БЛАСЛАЎЛЕННЕ БОГА ДЛЯ ДРОБНЫХ СПРАЎ (СВЕДЧАННЕ)
- СВЕДЧАННІ
- 5168
Хачу падзяліцца з вамі сведчаннем адносна таго, што ў Бога трэба прасіць бласлаўленне на, здавалася б, самыя дробныя і элементарныя рэчы. Я ўжо даўно ведаю, што калі прачынаюся, то трэба папрасіць Яго, каб Ён кіраваў маімі сённяшнімі размовамі, сустрэчамі, працай, адпачынкам…
Хачу падзяліцца з вамі сведчаннем адносна таго, што ў Бога трэба прасіць бласлаўленне на, здавалася б, самыя дробныя і элементарныя рэчы. Я ўжо даўно ведаю, што калі прачынаюся, то трэба папрасіць Яго, каб Ён кіраваў маімі сённяшнімі размовамі, сустрэчамі, працай, адпачынкам… Я ведаю, што трэба найперш параіцца з Ім да таго, як пачаць чытаць кнігу, глядзець кіно, ісці ў госці, купляць нейкую рэч у краме і г.д. Што праўда, не заўсёды гэта ў мяне атрымліваецца, але нават мой сціплы досвед паказвае, што Бог дапамагае рабіць плакаты, рыхтаваць канферэнцыі, казанні, пісаць артыкулы. Трэба толькі прасіць з верай і дзеля Яго Славы, для таго, каб пашыралася Яго Валадарства.
Разумеючы гэта, недзе год таму я вырашыў зрабіць пры касцёле дошку аб’яваў. Зрабіў. Потым трэба было як мінімум нешта напісаць на гэтай шыльдзе, а я не ведаў што. Праз некалькі метраў, збоку вісела дзяржаўная шыльда, якая паведамляла, што гэта каталіцкі касцёл і помнік архітэктуры, таму другі раз пісаць “каталіцкі касцёл” не было сэнсу. Чамусьці я стаў думаць, што там павінны быць такія словы, каб чалавек, наблізіўшыся да дошкі аб’яваў, адышоў ад яе ўжо іншым. Там павінны былі быць Словы Бога! Я пачаў маліцца, думаць, узгадваць розныя фрагменты Бібліі. Калі не памыляюся, то я “грузіўся” нават некалькі дзён, каб напісаць тыя некалькі словаў. Я імкнуўся пачуць у сваім сэрцы словы, на якія яно б адгукнулася мірам… Урэшце рэшт напісаў…
На той час усё гэта я рабіў з верай. Але прайшоў год, і я зусім забыўся пра сваю шыльду аб’яваў. Мы перасталі маліцца ў галоўнай зале касцёла, а таму і дошка перастала быць актуальнай. І як жа я быў уражаны, калі на мінулым тыдні да мяне падышла адна парафіянка і распавяла гісторыю, якую па маёй просьбе яна апісала для сайта:
“Ко мне в гости приехала подруга. Вечером мы отправились в город погулять. Я показывала ей Оршу, разные достопримечательности города. Когда мы проходили мимо костёла, мне неожиданно захотелось подойти к главному входу костёла, возле которого расположен стенд с объявлениями. Желание подойти становилось всё сильнее (раньше я никогда к нему не подходила, потому что о всех событиях в костёле я знала и без этих объявлений). Я попросила подругу, чтобы она подошла со мной, она не стала сопротивляться, и мы вместе оказались возле доски. Я, конечно, ничего нового там не прочитала и собралась уже уходить, но что-то удерживало мою подругу. Я спросила у неё, в чём дело, но она молчала. Спустя некоторое время она тихо произнесла: "Меня как будто пронзило". Я не могла понять, что она имеет в виду. Затем она, ничего не говоря, глазами указала на самый верх стенда. Там я прочитала: «Ці можа маці забыць сваё любімае дзіця? А нават калі яна і забудзе, то Я ніколі не забуду цябе. Твой Бог».
Честно говоря, меня даже передёрнуло, так как я знаю историю моей подруги. Для меня это могла быть просто красивая фраза, а для неё, которую бросила родная мать, это намного больше...”
САМЫЯ БАНАЛЬНЫЯ І ДРОБНЫЯ РЭЧЫ Ў РУКАХ БОЖЫХ НАБІРАЮЦЬ СІЛУ!!!
а. Аляксандр