Бедная, бросаемая бурею, безутешная! Вот, Я положу камни твои на рубине и сделаю основание твое из сапфиров; и сделаю окна твои из рубинов и ворота твои - из жемчужин, и всю ограду твою - из драгоценных камней. И все сыновья твои будут научены Господом, и великий мир будет у сыновей твоих (Ісая 54, 11-13).
Но вот завет, который Я заключу с домом Израилевым после тех дней, говорит Господь: вложу закон Мой во внутренность их и на сердцах их напишу его, и буду им Богом, а они будут Моим народом. И уже не будут учить друг друга, брат брата, и говорить: "познайте Господа", ибо все сами будут знать Меня, от малого до большого, говорит Господь, потому что Я прощу беззакония их и грехов их уже не воспомяну более (Ер 31,33-34).
І. Прыналежнасць да Новага Запавету
Гэтыя два прароцтвы вельмі цесна звязаныя па сэнсе. Бог абяцае, што надыйдзе час Новага Запавету (новага саюзу з Богам), калі мы Яго пазнаем неяк па-асабліваму. Кажа, што Ён сам будзе нас вучыць, кожнага з нас. Некалі мы з вамі разважалі падчас “Вінаградніку” пра Новы Запавет і нават вяли гаворку пра згаданае прароцтва Ераміі. Сёння мы зноў паразважаем над гэтым прароцтвам, але заўважым тое, што падчас Новага Запавету Бог абяцае асабіста вучыць людзей, усіх разам, але і кожнага паасобку.
Найперш паспрабуем падрабязна разабрацца ў згаданым прароцтве.
«Пасля тых дзён»
Пра якія дні ідзе гаворка? Выбраны Богам народ не выканаў сваіх абяцанняў, якія даваў на гары Сінай і такім чынам парушыў Запавет, які заключыў з Богам. Мы можам сказаць, што кожны з нас такім ці іншым чынам парушыў дадзенае Богу абяцанне, бо ўсе мы грэшнікі. Аднак тут ідзе размова пра тое, што грэх настолькі ўкараніўся ў жыццё народа, настолькі стаўся для яго штодзённай, звыклай нормай, што Бог перастаў народ угаворваць, нагадваць, прасіць, а вырашыў даць яму вельмі балючы ўрок. Гэта той выпадак, калі цябе як выхаваўцу абсалютна ігнаруюць, не чуюць, смяюцца і нават здзекваюцца, і табе нічога не застаецца, як на чалавека накрычаць або нават і стукнуць. Дзеля таго, каб на цябе хоць як-небудзь звярнулі ўвагу.
Нешта падобнае зрабіў Бог. Яго ўдар па народзе быў учынены праз вавілонскае войска і цара Навухаданасора. Гісторыя паказвае, што гэты цар быў вельмі жорсткі. Напрыканцы жыцця ён або стаў апантаным, або звар’яцеў. Але гэты цар быў інструментам у руках Бога для таго, каб вывесці Божы народ са спецыфічнага духоўнага маразму, і гэты цар названы “слугой Божым”: И ныне Я отдаю все земли сии в руку Навуходоносора, царя Вавилонского, раба Моего, и даже зверей полевых отдаю ему на служение (Ер 27,6).
За якія грахі Бог пакараў, або, дакладней, правучыў Свой народ?
И скажи им: так говорит Господь: разве, упав, не встают и, совратившись с дороги, не возвращаются? Для чего этот народ, Иерусалим, находится в упорном отступничестве? они крепко держатся обмана и не хотят обратиться. Я наблюдал и слушал: не говорят они правды, никто не раскаивается в своем нечестии, никто не говорит: "что я сделал?"; каждый обращается на свой путь, как конь, бросающийся в сражение. И аист под небом знает свои определенные времена, и горлица, и ласточка, и журавль наблюдают время, когда им прилететь; а народ Мой не знает определения Господня. Как вы говорите: "мы мудры, и закон Господень у нас"? А вот, лживая трость книжников [и его] превращает в ложь. Посрамились мудрецы, смутились и запутались в сеть: вот, они отвергли слово Господне; в чем же мудрость их? За то жен их отдам другим, поля их - иным владетелям; потому что все они, от малого до большого, предались корыстолюбию; от пророка до священника - все действуют лживо. И врачуют рану дочери народа Моего легкомысленно, говоря: "мир, мир!", а мира нет. Стыдятся ли они, делая мерзости? Нет, они нисколько не стыдятся и не краснеют. За то падут они между падшими; во время посещения их будут повержены, говорит Господь (Ер 8,4-12).
Есть ли такой мудрец, который понял бы это? И к кому говорят уста Господни - объяснил бы, за что погибла страна и выжжена, как пустыня, так что никто не проходит [по ней]? И сказал Господь: за то, что они оставили закон Мой, который Я постановил для них, и не слушали гласа Моего и не поступали по нему; а ходили по упорству сердца своего и во след Ваалов, как научили их отцы их. Посему так говорит Господь Саваоф, Бог Израилев: вот, Я накормлю их, этот народ, полынью, и напою их водою с желчью; и рассею их между народами, которых не знали ни они, ни отцы их, и пошлю вслед их меч, доколе не истреблю их (Ер 9,12-16).
Бог праз прарока Ерамію многімі рознымі прароцтвамі паказваў грэх народа і яго лідараў. Гэтыя два тэксты падкрэсліваюць галоўныя грахі. Найперш гаворка ідзе пра багацці і пра матэрыяльную карысць лідараў народу, у выніку чаго з’явіліся падман і бяспечнасць. Гэтым грахом сталі грашыць нават святары і прарокі. Яны гэтак падманулі самі сябе, што ўжо нават не былі здольныя бачыць праўды, не маглі назваць рэчы сваімі імёнамі. Калі Бог нагадваў ім пра грэх, паказваў небяспеку, яны пераконвалі сябе, што ўсё гэта няпраўда, што будзе мір і няма чаго хвалявацца. Так нарадзілася агромністая колькасць папулярных ілжэпрарокаў, з якімі змагаўся прарок Ерамія. Але галоўная прычына ўсіх гэтых бедаў была ў прагавітасці да багацця (корыстолюбие) і нежаданні пазнаваць намеры Бога.
Шатер мой опустошен, и все веревки мои порваны; дети мои ушли от меня, и нет их: некому уже раскинуть шатра моего и развесить ковров моих, ибо пастыри сделались бессмысленными и не искали Господа, а потому они и поступали безрассудно, и все стадо их рассеяно (Ер 10,20-21).
Другі вялікі грэх народа – гэта ідалапаклонства. Прычым народ не адыйшоў ад культу і пакланення Богу. І надалей была святыня, і надалей служылі святары, і надалей складаліся ахвяры і людзі маліліся, але, разам з тым, паддаліся паганскім культам. Айцец Аляксандр Мень каментуе, што надышоў час глыбокага рэлігійнага сінкрэтызму (аб’яднанне рэлігійных культаў і традыцый). Зразумела, што былі і іншыя грахі (блуд, незахаванне шабату), але згаданыя вышэй грахі можна хіба што назваць асноўнымі, пачаткам іншых грахоў.
Гэтае маральнае і духоўнае падзенне прывяло, паводле Божай волі, да акупацыі Ізраіля Вавілонам. Многія загінулі, многіх павялі ў няволю ў Вавілон. А самае галоўнае ва ўсёй гэтай гісторыі было тое, што гэтыя трагічныя падзеі для народа былі бічом Божым за нявернасць Запавету, які быў заключаны з Богам на гары Сінай. І нават у палоне народ яшчэ не разумеў духоўных каранёў яго трагедыі, бо і надалей самі сябе падманваў. У выніку прарок Ерамія перадае ім прароцтва ад Бога ў Вавілон.
Так говорит Господь Саваоф, Бог Израилев, всем пленникам, которых Я переселил из Иерусалима в Вавилон: стройте домы и живите [в них], и разводите сады и ешьте плоды их; берите жен и рождайте сыновей и дочерей; и сыновьям своим берите жен и дочерей своих отдавайте в замужество, чтобы они рождали сыновей и дочерей, и размножайтесь там, а не умаляйтесь; и заботьтесь о благосостоянии города, в который Я переселил вас, и молитесь за него Господу; ибо при благосостоянии его и вам будет мир. Ибо так говорит Господь Саваоф, Бог Израилев: да не обольщают вас пророки ваши, которые среди вас, и гадатели ваши; и не слушайте снов ваших, которые вам снятся; ложно пророчествуют они вам именем Моим; Я не посылал их, говорит Господь. Ибо так говорит Господь: когда исполнится вам в Вавилоне семьдесят лет, тогда Я посещу вас и исполню доброе слово Мое о вас, чтобы возвратить вас на место сие. Ибо [только] Я знаю намерения, какие имею о вас, говорит Господь, намерения во благо, а не на зло, чтобы дать вам будущность и надежду. И воззовете ко Мне, и пойдете и помолитесь Мне, и Я услышу вас; и взыщете Меня и найдете, если взыщете Меня всем сердцем вашим. И буду Я найден вами, говорит Господь, и возвращу вас из плена и соберу вас из всех народов и из всех мест, куда Я изгнал вас, говорит Господь, и возвращу вас в то место, откуда переселил вас (Ер 29,4-14).
І вось тут мы даходзім да важнага для нас прароцтва пра Новы Запавет. Пасля ўсіх выпрабаванняў, якія Бог навёў на Ізраіль за ягоныя шматлікія грахі, за тое, што людзі не жадалі быць вернымі Запавету Сінайскаму, Ён прадказвае праз прарока Новы Запавет. Прарок так і не ўбачыў гэтых чаканых зменаў. Ён перажыў яшчэ некалькі войнаў і збройных канфліктаў, некалькі разоў быў у вязніцы, неаднойчы быў абвінавачаны ў здрадзе народу, быў ненавісным амаль для ўсіх. Аляксандр Мень піша, што прарок Ерамія ўсімі сіламі падтрымаў рэлігійную рэформу, пачатую каралём Іосіяй, але быў вельмі расчараваны, бо гэтая рэформа не паўплывала на народ і не прынесла чаканых зменаў.
Разумею, што некаторым гэты рэлігійна-гістарычны кантэкст можа выдавацца нецікавым і мала павучальным для нас. Я ж перакананы ў адваротным. Калі чытаю гэтыя тэксты прарока Ераміі, то маю адчуванне, нібы жыву у яго часы. Гэтыя грахі, за якія народ трапіў у няволю, яны ж навокал нас, яны ў грамадстве, яны сярод вернікаў. Для многіх гэта шэрая штодзённасць, бо, маўляў,так жывуць многія. Таму хочацца запрасіць у малітве і ў цішыні паразважаць, ці выпадкова сам не прабываеш у гэтых грахах. Новы Запавет з Госпадам распачынаецца з усведамлення ўласных грахоў і неабходнасці глыбокага пакаяння.
Таму задумаемся: ці не ёсць так, што прага матэрыяльнай нажывы засланяе мне Божыя справы? Ці няма ў маім жыцці грахоў акультных, магічных, забабонных і г.д.? Ці разумею хаця б, пра што ідзе тут размова? Ці шукаю шляхоў Божых? У чым канкрэтна праяўляюцца мае пошукі?
“Характар Новага Запавету”
Можна сказаць, што прарок Ерамія па чалавечых мерках быў няўдачнікам, ён так і не пабачыў чаканых зменаў, а значыць, не бачыў і плёну сваёй прарочай паслугі. Гэта так, але яго прароцтва пра Новы Запавет аказала агромністы ўплыў на будучыя пакаленні вернікаў. У чым яго сутнасць?
1. Вложу закон Мой во внутренность их и на сердцах их напишу его
Народам будзе кіраваць не літара Закону, якая часта нараджала нежаданне выконваць Божую Волю, а сама сутнасць Закона будзе прабываць унутры чалавека, у яго сэрцы і розуме. Не трэба ўжо будзе змушаць людзей знешнімі правіламі, а чалавек атрымае ўнутранае жаданне выконваць Закон Бога.
Гаворка пра тое, што любыя правілы (а таксама і рэлігійныя) ёсць рэакцыяй на нешта нездаровае. Правілы ўводзяцца тады, калі інакш чалавек проста не зможа прыстойна жыць. Напрыклад, многімі правіламі мы выхоўваем нашых дзяцей, бо яны не здольныя самі па сабе ўвайсці ў дарослае самастойнае жыццё. Адам і Ева, будучы без граху, па сутнасці не мелі ніякіх правілаў апроч аднаго – даверыцца Богу. Для чалавека патрэбныя правілы па меры яго грэхападзення. Колькасць правілаў адназначна сведчаць пра нашу ўнутраную нясталасць. Зразумела, што я не кажу тут пра жыццёвую анархію, ці ліберальны падыход да жыцця.
Напрыклад, Бог загадаў нам святкаваць і адпачываць адзін дзень на тыдзень. Гэта лагічна і можна было б нават гэтага правіла не даваць. Але, як аказалася, для некаторых патрэбны яшчэ акіян іншых дадатковых інструкцый: гэтага не рэж, гэтага не рабі, гэтага не ўключай, туды не хадзі і г.д. Або іншы прыклад. Апостал Павел вучыць, што на малітве жанчыны павінны пакрываць галаву. Не думаю, што сёння можна спакусіць нейкага мужчыну прыгожымі валасамі. Затое кароткія спадніцы, аголенае цела жанчыны – гэта зусім іншая справа. Апостал Павел не пісаў пра такое, бо не было неабходнасці. Жанчыны не агалялі тады сябе перад чужымі мужчынамі. Для некага гэтыя тэмы зразумелыя і простыя. Іншым жа трэба вызначаць памер спадніцы, працэнт аголенасці цела і г.д. Там, дзе няма разумення Закону Божага ў сэрцы, мы ўводзім правілы і абмежаванні.
Бог прадказвае, што людзі Новага Завепату пачнуць разумець саму сутнасць Божага Права, і іх не трэба ўжо будзе змушаць рознымі правіламі. Чалавек перастане абурацца на рэлігійныя правілы, перастане думаць, што гэта яго абмяжоўвае, а пачне разумець, чаму Бог даў такі ці іншы закон. Самы яскравы прыклад мы бачым у асобе Езуса. Ён мог дазволіць сабе ў шабат зрываць каласы, есці ахвярныя хлябы, аздараўляў хворых, дазваляў ім у шабат несці сваю пасцель, лічыў нармальным, што нехта ў шабат выцягваў сваю жывёлу з ямы. Ён разумеў логіку Закону Божага і не быў залежны ад рознага роду прадпісанняў ці традыцый.
2. Буду им Богом, а они будут Моим народом
Чарговая рыса чалавека Новага Запавету – гэта прыналежнасць да Бога, залежнасць ад Яго. Чалавек Старога Запавету мог верна выконваць усе абрадавыя прадпісанні, правілы і малітвы. Але гэта не азначала, што ён пазнаваў Бога, праяўляў залежнасць ад Яго. Калі б гэтак было, то людзі адназначна распазналі б у Хрысце Божага Сына і Месію. Але духоўнай, нябачнай сувязі з Богам многія не мелі. Яны проста выконвалі самыя розныя правілы. Такіх людзей мы называем рэлігійнымі, але гэта яшчэ не значыць, што яны адначасна і духоўныя. Якая тут розніца? Духоўны чалавек часта можа быць адначасна і рэлігійным, але для духоўнага вернасць Богу важней за ўсе разам узятыя правілы і традыцыі. Рэлігійны ж чалавек можа так і не стацца духоўным.
У жыцці мы сустракаем вельмі шмат гэткіх прыкладаў. Мы часам сустракаем вельмі пабожных людзей, якія, разам з тым, ніколі так і не задалі пытанне: Госпадзе, а што Ты думаеш? А як будзе па-Твойму? Чаго Ты ад Мяне чакаеш? і г.д.
Людзі Новага Запавету становяцца ўласнасцю Бога, становяцца Яго народам. Без гэтага для іх уся рэлігійнасць губляе сэнс. Задумаемся тут над тым, хто для нас з’яўляецца аўтарытэтам. Напрыклад, дарослы чалавек можа часам на дзяцей накрычаць, змусіць іх да чагосьці, нават задаць лупцоўку, бо, маўляў, ён жа дарослы. Мы, дарослыя, маем больш сілаў, магчымасцяў, і дзеці ад нас залежныя. Але калі гэтыя дзеці вырастаюць, то дарослыя маюць на іх уплыў настолькі, наколькі з’яўляюцца аўтарытэтнымі для іх. Аўтарытэт – гэта нябачная духоўная ўлада ў адносінах да іншага чалавека. Зразумела, што ёсць шмат прыкладаў негатыўных аўтарытэтаў. Але, так ці інакш, ідзе размова пра сферы ўплыву на дарослага чалавека. Скажам тут нясціпла: калі вы слухаеце мяне на “Вінаградніку”, то толькі таму, што я ў большай ці меншай ступені з’яўляюся для вас аўтарытэтам. Але я не буду мець абсалютна ніякага ўплыву на дарослага чалавека, для якога ні на кроплю не з’яўляюся аўтарытэтам.
Разуменне тэмы аўтарытэту дапамагае нам зразумець што значыць быць народам Бога, Яго ўласнасцю. Гэта значыць – прызнаць Яго аўтарытэт у сваім жыцці. Ад гэтага залежыць, ці будзем мы Яму паслухмяныя, ці захочам слухаць, падпарадкоўвацца і г.д. У адной прыпавесці Езус вучыць: калі выканаеце ўсё загаданае вам, кажыце: «Мы нікчэмныя слугі, бо зрабілі тое, што павінны былі зрабіць» (Лк 17,10). Гэта магчыма толькі тады, калі Той, хто даверыў табе заданне, для цябе сапраўды аўтарытэт.
Часта даводзіцца чуць ад людзей розныя апраўданні: так было прынята ў маёй сям’і, так жывуць усе, так не прынята ў сучасным свеце, я не знаходжу часу на малітву, я не разумею Слова Божага, у мяне шмат іншых справаў і г.д. Зразумела, што ёсць розныя гісторыі і сітуацыі, але за ўсімі гэтымі апраўданнямі тоіцца тэма Божага аўтарытэту ў той ці іншай ступені. Часта пытанне толькі ў адным: наколькі Ён для цябе з’яўляецца большым аўтарытэтам за ўсё іншае?
Ад таго ж, наколькі Бог з’яўляецца для нас аўтарытэтам, залежыць і наша паслухмянасць Яму. Ад гэтага залежыць таксама прысутнасць Духа Святога ў нашым жыцці, бо апостал Пётр вучыць, што Бог даў Духа Святога тым, хто Яму паслухмяны (гл. Дз 5,32).
Адзін чалавек у малітве некалі пытаўся ў Бога, чаму Ён выбраў Давіда, чаму Богу было даспадобы яго сэрца настолькі, што сам Бог засведчыў: знайшоў Я мужа па сэрцу Майму (Дз 13,22). І пачуў адказ, што Давід быў паслухмяны Богу.
Вядома, многія скажуць, што Бог для нас аўтарытэт, што мы шукаем Яго волю. Але калі шчыра і крыху глыбей капнуць, то ў большасці выпадках акажацца, што далёка так не ёсць, як нам здаецца. Нашыя пабожныя мары і жаданні часта не вельмі супадаюць з рэальнасцю. А менавіта ад гэтага залежыць, колькі месца мы даем Духу Святому і ці дазволім Яму вучыць нас. Інакш кажучы, вельмі шмат у нашым духоўным жыцці залежыць ад таго, наколькі Бог для нас аўтарытэтны і наколькі мы Яму паслухмяныя.
Таму прапаную паразважаць, наколькі Бог з’яўляецца для цябе аўтарытэтам? Якія ў тваім жыцці аўтарытэты? Ці ёсць сярод іх небяспечны ўплыў?
3. И уже не будут учить друг друга, брат брата, и говорить: "познайте Господа", ибо все сами будут знать Меня, от малого до большого, говорит Господь, потому что Я прощу беззакония их и грехов их уже не воспомяну более
Вось мы і наблізіліся нарэшце непасрэдна да тэмы нашага “Вінаградніку”. Гэта трэццяя рыса Новага Завету – пазнанне Бога, асабліва праз пакаянне. Усё, над чым мы да гэтага часу разважалі, – гэта абавязковыя ўмовы для таго, каб дазволіць Богу вучыць нас. Асабіста я вельмі цесна звязваю тэму пазнання Бога і той духоўны працэс, калі Бог нас вучыць. Пазнаючы Бога, мы дазваляем Яму вучыць нас.
ІІ. Навучаныя Богам
Прароцтва Ераміі паказвае нам, што пазнанне Бога і Яго намераў вельмі цесна звязана з усведамленнем чалавекам свайго граху і прыняцця Божага прабачэння. Як Ізраільскі народ павінен быў трапіць у няволю з прычыны сваіх грахоў, каб хаця б у некаторых адчыніліся вочы, так і мы часта не можам ні пазнаць Бога, ні дазволіць Яму вучыць нас да таго моманту, пакуль не ўсвядомім свайго грэхападзення і пакуль не пакаемся. Пазнанне Бога адбудзецца пасля таго, як Бог прабачыць грахі. Сувязь пакаяння і пазнання Бога агромністая! Але гаворка тут ідзе не пра штучныя пошукі грахоў, бо на такую, альбо іншую тэму прапаведуе святар. Гаворка пра здольнасць стаяць у праўдзе Божай, пра магчымасць глядзець на сітуацыю так, як Ён глядзіць. Часта мы абвінавачваем сябе у тым, за што Бог нас ніколі не будзе вінаваціць, а не бачым таго, што сапраўды важна для Яго. Часам мы можам у скрусе і ў шчырых слязах вяртацца на споведзі да нашых старых грахоў. У той час, як Бог не хоча нават памятаць нашых грахоў. Ён прабачае і ўсё на гэтым сканчваецца. Яму нашмат больш залежыць, каб мы ў веры, насуперак сваім эмоцыям і перажыванням, прынялі праўду пра тое, што наш грэх прабачаны.
Думаю, што нашыя пакаянні часта не даюць нам магчымасці пазнаць Бога, таму што мы на пакаянне часта глядзім праз прызму нашых эмоцый, перажыванняў, абавязкаў, чалавечых жаляў, а не стараемся глядзець на сітуацыю граху Яго вачыма.
Паглядзім на некаторыя іншыя тэксты Пісання, важныя для нашай тэмы.
Затем скажи: так говорит Господь Бог: Я соберу вас из народов, и возвращу вас из земель, в которые вы рассеяны; и дам вам землю Израилеву. И придут туда, и извергнут из нее все гнусности ее и все мерзости ее. И дам им сердце единое, и дух новый вложу в них, и возьму из плоти их сердце каменное, и дам им сердце плотяное, чтобы они ходили по заповедям Моим, и соблюдали уставы Мои, и выполняли их; и будут Моим народом, а Я буду их Богом. А чье сердце увлечется вслед гнусностей их и мерзостей их, поведение тех обращу на их голову, говорит Господь Бог (Эзх 11,17-21).
У прароцтве Эзэхіэля гучыць тая ж тэма, што ў Ераміі. Бог гаворыць пра пакаянне і ачышчэнне і пра працэс станаўлення Яго ўласнасцю. Дадаткова гучыць тэма новага сэрца і новага духа для чалавека. Знешняй рэлігійнасці мала. Для таго, каб быць навучаным Богам, трэба мець новае сэрца, якое будзе любіць Бога, якое захоча перад Ім скарыцца.
“У апошнія дні, — кажа Бог, — Я пралью з Духа Майго на кожнае цела, і будуць прарочыць сыны вашыя і дочкі вашыя, а юнакі вашыя будуць бачыць візіі, а старцам вашым будуць сніцца сны. На слуг Маіх і на служанак Маіху тыя дні Я пралью Духа Майго,і яны будуць прарочыць.Учыню цуды на небе ўверсе і знакі на зямлі ўнізе:
кроў, і агонь, і клубы дыму.Сонца абернецца ў цемру,а месяц — у кроў,перш чым настане дзень Пана,вялікі і слаўны.Кожны, хто пакліча імя Пана, будзе збаўлены” (Дз 2,17-21).
Апостал Пётр у дзень Пяцідзесятніцы бачыць спаўненне згаданага прароцтва Ёэля пра паўсюднае дзеянне Духа Святога. Страшныя знакі прароцтва Айцы Касцёла разумелі як смерць Хрыста або знішчэнне Ерусаліма. Думаю, што прароцтва і надалей актуальнае, бо апосталы не мелі рабоў і рабыняў і г.д. Важна тое, што далёка не ўсе атрымалі тады ад Духа Святога (старажытныя каментатары бачылі глыбокі сэнс у тым, што мы атрымаем ад Духа, г.зн. частку Духа, бо поўню мае толькі Хрыстос). Чаму не ўсе атрымалі Духа Святога? Пётр пасля растлумачыць, што Дух Святы даецца тым, хто Яму паслухмяны, хто Яму падпарадкаваўся (Дз 5,32). У гэтай паслухмянасці бачна таксама рэха Старога Запавету пра тое, што народ стане Яго народам.
Ніхто не можа прыйсці да Мяне, калі Айцец, які паслаў Мяне, не прыцягне яго, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзень. У Прарокаў напісана: “Усе будуць навучаны Богам”. Кожны, хто пачуў ад Айца і навучыўся, прыходзіць да Мяне (Ян 6,44-45).
Тады Езус сказаў яму ў адказ: «Шчаслівы ты, Сымоне, сыне Ёны, бо не цела і кроў адкрылі табе гэта, але Айцец Мой, які ў нябёсах (Мц 16,17).
Сведчу вам, браты, што Евангелле, якое я абвяшчаў, не ад чалавека. Бо і я прыняў яго і навучыўся не ад чалавека, але праз аб’яўленне Езуса Хрыста (Га 1,11-12).
Яшчэ шмат чаго маю сказаць вам, але цяпер вам гэтага не знесці. Калі ж прыйдзе Ён, Дух праўды, навучыць вас усёй праўдзе. Бо не ад сябе будзе прамаўляць, а будзе казаць вам тое, што пачуе, і будучыню абвесціць вам (Ян 16,12-13).
А намашчэнне, якое вы атрымалі ад Яго, у вас жыве, і вы не патрабуеце, каб хтосьці вучыў вас. Але паколькі само намашчэнне вучыць вас усяму (1 Ян 2,27).
Вы ж маеце намашчэнне ад Святога і ўсё ведаеце (1 Ян 2,20).
Гэтыя і іншыя шматлікія тэксты Святога Пісання паказваюць нам, што Бог вельмі зацікаўлены, каб вучыць нас як супольнасць вернікаў, але таксама кожнага асабіста. У гэтым характар Новага Саюзу з Богам, Новага Запавету. Раней Бог прамаўляў праз прарокаў або асаблівых лідараў. У Новым Запавеце мы чуем шмат тэкстаў пра тое, што Бог хоча размаўляць з кожным, кожнага вучыць. У гэтым ёсць агромністае Божае жаданне.
Як выглядае гэты працэс Божага навучання?
Роля Святога Пісання
Шмат разоў і па-рознаму прамаўляў калісьці Бог да айцоў нашых праз прарокаў, у гэтыя апошнія дні прамовіў да нас праз Сына (Гбр 1,1-2).
Некалі мяне вельмі ўразіла, як св. Ян ад Крыжа, каментуючы гэтыя словы, смела казаў, што мы не маем ажно такой вялікай неабходнасці ў прароцтвах, як гэта было некалі, паколькі Бог Айцец сказаў нам усё неабходнае і галоўнае ў сваім Сыне.
Усё больш і больш пераконваюся, наколькі агромністая роля Святога Пісання, а асабліва Евангелля. Езус казаў, што той, хто слухае і выконвае Яго Слова, будуе дом на камяністым падмурку і ніякія вятры яго не знішчаць. Такая вялізная роля Яго Слова! Заўважце, што многія нашыя рэлігійныя веды ці перакананні не паходзяць з Пісання. Многія з іх мы некалі пачулі або дзесьці прачыталі і прынялі за чыстую манету. Прынялі абсалютна бескрытычна толькі таму, што так сказаў чалавек, якому мы давяралі. А той чалавек часта таксама ад некага пачуў ці прачытаў. Ну і гэтак далей… У выніку мы часам нават не ведаем, адкуль растуць карані нашых перакананняў. І ў выніку многія з нас у добрай волі могуць жыць з вельмі сумніўнымі рэлігійнымі поглядамі. І я тут таксама не выключэнне. Асабіста я моцна перакананы, што Богу залежыць, каб мы вучыліся ад Яго, бо калі гэты працэс не адбываецца, то мы хапаем прыватныя погляды розных святароў, лідараў, знаёмых і г.д.
Мы вельмі часта сустракаемся з гэтай праблемай, толькі не задумваемся над ёй усур’ёз. Напрыклад, я часта чую ад людзей: гэты святар сказаў мне так, а іншы інакш, а трэці ўвогуле насварыўся. І што з гэтым рабіць? Кожны святар мае нейкі там свой духоўны вопыт і перакананні і кожны крыху мае нейкую сваю праўду. Яны гавораць паводле свайго асабістага духоўнага досведу. Калі мы не будзем старацца пазнаць, што кажа Бог, то мы будзем залежныя ад сотняў людзкіх поглядаў і перакананняў. Зразумела, што нам не хочацца заглыбляцца, разбірацца ў цяжкіх тэмах. Нам хочацца спіхнуць на некага адказнасць і чакаць, каб нам давалі ідэальныя адказы, самыя правільныя. Але пры такой духоўнай пасіўнасці мы застаемся залежнымі ад асабістых перакананняў розных людзей. Пазнаваць кожнаму асабіста, што кажа і думае Бог, – гэта абсалютна неабходны працэс у духоўным жыцці кожнага веруючага. І гэты працэс перш за ўсё распачынаецца з асабістага пазнання вучэння Хрыста ў Евангеллі і ў Новым Запавеце.
Зразумела, што, робячы першыя крокі ў жыцці вераю, мы вымушаны некаму даверыцца. Гэта могуць быць бацькі, вернікі, святары. Гэты працэс нечым нагадвае школу. Ты прымаеш бескрытычна кожную інфармацыю, якую падае табе настаўнік, верыш усім ведам, якія ў цябе ўкладваюць. Але гэта адбываецца да нейкага часу. Пасля дзеці пачынаюць крытычна ставіцца да таго, што ім кажуць. У гэтай крытычнасці не толькі падлеткавы бунт. Тут таксама ёсць спроба стаць дарослым, спроба самому разабрацца. Нешта падобнае адбываецца і ў нашым духоўным жыцці. Гэта і ёсць працэс духоўнага сталення. Гэты працэс вымагае асабістых пошукаў. Менавіта таму Богашуканне адыгрывае ледзь не самую галоўную ролю ў жыцці чалавека веры. Некаторыя аўтарытэты дзяцінства ці духоўнага дзяцінства, канечне, застануцца, а некаторыя ўжо не будуць такімі ж, як некалі, а з некаторымі ўвогуле давядзецца развітацца.
Я часта сустракаюся з людзьмі, якія распавядаюць, што яны пачулі, ці што прачыталі. Калі я бачу, што яны так і не адкрылі для сябе значэння Евангелля, то разумею, што ў іх яшчэ няма цвярдыні пад нагамі і няшмат атрымаецца ім патлумачыць.
Некалькі прыкладаў, каб мы разумелі важнасць гэтай тэмы.
Назіраў, што ў некаторых парафіях падчас малітвы людзі пачыналі кашляць. Чаму? Таму што некалі былі на рэкалекцыях а.Бошаборы, які заахвочваў людзей падчас малітвы кашляць, бо такім чынам выходзіць зло, асабліва пасля практык акультных ці магічных. Я з пашанай стаўлюся да а. Бошаборы і да яго вопыту, але гэты нюанс з кашлем – толькі яго вопыт. Можа нешта ў гэтым і ёсць ці было некалі, а можа і няма. І дакладна, што няма такой тэмы ў Пісанні, пра гэта не казаў Езус, пра гэта не вучыць Касцёл. Гэта толькі вопыт айца Джона. А значыць, трэба да гэтага аднесціся крытычна. Не перакрэсліваць адразу, але аднесціся крытычна.
Быў час, што я ўсё прымаў за чыстую манету, усё, што чытаў ці чуў ад харызматычных каталіцкіх лідараў. Такім чынам я некалі лёгка прыняў і паверыў, што ёсць г.зв. “падзенне ў Святым Духу”, або “смех у Святым Духу”, або “дар слёзаў”. Я гэта чуў, я пра гэта чытаў і нават сумніву не было, што ўсё гэта можна паставіць пад знак запытання. Я ведаў, што гэтыя духоўныя перажыванні прыйшлі ў Касцёл з пратэстанцкіх цэркваў. І аднойчы я адчуў, як адна пяцідзесятніца была вельмі здзіўленая, калі я распавядаў ёй пра ўсе гэтыя эмацыйныя праяўленні. У сваю чаргу быў здзіўлены і я, бо быў свята перакананы, што мы навучыліся гэтаму ад іх. А яна мне сказала: адкуль у вас такія веды, такія перакананні? Не памятаю, каб пра ўсё гэта казала Пісанне… І тут у мяне нібы адкрыліся вочы. І сапраўды… Адкуль я гэта прыняў? Кнігі, погляды, меркаванні, людзі… Не ад Хрыста. Мяне вучылі людзі, але не Хрыстос. А гэта азначае, што смела можна ставіць агромністы знак запытання. Калі нехта падае падчас малітвы заступніцтва, то гэта само сабой не азначае, што дзеіцца нешта злое ці страшнае (хаця часам і не без гэтага). Але назваць тое ці іншае падзеннем у Святым Духу мы не маем падставаў. Ёсць шмат розных прычынаў, як добрых, так і кепскіх. Праблема ў тым, што я проста бескрытычна пачаў паўтараць за іншымі людзьмі, нават калі яны і веруючыя, і добрыя. Паслухаў людзей, а не дасволіў слухаць сабе Пісання.
Цяпер я разумею, што ўсе гэтыя рэчы каталіцкая Аднова Харызматычная паўтарыла за амерыканскімі поўнаевангельскімі Цэрквамі. Амерыка, у свой час, аказала вялізны ўплыў на Польшчу як у плане палітычным, так і духоўным. Ну а мы (Украіна, Беларусь), прынялі ад палякаў. Мне не так лёгка было адмовіцца ад старых перакананняў. Але бачу ў гэтым руку Божую.
Падобным чынам я за чыстую манету прымаў таксама да пэўнага часу вучэнні некаторых святых, многія прыватныя аб’яўленні (Марыі Сіммы, Натузы Эволы). Прыйшоў час, і некаторыя рэчы мне давялося перагледзіць або проста набраць дыстанцыю да іх.
У прыпавесці пра пастыра і авечак Езус кажа, што авечкі слухаюць голас Пастыра і ідуць за Ім, а, чуючы голас невядомы, не ідуць за ім. Гэта вельмі важны нюанс! Чуць голас Пастыра мы можам найперш, чытаючы Евангелле. Ён там гучыць. Зразумела, што Евангелле і блізка не дае адказ на многія нашыя сучасныя пытанні, але, чытаючы яго, мы пазнаем спосаб мышлення Бога. Бог некалі паказваў мне, што праз Біблію (асабліва Евангелле і Новы Запавет) я пазнаю Божы характар. І пасля я мог сабе ў некаторых сітуацыях казаць: так, гэта падобна на Божае, або наадварот: не падобна гэта на Яго характар. Думаю, што гэта і ёсць голас Пастыра са згаданай прыпавесці. Гаворка ідзе не пра канкрэтныя веды і інфармацыю, а пра духоўны вопыт пазнаваць Яго характар.
У той жа прыпавесці пра Пастыра і авечак мы чуем, што авечкі не ідуць за голасам чужога. Заўважце, што гаворка ідзе не пра штосьці яўна дрэннае. Проста голас чужога. Проста неправераныя інфармацыі, веды, перакананні. Яны проста незнаёмыя, новыя, можа нават і цікавыя, але за імі не трэба спяшацца ісці, калі ўсё гэта не ад нашага Пастыра ці проста невядомае.
Мы паразважалі тут пра самы першы, самы неабходны крок для таго, каб дазволіць Богу вучыць нас. Зразумела, што Пісанне цяжка чытаць, яно незразумелае ў многіх выпадках. Нам трэба высілак для пазнання Божага слова, трэба час на роздум, на малітву, на каментары і вучэнне Касцёла.
Няма навучання без згоды на змены
Я ўжо згадваў пра тое, што мне, як і многім, далёка не проста было адмаўляцца ад старых перакананняў. Чым больш часу ты ў нечым перакананы, чым больш трымаешся за нешта ў вялікім захапленні, тым цяжэй згадзіцца на змены. Але гэты працэс абсалютна неабходны. Як гэта ні дзіўна гучыць, але Бог не зможа нас вучыць, калі мы будзем няздольныя адмаўляцца ад сваіх старых перакананняў. Вы толькі паразважайце пра тое, што апосталы мусілі перажываць, калі ім давялося адмовіцца ад сваіх поглядаў на “шабат”, на стаўленне да язычнікаў, да абразання, да святыні ерусалімскай. Насамрэч, гэта была цэлая рэвалюцыя ў веры і ў думках людзей. Але толькі дзякуючы таму, што яны гатовыя былі да зменаў, яны змаглі пачуць і прыняць усё тое, што казаў Хрыстос, яны па-іншаму змаглі перачытаць старонкі Старога Запавету.
Не так даўно мне патэлефанаваў чалавек, з якім я не размаўляў некалькі год. Ён з вялікім захапленнем распавядаў мне пра падзеі ў яго жыцці. А я слухаў яго і са здзіўленнем зразумеў, што ён тэлефануе іншаму чалавеку. Калі мы з ім бачыліся апошні раз, я не быў тым, кім ёсць сёння. Але я ў гэтай змене бачу Божую руку і таму ўдзячны Богу, што даў мне магчымасць слухаць Яго з верай у Пісанні.
Некалькі год таму я падобным чынам сустракаўся са сваімі знаёмымі і здзіўляўся, што гэта былі ўжо іншыя людзі. Божыя, але не тыя, якіх я ведаў шмат гадоў таму. І тады я думаў: не, я не змянюся, я буду гэткім жа, як і ёсць…
Калі Бог вучыць не толькі праз Пісанне
Гаворка тут ідзе пра нейкі асабісты духоўны вопыт, нейкія знакі ад Бога, пра дары духоўныя (харызматы), прарочыя пазнанні і г.д. Усё гэта – вядома, Божая навука, але пры ўмове, што ёсць моцны падмурак з Пісання і вучэння Касцёла. Інакш чалавека часта проста пачынае “зносіць” некуды ўбок.
Вынесці на Божае святло
Па міласці Божай я некалі навучыўся амаль дагматычнай для мяне малітве: “Прымаю, Госпадзе, усё, што ад Цябе. Ад усяго, што не Тваё, без разбору і распазнання, выракаюся ў Імя Езуса Хрыста”. Гэтая малітва вельмі важная. Калі з намі здараюцца нейкія духоўныя незразумелыя гісторыі (прыснілі сон, нешта ўбачылі, нешта адчулі, нейкае слова пачулі ў малітве або нехта нам штосьці напрарочыў), першае, што трэба зрабіць: усё гэта без разбору адразу ж аддаць на суд Божы. Важна не прымаць так лёгка і не верыць усялякаму духоўнаму досведу, бо за ім можа таіцца і наша плоць, і эмоцыі, і злы дух. Важна не прымаць, а адразу ж аддаць Богу. Пасля трэба ў малітве разважаць, ці ёсць водкук у Пісанні, ці вучыў так Хрыстос, ці падобна гэта на голас і характар майго Пастыра. Важна праверыць, ці не пярэчыць гэта вучэнню Касцёла. Карацей, любы духоўны незразумелы нам досвед трэба вынесці на Божае святло.
Ці пацвярджаецца Божае навучанне?
Вельмі часта Божыя рэчы і навукі нібы вяртаюцца да нас бумерангам. Бог казаў, што Слова Яго не вяртаецца, пакуль не выканае свайго задання. Менавіта таму Бог часта нам нагадвае тое, што ўжо некалі казаў. Асабіста я гэты духоўны працэс называю “пацвярджэннем Божага Слова”. Гэта можа адбыцца таксама праз іншага чалавека, або сітуацыя паўторыцца нават праз шмат гадоў. Важна, каб мы самі адчулі, што гэта Ён нам нагадвае. Гэты працэс мне вельмі нагадвае духоўную паставу Марыі, якая выношвала тое, што важнае, у сваім сэрцы. Не рабіла хуткіх высноваў, не прагнула чагосьці незразумелага, проста захоўвала. І з часам Божае пачынала пацвярджацца.
Напрыклад, больш за дзесяць год таму Бог даў мне слова: “Няхай твая пакора расце з зямлі”. На той час я гэтага зусім не зразумеў, але запамятаў. Першы раз мне гэтае слова адгукнулася праз гады падчас урачыстасцяў у Браславе, калі нунцый сказаў, што слова “пакора” і “зямля” на лацінскай мове азначаюць адно і тое ж. Я зноў нічога не зразумеў, але зрабіў для сябе выснову, што Бог нагадвае мне пра гэта слова. Мінула яшчэ колькі гадоў, і я прачытаў у св. Кацярыны Сіенскай, як Бог тлумачыць ёй вобраз пра наша жыццё, якое нібы дрэва раскідвае свае карэнні, каб быць жывым, а гэтыя карэнні п’юць вільгаць з зямлі. Гэтай вільгаццю ёсць пакора. Такім чынам, на працягу больш за дзесяць гадоў мне пацвярджалася Божае слова і, магчыма, гэта яшчэ не канчатак.
Падобным чынам пацвярджаліся розныя рэчы. Часам маглі прыходзіць незнаёмыя людзі і казаць, не разумеючы пра што кажуць, а мне слова проста пацвярджалася. Такіх гісторыяў было ў маім жыцці даволі шмат. І гэта пытанне не ў людзях, а ў Богу, які нагадвае. Усе гэтыя гісторыі ўмацоўваюць нас у веры. Чамусьці нам мала аднаго разу, каб усім сэрцам паверыць. Мы па-свойму асцярожныя. І гэта зразумела. Менавіта таму ў Старым Запавеце дзейнічала правіла, што ўсялякая праўда павінна абапірацца на двух або трох сведках. Такім чынам Бог нам не проста нагадвае. Ён часта сведчыць нам, каб мы паверылі, прынялі ўсур’ёз.
Пакора і страх Божы
Зразумела, што не трэба быць наіўным і верыць усялякаму рэлігійнаму досведу. У часы прарока Ераміі было шмат ілжэпрарокаў, якія казалі тое, што людзі хацелі чуць. Яны прарочылі ілжыва нават у часы няволі вавілонскай. Цяжка сказаць, ці яны наўмысна ашуквалі людзей, ці самі заблыталіся, ці дэман іх ашукваў. Так ці інакш, Ерамія быў адзіным Божым прарокам сярод гэтага папулярнага натоўпу ілжэпрарокаў.
Тэма распазнання Божага прарока вельмі няпростая і я не збіраюся яе тут шырока разбіраць. Хачу паказаць толькі дзве важныя рысы Божага прарока – пакора і страх Божы. Праўда, крытэрыяў распазнання ёсць больш. Але асабіста я са свайго вопыту пачаў бачыць, што многія са сваімі “супер перажываннямі рэлігійнымі” не праходзілі нават гэтых двух крытэрыяў. Не магу ўявіць сабе прарока, які гоніцца ў амбіцыях за харызматамі або марыць аздараўляць натоўпы, вучыць іншых, рабіць “шоў” для Бога і г.д. Цяжка ўявіць прарока, які лічыць Бога гэткім вось таварышам, з Якім можна прысесці на лавачку, пакласці руку Яму на плячо і проста пабалбатаць пра тое-сёе. Не думаю, што можна казаць пра прарочы дар у людзях, якія нават незнаёмыя са Страхам Божым. Нешта тут проста не складваецца.
Менавіта таму я амаль перастаў навучаць людзей пра духоўныя дары. Проста з часам пачаў бачыць, што без пакоры і страху Божага тэма харызматаў пачынае станавіцца духоўнай пасткай. Менавіта таму Бог казаў св. Кацярыне Сіенскай, што пакора – гэта карані для Духа Святога, для таго, каб Ён мог дзейнічаць у жыцці чалавека. Для мяне гэта крыху дзіўна, але сёння мяне больш радуе, калі людзі сур’ёзна вывучаюць Божае Слова, чым калі “носяцца” за нечым асабліва духоўным.
Навука Божая для цябе
Не мае вялікага значэння, ці павучыў цябе Бог праз Пісанне, ці асабістым вопытам, ці праз нейкага чалавека. Важна зразумець, што Яго навукі тычацца найперш цябе асабіста. А гэта азначае, што не трэба ўсім распавядаць, а, тым больш, вучыць іншых, альбо штосьці там даказваць. Божая навука найчасцей тычыцца цяне асабіста. Ты можаш памыліцца ў распазнанні, ці гэта навука сапраўды ад Бога. Але гэта ўжо будзе твой крок веры. Часам нават скачок у цемру, бо такой часам можа быць наша вера. Але гэта твая рызыка і твае адносіны з Богам. Да гэтага трэба ставіцца вельмі асцярожна і ўжо дакладна не ўмешваць сюды ўсіх сваіх родных і знаёмых. Не трэба нікому нічога даказваць, пераконваць, сварыцца. Калі распазнаеш тым ці іншым чынам, што Бог штосьці табе адкрывае, то прымі гэтую вестку з пакорай і выканай, бо часта Слова Божае вымагае ад нас чыну, выканання.
Паспрабуй запытаць у самога сябе і адказаць: Ці дазваляеш ты Богу вучыць сябе? Якім чынам Бог цябе вучыць? Ці здаралася, што Бог пацвярджаў Сваё Слова? Якое месца ў тваім жыцці займае Евангелле? Ці ўспрымаеш усур’ёз, што праз Евангелле Бог сапраўды цябе вучыць?
Заканчэнне
Тады і з’явіцца той беззаконнік, якога Пан Езус заб’е подыхам сваіх вуснаў і знішчыць яго аб’яўленнем свайго прыйсця. А прыход беззаконніка будзе як дзеянне сатаны ва ўсёй сіле, знаках і фальшывых цудах, і з усякім нягодным ашуканствам тых, якія ідуць на згубу, бо яны не палюбілі праўды, каб збавіцца. Таму пасылае ім Бог дзеянне подступу, каб яны паверылі падману, каб былі асуджаны ўсе, хто не паверыў праўдзе, але палюбіў несправядлівасць (2 Фес 2,8-12).
Гэтым тэкстам мы сканчваем нашыя разважанні. Айцы Касцёла, каментуючы яго, казалі, што антыхрыст не здолее падмануць тых, каго навучыў Бог, хто стаў Ягоным. Навучаныя Богам людзі не захопяцца ілжывымі цудамі і знакамі, зваблівымі навукамі. Унутраны голас будзе падказваць гэтым людзям, дзе ёсць Праўда.