И, крестившись, Иисус тотчас вышел из воды. Езус адразу выходзіць з вады, бо не вызнаваў грахоў, так як іншыя, бо іх не меў. Значыць, для Яго хрост у Ярдане меў зусім іншае значэнне, чым для большасці людзей. Яму не трэба было каяцца. Усе евангелісты паказваюць хрост Езуса на самым пачатку Яго Місіі зусім не выпадкова. Да гэтага моманту (Езусу было 30 год) мы пра Яго амаль нічога не ведаем. Ад моманту ж хрышчэння для Езуса пачынаецца зусім новы этап Яго жыцця. Ён пачынае публічную дзейнасць, Яго місія набіраецца сілы з Вышыні. Менавіта таму Ян бачыць сыходзячага Духа Святога і чуе голас Нябеснага Айца. Езус атрымлівае намашчэнне, памазанне, бласлаўленне свайго Айца. Гэта як новае нараджэнне. Таму Ён акунаецца ў ваду і там, пад вадой, пакідае свае трыццаць год жыцця, каб, вынырнуўшы, пачаць новую дзейнасць — у сіле Святога Духа...
ХРОСТ ЕЗУСА ЯК ПАМАЗАННЕ НА МІСІЮ
Тогда приходит Иисус из Галилеи на Иордан к Иоанну креститься от него. Иоанн же удерживал Его и говорил: мне надобно креститься от Тебя, и Ты ли приходишь ко мне? Но Иисус сказал ему в ответ: оставь теперь, ибо так надлежит нам исполнить всякую правду. Тогда [Иоанн] допускает Его. И, крестившись, Иисус тотчас вышел из воды, - и се, отверзлись Ему небеса, и увидел [Иоанн] Духа Божия, Который сходил, как голубь, и ниспускался на Него. И се, глас с небес глаголющий: Сей есть Сын Мой возлюбленный, в Котором Мое благоволение (Матфея 3,13-17).
Петр отверз уста и сказал: истинно познаю, что Бог нелицеприятен, но во всяком народе боящийся Его и поступающий по правде приятен Ему. Он послал сынам Израилевым слово, благовествуя мир чрез Иисуса Христа; Сей есть Господь всех. Вы знаете происходившее по всей Иудее, начиная от Галилеи, после крещения, проповеданного Иоанном: как Бог Духом Святым и силою помазал Иисуса из Назарета, и Он ходил, благотворя и исцеляя всех, обладаемых диаволом, потому что Бог был с Ним (Деяния 10,34-38).
Што такое Хрост і навошта ён нам?
Для большасці, на жаль, гэта проста абрад. Хтосьці хрысціць сваё дзіця, каб яно не хварэла, каб быць як усе, каб маці альбо бабуля не «даставала». Многія хрысцяць увогуле, не маючы аніякіх аргументаў (нават самых смешных).
У старажытнасці першыя хрысціяне хрысцілі толькі дарослых людзей, якія рыхтаваліся да Хросту як мінімум два гады. Хрост быў нібы пячаткай, якая пацвярджала, што чалавек прымае навучанне Езуса Хрыста, прымае Яго ў сваё жыццё. Людзі не проста верылі ў нейкага Бога. Людзі сваё жыццё падпарадкоўвалі канкрэтнаму Богу і Яго вучэнню. Менавіта таму яны так доўга рыхтаваліся. Для першых хрысціянаў было абсалютна нармальным, што нехта не быў здольны прыняць Езуса і Яго вучэнне і таму павінен быў унутрана расці, сталець да гэтага выбару. Тыя, хто прымаў Хрост, часта былі верныя вучэнню Езуса ажно да мучаніцкай смерці, што часта і здаралася. Для вернікаў прыняць Езуса і Яго вучэнне, жыць паводле Яго навучання было адзіным спосабам, каб увайсці ў Валадарства Божае. Хрысціяне верылі і надалей вераць, што Хрост абавязкова патрэбны для збаўлення.
Аднак з часам паўстала пытанне: а што адбываецца з дзецьмі, якія памерлі без Хросту? Няўжо яны ідуць у пекла? З іншага ж боку, а як хрысціць дзяцей, калі яны не здольныя пазнаць навучанне Езуса і прыняць Яго як Гаспадара свайго жыцця, пакарыцца Яму? Пасля доўгіх дыспутаў і спрэчак нарадзілася практыка Хросту дзяцей, за якіх перад Богам ручаліся дарослыя вернікі і якія абяцалі Богу, што выхаваюць гэтых дзяцей у веры. Сёння гэтых дарослых мы называем «хроснымі бацькамі».
Думаю, няма патрэбы супастаўляць сучасную моду на Хрост з верай старажытных хрысціянаў. Не хачу нават далей разважаць над гэтымі параўнаннямі сапраўднай веры з сучаснасцю, каб не акунуцца ў горкую іронію і ўнутраны боль… Хачу толькі паказаць сапраўдны сэнс Хросту: які быў і які павінен быць. Практыка Хросту, які мы сёння прымаем, пачалася пасля Смерці і Ўваскрашэння Езуса і пасля Спаслання Духа Святога. Гэтая практыка звязана не толькі з рытуалам, але найперш з прыняццем навучання і Асобы Езуса Хрыста, Божага Сына. Менавіта таму не мае сэнсу Хрост, калі за Богам не пайшлі, не прынялі Яго Навучання ні сам ахрышчаны, ні яго бацькі, ні хросныя. Хрысціяне верылі і вераць, што Хрост неабходны для збаўлення, але пры ўмове, што чалавек свядома ідзе за Богам.
Навошта хрысціў Ян Хрысціцель?
Наш Хрост (у Імя Айца і Сына і Духа Святога) адрозніваецца ад хросту Яна. Той абрад абмыцця ў Ярдане, які праводзіў Ян Хрысціцель не быў Хростам у Імя Найсвяцейшай Тройцы. Глас вопиющего в пустыне: приготовьте путь Господу, прямыми сделайте стези Ему. Явился Иоанн, крестя в пустыне и проповедуя крещение покаяния для прощения грехов. И выходили к нему вся страна Иудейская и Иерусалимляне, и крестились от него все в реке Иордане, исповедуя грехи свои. Иоанн же носил одежду из верблюжьего волоса и пояс кожаный на чреслах своих, и ел акриды и дикий мед. И проповедывал, говоря: идет за мною Сильнейший меня, у Которого я недостоин, наклонившись, развязать ремень обуви Его; я крестил вас водою, а Он будет крестить вас Духом Святым (Марка 1,3-8). Ян быў тым, хто рыхтаваў людзей да сустрэчы з Богам. Як выглядала гэтая падрыхтоўка? Людзі павінны былі прызнаць свой грэх, убачыць зло ў сваім жыцці і адвярнуцца ад яго, адрачыся, пакаяцца. А знакам гэтага пакаяння і быў абрад хросту ў Ярдане. Чалавек заходзіў у ваду, называў свае грахі, адракаўся ад іх, абяцаў, што больш яны не паўтарацца, а пасля Ян акунаў таго чалавека з галавой у ваду. Гэта быў знак, што чалавек абмывае з сябе ўвесь бруд свайго жыцця і, будучы чыстым, пачынае жыццё нібы з новага аркуша. Некаторыя даследчыкі Бібліі кажуць, што такі абрад мог адбыцца толькі раз у жыцці. Таму рашэнне адвярнуцца ад зла павінна было быць радыкальным, адназначным і добра прадуманым. Паўтаруся: гэты абрад не «забіраў» грахі, а толькі быў сімвалам, жаданнем чалавека. Можна сказаць, што гэта была рыпетыцыя, і менавіта таму мы кажам пра падрыхтоўку і менавіта таму Ян кажа: идет за мною Сильнейший меня, у Которого я недостоин, наклонившись, развязать ремень обуви Его; я крестил вас водою, а Он будет крестить вас Духом Святым. Ян прызнае, што ён ужывае толькі ваду, толькі знак, а сілы Божай у гэтым яшчэ няма.
Гэта была падрыхтоўка, і яна вельмі важная, проста неабходная для нас. Бога можа прыняць толькі той, хто прызнае праўду ад сваім граху і выракаецца яго, робіць высілак, намаганне, каб змяніць сваё жыццё. Калі гэтага няма, то застаецца тады адно ў маразы кідацца ў «крещенскую» ваду ды набіраць яе як найбольш у цэрквах ды касцёлах. Але гэтая вада застаецца ўсяго толькі вадой, без сілы, яна не Бог!!! Думаю, што калі б усходнія славяне трапілі ў Палестыну ў часы Яна Хрысціцеля, то, доўга не думаючы і не губляючы часу, вёдрамі ды пластмасавымі бутэлькамі высушылі б увесь Ярдан, у якім стаяў Ян, занадта пры гэтым не задумваючыся над тым, пра што ён кажа, да чаго рыхтуе і Каго прадказвае.
Чаму хрысціўся Езус?
И, крестившись, Иисус тотчас вышел из воды. Езус адразу выходзіць з вады, бо не вызнаваў грахоў, так як іншыя, бо іх не меў. Значыць, для Яго хрост у Ярдане меў зусім іншае значэнне, чым для большасці людзей. Яму не трэба было каяцца. Усе евангелісты паказваюць хрост Езуса на самым пачатку Яго Місіі зусім не выпадкова. Да гэтага моманту (Езусу было 30 год) мы пра Яго амаль нічога не ведаем. Ад моманту ж хрышчэння для Езуса пачынаецца зусім новы этап Яго жыцця. Ён пачынае публічную дзейнасць, Яго місія набіраецца сілы з Вышыні. Менавіта таму Ян бачыць сыходзячага Духа Святога і чуе голас Нябеснага Айца. Езус атрымлівае намашчэнне, памазанне, бласлаўленне свайго Айца. Гэта як новае нараджэнне. Таму Ён акунаецца ў ваду і там, пад вадой, пакідае свае трыццаць год жыцця, каб, вынырнуўшы, пачаць новую дзейнасць — у сіле Святога Духа.
Прычым гэтае «новае» зусім не азначае «спакойнае і бесклапотнае». Цяжка сказаць, наколькі Езус тады ўсведамляў усё, што Яго чакала, наколькі Ён быў свядомы, што сустрэнецца з неразуменнем людзей, непрыязнасцю, варожасцю, а нават самотнасцю, здрадай і смерцю. Але Ён ведаў адно дакладна: пачынаецца новы этап, новае заданне, місія, да якой Ён пакорна і незаўважна рыхтаваўся трыццаць год. Магчыма, Ён не ведае, што Яго чакае, але Ён толькі што атрымаў ад самага Любімага і Дарагога сілу, падтрымку і абяцанне: Ты Сын Мой возлюбленный, в Котором Мое благоволение (Марка 1,11). Вы знаете происходившее по всей Иудее, начиная от Галилеи, после крещения, проповеданного Иоанном: как Бог Духом Святым и силою помазал Иисуса из Назарета, и Он ходил, благотворя и исцеляя всех, обладаемых диаволом, потому что Бог был с Ним (Деяния 10,37-38). Што соладка й лёгка не будзе, Езус зразумеў адразу ж пасля хрышчэння, калі той жа Дух, які сыйшоў на Яго як Сіла ад Айца, павёў Езуса на пустыню для барацьбы са спакусамі і сатаной: Немедленно после того Дух ведет Его в пустыню. И был Он там в пустыне сорок дней, искушаемый сатаною (Марка 1,12-13). Езус перамагае ў гэтай бітве, толькі дзякуючы Сіле ад Айца. Гэтая бітва і перамога маглі адбыцца толькі пасля хрышчэння.
КАБ СЛОВА СТАЛАСЯ ЦЕЛАМ…
Усе мы некалі хрысціліся, альбо нас хрысцілі. Аднак многія з нас не ўсведамляюць моц той сілы, якую некалі атрымалі. Таму кожны хрысціянін павінен свядома, смела і добраахвотна не толькі адрачыся ад граху і змяніць сваё жыццё, але таксама прыняць місію і памазанне, якое Бог падрыхтаваў для кожнага з нас. Быць вернікам – значыць, не толькі не рабіць зла. Быць вернікам – значыць, згадзіцца ўсёй сваёй істотаю з Божым планам адносна цябе, на заданне, якое Ён табе дае, прыняць сваю місію і ў Божым Духу выконваць яе з усіх сілаў.
Праз Хрост Бог нас усынаўляе: Ибо все, водимые Духом Божиим, суть сыны Божии. Потому что вы не приняли духа рабства, [чтобы] опять [жить] в страхе, но приняли Духа усыновления, Которым взываем: "Авва, Отче!" Сей самый Дух свидетельствует духу нашему, что мы - дети Божии. А если дети, то и наследники, наследники Божии, сонаследники же Христу, если только с Ним страдаем, чтобы с Ним и прославиться (Римлянам 8,14-17). Мы становімся братамі (сёстрамі) самога Езуса і, падобна як Яму, Бог Айцец кажа нам: ты сын (дачка) мой (мая), цябе Я палюбіў.
Дык зададзім сабе сёння пытанне: Ці ўсведамляю я тую місію, для якой мяне прызначыў Айцец, ці імкнуся ўвогуле пазнаць яе, ці толькі чакаю, каб Ён дапамог мне выканаць маю «уласную місію», якую я сам вызначыў (вызначыла) для сябе?
ХРОСТ ЕЗУСА ЯК ПАМАЗАННЕ НА МІСІЮ
- СЛОВА
- 13452