- Рэкалекцыйныя курсы
- 3702
З 12 па 14 лістапада ў Навагрудку адбыліся рэкалекцыі пад назвай "Палюбіць і прыняць самога сябе". Дзякую ўсім удзельнікам і арганізатарам, і дзялюся запісам навучання, якое прагучала падчас гэтых рэкалекцый
- Рэкалекцыйныя курсы
- 4040
Што такое Курс «Эстэра»?
Эстэра – гэта імя жанчыны, якой Бог паслужыўся для выбаўлення ад смерці ўсяго ізраільскага народа. У руках Божых Эстэра нечакана аказалася больш карыснай за мужчынаў Выбранага Народа. Гэтая гераічная і цудоўная гісторыя знайшла сваё месца сярод кніг Старога Запавету і апісана ў «Кнізе Эстэры». Такім чынам, Эстэра для многіх вернікаў стала сімвалам прыгажосці, мужнасці і веры жанчыны.
- Рэкалекцыйныя курсы
- 3011
Што такое курс "Давід"?
Напэўна шмат хто з нас падумаў тут пра барацьбу Давіда з Галіяфам. Аднак гэтая вядомая бітва была толькі адным з эпізодаў жыцця Давіда, калі яму давялося змагацца. Ён вёў барацьбу з ільвамі, філістымлянамі, царом Саўлам і, нарэшце, з самім сабой. Можна сказаць, што ўсё жыццё цара Давіда было несупынным змаганнем. І ў той момант, калі ён нарэшце перамог сваіх знешніх бачных ворагаў і супакоіўся, да яго наблізіўся вораг, якога ён зусім не чакаў. Так цар Давід саграшыў з жанчынай і забіў яе мужа.
- Рэкалекцыйныя курсы
- 2929
Што такое курс «Кана»?
Кана – гэта месца, дзе адбыўся цуд размнажэння віна Езусам. Гэта быў першы цуд паводле Евангелля ад Яна. І адбылося гэта падчас вяселля. Таму Кана часта сімвалізуе радасць сямейнага жыцця і Божую прысутнасць у сям’і.
- Рэкалекцыйныя курсы
- 3695
Вось двое з іх у той жа дзень ішлі ў вёску, якая знаходзілася ў шасцідзесяці стадыях ад Ерузалема і якая называлася Эмаус. І размаўлялі паміж сабою пра ўсё тое, што адбылося. А калі яны размаўлялі і разважалі між сабою, сам Езус наблізіўся ды ішоў разам з імі. Аднак вочы іх былі стрыманыя, таму не пазналі Яго.
Калі наблізіліся яны да вёскі, куды ішлі, Ён зрабіў выгляд, што хоча ісці далей. Але яны настойвалі, кажучы: «Застанься з намі, бо ўжо вечарэе, і дзень мінае». І Ён увайшоў, каб застацца з імі. Калі сядзеў з імі за сталом, узяў хлеб, благаславіў, паламаў і даў ім. Тады адкрыліся іхнія вочы, і яны пазналі Яго. Але Ён стаўся нябачным для іх. І яны сказалі адзін аднаму: «Ці ж не палала ў нас сэрца нашае, калі Ён размаўляў з намі ў дарозе і тлумачыў нам Пісанне?» І ў тую самую гадзіну яны ўсталі, вярнуліся ў Ерузалем (Лк 24,13-16.28-33).