1Тэма веры неаднойчы гучала на сустрэчах “Вінаградніку”. Апрацоўваючы змест апошняй сустрэчы, я не стаўлю мэты паказаць нешта новае і невядомае, але хачу прапанаваць папрацаваць над прапанаваным  зместам у малітве і роздуме. Найперш  хочацца, каб разважаючы над дынамікай і развіццём веры Ізраільскага народу, мы самі знайшлі свой шлях веры ў гэтай дынаміцы.

Рыхтуючы нашу чарговую тэму, мяне крыху бянтэжыла тое, што чарговы раз буду казаць пра веру і не надта вядома, як нам яе памнажаць, што рабіць, каб наша вера ўзрастала.  У свой час калі я ў малітве і распазнанні задаваў Богу гэтае пытанне, Бог паказаў, што вера і любоў да Бога расце праз богашуканне. Ты шукаеш Яго, пазнаеш, стараешся перад Ім скарыцца, хочаш нешта для Яго зрабіць, і ўсё гэта адбываецца ў малітве і праз канкрэтныя перажытыя гісторыі. Чым больш у чалавека перажытых гісторый з Богам, тым больш шанцаў, што вера будзе памнажацца. І не выпадкова Пасланне Якуба кажа нам пра веру, якая павінна праходзіць выпрабаванне (Як 1,2-3). Айцы Касцёла пісалі, што золата, ачышчанае ў агні, якое ў Апакаліпсісе раіць Бог нам набыць, гэта не што іншае, як вера, якая прайшла выпрабаванне. Такім чынам, калі чалавек не ўваходзіў на шлях адносінаў з Богам, то і веры там асабліва няма адкуль узяцца. Менавіта таму Ізраіль ажно сорак гадоў блукаў па пустыні, пакуль не знайшоў Зямлю Абяцаную. Падобна і Абрагам не стаў чалавекам веры за адзін дзень, але станавіўся ім на працягу некалькі гадоў.

Менавіта таму, набліжаючыся чарговы раз да тэмы веры, я карыстаўся слоўнікам біблійнага багаслоўя пад рэдакцыяй прафесара Дзюфура, дзякуючы чаму змог паглядзець на тэму веры не толькі на прыкладзе канкрэтных людзей, але ўвогуле ўбачыць тэму веры ў Старым Запавеце, убачыць дынаміку веры. Нехта трапна сказаў, што Стары Запавет неабходны для нас для таго, каб убачыць, што ў кожным з нас жыве стары чалавек. Паколькі нам не атрымліваецца стаць людзьмі веры ў адзін момант, то паспрабуем убачыць тыя этапы веры, якія праходзіў Ізраіль і якія давядзецца праходзіць многім з нас.

 

2Вера як аснова рэлігійнасці Ізраіля 

Для габрэяў вера – гэта сутнасць і цэнтр іх рэлігійнага жыцця. Аб’яўляючыся Абрагаму, Бог не распавядае яму пра малітвы, культ і каноны, а вымагае веры. Падобна шляхам веры Бог будзе весці Майсея і габрэйскі народ праз пустыню. Гэтыя сорак гадоў стануцца для іх школай веры. І гэта будзе вельмі сур’ёзная школа. У выніку няверы народ будзе гінуць, а Майсей праз дапушчаную сваю няверу не ўвойдзе ў Абяцаную Зямлю.

Адной са складанасцяў у гэтай школе веры станецца тое, што Бог дзейнічае праз пасрэднікаў. Бог рэдка аб’яўляецца наўпрост, каб пачынаць з нуля. Напрыклад, такое аб’яўленне бачым Абрагаму. Але нават у гэтым выпадку варта звярнуць увагу на тое, што Абрагам належаў да шумерскай, даволі развітой культуры. Калі ж Бог прыйшоў да Майсея, то назваў сябе “Богам Абрагама, Ісаака і Якуба”. Майсей напэўна штосьці ўжо ведаў пра сваіх продкаў. Ды і ў жыцці кожнага біблійнага праведніка былі людзі, якія штосьці Божае ўжо пасадзілі. Мы таксама ў пэўным сэнсе ўсе мелі сваіх прарокаў, якім у свой час паверылі. Гэтай тэмы прарокаў-пасрэднікаў на этапе веры нельга абмінуць. Іх шмат, яны розныя. Многія з іх пасеялі нешта Божае, а адначасна маглі аказацца для нас ілжэпрарокамі. Для нас гэты працэс распазнання гэтаксама важны, як і для Ізраіля.

У веры былі выхаваныя прарокі і яны мелі асаблівае заданне – абараніць веру перад небяспекай, якая ішла з боку ідалапаклонства, рэлігійнага фармалізму і пошукаў ратунку ў “моцных гэтага свету”. Паглядзім на некаторыя прыклады гэтай барацьбы.

Ибо блудодействовала мать их и осрамила себя зачавшая их; ибо говорила: "пойду за любовниками моими, которые дают мне хлеб и воду, шерсть и лен, елей и напитки". За то вот, Я загорожу путь ее тернами и обнесу ее оградою, и она не найдет стезей своих, и погонится за любовниками своими, но не догонит их, и будет искать их, но не найдет, и скажет: "пойду я, и возвращусь к первому мужу моему; ибо тогда лучше было мне, нежели теперь". А не знала она, что Я, Я давал ей хлеб и вино и елей и умножил у нее серебро и золото, из которого сделали [истукана] Ваала. За то Я возьму назад хлеб Мой в его время и вино Мое в его пору и отниму шерсть и лен Мой, чем покрывается нагота ее. И ныне открою срамоту ее пред глазами любовников ее, и никто не исторгнет ее из руки Моей. И прекращу у нее всякое веселье, праздники ее и новомесячия ее, и субботы ее, и все торжества ее. И опустошу виноградные лозы ее и смоковницы ее, о которых она говорит: "это у меня подарки, которые надарили мне любовники мои"; и Я превращу их в лес, и полевые звери поедят их (Ос 2,5-12).

Так говорит Господь Саваоф, Бог Израилев: всесожжения ваши прилагайте к жертвам вашим и ешьте мясо; ибо отцам вашим Я не говорил и не давал им заповеди в тот день, в который Я вывел их из земли Египетской, о всесожжении и жертве; но такую заповедь дал им: "слушайтесь гласа Моего, и Я буду вашим Богом, а вы будете Моим народом, и ходите по всякому пути, который Я заповедаю вам, чтобы вам было хорошо". Но они не послушали и не приклонили уха своего, и жили по внушению и упорству злого сердца своего, и стали ко Мне спиною, а не лицом (Иер 7,21-24).

Ненавижу, отвергаю праздники ваши и не обоняю жертв во время торжественных собраний ваших. Если вознесете Мне всесожжение и хлебное приношение, Я не приму их и не призрю на благодарственную жертву из тучных тельцов ваших. Удали от Меня шум песней твоих, ибо звуков гуслей твоих Я не буду слушать. Пусть, как вода, течет суд, и правда - как сильный поток! Приносили ли вы Мне жертвы и хлебные дары в пустыне в течение сорока лет, дом Израилев? (Ам 5,21-25).

Горе тем, которые идут в Египет за помощью, надеются на коней и полагаются на колесницы, потому что их много, и на всадников, потому что они весьма сильны, а на Святаго Израилева не взирают и к Господу не прибегают! Но премудр Он; и наведет бедствие, и не отменит слов Своих; восстанет против дома нечестивых и против помощи делающих беззаконие. И Египтяне - люди, а не Бог; и кони их - плоть, а не дух. И прострет руку Свою Господь, и споткнется защитник, и упадет защищаемый, и все вместе погибнут (Ис 31,1-3).

А дом Иудин помилую и спасу их в Господе Боге их, спасу их ни луком, ни мечом, ни войною, ни конями и всадниками (Ос 1,7).

3Пераломным для Ізраіля быў момант палону, калі язычнікі забралі іх у рабства, апаганілі святыню, забаранілі культ. Узнікала пытанне – як верыць Богу, які нам не дапамог? А можа варта тады пакланяцца багам Вавілона? Супраць гэтай думкі выступаюць прарокі і паказваюць, што грахі народа давялі да трагедыі, а Богу і надалей трэба верыць. У гэты перыяд, калі многія сталі адыходзіць ад веры, з’яўляецца паняцце “рэшта Ізраіля”.

Земля ваша опустошена; города ваши сожжены огнем; поля ваши в ваших глазах съедают чужие; все опустело, как после разорения чужими. И осталась дщерь Сиона, как шатер в винограднике, как шалаш в огороде, как осажденный город. Если бы Господь Саваоф не оставил нам небольшого остатка, то мы были бы то же, что Содом, уподобились бы Гоморре (Ис 1,9).

Ибо так говорит Господь Бог: если и четыре тяжкие казни Мои: меч, и голод, и лютых зверей, и моровую язву пошлю на Иерусалим, чтобы истребить в нем людей и скот, и тогда останется в нем остаток, сыновья и дочери, которые будут выведены оттуда; вот, они выйдут к вам, и вы увидите поведение их и дела их, и утешитесь о том бедствии, которое Я навел на Иерусалим, о всем, что Я навел на него. Они утешат вас, когда вы увидите поведение их и дела их; и узнаете, что Я не напрасно сделал все то, что сделал в нем, говорит Господь Бог (Иез 14,21-23).

У часы прарокаў “рэшта” пачынае радыкалізавацца. Узнікаюць мучанікі за веру і тыя, каго будуць пераследваць за веру. Біблія апавядае нам пра Тобія, які насуперак загадам паганаў, хавае памерлых, пра трох хлопцаў пры двары Навухаданасора, якія адмаўляюцца есці свініну, пра паўстанне Макавеяў, якое мела выключна рэлігійны матыў. Такім чынам, у часы выпрабаванняў, вера пачынае мацнець, але не ў народзе, як чакалі многія, а ў невялічкіх групах, якія і сталіся прадказанай “рэштай Ізраіля”.

Таксама ў гэты перыяд ганенняў і палону Біблія паказвае нам навяртанне некаторых язычнікаў. Гэта і адзін з камандзіраў войска Навухаданасора Ахіор (Иф 14,6-10), і Нааман сірыец, і, у нейкім сэнсе, нават сам Навухаданасор (Дан 3,95-100). Прарок Ёіл будзе прарочыць пра дзеянне Святога Духа не толькі сярод Ізраіля, але і сярод усіх, каго пакліча Бог:

И будет после того, излию от Духа Моего на всякую плоть, и будут пророчествовать сыны ваши и дочери ваши; старцам вашим будут сниться сны, и юноши ваши будут видеть видения. И также на рабов и на рабынь в те дни излию от Духа Моего. И покажу знамения на небе и на земле: кровь и огонь и столпы дыма. Солнце превратится во тьму и луна - в кровь, прежде нежели наступит день Господень, великий и страшный. И будет: всякий, кто призовет имя Господне, спасется; ибо на горе Сионе и в Иерусалиме будет спасение, как сказал Господь, и у остальных, которых призовет Господь (Иоиль 2, 28-32).

Але найбольш выразна гэтая тэма веры паганаў раскрыта ў кнізе прарока Ёны, які не верыў у важнасць сваёй місіі, супраціўляўся ёй, а Бог прывёў да навяртання цэлы горад разам з каралём. Некаторыя кажуць, што для многіх габрэяў гэты тэкст быў скандальны і правакацыйны. І не выпадкова, што Езус узгадвае гэтую гісторыю. Божы Сын паказвае, што да “рэшты Ізраіля” будзе прыналежыць кожны, хто паверыў, нават калі мы і лічым іх нявартымі.

Аднак гэты шлях веры Ізраільскага народу, нягледзячы нават на пакутніцкую смерць, меў свае выразныя абмежаванні. Імі стала рэлігійная фармальнасць, якая паставіла абрады вышэй за любоў да Бога і чалавека. Калі мы чуем мучаніцтва макавейскай жанчыны і яе сямі сыноў за тое, што яны не згадзіліся есці свініну, то з аднаго боку мы захапляемся іх гераізмам веры, а, з іншага боку, яўна адчуваем, што нешта тут не так. Перад рэлігійным фармалізмам не ўстаялі фарысеі, і менавіта гэтая тэма стане прычынай многіх канфліктаў з Езусам.

Пасля таго, як мы разгледзілі дынаміку веры ў Старым Запавеце і Божае выхаванне ў веры, паспрабуем ўбачыць сябе ў гісторыі Старога Запавету. Чытаючы наступныя пункты, запрашаю маліцца, разважаць і адказваць пры кожным з іх на пытанне: а якая  мая дынаміка веры?

 

Адкрываючы свайго “старога чалавека”…

4Вера праз пасрэднікаў. Паспрабуем назваць нашых прарокаў-пасрэднікаў. Імі могуць быць: наша культура і продкі (паганскі ўплыў – каляда, купалле, радаўніца на могілках), нашыя бацькі (маглі навучыць нас маліцца, але не перадалі любові да Бога, або маліліся і грашылі без пакаяння), святары (як служыцелі культу маглі навучыць нас толькі фармальнаму пакланенню Богу), людзі з духоўнымі дарамі (прарокі, чалавечыя сны, псеўдапрарочыя аб’яўленні і г.д.). Часта хочацца на этапе веры абмінуць гэтых прарокаў-пасрэднікаў. Хтосьці мне казаў: “ Мне нічога не трэба, толькі Біблія і вучэнне Касцёла”. Але ў Бібліі ёсць кнігі прарокаў-пасрэднікаў. Усё роўна прыдзецца даверыцца гэтым пасланням як ад Бога. У Касцёле таксама людзі складалі канон Бібліі або агучвалі догмы веры. Гэтым пасрэднікам таксама трэба верыць. Такім чынам, гэтага этапу веры прарокам-пасрэднікам немагчыма абмінуць. Канечне, ёсць ранг гэтых прарокаў. Некаторыя з іх ананімныя ў Бібліі, а некаторых ведаем па імені. Таксама прарочая роля Бібліі і Касцёла ў мільёны разоў важнейшая ад якой-небудзь візіянеркі, напрыклад, бабы Галі. Але гэтага этапу веры праз пасрэднікаў таксама нельга абмінуць.

Як нам распазнаваць прарокаў і ілжэпрарокаў? Галоўнае – самому шукаць Бога. Перш, чым даверыцца камусьці з людзей, трэба гэтую сітуацыю прадставіць Богу ў прастаце сэрца. Тады, калі нават памылішся, але запрасіў сюды Бога, то ты памылішся ў Яго прысутнаці, не адышоўшы ад Яго. У нейкім сэнсе тут ідзе размова пра страх Божы, пра Яго першынство ва ўсім. Калі мы будзем так рабіць і Яму найперш давяраць, то Ён пачне паказваць ілжэпрароцтвы часам нават святых людзей. Другі крытэрый – усіх “меншых” прарокаў падпарадкаваць “большым”, г.зн. Бібліі і вучэнню Касцёла. Трэці – прарочае слова павінна споўніцца. Калі мы сустракаемся з Божымі людзьмі, то, як правіла, Бог нас пачынае адразу ж пераконваць фактамі. Напрыклад, спаўняецца сон, або прарочае слова, або бачым у канкрэтных здарэннях, што гэтыя людзі не галаслоўныя, а жывуць тым, пра што гавораць. Але праз нейкі час прыйдзе такі момант, што давядзецца чакаць, і не ўсё будзе адразу пацвярджацца. Напрыклад, шмат прароцтваў Ісаі ці Ераміі споўніліся пры іх жыцці, і многія людзі, якія іх чулі, былі сведкамі гэтага. Але былі і такія прароцтвы, каторыя споўніліся праз сотні гадоў і проста трэба было “слепа” верыць.

заданне падумацьСпрабуй назваць тых, хто стаў для цябе прарокам, які паказваў Бога. Ці было табе  цяжка верыць гэтаму чалавеку? Паспрабуй назваць ілжэпрарокаў, якія паказвалі фальшывы вобраз Бога. Ці дасведчыў ты цяжару веры прарокам? Ці не маеш жадання ўсялякім коштам пазбывацца цяжару веры пасрэднікам?

5Вера і ідалапаклонства. Для Ізраіля ідалапаклонства было адным з самых сур’ёзных выпрабаванняў. Але гэтае выпрабаванне застаецца актуальным і ў наш час. Я бачу дзве прычыны гэтай бяды. Першая прычына - наіўнасць і рэлігійная ігнарацыя . Ідзе размова пра адсутнасць элементарных рэлігійных ведаў і духоўнага вопыту. Праз такую ігнарацыю на веруючых пачынаюць вельмі моцна ўздзейнічаць злыя духі, а чалавек і надалей нічога не бачыць і не прыдае гэтаму значэння. Напрыклад, многія праз сваю ігнарацыю не бачаць нічога страшнага ў акультных практыках, у рэлігіях Усходу, у фільмах з вампірамі, у кнігах эзатэрыкаў, цяжкай музыцы, у новых невядомых відах лячэння (гамеапатыя, акупунтура і г.д.). Чалавек кідаецца на ўсё, што прываблівае, што можа быць нібыта карысным, але не задае пытанні пра духоўны свет, які стаіць за гэтымі рэчамі. У нейкім сэнсе, можна сказаць, тут адсутнічае таксама страх Божы. Другая прычына - гэта пошукі “лепшага” бога. Многія разважаюць так, як разважаў старажытны Ізраіль: калі гэты Бог не дапамог, то можа пойдзем да багоў Вавілона? У наш час гэтымі “багамі Вавілона” сталі “бабкі” і варажбіты. І многія нашы сучаснікі гэтаксама задаюць пытанне: калі гэты Бог не справіўся з нашай праблемай, то можа “бабка” справіцца? Сумна, што часта людзі нават потым спакойна апраўдваюцца: у мяне не было выйсця… мне нішто не дапамагала… Думаю, што прарокі Ізраіля не прынялі б такіх апраўданняў. Кожны этап веры вымагае выбраць адзінага Бога, незалежна ад таго, дапамог Ён мне так, як мне хацелася, ці не.

заданне падумацьПрааналізуй і паспрабуй убачыць, ці няма ў тваім жыцці гэтых дзвюх прычын, якія правакуюць да ідалапаклонства? Ці можаш сказаць, што ты пазнаеш Божыя праўды са страхам Божым і табе не пагражае рэлігійная ігнарацыя? Хто найбольш уплывае на тваю веру ўплывае: Бог і Касцёл, альбо сябры і гэты свет? Ці няма спакусы шукаць тых “багоў”, якія павінны лепш вырашыць тваю праблему?

“Рэшта Ізраіля”. У наш час існуе спакуса “мега цэркваў”. Нам часам хочацца прайсціся працэсіяй па вуліцах нашага горада, раз дзесяць азірнуцца і парадавацца, што нас так многа. І гэта нічога для нас, што ў тым натоўпе многія ніколі не ўзялі ў рукі Божае слова, жывуць у сваёй сям’і як кот з сабакам, або нават калупаюцца ў носе. Гэта нічога, затое вось наша вока радуе, што нас шмат. Падобным чынам многія мараць пра малітвы на стадыёне з Бошаборам, пра гіганцкія парафіі і г.д. Ілюзіі “мега цэркваў” хутка рассыпаюцца і людзі застаюцца расчараваныя, таму што паняцце “рэшта Ізраіля” і надалей існуе.

заданне падумацьЦі няма ў цябе спакусы хавацца за плячыма натоўпаў? Ці няма расчаравання, што нас, вернікаў,  так мала? А можа табе цяжка змірыцца з тым, што ты належыш да “рэшты” і не ведаеш чаму?

Язычнікі “рэшты Ізраіля”. Езус сказаў некалі апосталу Паўлу: не бойся, у Мяне ў гэтым горадзе ёсць шмат людзей. Але гэтых людзей не ведаў апостал, не ведалі іншыя апосталы. Гэта былі ананімныя людзі, нікому невядомыя, але Бог ведаў іх сэрцы. У Евангеллі мы шмат сустракаем такіх патаемных вызнаўцаў веры. Многія з іх былі язычнікамі, некаторыя былі публічнымі грэшнікамі, але іх гераізм веры здзіўляў нават Божага Сына. Як мы ўспрымаем тое, што некаторыя “некатолікі” або і грэшнікі праз сваю веру і гарачае сэрца даходзяць раптам да глыбокіх адносінаў з Богам? Зайздросцім? Асуджаем? Коса глядзім?  Езус шмат разоў узнімае гэтую тэму (сустрэча з самаранкай, прыпавесць пра добрага самараніна, вера сотніка, вера Нінівы і г.д.).

заданне падумацьЯк ты ставішся да таго, што нехта “з вуліцы” раптам становіцца гарачым веруючым з багатым духоўным вопытам? Ці няма зайздрасці? Як ставішся да хрысціянаў іншых канфесій, якія любяць Бога і шчыра Яго шукаюць? Ці не лічыш іх ворагамі?

Цяжкія вымаганні веры. Цяжкія выпрабаванні веры паставілі Ізраіль нават перад мучанітвам. Многія не вытрымалі і адышлі тады ад веры. Як нам сябе ўбачыць у гэтым? Шчыра кажучы, пра мучаніцтва нам неяк нават складана разважаць. Мы нават не можам прабіцца праз тое, каб пазнаць гэтыя вымаганні веры – вывучаць Пісанне і вучэнне Касцёла, выдзеліць час на малітву. А само практыкаванне, выкананне Божага слова часта знаходзіцца на нулявым узроўні. Існуе агромністая праблема ляноты (асабліва сярод хлопцаў ды мужчын), няма аскезы, дысцыпліны. Бо акрамя ведаў павінен быць яшчэ і духоўны вопыт, які вымагае талеравання правілаў духоўнай прыроды, падобна як і правілаў біялагічнай прыроды. Напрыклад, барацьба са спакусамі, выбар сяброў, панаванне духа над душэўным станам, распазнанне духаў. Духоўны вопыт, які некалі распаўсюджваўся праз айцоў пустыні, праз кляштары, праз святых, духоўнае кіраўніцтва сёння проста для многіх адсутнічае. Людзі не ведаюць і часта не практыкуюць самыя элементарныя рэчы. Таму пра мучаніцтва нават гаворка часта і не ідзе.

заданне падумацьЕзус кажа, што ў Валадарства Божае трэба ўваходзіць вузкай брамай і нямногія яе знаходзяць. Ці можаш сказаць, што ты паверыў у гэта і ідзеш праз вузкую браму? Правер, ці няма жадання больш прыгожа гаварыць і разважаць, чым выконваць евангельскія наказы?

6Спадзяванне на моцных гэтага свету. Для Ізраіля – гэта тэма зброі і вайсковых саюзнікаў. Выбраны народ часта стаяў перад выбарам: даверыцца Богу ці чалавечай логіцы? Слухаць прарокаў, ці папрасіць вайсковай помачы ў Егіпту? У гэтым плане вельмі ўражвае бітва Давіда з Галіяфам, калі Давід крычыць свайму праціўніку: ты ідзеш на мяне са зброяй, а я іду ў Імя Пана Магуццяў. Для нас жа актуальныя іншыя бітвы. Гаворка ідзе пра людзкія сувязі, калі мы шукаем помачы не ў Бога, а ва ўплывовых людзей. Сяброўства з багатымі, з людзьмі пры ўладзе, сувязі з дактарамі, з тымі, хто прымае экзамены, хто дапаможа зрабіць нейкія там патрэбныя дакументы… Вельмі часта гэта не толькі сувязі і сяброўства, але і грэх хабару.

заданне падумацьПаспрабуй назваць тых “моцных гэтага свету”, каму табе хацелася любым коштам спадабацца, дзе ты шукаў помачы, хацеў пазнаёміцца. Назаві гэтых “моцных гэтага свету”. Як табе навучыцца выбіраць паміж верай Богу і гэтымі сувязямі?

Фармалізм. У Бібліі ёсць момант, калі Бог праз прарока асуджае людзей за тое, што яны прыносяць у ахвяру хворую жывёлу (Мал 1,13-14; Лев 22,18-21). Здавалася б, Богу і так гэтыя ахвяры з жывёлаў, па сутнасці, былі непатрэбныя. Што з таго, што жывёла была хворай? Усё пытанне ў шчырасці сэрца. Ты складаеш ахвяру Богу ад шчырага сэрца ці толькі таму, што так трэба? Бог супраціўляўся фармалізму. Гэты наш фармалізм у малітвах, у рэлігійных практыках, у пастах, у святах… Многія, калі змушаюць родных да споведзі, нават не задумваюцца, ці там ёсць вера, якія ўчалавека адносіны з Богам, ці ёсць любоў, пакаянне. Многія проста хочуць выканаць фармальна абрад, асабліва не заглыбляючыся ў сутнасць праблемы.

заданне падумацьПаспрабуй назваць тыя адносіны з Богам, тыя “добрыя ўчынкі”, якія ты робіш толькі таму, што “так трэба”, не ўкладваючы туды сэрца. Ці бачыш, як фармалізм гасіць жывую веру і як працівіцца ўсяму жывому? Што табе рабіць з гэтым фармалізмам?..

 

7

Новы Запавет

Тэма веры ў Новым Запавеце працягваецца таксама ў тэме “рэшта Ізраіля”. Езус збірае натоўпы, але Яго вучнямі становяцца толькі некаторыя. Нават Ён аздараўляе многіх, а толькі некаторыя ў выніку цудаў пачынаюць верыць Яму (фарысеі бачылі цуды, але не паверылі, дзевяць пракажоных не вярнуліся пакланіцца Богу за сваё ацаленне). Асаблівым чынам вымалёўваецца тэма веры ўбогіх – тых, каму няма ад каго чакаць помачы (жанчына з крывацёкам, якая намучылася ад дактароў, сляпы Бартымей, якога ўсе спрабавалі змусіць замоўкнуць). Гэтая тэма ўзнікае ад самага моманту нараджэння Езуса. Яму пакланяюцца пастухі, старац Сімяон, прарочыца Ганна, мудрацы-пагане. Можна сказаць, адны ўбогія. Зрэшты, Езус сам убогі (Мц 11,28-29) і такіх збірае вакол сябе (Мц 11,4-6; 18,2-6). Але гэта не матэрыяльная ўбогасць, а абсалютная залежнасць ад Бога і дзіцячы давер Яму. Хоць почасту духоўная ўбогасць супадае і з матэрыяльнай. Такім чынам, паводле многіх сведчанняў Новага Запавету, “рэшта Ізраіля” – гэта тыя шчаслівыя ўбогія, пра якіх прапаведвае Езус у Нагорнай пропаведзі.

Назва “Вінаградніку” “Вера чыніць цуды”, можна сказаць, правакацыйная. Бо вера не чыніць цудаў сама па сабе, як думаюць прыхільнікі “пазітыўнага мыслення”. Вера таксама не робіць Бога закладнікам нашых жаданняў. Ён не джын і не фея. Не вера чыніць цуды, а Бог. Калі Езус уваскрасіў сына ўдавы з Наін або калі апосталы Ян і Пётр аздаравілі кульгавага каля святыні, Бог не патрабаваў веры гэтых абяздоленых людзей. Ён можа рабіць цуды без нашай веры, але, разам з тым, Езус вельмі часта патрабуе веры, шукае веры, просіць верыць і ў Назарэце нават не зрабіў цудаў з прычыны няверы яго жыхароў. Такім чынам, не вера чыніць цуды, а Бог, але Бог вымагае ад людзей веры. І гэта нашмат важней. Езус абуджае гэты галоўны рэлігійны матор Ізраіля, як мы ўжо казалі напачатку. Шмат цудаў не адбываецца не таму, што людзі не паверылі, а таму, што без веры цуды нічога не вырашаць, яны проста бессэнсоўныя. Для Бога нашмат важней, каб мы пачалі Яму верыць, чым калі б цудоўным чынам павырашаліся нашыя праблемы.

Паспрабуем падрабязна разгледзець найбольш вядомы заклік Езуса маліцца з верай:

Таму не турбуйцеся і не кажыце: “Што нам есці?” або: “Што піць?”, або: “У што апрануцца?” Бо ўсяго гэтага шукаюць язычнікі. А ваш Нябесны Айцец ведае, што вы маеце патрэбу ва ўсім гэтым. Шукайце найперш Валадарства Божага і справядлівасці ягонай, а гэта ўсё дадасца вам. Таму не турбуйцеся аб заўтрашнім дні, бо заўтрашні дзень патурбуецца сам за сябе. Хопіць кожнаму дню свайго клопату (Мц 6,31-34).

Прасіце, і будзе дадзена вам; шукайце, і знойдзеце; стукайце, і адчыняць вам. Бо кожны, хто просіць, атрымлівае; і хто шукае, знаходзіць; і хто стукае, таму будзе адчынена. Ці ёсць сярод вас чалавек, які, калі сын ягоны папросіць у яго хлеба, дасць яму камень? Або калі папросіць у яго рыбы, дасць яму змяю? Калі ж вы, будучы ліхімі, ведаеце, як даваць дзецям вашым добрыя дары, тым больш Айцец ваш, які ў нябёсах, дасць добрае тым, хто просіць у Яго (Мц 7,7-11).

8Ідзе размова не пра адзіночны акт малітвы, а пра высілак на працягу доўгага часу. Размова не толькі пра просьбу, але і пра шуканне, можна сказаць, гаворка ідзе пра распазнанне намераў Божых, пра пошукі таго, што лепшае, пра пошукі мудрасці Божай. Просьба без шукання стане эгаізмам. Святы Еранім каментуе, што Езус найперш павучыў, што трэба зрабіць выбар паміж Богам і мамонай (матэрыяльнай выгадай), павучыў, каб верыць і не перажываць за наступны дзень (пра што чытаем крыху раней у тым самым Евангеллі ад Мацьвея). І толькі потым, аздаравіўшы сэрца ад страхаў і людской пажадлівасці, Езус вучыць прасіць і шукаць. Евангеліст Лука піша, што ідзе размова пра Духа Святога (Лк 11,9-13), а святы Еранім каментуе, што трэба шукаць брамы неба. Адносна гэтых словаў Евангелля ёсць шмат розных меркаванняў. Некаторыя манахі лічылі, што зямных рэчаў увогуле прасіць  у Бога не трэба. Іншыя ж толькі пра зямныя і мараць (фінансавае благаслаўленне). Езус не вызначае, пра што нам прасіць і не абмяжоўвае, але выразна паказвае іерархію і прыярытэты.

Калі моліцеся, не гаварыце шмат, як язычнікі, бо яны думаюць, што ў мнагаслоўі сваім будуць пачутыя. Не будзьце ж падобнымі да іх, бо ведае Айцец ваш, у чым вы маеце патрэбу, раней, чым вы папросіце ў Яго. Таму не турбуйцеся і не кажыце: “Што нам есці?” або: “Што піць?”, або: “У што апрануцца?” Бо ўсяго гэтага шукаюць язычнікі. А ваш Нябесны Айцец ведае, што вы маеце патрэбу ва ўсім гэтым. Шукайце найперш Валадарства Божага і справядлівасці ягонай, а гэта ўсё дадасца вам (Мц 6,7-8.31-33).

Айцец ведае нашыя патрэбы і шмат слоў Яму не трэба, аднак трэба прасіць. Навошта? Для нашай веры, каб праяўлялася малітва ў пастаянстве, каб вера расла, калі Бог нас выслухае, і каб мы самі ведалі што нам трэба і навошта просім. У словах “прасіце, шукайце, стукайце” некаторыя бачаць ступені настойлівасці ў веры і малітве. Спачатку сціпла просіш, а пасля ажно стукаеш (пасты, Пампейская навэнна, Лк 18,1-8 – прасіць дзень і ноч).

 

Іншыя ўрыўкі Новага Запавету пра просьбы з верай:

 

Прасіць, але з прабачэннем у сэрцы:

Таму кажу вам: усё, чаго просіце ў малітве, верце, што атрымаеце і будзе вам. І калі стаіце на малітве, даруйце, калі што маеце супраць каго- небудзь, каб і Айцец ваш, які ў нябёсах, дараваў вам правіны вашыя (Мк 11,24-25).

 

Прасіць Айца ў Імя Езуса:

І тое, аб чым папросіце ў імя Маё, Я зраблю гэта, каб уславіўся Айцец у Сыне. Калі аб чым папросіце Мяне ў імя Маё, Я зраблю гэта (Ян 14,13-14).

 

Прабываць у Ім, і каб слова Яго было ў нас:

Калі будзеце ўва Мне і словы Мае ў вас будуць, прасіце, чаго захочаце, і станецца вам (Ян 15,7).

 

Свабода сэрца ад граху і скрупулаў:

Умілаваныя, калі сэрца нашае не асуджае нас, то мы маем адвагу перад Богам. Аб чым ні папросім, атрымаем ад Яго, бо захоўваем запаведзі Ягоныя і робім тое, што Яму падабаецца (1 Ян 3,21-22).

Давер, які мы маем да Яго, ёсць у тым, што, калі мы просім аб нечым згодна з Ягонай воляй, Ён чуе нас. А калі ведаем, што Ён чуе нас, аб чым бы мы ні папрасілі, дык ведаем, што мы ўжо атрымалі тое, аб чым прасілі Яго (1 Ян 5,14-15).

Адкуль войны і змаганні сярод вас? Хіба не з вашых пажадлівасцяў, якія змагаюцца ў вашых частках? Жадаеце, а не маеце; забіваеце і зайдросціце, а не можаце дасягнуць; змагаецеся і ваюеце. Не маеце, таму што не просіце; просіце, і не атрымліваеце, таму што дрэнна просіце, каб растраціць на свае пажадлівасці (Як 4,1-3).

 

Прасіць аб мудрасці Святога Духа:

 Калі некаму з вас нестае мудрасці, няхай просіць у Бога, які шчодра дае ўсім і не дакарае, – і будзе дадзена яму. Але няхай просіць з вераю і не сумняваецца, бо той, хто сумняваецца, падобны да марской хвалі, якую ўздымае і кідае вецер. Няхай гэты чалавек не думае, што атрымае нешта ад Пана, як чалавек двудушны, нясталы ва ўсіх сваіх шляхах (Як 1,5-8).

 

Калі не ведаем, як маліцца – Дух Святы моліцца ў нас па Волі Божай:

Таксама і Дух дапамагае ў слабасцях нашых, бо мы не ведаем, аб чым трэба маліцца, але сам Дух заступаецца за нас стагнаннямі невымоўнымі. Той жа, хто даследуе сэрцы, ведае, чаго прагне Дух, бо Ён заступаецца за святых па волі Божай. Мы ведаем таксама, што ўсё служыць на карысць тым, хто любіць Бога і хто пакліканы па Яго пастанове (Рым 8,26-28).

 

Можна сказаць, што сутнасць усіх гэтых фрагментаў Святога Пісання знаходзіцца ў малітве “Ойча наш” – найперш Яго Воля, а пасля хлеб на сённяшні дзень.

заданне падумацьРаспазнай свае просьбы. Якія яны: у асноўным цялесныя ці духоўныя? Калі просіш, то, ці задаеш пытанне, наколькі гэтая просьба згодна з Божымі жаданнямі? Калі так, то ці стараешся змусіць сябе да веры ў тое, што твая малітва выслухана Богам і Ён зробіць што трэба ў свой час? Ці просіш з пастаянствам? Ці падобная твая малітва да грукання ў дзверы ўдзень і ўначы? Ці просіш разам з пошукамі распазнання Божай волі? Супастаў свае просьбы з гэтымі фрагментамі з Новага Запавету.

Аляксандр Жарнасек МІС

9