У наш час, калі слова чалавека амаль не мае ніякай вартасці і сілы, нам асабліва цяжка разумець Слова Бога, якое не мяняецца, мае сілу, заўсёды актуальнае. Для нас некаму паабяцаць і не зрабіць – гэта як раз плюнуць. А пра пустыя, бяздумныя размовы я ўвогуле маўчу. Сёння слова чалавека не мае амаль ні якай сілы. Памятаю як у дзяцінстве я чытаў кнігу “Чорная страла” пра рыцараў і ўсё здзіўляўся: што ж гэта за “абеты” гавораць рыцары, што ні ў якім разе не могуць ад іх адмовіцца? Для сучаснага чалавека абеты ці нейкія абяцанні – гэта ўвогуле незразумелая рэч. Абяцанні сямейнай вернасці, вайсковая прысяга, абяцанні дактароў, прысягі на канстытуцыі і г.д. Не ведаю ці сёння ўсё гэта мае хоць нейкае значэнне. Што там казаць пра няверуючых. Можна смела палічыць святароў і манахаў, якія кінулі сваё пакліканне і пайшлі ў свет. Так проста. Падобна выглядае з распадам у хрысціянскіх сем’ях. Я не асуджаю. Дзякаваць Богу, што мне такое не здарылася. Хачу толькі паказаць, што слова для нас не мае ніякай сілы. Яно гучыць, часам нават громка, слёзна і ўзвышана, але пасля некуды знікае нібы раствараецца. Так я часам раніцай абяцаю Богу вернасць у малітве і суровы пост, але ўжо пад вечар ад майго абяцання не шмат застаецца. У наш час, калі слова чалавека амаль не мае ніякай вартасці і сілы, нам асабліва цяжка разумець Слова Бога, якое не мяняецца, мае сілу, заўсёды актуальнае. Для нас некаму паабяцаць і не зрабіць – гэта як раз плюнуць. А пра пустыя, бяздумныя размовы я ўвогуле маўчу. Сёння слова чалавека не мае амаль ні якай сілы. Памятаю як у дзяцінстве я чытаў кнігу “Чорная страла” пра рыцараў і ўсё здзіўляўся: што ж гэта за “абеты” гавораць рыцары, што ні ў якім разе не могуць ад іх адмовіцца? Для сучаснага чалавека абеты ці нейкія абяцанні – гэта ўвогуле незразумелая рэч. Абяцанні сямейнай вернасці, вайсковая прысяга, абяцанні дактароў, прысягі на канстытуцыі і г.д. Не ведаю ці сёння ўсё гэта мае хоць нейкае значэнне. Што там казаць пра няверуючых. Можна смела палічыць святароў і манахаў, якія кінулі сваё пакліканне і пайшлі ў свет. Так проста. Падобна выглядае з распадам у хрысціянскіх сем’ях. Я не асуджаю. Дзякаваць Богу, што мне такое не здарылася. Хачу толькі паказаць, што слова для нас не мае ніякай сілы. Яно гучыць, часам нават громка, слёзна і ўзвышана, але пасля некуды знікае нібы раствараецца. Так я часам раніцай абяцаю Богу вернасць у малітве і суровы пост, але ўжо пад вечар ад майго абяцання не шмат застаецца.
У святле нашага нікчэмнага слова, Божае Слова выглядае зусім іншым. Мяне некалі вельмі ўразіла навука аднаго семінарыйнага выкладчыка, які казаў, што Бог не задумваецца так як мы, не разважае, не робіць лагічных высноваў і нават не можа перадумаць. У Богу паміж паняццямі “думаць”, “разважаць”, “рабіць” трэба ставіць знак “раўно”. Бог падумаў і тут жа сказаў і тут жа сталася. Менавіта так выглядала стварэнне сусвету: І сказаў Бог: няхай будзе святло. І яно сталася (Быцця 1,3). Калі разумееш гэту праўду, то зусім інакш глядзіш на словы апостала Яна: На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Бог (Евангелле ад Яна 1,1).
Бог праз прарока Ісаю сёння нам адкрывае нібы паэзіяй асаблівую рысу свайго Слова. Яно ніколі не мяняецца, не знікае, яно абавязкова споўніць сваё заданне, прынясе плён. Усё, што запланаваў Бог – станецца. Слова нібы дождж, падае толькі ўніз, на зямлю і прыносіць карысць. Для таго, каб быў плён, трэба, каб таксама зямля (г.зн. мы) была ўрадлівай, пра што апавядае нам евангельская прыпавесць.
Канечне ж, нам хочацца, каб плён быў тут жа і не вымагаў нашай працы і нашага адказу. Для Бога ж часу не існуе. Ён проста мае свой план і паступова яго рэалізоўвае. Калі я не буду пладароднай глебай, то Бог возьме іншую глебу, без майго ўдзелу, але зерне ўсядно дасць плён, бо так запланаваў Бог, толькі што без майго ўдзелу.
Паглядзім на некалькі біблейскіх прыкладаў. Бог хацеў даць народу абяцаную зямлю і даў. Але гэта не здарылася за часоў Абрагама, ані за часоў Майсея. Калі цар Саўл адыйшоў ад Бога, то яго месца заняў іншы цар – Давід, а план Божы адносна народу надалей рэалізоўваўся. Тое ж датычыла апостала Юды. Тое ж датычыла абранага народу. Ён не распазнаў у Езусе Месію і Божага Сына і Бог прыняў язычнікаў.
Карацей, Божае Слова дае плён у любым выпадку. Калі я не буду пладароднай глебай у Божым плане збаўлення, то маё месца проста займуць іншыя.
Сила Божага Слова (казанне, 10.07.11)
- СЛОВА
- 4124