5992832Што такое курс «Кана»?

Кана – гэта месца, дзе адбыўся цуд размнажэння віна Езусам. Гэта быў першы цуд паводле Евангелля ад Яна. І адбылося гэта падчас вяселля. Таму Кана часта сімвалізуе радасць сямейнага жыцця і Божую прысутнасць у сям’і.

Вядома, што тэма сям’і – адна з найбольш балючых у Беларусі, а таксама для каталікоў. Разводы, алкагалізм, непаразуменні ў сям’і, нявернасць сужонка – усе гэтыя праблемы, з якімі мы сустракаемся на штодзень. Але ёсць таксама іншыя тэмы, пра якія мы мала гаворым: якая роля мужа, а якая жонкі, хто больш галоўны, хто выхоўвае дзяцей, хто адказвае за грошы, як вырашаць эмацыйныя канфлікты (гнеў, зайздрасць, крыўды), як навучыцца дамаўляцца паміж сабой і г.д. Такіх пытанняў, насамрэч, нашмат больш. Нехта трапна сказаў, што ва ўніверсітэтах спецыялістаў рыхтуюць пяць гадоў, а чаму да жыцця ў сям’і мы рыхтуемся толькі пару месяцаў?

Зразумела, што курс «Кана» не вырашыць усіх сямейных пытанняў, але гэта спроба рабіць хоць бы нейкія крокі ў вырашэнні сямейнай праблематыкі. На курс пажадана прыязджаць мужу з жонкай, але таксама можа быць хтосьці адзін, або тыя, хто толькі пачынае ствараць сям’ю.

Як правіла, курс праводзіць свецкая асоба разам са святаром.

5992832

 

 

ПЛАН КУРСУ «КАНА»

 

ПЯТНІЦА

18.00 Святая Імша

19.00 Вячэра

20.00 Знаёмства, Канферэнцыя 1

21.00 Падрыхтоўка Слова

21.30 Адарацыя, споведзь

 

 

 

СУБОТА

8.00 Супольнае разважанне над Божым Словам

stivhenksluchshijhudozhnikpishushijakvarelju 30

8.45 Сняданне

9.30 Ранішняя малітва

10.00 Канферэнцыя 2

11.00 Кава

11.30 Канферэнцыя 3

12.45 Святая Імша

14.00 Абед

15.00 Адарацыя, споведзь

16.45 Канферэнцыя 4

18.00 Групка дзялення

19.00 Вячэра

20.00 Падрыхтоўка Слова

20.30 Адарацыя

НЯДЗЕЛЯ

8.00 Сняданне

9.00 Святая Імша

11.15 Канферэнцыя 5

12.15 Сведчанні

13.15 Абед