Госпадзе, што будзе з грэшнікамі? Такое пытанне са слязьмі задаваў Богу святы Дамінік... Такіх пытанняў мора. Адказ мае толькі Бог. Таму я даўно скарыўся і стараюся не ўлазіць у гэтую тэму. Сёння мяне зацікавіла іншая тэма: чаму Абрагам не мог знайсці нават дзесяці праведнікаў?...

У тыя дні:
Пан сказаў Абрагаму: Узмоцніўся крык супраць Садома і Гаморы, і грахі іхнія сталі вельмі цяжкімі. Сыду і пагляджу, ці сапраўды чыняць згодна з нараканнем, якое даходзіць да Мяне, ці не; Я даведаюся.
I павярнуліся мужы гэтыя, і пайшлі у Садом. Абрагам жа яшчэ стаяў перад Панам. Наблізіўшыся, Абрагам сказаў: Няўжо Ты загубіш справядлівага разам з нягоднікам? Калі знойдзецца ў горадзе пяцьдзесят справядлівых, няўжо Ты загубіш і не пашкадуеш горад дзеля пяцідзесяці справядлівых, калі будуць у ім? Не рабі гэтак, каб забіць справядлівага з нягоднікам, і ўчыніць са справядлівым, як з нягоднікам, не рабі так! Ці ж суддзя ўсёй зямлі не чыніць правасуддзя?
I Пан сказаў: Калі я знайду ў горадзе Садоме пяцьдзесят справядлівых, то Я дарую ўсяму гораду дзеля іх.
I сказаў Абрагам у адказ: Вось я, будучы пылам і попелам, адважыўся гаварыць з Панам. А што, калі да пяцідзесяці будзе неставаць пяці справядлівых? Знішчыш ўвесь горад дзеля пяці?
Ён сказаў: Не знішчу, калі знайду там сорак пяць.
I зноў кажа Яму: Можа, знойдзецца там сорак. Ён сказаў: Не ўчыню і дзеля сарака. I сказаў: Няхай не гневаецца Пан мой, калі скажу: можа, знойдзецца там трыццаць.
Ён сказаў: Не ўчыню, калі знайду там трыццаць.
I сказаў: Вось жа я пачаў гаварыць з Панам: можа, знойдзецца там дваццаць?
Ён сказаў: Не зруйную дзеля дваццаці.
I сказаў: Прашу, няхай не гневаецца Пан мой, калі скажу яшчэ раз: можа, знойдзецца там дзесяць? Ён сказаў: Не знішчу дзеля дзесяці.
Быц 18, 20–32
Калі Езус быў у пэўным месцы і маліўся, і калі перастаў, адзін з вучняў Ягоных сказаў Яму: Пане, навучы нас маліцца, як і Ян навучыў сваіх вучняў.
Ён сказаў ім: Калі моліцеся, кажыце:
Ойча, няхай свяціцца імя Тваё,
няхай прыйдзе Валадарства Тваё.
Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння,
і адпусці нам грахі нашыя, бо і мы адпускаем кожнаму даўжніку нашаму,
і не ўводзь нас у спакусу.
Затым сказаў ім: Хтосьці з вас, маючы сябра, пойдзе да яго апоўначы і скажа яму: Дружа, пазыч мне тры боханы, бо сябар мой з дарогі зайшоў да мяне, а ў мяне няма чаго даць яму. А той знутры скажа яму ў адказ: Не турбуй мяне, дзверы ўжо замкнёныя, і дзеці мае на ложку са мною. Не магу ўстаць і даць табе. Кажу вам: калі ён не ўстане і не дасць яму з-за таго, што той сябра ягоны, то з-за настойлівасці ягонай устане і дасць яму, колькі патрабуе.
І Я вам кажу: прасіце, і будзе дадзена вам; шукайце, і знойдзеце; стукайце, і адчыняць вам. Бо кожны, хто просіць, атрымлівае; і хто шукае, знаходзіць; і хто стукае, таму адчыняць.
Калі ў нейкага з вас, бацькі, сын папросіць рыбы, ці той падасць яму замест рыбы змяю? Або, калі папросіць яйка, дасць яму скарпіёна? Калі ж вы, будучы злымі, умееце даваць добрыя дары дзецям вашым, тым больш Айцец Нябесны дасць Духа Святога тым, хто папросіць у Яго.
Лк 11, 1–13

Рэшта Ізраіля
Госпадзе, што будзе з грэшнікамі? Такое пытанне са слязьмі задаваў Богу святы Дамінік. Такое пытанне, хаця ўжо можа і без слёзаў, задаюць Богу многія вернікі. Некалькі дзён таму адна дзяўчынка з дзіцячага прытулку задала мне лагічнае пытанне: «А мы ўсе трапім у рай?» Тэма збаўлення – гэта найважнейшая рэлігійная тэма. Асабіста я стараюся не адказваць на гэтае пытанне, таму што адказ на яго ведае толькі Бог. Наш жа адказ патрэбны толькі для таго, каб неяк там заспакоіць чалавечую цікаўнасць або суцешыць баязлівых. На самой жа справе мы не ведаем, дзе, напрыклад, знаходзяцца Юда Іскарыёт, Сталін, Гітлер… Мы не ведаем на сто адсоткаў, ці трапляюць маленькія дзеці адразу ў рай, не ведаем, што будзе з буддыстамі, індусамі, язычнікамі і г.д. Не ведаем нават, чаму Бог так позна адчыніў для нас брамы раю праз Хрыста і чаму ёсць яшчэ так шмат людзей, каторыя не пачулі Евангелля. Не ведаем нават, дзе дакладна знаходзіліся праведнікі Старога Запавету пасля смерці, такія, як Абрагам, Якуб, Майсей, Давід, Ілля і г.д. Яны праведнікі, але рай быў зачынены… Яны чакалі Хрыста, але як там было з гэтым чаканнем?
Такіх пытанняў мора. Адказ мае толькі Бог. Таму я даўно скарыўся і стараюся не ўлазіць у гэтую тэму. Бог ведае сэрца чалавека. Мы ж глядзім толькі на знешняе. А менавіта сэрца, нашая добрая воля, нашыя намеры, нашая любоў уплываюць на збаўленне. Пра нашую ж будучыню ведае толькі Бог. І таму мы не маем права нікога судзіць. Суд належыць толькі Богу. Менавіта таму тыя пытанні, якія хвалююць большасць чалавецтва, страцілі для мяне вартасць. Хваляваць мяне пачало зусім іншае пытанне. Бог розным чынам прамаўляе да кожнага. Але чаму толькі некаторыя адказваюць на Яго запрашэнне? Чаму толькі некаторыя пачынаюць верыць? Чаму толькі некаторыя прагнуць сапраўдных адносінаў з Богам і не шукаюць у гэтым ніякай выгады для сябе? Вядома, гэта Бог дае веру і Ён першы дакранаецца да нас сваёй Любоўю. Але мы верым у справядлівага Бога. А гэта азначае, што Ён, што-праўда па рознаму, але напэўна гаворыць з усімі. Кожнаму дадзены шанец. Кожны атрымаў запрашэнне. Чаму тады толькі некаторыя сталі любіць і адказалі на гэтае запрашэнне?

Сіла «рэшты Ізраіля»
Па-чалавечы мы думаем, што перамога ў колькасці. Аднак… Нават Чэ Гевара пісаў, што перамога залежыць не ад колькасці, а ад таго, ці ведаюць людзі, за што паміраюць і ці гатовыя памерці за тое, у што вераць. Гісторыя з Абрагамам нас шакіруе. Бог гатовы пакінуць пры жыцці два гарады, калі там знойдзецца хаця б дзесяць праведнікаў. Аказваецца, дзесяць чалавек могуць паўплываць на жыццё двух гарадоў! Усяго дзесяць праведнікаў! І не трэба войска. Асабіста я веру, што адзін праведнік, г.зн. той, хто па-сапраўднаму любіць Бога, які жыве ў нейкім там гарадку, можа больш зрабіць за вялікія рэлігійныя маніфестацыі веры рэлігійнай папсы.
Другая рэч, якая мяне ўражвае, – гэта тое, што Бог клапоціцца пра кожнага праведніка, пра кожнага, хто любоўю адказаў на Яго любоў. Абрагам не знайшоў дзесяці праведнікаў. Там было ўсяго некалькі. І Бог іх выратаваў. Бог клапоціцца пра кожнага, вернага Яму.
КАБ СЛОВА СТАЛАСЯ ЦЕЛАМ…
Напэўна цяжка будзе нам адказаць на пытанне, праведнікі мы альбо не, ці мы ў групе тых, хто кіруецца ў цесныя брамы, ці не. Думаю, толькі Бог гэта ведае. Запрашаю памаліцца і падумаць над іншай тэмай. Бог карае гарады, таму што «ўзмоцніўся крык супраць Садома і Гаморы». Любы грэх – гэта не толькі асабістая справа чалавека. Грэх, бадай, заўсёды мае грамадскі характар. Ад асабістага граху пакутуюць іншыя. І нават калі чалавек нічога дрэннага не робіць, то магчыма побач жывуць людзі, якія не маюць надзеі і ніколі не чуюць добрага слова… А чалавек жыве сабе спакойна… Можа гэта яны пачнуць крычаць да Бога, што няма нікога, хто даў бы ім надзею ці проста падтрымаў?
Паразважай і памаліся, ці ёсць такія, хто будзе крычаць да Бога па тваёй прычыне?