Нядаўна заўважыў, што я перастаў слухаць запісы казанняў і канферэнцый, якімі раней захапляўся, таксама стаў менш чытаць. Не таму, што мяне гэта перастала цікавіць, а таму, што дадатковыя веды не мянялі майго жыцця і маіх адносінаў з Госпадам. Менавіта таму вельмі хочацца, каб на гэтым сайце былі не проста разважанні над Божым Словам, але каб тут прысутнічала само Слова Бога, якое нас змяняе, прыносіць плён. Таму, па меры магчымасцяў, пасля маіх разважанняў над нейкай тэмай я буду старацца пісаць пункты, якія і мне, і вам, на маю думку, могуць дапамагаць у спаўненні Божай Волі на працягу будучага тыдня.
а. Аляксандр
С Ним шло множество народа; и Он, обратившись, сказал им: если кто приходит ко Мне и не возненавидит отца своего и матери, и жены и детей, и братьев и сестер, а притом и самой жизни своей, тот не может быть Моим учеником; и кто не несет креста своего и идет за Мною, не может быть Моим учеником. Ибо кто из вас, желая построить башню, не сядет прежде и не вычислит издержек, имеет ли он, что нужно для совершения ее, дабы, когда положит основание и не возможет совершить, все видящие не стали смеяться над ним, говоря: этот человек начал строить и не мог окончить? Или какой царь, идя на войну против другого царя, не сядет и не посоветуется прежде, силен ли он с десятью тысячами противостать идущему на него с двадцатью тысячами? Иначе, пока тот еще далеко, он пошлет к нему посольство просить о мире. Так всякий из вас, кто не отрешится от всего, что имеет, не может быть Моим учеником (Луки 14,25-33).
Чаму нам патрэбныя людзі?
С Ним шло множество народа. Што гэта былі за людзі? За некалькі раздзелаў раней евангеліст Лука апісвае цуды Божага Сына: уваскрашэнне дачкі Яіра, размнажэнне хлеба, паслухмянасць буры і ветру словам Езуса, выгнанне бесаў, аздараўленне хворых і г.д. Непасрэдна перад нашым урыўкам Евангелле апавядае пра мудрасць і сілу Слова Езуса. Ён неаднаразова сваімі важкімі аргументамі адбірае мову ў сваіх адукаваных ворагаў – фарысеяў. Карацей, за Ім «выстраіўся фанклуб», які бачыць цуды і захоплены Яго навучаннем.
Як шмат людзей шукае аднадумцаў і паклоннікаў! Палітыкам патрэбныя галасы і электарат, зоркам эстрады – паклоннікі, тэлебачанню, дзеячам мастацтва і культуры – удзячныя вушы і вочы. Нават святары, на жаль, патрабуюць аўдыторыі. Часам для таго, каб іх слухалі і хвалілі, часам — для таго, каб шкадавалі і спачувалі… Для таго, каб здабыць такіх паклоннікаў, людзі пачынаюць шмат над сабой працаваць, выкарыстоўваюць нейкія метады, укладваюць вялізныя фінансавыя сродкі, спрабуюць узбудзіць да сябе сімпатыі ці хоць бы нейкія пачуцці. Усё гэта часта суправаджаецца зайздрасцю, нянавісцю, падманам.
У святле гэткіх людзкіх высілкаў Езус выглядае проста дзіваком. Ён не ганяецца за людзьмі. Людзі самі да Яго прыходзяць. Яго рэкламная акцыя называецца пагалоска.
Когда Иисус был в одном городе, пришел человек весь в проказе и, увидев Иисуса, пал ниц, умоляя Его и говоря: Господи! если хочешь, можешь меня очистить. Он простер руку, прикоснулся к нему и сказал: хочу, очистись. И тотчас проказа сошла с него. И Он повелел ему никому не сказывать, а пойти показаться священнику и принести [жертву] за очищение свое, как повелел Моисей, во свидетельство им. Но тем более распространялась молва о Нем, и великое множество народа стекалось к Нему слушать и врачеваться у Него от болезней своих (Луки 5,12-15).
На першы погляд можа здацца, што як Езус, так і «паляўнічыя на паклоннікаў» маюць адну і тую ж мэту – сабраць вакол сябе як мага больш людзей. Адрозненне мы ўбачым, калі зададзім сабе пытанне: «Навошта іх збіраць?» Ибо Сын Человеческий пришел взыскать и спасти погибшее. Как вам кажется? Если бы у кого было сто овец, и одна из них заблудилась, то не оставит ли он девяносто девять в горах и не пойдет ли искать заблудившуюся? и если случится найти ее, то, истинно говорю вам, он радуется о ней более, нежели о девяноста девяти незаблудившихся. Так, нет воли Отца вашего Небесного, чтобы погиб один из малых сих (Матфея 18,11-14).
Як правіла, мы збіраем вакол сябе людзей для нейкай нашай уласнай выгады. Езус жа збірае натоўпы для карысці саміх жа людзей – для іх збаўлення.
Езус разганяе свой «фанклуб» для ягонага ж дабра
Пасля таго, як мы адкажам сабе на пытанне навошта мне іншы чалавек, мы зразумеем, чаму Езус не надта падбірае словы ў сваіх выказваннях. Ёсць шмат момантаў у Пісанні, дзе Божы Сын не клапоціцца пра тое, ці не пакрыўдзіць Ён часам сваімі словамі слухачоў. Горе вам, книжники и фарисеи, лицемеры, что вы - как гробы скрытые, над которыми люди ходят и не знают того. На это некто из законников сказал Ему: Учитель! говоря это, Ты и нас обижаешь. Но Он сказал: и вам, законникам, горе, что налагаете на людей бремена неудобоносимые, а сами и одним перстом своим не дотрагиваетесь до них (Луки 11,44-46). Яго цікавіць толькі адно – як выратаваць душу чалавека. Гэтай мэце Ён падпарадкоўвае ўсё, уключаючы і сваю славу, і рэпутацыю. Менавіта таму Езус не баіцца ставіць вымаганні сваім вучням. Быць Яго вучнем – гэта не толькі захапляцца цудамі і Яго мудрасцю, а выбраць Бога як найбольшую вартасць у жыцці. Дзеля таго, каб зрабіць такі выбар, трэба рашыцца на тое, што іншыя вартасці (сям’я, родныя, знаёмыя, а нават і ўласнае жыццё) ад гэтага часу будуць для мяне мець меншае значэнне. Многія хрысціяне думаюць, што ўжо зрабілі такі выбар. Аднак толькі канкрэтныя і почасту няпростыя сітуацыі паказваюць, ці стаў Бог для нас найбольшай вартасцю. Вытрываць у такім выбары, пераадольваючы ўсе тыя складаныя сітуацыі, якія нам прыносяць нашы будні, – гэта сапраўдны крыж, які трэба ўзяць на свае плечы.
Езус не таму хоча разганяць сваіх паклоннікаў, што яны Яму чамусьці не падабаюцца. Заўважце, што Божы Сын не адразу паставіў такое вымаганне людзям. Найперш Ён дазволіў ім ісці за Ім, нейкім чынам асвоіцца, а толькі пасля падняў для іх планку, якую проста неабходна пераступіць для таго, каб ісці далей. Думаю, што Ён хацеў, каб усе яны без выключэння засталіся (хто ведае, можа яны якраз усе і засталіся…), але Яму важна было, каб людзі не трывалі ў самападмане. Бо збавіць сваю душу можна толькі ў тым выпадку, калі ты выбіраеш Бога як найбольшую вартасць.
Хто можа отрешится от всего, что имеет?
Вымаганне Езуса вельмі складанае, але неабходнае. Іншага шляху няма. Каб прыняць гэтую праўду, трэба вера і мудрасць ад Госпада. Волю же Твою кто познал бы, если бы Ты не даровал премудрости и не ниспослал свыше святого Твоего Духа? И так исправились пути живущих на земле, и люди научились тому, что угодно Тебе, и спаслись премудростью (Премудрость Соломона 9,17-19). Для таго, каб стаць Яго вучнем і пайсці за Ім, трэба прасіць у Яго веры і дару распазнання ўласных залежнасцяў. Трэба моцна жадаць быць Яго вучнем і моцна жадаць увайсці ў Валадарства Божае.
КАБ СЛОВА СТАЛАСЯ ЦЕЛАМ…
Раю кожную раніцу маліцца і прасіць Бога дапамагчы пазнаць сённяшні дзень у святле нядзельнага Божага Слова.
Увечары прапаноўваю маліцца да Духа Святога аб добрай памяці і мудрасці, а пасля старацца прааналізаваць пражыты дзень, задаючы сабе пытанне: ці быў я сёння верны нядзельнаму Слову?
Напрыканцы, вядома, трэба падзякаваць Богу за ўдачы і асягненні альбо перапрасіць за маладушша і задумацца, што трэба зрабіць, каб выправіць свае памылкі.
1. Прасі Божай мудрасці і веры, каб прыняць вымаганне Хрыста.
2. Паназірай за сабой на гэтым тыдні, ці выпадкова ты не збіраеш людзей вакол сябе дзеля ўласнай выгады. Падумай, што табе трэба зрабіць, каб мэта Езуса – выратаваць загінуўшую авечку – стала тваёй мэтай.
3. Паназірай, ці выпадкова ты не баішся сказаць чалавеку тое, да чаго кліча Бог, па прычыне страху, што нехта ад цябе адыдзе, або, можа, нават ты прыдбаеш ворага.
4. Чалавек даведваецца пра свае прывязаннасці найчасцей тады, калі Бог хоча іх забраць. Паназірай, ці не будзе ў цябе такіх сітуацый.
КАБ СЛОВА СТАЛАСЯ ЦЕЛАМ…
- СЛОВА
- 4229