1Што такое курс "Давід"?

Напэўна шмат хто з нас падумаў тут пра барацьбу Давіда з Галіяфам. Аднак гэтая вядомая бітва была толькі адным з эпізодаў жыцця Давіда, калі яму давялося змагацца. Ён вёў барацьбу з ільвамі, філістымлянамі, царом Саўлам і, нарэшце, з самім сабой. Можна сказаць, што ўсё жыццё цара Давіда было несупынным змаганнем. І ў той момант, калі ён нарэшце перамог сваіх знешніх бачных ворагаў і супакоіўся, да яго наблізіўся вораг, якога ён зусім не чакаў. Так цар Давід саграшыў з жанчынай і забіў яе мужа.

 

Менавіта так выглядае нашае жыццё. Злы дух атакуе нас рознымі спосабамі. Часам праз знешніх ворагаў, а часам у 2нашых думках і пачуццях. На жаль, часта мы аказваемся не гатовымі да барацьбы, не ведаем стратэгіі ворага, не ведаем саміх сябе, не ведаем, адкуль трэба чакаць удару і як бараніцца. Многія вернікі не гатовыя да надыходу спакусаў і не ведаюць, як ім супрацьстаяць. Многія шукаюць дапамогі ў іншых людзей, просяць аб малітве і імкнуцца знайсці простыя вырашэнні складаных праблемаў. У той час, калі павінны найперш самі навучыцца супрацьстаяць ворагу, а не чакаць помачы ад іншых.

Курс «Давід» – гэта рэкалекцыі на тэму духоўнага распазнання і духоўнай барацьбы. Гэта – адна з найважнейшых тэмаў для кожнага верніка. Між іншым, у Евангеллі яна асабліва раскрываецца ў тэме чування.

Адказны за курс а. Аляксандр Жарнасек МІС

3