў рускім перакладзе Бібліі называлася «молва». Людзі самі распавядалі пра Езуса, пра Яго цуды, пра тое, што чулі і бачылі. Калі Бог аздараўляе альбо чыніць цуды ў жыцці некаторых людзей, то не таму, што Ён некага любіць больш, а іншых менш. Таксама і не таму, што адзін лепшы, а другі горшы. Бог чыніць цуды ў жыцці некаторых для таго, каб яны былі сведкамі, каб сведчылі пра Бога. Езус уваскрасіў Лазара, але праз некалькі гадоў Лазар усё роўна памёр. Лазар пражыў крыху даўжэй, але гэта прынесла яму дадатковы клопат, Евангелле кажа, што нават Лазара хацелі забіць, бо ён быў жывым сведкам славы Божай.
Бог хоча, каб пра яго разыходзілася «молва», і мы ўдзельнічаем у гэтым працэсе.