абявы агульныя дому рэкалекцыйнага"Крочыць за Богам"

21-23 лютага 2025, Орша

 

Нагадваю пра рэкалекцыйны курс "Назарэт" у Оршы. 

Падчас курсу будзем разважаць над тэмай шляху і дынамікі ў духоўным жыцці. Асабліва, як заўсёды, спрабуем на гэтыя пытанні глядзець у святле Бібліі.

Паколькі курс "Назарэт" патрабуе самастойнай працы са Словам Божым, таму ўсіх удзельнікаў прашу ўзяць з сабой Біблію і сшытак. На курс шчыра запрашаю як і тых, хто ўжо быў раней на "Назарэце", так і тых, хто прыедзе першы раз. Як і заўсёды, прашу адказна запісвацца загаддзя. Калі ласка, тэлефануйце, каб дамовіцца, а не высылайце паведамленні! Запіс трывае да 20.02 (чацвер).

Тэлефон для запісу:

+375 29 5004088 (Марыя)

крочыць за Богам 1 7b1f3b45 9408 4205 8249 53429bca9740 resized 20250213 091719480