Адкуль жа нараджаецца ў нас барацьба духа і цела? Цела – гэта тое, што маё і яно захацела быць самастойным, рашыла, што абыйдзецца без Бога. Ну а дух… дух (душа) Яго адчувае, бо ЁН з’яўляецца ДУХАМ. І таму наш дух імкнецца да Яго, а цела не разумее гэтага. Дух хоча вярнуцца ДАДОМУ, а цела – застацца тут, на гэтай зямлі. Менавіта таму так цяжка чалавеку, які не да канца яшчэ зразумеў каго лепш слухаць – цела ці дух. Здаецца, хоць ты разарвіся. І тут хочацца, і там хочацца… Тут амбіцыя, слава, улада, а разам з тым усё нешта не так… Не мучаецца той, хто добра і надоўга заглушыў свайго духа... ХАЦЕЛІ ЯК ЛЕПШ, А ВЫЙШЛА ЯК ЗАЎСЁДЫ…
ДЗЕ КОРАНЬ НАШАЙ БЯДЫ?
Усе добра ведаем гэтую народную прымаўку. I хіба што няма чалавека, які б не адчуваў сілу гэтай сумнай прымаўкі на ўласным вопыце. Маем добрыя намеры, жаданні, нават крокі і рашэнні, а вынік, як правіла, як заўсёды… Дух Святы праз апостала Паўла дае нам наступны адказ:
Я говорю: поступайте по духу, и вы не будете исполнять вожделений плоти, ибо плоть желает противного духу, а дух - противного плоти: они друг другу противятся, так что вы не то делаете, что хотели бы (Галатам 5,16-17).
Ибо не понимаю, что делаю: потому что не то делаю, что хочу, а что ненавижу, то делаю. Если же делаю то, чего не хочу, то соглашаюсь с законом, что он добр, а потому уже не я делаю то, но живущий во мне грех. Ибо знаю, что не живет во мне, то есть в плоти моей, доброе; потому что желание добра есть во мне, но чтобы сделать оное, того не нахожу. Доброго, которого хочу, не делаю, а злое, которого не хочу, делаю. Если же делаю то, чего не хочу, уже не я делаю то, но живущий во мне грех. Итак я нахожу закон, что, когда хочу делать доброе, прилежит мне злое. Ибо по внутреннему человеку нахожу удовольствие в законе Божием; но в членах моих вижу иной закон, противоборствующий закону ума моего и делающий меня пленником закона греховного, находящегося в членах моих. Бедный я человек! кто избавит меня от сего тела смерти? Благодарю Бога моего Иисусом Христом, Господом нашим. Итак тот же самый я умом моим служу закону Божию, а плотию закону греха (Римлян 7,15-25).
Аказваецца, гэта наш дух мае добрыя намеры, мары, планы, а цела чамусьці яму супраціўляецца. Калі мы падымаем тэму цела, то найчасцей думаем пра грахі сэксуальнай натуры, але апостал мае на ўвазе не толькі гэту сферу:
Дела плоти известны; они суть: прелюбодеяние, блуд, нечистота, непотребство, идолослужение, волшебство, вражда, ссоры, зависть, гнев, распри, разногласия, (соблазны), ереси, ненависть, убийства, пьянство, бесчинство и тому подобное (Галатам 5,19-21).
Апроч сэксуальных грахоў маем тут грахі звязаныя з пачуццямі, амбіцыямі, магіяй і г.д. Што яднае ўвесь гэты пералік? Апостал Павел у пасланні да Рымлянаў кажа пра ўнутраную барацьбу, якая раздзірае чалавека. З аднаго боку ёсць жаданне дабра, а з другога… Гэта не толькі сэксуальнасць. Усё цела становіцца рабом граху. З аднаго боку цела само па сабе добрае, бо яго стварыў Бог, а з другога боку нешта такое ёсць у гэтым целе, што проста ўсё псуе. Спрабуем разабрацца пра што ідзе размова.
Не думаю, што дам геніяльны і адзіны правільны адказ, але дзялюся сваімі думкамі на гэты конт.
Што ў гэтым жыцці найбольш нам належыць, над чым мы найбольш можам мець уладу, што найбольш з’яўляецца нашым? Канешне ж цела! Яно ўжо ад моманту нараджэння з намі, яго не трэба здабываць, так як усе іншыя рэчы, не трэба старацца. Ім намнога лягчэй кіраваць, яно нас, як правіла, слухаецца. Яно самае любімае. Нават Біблія кажа, што никто никогда не имел ненависти к своей плоти, но питает и греет ее (Ефесянам 5,29). Карацей кажучы, цела – гэта вобраз таго, што МАЁ, НЕЗАЛЕЖНАЕ, САМАСТОЙНАЕ. Іншымі словамі паняцце “цела” можна смела замяніць паняццем “EGO” (эгаізм).
Цяпер спрабуем паглядзець ці амбіцыі і эгаізм не з’яўляюцца коранем грахоў, якія пералічвае апостал Павел у пасланні да Галатаў.
Грахі сэксуальныя (прелюбодеяние, блуд, нечистота). Калі хлопец прапаноўвае дзяўчыне мець з ім інтымныя адносіны, то думае не пра тое, каб ёй было добра, а пра тое, каб заспакоіць свае інстынкты. Адсюль часта ўзнікаюць канфлікты і непаразуменні калі дзяўчына пачынае адмаўляцца. Маладыя людзі нават развітваюцца, бо жаданні хлопца не былі споўненыя. Такім чынам эгаізм ляжыць у аснове сэксуальнай развязанасці. Чалавек проста няздольны зразумець, што нехта можа сказаць НЕ, калі МНЕ ХОЧАЦЦА. Малады чалавек кажа: я ж цябе так люблю. А на самой справе любіць самога сябе, свае інстынкты, і не хоча нават пачуць тое, што кажа яго “каханая”.
Сфера магіі (идолослужение, волшебство). Чаму чалавек пачынае займацца магіяй? Бо хоча быць нейкім вядомым, моцным, хоча быць багатым, мець нейкую ўласную выгаду, панаваць над іншымі, некаму нешта даказаць, адпомсціць і г.д. Памятаю гісторыю адной малітвы аб вызваленні, калі святар, молячыся за чалавека, у якога пачаліся праблемы па прычыне магічных практык, сказаў, што трэба шукаць корань гэтага зла, чаму чалавек заняўся магіяй. Мяне гэта вельмі ўразіла. Здавалася, што магія з’яўляецца злом сама па сабе, а аказваецца, яна толькі вынік больш важнай праблемы, якой з’яўляецца МАЁ Я. Вызваленне прыйшло тады, калі чалавек пачынаў бачыць сапраўдны корань свайго граху.
Грэшныя пачуцці (вражда, ссоры, зависть, гнев, ненависть). Крыху правакацыйная назва. Ці пачуцці могуць быць грэшнымі? Не, бо мы не можам воляй загадаць, каб з’явіліся тыя ці іншыя пачуцці, а калі няма нашай волі, то цяжка казаць пра грэх. Аднак пачуцці паказваюць нейкую праўду, якая ёсць у нас. Напрыклад, у маім уяўленні я ўжо павінен быць анёлам альбо святым, а тут раптам нехта выразаў мне ў садзе кветкі і я цэлы вечар не магу супакоіцца па прычыне гневу і жадання адпомсціць. Чаму? Бо пасягнулі на маё. Канешне ёсць паняцце гневу справядлівага, але ў дадзены момант ідзе размова пра нешта іншае. Хтосьці інакш думае чым я, інакш гаворыць, пярэчыць мне, нехта багацейшы, альбо некаму больш у гэтым жыцці атрымліваецца чым мне і г.д. Я ўвесь час раўняюся з некім. Тут нараджаюцца пачуцці, і заўважце, па прычыне майго самалюбства. Я, як правіла, не стараюся зразумець іншага чалавека (чаму ён зрэзаў кветкі), а адразу думаю пра сваё. Зноў у карнях мой эгаізм.
Ереси. Што гэта такое? Гэта той момант, калі чалавек не згаджаецца з верай Касцёла і кажа: а я лічу інакш… Не трэба нікога асуджаць, бо Бог не даў нам такога права. Чалавек можа па шчырасці сэрца шукаць Бога і памыляцца, не нам судзіць. Але ў дадзеным выпадку апостал Павел кажа пра грэх. Гэта значыць чалавек пярэчыць веры Касцёла па сваёй уласнай віне, а не па недахопу ведаў ці пазнання Бога. Думаю, што такой віной будзе ўнутраны бунт, калі ніколі ні з кім не згаджаемся, апроч саміх сябе. Часта такі бунт – гэта не аднаразовая сітуацыя, а спосаб жыцця. Могуць тут быць амбіцыі, калі ўжо нават разумеем, што памыляемся, але нібы “аўтарытэты” на зоне не перад кім не “склонім калена”. Так ці інакш, але ў карнях ерасі як граху найчасцей будзе ляжаць ЭГАІЗМ.
Хачу крыху абагульніць сваю думку. Біблейская плоть, якая варожая нашаму духу – гэта ЭГАІЗМ І АМБІЦЫІ. Заўважце, што грэх першародны палягаў на тым, што Адаму захацелася быць незалежным ад Бога і самастойным. Яму захацелася ўсё ведаць і аб усім самому вырашаць, асабліва што для яго добрае, а што кепскае. Так пачала нараджацца хворая дэмакратыя. Апостал Пётр, разумеючы, што эгаізм наймацней развіваецца ў тым, што найбольш нашае, напісаў пад натхненнем Святога Духа:
Итак, как Христос пострадал за нас плотию, то и вы вооружитесь тою же мыслью; ибо страдающий плотию перестает грешить, чтобы остальное во плоти время жить уже не по человеческим похотям, но по воле Божией (1 Петра 4,1-2).
Апостал раіць нам перастаць быць аж такімі самастойнымі і “мудрымі” і падпарадкавацца Богу.
Адкуль жа нараджаецца ў нас барацьба духа і цела? Цела – гэта тое, што маё і яно захацела быць самастойным, рашыла, што абыйдзецца без Бога. Ну а дух… дух (душа) Яго адчувае, бо ЁН з’яўляецца ДУХАМ. І таму наш дух імкнецца да Яго, а цела не разумее гэтага. Дух хоча вярнуцца ДАДОМУ, а цела – застацца тут, на гэтай зямлі. Менавіта таму так цяжка чалавеку, які не да канца яшчэ зразумеў каго лепш слухаць – цела ці дух. Здаецца, хоць ты разарвіся. І тут хочацца, і там хочацца… Тут амбіцыя, слава, улада, а разам з тым усё нешта не так… Не мучаецца той, хто добра і надоўга заглушыў свайго духа. Такія людзі часта жывуць аднымі інстынктамі і вегетацыяй, як жывёлы ці расліны (ежа, сон, размнажэнне). Калі ж дух яшчэ не забіты, то ён рвецца да свайго ТВОРЦЫ, а ногі надалей па зямлі ходзяць, і нічога тут не зробіш. Адсюль і барацьба. З аднаго боку хочацца неяк уладкавацца, усё зразумець, быць незалежным, а з другога хочацца, каб ЁН кіраваў.
Я зразумеў, што нават у рэлігійным служэнні праяўляецца гэта барацьба. Хаця здавалася б, я ЯМУ служу, а не для сябе… Неяк на днях я згубіў пашпарт, без якога не змог пайсці ў турму. Каб вы ведалі колькі ўва мне было бунту! Я казаў Богу: Ты даў мне гэта служэнне, Ты мяне паслаў, Ты ўсё ўладкаваў, то чаму цяпер не дапамагаеш мне знайсці пашпарт і пайсці на зону? Пашпарт, канешне ж, знайшоўся, але я ўжо спазніўся і не пайшоў. Я спазніўся на гадзіну, а шукаў пашпарт два дні!!! Якая выснова? Тут была рука Божая. Навошта? Каб паказаць мне жаданне быць незалежным. На самой справе мне хацелася сказаць: Бог, пакажы мне маё служэнне і не ўмешвайся, бо гэта мае людзі, я хачу дабіцца вынікаў, хачу сказаць сабе і іншым, што мне нешта ўдалося, што я задаволены і г.д. Бог жа паказаў мне, што гэта маё і не маё служэнне. Ён дае людзей і сёння можа іх забраць, а мяне паслаць на іншае заданне. Вось вам і барацьба. Цела хоча быць самастойным і незалежным, а на самой справе ад ЯГО нікуды і ніколі. І Бог гэтаму вучыць нават, здавалася б на першы позірк, у бескарысным служэнні Яму.
На заканчэнне хачу паказаць вам евангельскія прыклады, дзе чалавеку хоць ты разарвіся. Дух марыць, хоча нечага іншага, большага, а цела трымае пры сваім, да чаго прызвычаіўся.
Когда же приближались дни взятия Его [от мира], Он восхотел идти в Иерусалим; и послал вестников пред лицем Своим; и они пошли и вошли в селение Самарянское; чтобы приготовить для Него; но [там] не приняли Его, потому что Он имел вид путешествующего в Иерусалим. Видя то, ученики Его, Иаков и Иоанн, сказали: Господи! хочешь ли, мы скажем, чтобы огонь сошел с неба и истребил их, как и Илия сделал? Но Он, обратившись к ним, запретил им и сказал: не знаете, какого вы духа (Луки 9,51-55)
“Бедныя” Якуб і Ян… Яны да людзей з добрымі намерамі, жаданнямі, а тут зачыненыя дзверы. Няўжо яны агонь хацелі кінуць для дабра тых людзей? Канешне ж не. Можа хацелі адпомсціць за тое, што іх, вялікіх евангелізатараў, не прынялі, а можа захацелася быць падобным да вялікага прарока Іллі…
Случилось, что когда они были в пути, некто сказал Ему: Господи! я пойду за Тобою, куда бы Ты ни пошел. Иисус сказал ему: лисицы имеют норы, и птицы небесные - гнезда; а Сын Человеческий не имеет, где приклонить голову. А другому сказал: следуй за Мною. Тот сказал: Господи! позволь мне прежде пойти и похоронить отца моего. Но Иисус сказал ему: предоставь мертвым погребать своих мертвецов, а ты иди, благовествуй Царствие Божие. Еще другой сказал: я пойду за Тобою, Господи! но прежде позволь мне проститься с домашними моими. Но Иисус сказал ему: никто, возложивший руку свою на плуг и озирающийся назад, не благонадежен для Царствия Божия (Луки 9,57-62).
Здаецца, і пайшоў бы за Ім, і хочацца, але ж блізкія… Што яны скажуць? Пэўна незразумеюць, асудзяць… А з іншага боку, здавалася б, каб ведаць што мяне чакае ў будучыні, куды пойдзем, на чым спынімся, а тут… Сыну Чалавечаму нават галавы няма дзе прыткнуць. Ну якая тут упэўненасць у заўтрашнім дні?
Вось так барацьба і адбываецца. І ў кожнага па-свойму.
а. Аляксандр
ХАЦЕЛІ ЯК ЛЕПШ, А ВЫЙШЛА ЯК ЗАЎСЁДЫ… ДЗЕ КОРАНЬ НАШАЙ БЯДЫ?
- СЛОВА
- 4660