вінград

Вот наступают дни, говорит Господь, когда Я заключу с домом Израиля и с домом Иуды новый завет, не такой завет, какой Я заключил с отцами их в тот день, когда взял их за руку, чтобы вывести их из земли Египетской; тот завет Мой они нарушили, хотя Я оставался в союзе с ними, говорит Господь. Но вот завет, который Я заключу с домом Израилевым после тех дней, говорит Господь: вложу закон Мой во внутренность их и на сердцах их напишу его, и буду им Богом, а они будут Моим народом. И уже не будут учить друг друга, брат брата, и говорить: "познайте Господа", ибо все сами будут знать Меня, от малого до большого, говорит Господь, потому что Я прощу беззакония их и грехов их уже не воспомяну более(Иер 31, 31-34).

 

Значэнне паняццяў «Стары і Новы Запавет»

Мы прызвычаіліся да таго, што калі кажам пра Стары і Новы Запавет, то адразу думаем пра кнігі Бібліі. Аднак гэтыя назвы да біблейскіх Кніг паўсюдна з’явіліся толькі ў IV стагоддзі. Таму нам важна зразумець, што калі гаворка ідзе пра Запавет, то мы кажам пра адносіны Бога з чалавецтвам, а не пра кнігі Бібліі. Слова «запавет» азначае:«дамова», або «саюз». Гаворка ідзе пра тое, што Бог заключыў саюз з габрэйскім народам. Гэты народ стаўся прыкладам для іншых народаў. Гледзячы на гісторыю габрэйскага народу, іншыя людзі павінны былі ўбачыць Бога, які кіруе гэтым народам. Такім чынам, ізраільскі народ стаўся нібы пасрэднікам паміж Богам і ўсім чалавецтвам.

Аднак паколькі Выбраны Народ не захаваў вернасць Богу, то Бог пастанаўляе заключыць Новы Запавет праз Свайго Сына, але на гэты раз не толькі з габрэйскім народам, а ўжо з усім чалавецтвам. Таму справядліва будзе казаць, што габрэйскі народ не перастаў быць Выбраным Народам, але, адначасна, ён не з’яўляецца цяпер лепшым ці асаблівым, таму што праз Езуса Хрыста ўсе народы належаць да выбраных. Крытэрый і ўмова прыналежнасці да Выбранага Народу – гэта вера ў Божага Сына.2

Уся гэтая тэма «новага саюзу» пачала ўзнікаць яшчэ ў прарокаў Старога Запавету, а дакладней, у прарока Ераміі. Яго прароцтва пра «новы саюз» некалькі разоў цытуе і згадваеАпостал Павел (Рым 11,27; Гал 4,21-26), а таксама яно гучыць у Пасланні да Габрэяў (8,8-13). Даследчыкі кажуць, што гэтае прароцтва было вельмі важным для старажытнай габрэйскай супольнасці ў Кумране, каторая вялікай колькасцю людзей аддзялілася ад  спосабу жыцця звычайных габрэяў, жыла ў чаканні Месіі і надзеяй на новы саюз паміж Богам і народам.

Менавіта таму мы найперш павінны пачуць і зразумець згаданае прароцтва, а таксама іншыя прароцтвы.

 

Прадказанне «Новага Саюзу»

Вот наступают дни, говорит Господь, когда Я заключу с домом Израиля и с домом Иуды новый завет, не такой завет, какой Я заключил с отцами их в тот день, когда взял их за руку, чтобы вывести их из земли Египетской; тот завет Мой они нарушили, хотя Я оставался в союзе с ними, говорит Господь. Но вот завет, который Я заключу с домом Израилевым после тех дней, говорит Господь: вложу закон Мой во внутренность их и на сердцах их напишу его, и буду им Богом, а они будут Моим народом. И уже не будут учить друг друга, брат брата, и говорить: "познайте Господа", ибо все сами будут знать Меня, от малого до большого, говорит Господь, потому что Я прощу беззакония их и грехов их уже не воспомяну более(Иер 31, 31-34).

Патрэба новага запавету найпершузнікае з прычыны таго, што народ не стрымаў дадзенага Богу слова і парушыў запавет з Ім. Менавіта таму Бог прадказвае новы запавет. Гэты новы запавет мае характэрныя рысы.

вложу закон Мой во внутренность их и на сердцах их напишу его

Закон Божы будзе ў сэрцы веруючага народа. Можна сказаць, што размова ідзе не пра агромністую колькасць правілаў, якія са страхам трэба было выконваць, а пра таямнічы голас Бога ў сумленні чалавека, які не дазваляе грашыць, паказвае, што ёсць грахом, не пакідае абыякавым да людзкой бяды, падштурхоўвае да пошукаў Бога. Як хрысціяне, мы можам смела казаць пра таямнічае дзеянне Духа Святога ў нашых сэрцах. І гэтае дзеянне далёка не абстрактнае. Тут дарэчы будзе ўзгадаць вядомае выказванне святога Аўгустына:«любі і рабі што хочаш». Зразумела, што ідзе размова не пра эмоцыі і цялесныя пажадлівасці. Любіць – гэта, між іншым, рабіць дабро, быць ахвярным, клапаціцца аб іншых, а не аб сабе. Чалавек, які сапраўды навучыўся любіць, становіцца паслухмяным Закону, які ў яго сэрца кладзе Дух Святы, нават калі сам чалавек мала ведае пра Духа Божага.

Ходзячы ў хоспіс, я са здзіўленнем зразумеў, што там ёсць людзі, вадзімыя Духам Святым. Магчыма, яны не такія і практыкуючыя вернікі, але немагчыма так ахвярна служыць паміраючым, не маючы Закону Божага ў сэрцы. Хоспіс у Беларусі – далёка не тое месца, дзе можна зрабіць кар’еру, зарабіць грошы, насыціць свае амбіцыі або нешта асабліва-прыемнае перажыць. Калі нехта тут самааддана служыць, то адназначна не ўласнай чалавечай сілай.

3Прадказанне «новага сэрца» гучыць таксама ў іншых месцах Пісання.

И дам вам сердце новое, и дух новый дам вам; и возьму из плоти вашей сердце каменное, и дам вам сердце плотяное. Вложу внутрь вас дух Мой и сделаю то, что вы будете ходить в заповедях Моих и уставы Мои будете соблюдать и выполнять(Иез 36,26-27).

И дам им одно сердце и один путь, чтобы боялись Меня во все дни [жизни], ко благу своему и благу детей своих после них. И заключу с ними вечный завет, по которому Я не отвращусь от них, чтобы благотворить им, и страх Мой вложу в сердца их, чтобы они не отступали от Меня(Иер 32,39-40).

Сердце чистое сотвори во мне, Боже, и дух правый обнови внутри меня(Пс 50,12).

Тэма сэрца сапраўды вельмі важная. Доўгі час мяне раздражняла гэтая тэма, калі, напрыклад, чуў: пачуй Бога ў сваім сэрцы. Я не разумеў, што там трэба слухаць. Таксама не разумеў, што значыць стварыць цішыню ў сэрцы, каб пачуць Бога. На дадзены момант Бог паказаў мне, што сапраўды Ён прамаўляе ў сэрцы. Але найперш трэба навучыцца адрозніваць голас у сэрцы ад эмоцый, пачуццяў, думак. Гэта не тое ж самае. Калі мы ствараем «добрую малітоўную атмасферу» з музыкай і свечкамі, то ствараем не прастору для сэрца, а для пачуццяў. Гэта нешта іншае. Апостал Павел перасцерагае нас, што пачуцёвы чалавек (душэўны) не можа разбірацца ў справах духоўных. Гэта азначае, што штучнае ўзбуджэнне эмацыйных перажыванняў якраз не спрыяе распазнанню сэрца. Думкі, эмоцыі, перажыванні – яны першымі прамаўляюць, яны нашмат гучнейшыя. Голас Бога ў сэрцы не такі гучны, але мірны і вельмі станоўчы. Цяжка пачуць, што Бог сапраўды кажа ў тваім сэрцы, пакуль ты не супакоішся эмацыйна і пакуль не перастанеш слухаць голасу гэтага свету – інтэрнэт, тэлебачанне, кнігі і залежнасць ад поглядаў людзей.

буду им Богом, а они будут Моим народом

Гэтае выказванне гучыць у Старым Запавеце вельмі часта і, магчыма, яно зразумелае, аднак, хачу менавіта тут звярнуць увагу на адну вельмі важную рэч. Новы Саюз-Запавет з Богам праз Кроў Езуса Хрыста датычыць не габрэйскага народу і не асаблівых людзей, а ўсіх, хто паверыў у Хрыста і прыйшоў да Айца Нябеснага праз Божага Сына. Любоў Божая, якая праяўляецца ў гэтым новым саюзе, датычыць не нейкіх асаблівых выбранцаў, але кожнага. Бог аднолькава любіць бедную бабулю і багацея, габрэя і немца, харызмата і традыцыяналіста і г.д. Бог любіць аднолькава, а не паводле статусу. Езус мог быць і з фарысеямі, і з язычнікамі, Ён нікім не пагарджаў. Для Яго не было некага асаблівага, таму што Запавет датычыць кожнага. Евангелле кажа нам, што Хрыстос памёр за ўсіх, а не за асаблівых: Кроў Мая новага запавету, якая будзе праліта за многіх(Мц 26,28). Менавіта гэтыя словы гучаць падчас кожнай Святой Імшы:за вас і за многіх пралітая. Шматлікія даследчыкі Бібліі кажуць, што словы«за многіх» трэба разумець як «за ўсіх”, што ідзе размова пра своеасаблівую спецыфіку старажытнай грэцкай мовы. Асабіста мне падаецца, што Кроў Хрыста пралітая за ўсё чалавецтва, аднак, не ўсе хочуць прыйсці да Хрыста і скарыстацца з дару Яго Крыві.Менавіта таму ідзе размова пра «многіх», а не пра «усіх».

Магчыма, гэтыя словы пра безумоўную любоў Бога для многіх з нас банальныя, мы іх часта чуем, аднак, Бог паказвае, што многія людзі не прымаюць гэтай праўды.Больш за тое, існуе памылковае меркаванне, што некага Бог больш любіць, што ёсць асаблівыя людзі і г.д. На гэтую, сказаў бы, спецыфічную ерась, Бог сёння асабліва вельмі хоча звярнуць увагу.

Адкуль яна бярэцца, гэтая ерась? Напэўна ёсць шмат прычынаў. Хачу звярнуць увагу на адну з іх. Гэта духоўная лянота. Называю яе «залатой рыбкай». Чамусьці менавіта яе, гэтую «халяву» многія хочуць злавіць.

Адной жанчыне, людзі часта казалі: табе так усё лёгка даецца, табе Бог так шмат даў, у цябе ўсё так проста… Але ніхто з гэтых людзей і блізка не ведаў, праз што ёй даводзілася праходзіць, якія гісторыі яе сустракалі і колькі асабістага высілку, намагання трэба было ёй рабіць.

Назіраючы за сваім жыццём, я разумею, што няма нічога выпадковага. Перш чым пачаў бачыць Божае святло і Божую прысутнасць у сваім жыцці, больш за сем год, з дня ў дзень, мне даводзілася змагацца са сваімі страхамі. Я прачынаўся і быў нешчаслівы з-за таго, што пачынаецца чарговы дзень. Я не ведаў любові Божай і мяне мучылі страхі, што я пайду ў пекла, хаця і не ведаў, за што. Гэта была мая балючая рэчаіснасць жыцця, праз якую трэба было неяк прарывацца. Калі я даведаўся пра Духа Святога і захапіўся Ім, я хадзіў па два разы на дзень на Святую Імшу, каб пачуць жывое Божае Слова. Калі я пачуў, што Слова Божае трэба пазнаваць не ў інтэрнэце, а на каленях, я стараўся ісці ў капліцу і маліўся перад Богам на каленях з Бібліяй і аркушам паперы. Не хачу сказаць, што я нечага дабіўся ці заслужыў. Абсалютна не пра гэта гаворка, а пра тое, што ў духоўным жыцці няма «залатой рыбкі».

Бог ёсць Богам для ўсіх нас, Ён аднолькава ўсіх любіць, для Яго няма лепшых і горшых, але калі ты чакаеш, што табе нехта нешта будзе разжоўваць і прыносіць на талерачцы, а ты будзеш стаяць з рукамі ў кішэні, ці сядзець днямі напралёт перад тэлевізарам ці кампутарам, то вельмі памыляешся. Кожны ты сам перад Госпадам павінен выканаць сваю працу ў барацьбе са злом, у малітве, у пазнаванні і вернасці Божаму Слову. Нехта пазнае Любоў Божую, але ён не можа ў ёй выстаяць і прабываць, таму што проста лянівы. Езус не выпадкова кажа: Заставайцеся ў Маёй любові. Калі будзеце захоўваць Мае запаведзі, застанецеся ў любові Маёй (Ян 15,9-10). У любові Божай трэба яшчэ навучыцца трываць, прабываць. А прабыванне ў любові Божай адбываецца праз выкананне Яго Слова. Менавіта ў Яго Слове, а не толькі, выконваючы дзесяць запаведзяў. Гэта вельмі канкрэтнае вымаганне і праца.

Нехта сказаў, што за памазанне Божае трэба ўмець плаціць. Сапраўды так ёсць. Я не ведаю ніводнага сур’ёзнага служыцеля Божага, які б не сустрэўся з супрацівам злых сілаў, у якога было б у жыцці ўсё гладна і лёгка. Калі б я ў свой час не шукаў сілы Духа Святога і Божай Любові, то сёння я б напэўна не ведаў многіх цяжкіх гісторый, якія мне давялося перажыць. Але менавіта такім быў шлях Хрыста. Яму не было пашаны, гэты шлях не быў лёгкім, Яго зямное жыццё не працякала ў мілай і цёплай атмасферы. І гэтае змаганне і гэтая праца – кошт любові, у якой прабываў Хрыстос і ў якой прабываюць Яго вучні.

все сами будут знать Меня… потому что Я прощу беззакония их 4

З вялікай асцярогаю хачу разважаць над чарговым элементам новага саюзу. Што азначаюць словыі ўсе будуць ведаць Мяне?Перад маімі вачыма адразу прабягаюць натоўпы людзей, якія паняцця не маюць пра Бога, а свята перакананыя, што ведаюць Яго. У чым сутнасць гэтага паўсюднага пазнання Бога?Пра што нам кажа прарок?

Характэрнай рысай гэтага пазнання з’яўляецца прабачэнне грахоў. Чалавек, каторы па міласці Божай пазнае ўласны грэх, перажывае сорам і нават своеасаблівае расчараванне ва ўласных сілах, набывае вельмі важную рэлігійную рысу – страх Божы. Менавіта таму Бог, прадказваючы новы саюз, кажа праз прарока Ерамію и страх Мой вложу в сердца их, чтобы они не отступали от Меня (Иер 32,40). Такі чалавек ніколі не ўпэўнены, што ён шмат ведае і што ён нейкі там асаблівы. Такі чалавек не можа ганарыцца сабой, а гэта азначае, што паступова адыходзіць адзін з самых небяспечных духаў – дух пыхі. Такі чалавек не будзе кідацца вучыць іншых, не будзе навязваць іншым сваю думку. Карацей, ён дасканала ведае, што ён грэшнік і таму далёка не ўпэўнены ў сабе, але разам з тым, ён ведае, што Бог прабачыў яго грэх. Канечне, ідзе размова пра глыбокае пакаянне, а не пра эмацыйнае і павярхоўнае. Такое пакаянне правяраецца часам. Менавіта таму апостал Павел не надта давярае тым, хто нядаўна перажыў навяртанне. Такія людзі часта самі сябе яшчэ не ведаюць. Іх навяртанне можа быць толькі эмацыйным.

Такім чынам, пазнанне Бога непасрэдна звязана з пазнаннем уласнага граху і з прыняццем прабачэння ад Бога.

Менавіта ў гэтым ключы трэба разглядаць словы Езуса падчас Апошняй Вячэры: гэта Кроў Мая новага запавету, якая будзе праліта за многіх дзеля адпушчэння грахоў (Мц 26,28). Прароцтва Ераміі спаўняецца ў Асобе Езуса Хрыста, а дакладней, у Яго Смерці. Ён становіцца Ахвярай за нашыя грахі і дае магчымасць пазнаць усім Бога праз гэтую Ахвяру. Вось як гэтую таямніцу веры каментуе Пасланне да Габрэяў:

Моисей, произнеся все заповеди по закону перед всем народом, взял кровь тельцов и козлов с водою и шерстью червленою и иссопом, и окропил как самую книгу, так и весь народ, говоря: это кровь завета, который заповедал вам Бог. Также окропил кровью и скинию и все сосуды Богослужебные. Да и все почти по закону очищается кровью, ибез пролития крови не бывает прощения… Ибо Христос вошел не в рукотворенное святилище, по образу истинного [устроенное], но в самое небо, чтобы предстать ныне за нас пред лице Божие, и не для того, чтобы многократно приносить Себя, как первосвященник входит во святилище каждогодно с чужою кровью; иначе надлежало бы Ему многократно страдать от начала мира; Он же однажды, к концу веков, явился для уничтожения греха жертвою Своею. И как человекам положено однажды умереть, а потом суд, так и Христос, однажды принеся Себя в жертву, чтобы подъять грехи многих, во второй раз явится не [для очищения] греха, а для ожидающих Его во спасение(Евр 9,19-22.24-28).

Бог паказвае нам, што прабачэнне грахоў адбываецца праз Кроў Хрыста. І калі ў Старым Запавеце першасвятару трэба было раз на год складаць ахвяру за грахі народу, то Хрыстос склаў Ахвяру з сябе раз і назаўсёды. А гэта азначае, што дар прабачэння можна атрымаць не раз на год, а звяртаючыся да Крыві Хрыста праз Пакаянне і Эўхарыстыю.

Якая выснова? Праз Ахвяру Хрыста Бог у сваёй любові становіцца асягальным для кожнага, а не толькі праз малітву Божых служыцеляў, святароў. Гэта самае важнае ў нашай тэме і веру, што на гэты момант Бог асабліва хоча звярнуць нашу ўвагу: ПРАЗ НОВЫ ЗАПАВЕТ У КРЫВІ ХРЫСТА БОГ ДАЕ НАМ СВАЮ ЛЮБОЎ, ДАЕ ПАЗНАЦЬ СЯБЕ ПРАЗ ПРАБАЧЭННЕ НАШЫХ ГРАХОЎ І СТАНОВІЦЦА ДАСТУПНЫМ ДЛЯ КОЖНАГА.

 

Практычныя высновы нашай тэмы

На першы пункт гледжання можа здавацца, што наша тэма зусім не практычная для нашага штодзённага жыцця, можа здавацца, што гэта проста біблейская тэалогія і не больш таго. Аднак гэта далёка не так.

У Старым Запавеце людзі павінны былі выканаць сваю частку дамовы перад Богам. На гары Сінай яны ўсе ў адзін голас казалі: усё, што кажа Бог, выканаем. Казалі не адзін раз. Аднак свае абяцанні не выканалі. Такім чынам, Запавет быў парушаны. Праз прарокаў Бог кажа, што, нягледзячы на нявернасць народу, Ён і надалей застаецца верны Запавету. Аднак людзі не змаглі быць вернымі.Сутнасць Новага Запавету ў тым, што Бог Айцец пасылае Свайго Сына для таго, кааб Ён дапамог людзям выканаць іхнюю частку абяцанняў. Магчыма, у гэтым сэнсе трэба разумець, што Езус ёсць адзіным ЗаступнікамХадатаем паміж Богам Айцом і чалавецтвам:

Ибо един Бог, един и посредник между Богом и человеками, человек Христос Иисус, предавший Себя для искупления всех(1 Тим 2,5-6).

Но вы приступили… к Ходатаю нового завета Иисусу, и к Крови кропления(Евр 12,24).

У адрозненні ад Старога Запавету, цяпер у Запавеце ўдзельнічаюць усе, бо за ўсіх была пралітая Кроў Хрыста. Кожны можа прыйсці да Яго, каб далучыцца да Божага Народу і ўдзельнічаць у Запавеце з Богам.

Гэтая дапамогаў Асобе Езуса Хрыста асаблівым чынам ахвяраваная нам у сакрамэнце пакаяння. Кожны раз, калі мы сур'ёзна падыходзім да споведзі, з намерам распачаць духоўную працу з вырачэннем самога сябе, мы праз Хрыста аднаўляем наш Запавет. Гэтак жа і Эўхарыстыя. Спажываючы Цела і Кроў Хрыста, мы аднаўляем у Хрысце парушаны Запавет. Не выпадкова Езус кажа: Хто спажывае Маё Цела і п’е Маю Кроў, трывае ўва Мне, а Я ў ім (Ян 6,56). Больш за тое, нават простая малітва, калі мы прызываем Кроў Хрыста, мае вялікую сілу. Яна абараняе нас ад атакаў злых духаў, а як паказвае вядомая гісторыя Нікі Круза, Кроў Хрыста здольная закаранелага бандыта зрабіць вернікам, вызнаўцам Хрыста. Дакранаючыся да Хрыстовых ранаў, Тамаш з верай вызнае: Госпад мой і Бог мой, а вучні з Эмаўс, пасля Эўхарыстыі з уваскрослым Хрыстом, раптоўна пачынаюць усё разумець, ім адчыняюцца вочы, палае сэрца, і яны самі прымаюць рашэнне вярнуцца ў Ерусалім, адкуль уцякалі са страхам.

Вось такая помач нам дадзена ў Езусе Хрысце для спаўнення нашых абяцанняў вернасці Богу ў Запавеце. Заўважце, што Езус не выконвае нашай працы. Сваё мы павінны выканаць самі, але не ўласнай сілай, як у Старым Запавеце, а сілай Уваскрослага Хрыста, які прабывае ў нас, калі толькі мы на тое дазволім, калі ў ганарыстасці і самадастатковасці не адкінем Яго.

Той жа, хто даследуе сэрцы, ведае, чаго прагне Дух, бо Ён заступаецца за святых па волі Божай. ым 8,27).

Але з ласкі Божай я стаў тым, чым ёсць, і ласка Ягоная, дадзеная мне, не была дарэмнаю. Наадварот, я працаваў больш за ўсіх іх, ды і не я, а ласка Божая, што са мною.(1 Кар 15,10).

Вельмі часта людзі шукаюць дапамогі ў кнігах, у асаблівых людзях, у святых, у розных традыцыях і духоўнасцях, у малітве заступніцтва, у духоўных кіраўніках. Але перш чым пайсці да некага ці працягнуць руку па нешта, трэба асабіста прыйсці па тую дапамогу, якую прадугледзіў для нас Бог Айцец у Асобе Свайго Сына (Евангелле, пакаянне, Эўхарыстыя). І толькі пасля, калі будзе такая яшчэ патрэба, звяртацца яшчэ да некага.

Гэты Новы Запавет у Хрысце – ён вечны, ён нязменны, ён не залежыць ад абставінаў, ніколі не спыняецца, таму што такая ёсць Любоў Божая. Ён даводзіць да канца тое, што распачаў.

Менавіта такі вечны Запавет прапаведвалі прарокі: И заключу с ними завет мира, завет вечный будет с ними (Иез 37,26). Бог же мира, воздвигший из мертвых Пастыря овец великого Кровию завета вечного, Господа нашего Иисуса (Христа), да усовершит вас во всяком добром деле (Евр 13,20-21).

І яшчэ адна вельмі практычная рэч. Часам людзі задаюць пытанні, якая малітва найбольш дае вынікаў, або якую малітву прачытаць, каб Бог пачуў. Такія пытанні, прызнацца, мяне раздражняюць, таму што Бог чуе малітву дзяцей, якія звяртаюцца да Яго з дзіцячай верай і прастатой, а не з нейкімі завучанымі схемамі. Тым не менш, заўважым, што ёсць адна асаблівая малітва, якая часта прыносіць дзіўны плён. Не маю яе гатовай, але пакажу логіку гэтай малітвы:

Езу, праз Тваю Святую Кроў, Ты ўва мне палюбі гэтага чалавека, бо ў мяне гэта не атрымліваецца…

Езу, дапамажы мне глядзець на гэты свет Тваімі вачыма…

Езу, дазволь мнеглядзець на мяне самога так, як Ты глядзіш на мяне…

Езу, няхай Твае Словы стануць маімі… Твае вусны – маімі вуснамі… а Тваё Сэрца б’ецца ў маім сэрцы…

6