Кожны з нас не аднойчы чуў, што Бог ёсць з намі, што Ён не пакідае нас, што Бог любіць і г.д. Аднак вельмі часта нам хочацца сказаць так, як сказаў Гедыён: Калі Госпад з намі, то чаму на нас усё гэта навалілася? І дзе ўсе цуды Яго, пра якія нам распавядалі нашыя бацькі? (Суд 6,13). Мы таксама пытаемся падобным чынам: калі Бог са мной, у маёй сям’і, у маім мужы, у маёй парафіі, на той зямлі, дзе я жыву, то чаму я Яго не бачу?
Зямля абяцаная
У той час, калі Бог паабяцаў Абрагаму зямлю, пра што Абрагам мог тады думаць, на што спадзявацца? Магчыма, думаў пра бытавую, гаспадарчую выгаду з гэтай зямлі. Але напэўна павінен быў думаць, што гэтая зямля будзе асаблівай, бо яна дадзена самім Богам. Заўважым, што Абрагам не стаў закладнікам Божага падарунку. Ён не зрабіў з абяцанай зямлі ідала. Вось што на гэтую тэму нам кажа Пасланне да Габрэяў:
Верою Авраам повиновался призванию идти в страну, которую имел получить в наследие, и пошел, не зная, куда идет. Верою обитал он на земле обетованной, как на чужой, и жил в шатрах с Исааком и Иаковом, сонаследниками того же обетования; ибо он ожидал города, имеющего основание, которого художник и строитель Бог (Послание к Евреям 11,8-10).
А вось як гэты момант неардынарна каментуе пратэстанцкі пастыр Аляксандр Шаўчэнка: «Мне трудно судить, понимал ли Авраам с самого начала или он пришёл к этому осознанию со временем, но я точно знаю: в какой-то период своих странствований он понял, что на земле обещанного Богом города просто не существует! Удивляет то, что это открытие его не смутило, не остановило, не разочаровало. Даже напротив, как ни странно, утвердило яго веру и побудило искать именно этот город» (Александр Шевченко, «Виды ментальности»).
Вось што яшчэ кажа нам Пасланне да Габрэяў:
Все сии умерли в вере, не получив обетований, а только издали видели оные, и радовались, и говорили о себе, что они странники и пришельцы на земле; ибо те, которые так говорят, показывают, что они ищут отечества. И если бы они в мыслях имели то [отечество], из которого вышли, то имели бы время возвратиться; но они стремились к лучшему, то есть к небесному; посему и Бог не стыдится их, называя Себя их Богом: ибо Он приготовил им город (Послание к Евреям 11,13-16).
Часта мы сустракаемся з двумя крайнасцямі. З аднаго боку – бескампрамісны свецкі патрыятызм, а з іншага боку, абсалютная абыякавасць да зямлі, на якой жывеш. Хворае як адно, так і другое. Абрагам цаніў зямлю, дадзеную яму Богам, але не рабіў з яе ідала, ён мог пакінуць яе і ісці далей, таму што верыў у таямнічы горад, Гаспадаром якога ёсць сам Бог, а не беларусы, палякі, рускія, альбо той ці іншы кіраўнік.
Гэтая тэма вельмі прыгожа раскрываецца нам у гісторыі патрыярхаў Якуба і Язэпа. Яны жывуць на зямлі, дадзенай Богам, інвестуюць у яе. Малады Язэп мае досвед сустрэчы з Богам у снах. Але прыйдзе час, калі праз голад, з прычыны, незалежнай ад іх, усёй сям’і давядзецца пайсці ў Егіпет і яны будуць укладвацца ў тую зямлю, як у сваю родную. І тут, у Егіпце, яны таксама будуць мець вопыт сустрэчы з Богам. Пройдзе шмат гадоў, нашчадкі патрыярхаў пакінуць Егіпет і пойдуць у пустыню. І тут яны таксама будуць з Богам. Гісторыя ізраільскага народа, асабліва патрыярхаў, паказвае нам, наколькі часта неадпаведнымі з’яўляюцца выказванні, што твая бацькаўшчына – гэта святое, адсюль нельга выехаць, трэба ўсё аддаць тваёй дзяржаве, народу і г.д. Гэта – адна крайнасць, крайнасць патрыятызму.
Іншая крайнасць – абыякавасць да зямлі. Ізраільскі народ некалькі разоў быў у няволі. Цікава, што гэтыя няволі былі вынікам грахоў людзей, а таму Бог часта не дазваляў нішчыць дзяржаву, дзе яны жылі. Бог казаў, каб габрэі маліліся за дабрабыт той дзяржавы, дзе яны знаходзіліся ў палоне, каб інвеставалі ў яе. Бог паказваў, што жыццё габрэяў будзе залежыць ад таго, наколькі яны пачнуць матэрыяльна і духоўна інвеставаць у чужую зямлю як у сваю родную.
Так говорит Господь Саваоф, Бог Израилев, всем пленникам, которых Я переселил из Иерусалима в Вавилон: стройте домы и живите [в них], и разводите сады и ешьте плоды их; берите жен и рождайте сыновей и дочерей; и сыновьям своим берите жен и дочерей своих отдавайте в замужество, чтобы они рождали сыновей и дочерей, и размножайтесь там, а не умаляйтесь; и заботьтесь о благосостоянии города, в который Я переселил вас, и молитесь за него Господу; ибо при благосостоянии его и вам будет мир. Ибо так говорит Господь Саваоф, Бог Израилев: да не обольщают вас пророки ваши, которые среди вас, и гадатели ваши; и не слушайте снов ваших, которые вам снятся; ложно пророчествуют они вам именем Моим; Я не посылал их, говорит Господь. Ибо так говорит Господь: когда исполнится вам в Вавилоне семьдесят лет, тогда Я посещу вас и исполню доброе слово Мое о вас, чтобы возвратить вас на место сие. Ибо [только] Я знаю намерения, какие имею о вас, говорит Господь, намерения во благо, а не на зло, чтобы дать вам будущность и надежду. И воззовете ко Мне, и пойдете и помолитесь Мне, и Я услышу вас; и взыщете Меня и найдете, если взыщете Меня всем сердцем вашим. И буду Я найден вами, говорит Господь, и возвращу вас из плена и соберу вас из всех народов и из всех мест, куда Я изгнал вас, говорит Господь, и возвращу вас в то место, откуда переселил вас (Иер 29,4-14).
Заўважце, што менавіта з розных часоў няволі і палону Біблія паказвае нам патрыярха Язэпа, Неемію, Данііла, царыцу Эстэру. Гэтыя людзі выконваюць сваю ролю падчас няволі. Яны не нішчаць дзяржаву, у якой знаходзяцца, не вядуць партызанскую барацьбу. Яны інвестуюць у “чужое”, як у сваё. І так дзеілася з габрэйскім народам на працягу многіх стагоддзяў. Не маючы сваёй дзяржавы каля 2000 год, яны інвеставалі ў тую зямлю, дзе знаходзіліся – у Францыі, Польшчы, Германіі, ВКЛ, Расіі. Усюды былі іх камяніцы, крамы, сінагогі. Як гэта было магчыма? Магчыма, калі разумееш, што на зямлі, на якой ты нарадзіўся, працуеш, жывеш – на ёй ёсць Бог.
Навошта нам гэтыя разважанні пра зямлю? Яны могуць паказаць нам, што Бог ёсць з намі там, дзе мы знаходзімся, а не на нейкім асаблівым месцы. Некаторыя людзі шукаюць ідэальных умоваў да жыцця, лепшых умоваў, мараць пра нешта фантастычнае недзе там, у Польшчы, Амерыцы, Нямеччыне, а палец аб палец не ўдараць, каб нешта карыснае зрабіць на той зямлі, дзе знаходзяцца на дадзены момант. Падобным чынам веруючыя таксама вераць, што недзе там ёсць больш Бога, але не ў іх сям’і, не ў іх парафіі, не ў іх горадзе. Падобным чынам яны лётаюць у аблоках, шукаючы “зямлі абяцанай”, у той час, калі Бог ёсць з імі, а не “недзе там”. Больш за тое, некаторыя жанчыны жывуць з мужам дзесяткі гадоў, а глыбока ў сэрцы мараць пра таго адзінага і любімага “недзе там”. Гэта ўсё тыя самыя схемы мараў пра “зямлю абяцаную”, у той час, калі Бог ёсць тут і “зямля” ад Яго таксама тут: у мужы, у жонцы, у дзецях, у парафіі, краіне (гэтай, або той, куды чалавек вымушаны выехаць, як быў вымушаны гэта зрабіць патрыярх Якуб).
У свой час я таксама марыў, а часам і надалей паддаюся на гэтую спакусу. Мне здавалася, што недзе там ёсць больш Бога. Я задаваў пытанні, чаму Яго няма столькі ў Беларусі, я любіў паразмаўляць на гэтыя тэмы, любіў дружна панаракаць і г.д. Калі сканчваў вучобу ў Польшчы, то нават і падумаць не мог, што мой досвед сустрэчы са Святым Духам будзе працягвацца ў Беларусі. На той час мне здавалася, што харызматы і адроджаныя Духам Святым вернікі могуць быць у Польшчы, Францыі, Амерыцы, але толькі не ў Беларусі. Ды прайшоў час, і я са здзіўленнем пачаў разумець, што нават у Польшчы я не меў такіх Божых гісторый, якія сустракаў у Беларусі. І, паверце, справа зусім не ў Беларусі і не ў Польшчы, а ў дзеянні Духа Святога, для якога адзіныя межы – гэта ты сам.
Падобным чынам я захапляўся і захапляюся Лацінскай Амерыкай, асабліва Бразіліяй. Я чуў шмат прыгожых сведчанняў, чытаў, сустракаўся з місіянерамі. І мне здавалася, што вось там сапраўднае радыкальнае жыццё, там можна сапраўды служыць Богу і людзям, бо там бядота, наркотыкі, беды і г.д. Але ж усё гэта ёсць і ў нас. Па-іншаму, але ёсць. Вельмі магчыма, што калі ты не можаш жыць радыкальным хрысціянствам і знаходзіць Жывога Бога ў Беларусі, то не станецца гэта з табой і ў Бразіліі.
Не хачу казаць, што не трэба нікуды выязджаць, а трэба жыць толькі ў Беларусі. Абсалютна не пра гэта размова. Патрыярх Якуб вымушаны быў пераехаць з сям’ёй у Егіпет. Часам тыя ці іншыя абставіны змушаюць нас ехаць, і ў гэтым няма трагедыі. Часам нехта атрымлівае пакліканне быць місіянерам, і няма сэнсу ўвогуле задаваць пытанне, чаму яму трэба пакідаць родны край, дзе так шмат патрэбаў і працы, і некуды там ляцець. Гэта мірская, чалавечая, свецкая логіка. Калі б за яе трымалася святая Маці Тэрэза, то ніколі б не пакінула родную Албанію і не прамяняла б яе на Калькуту. Сапраўды, часта розныя прычыны змушаюць нас выехаць, але напэўна памылкай будзе думаць, што недзе там, куды я еду, у мяне больш шансаў быць з Богам. Бо зусім не дзяржаўныя межы вызначаюць Божую прысутнасць, а межы твайго сэрца і тваёй веры.
І яшчэ адна гісторыя. Бадай што ад самага пачатку майго служэння ў калоніі, я мару стварыць рэабілітацыйны цэнтр для тых, хто выходзіць з турмаў. Думка прыгожая і многія вернікі, калі пра гэта чуюць, гатовыя не толькі падтрымаць, але нават у знак удзячнасці і папляскаць у ладкі. Вось толькі Бог пакуль што думае інакш. Ён, напрыклад, паказаў мне, каб я не марыў пра далёкае, пра дапамогу многім былым зняволеным, а дапамог напачатку хаця б аднаму з іх. Як ні дзіўна, але гэта ўсё тая ж самая тэма пошукаў “зямлі абяцанай”, зямлі Божай недзе там, але не тут, дзе ты ёсць.
Чаму не бачым?
Насамрэч нас павінна хваляваць зусім іншае пытанне. Калі Бог са мной, у маёй сям’і, у маім мужы, у маёй парафіі, на той зямлі, дзе я жыву, то чаму я Яго не бачу? Чаму не чую? Адказ утоены ў тэме веры і пакаяння.
Вера
Як жа шмат залежыць ад веры кожнага з нас асабіста! Мы чытаем у Евангеллі, як адна язычніца з верай прасіла Езуса аб вызваленні яе дачкі ад дэмана. Езусу нават не трэба было ісці да той дачкі, казаць таемныя і “моцныя” малітвы, ускладаць рукі і г.д. Ён проста сказаў Сваё Слова, і дачка недзе там, дзе яна ў той час была, стала свабоднай. Езусу хапіла веры гэтай жанчыны (Мк 7,24-30). У іншым месцы мы чытаем, што Езус не мог учыніць цудаў у Назарэце з прычыны бязвер’я ягоных жыхароў. Тут Усемагутны Бог чамусьці стаў “бездапаможным” (Мк 6,1-6). Як жа шмат залежыць ад нашай веры!
Тэма веры для мяне асабіста гучыць вельмі часта. Я разумею, наколькі яна важная, бачу ў Евангеллі, як часта Езус папракае тых, каму не хапае веры, бачу, што страх і неспакой часта нараджаецца там, дзе слабая вера. Адтуль жа часта бяруць свой пачатак таксама дыпрэсія, адчай і г.д. І, нягледзячы на важнасць гэтай тэмы, мы не бачым у Бібліі, што нам рабіць, каб наша вера памнажалася. Не ведаем, якія малітвы нам трэба чытаць, колькі пасціцца, у якія пілігрымкі хадзіць, якія ахвяры складаць. Згадзіцеся, гэта крыху дзіўна. Езус так часта папракае ў адсутнасці веры, а, разам з тым, нібы і няма выразнага навучання, як памнажаць веру, або дзе яе шукаць. Хіба вось малітвы аб веры, якія гучаць на старонках Евангелля: “Пане, памнож нашу веру” (Лк 17,5) і “Веру, Госпадзе, памажы майму бязвер’ю” (Мк 9,24). Чаму так мала?
Думаецца, што для Бога больш важна нашае ўсведамленне, што нам не хапае веры, і наша малітва. Думаю, што не мае вялікага значэння, як мы молімся аб веры. Больш важна, калі мы разумеем нястачу і трывала просім аб памнажэнні веры, прыходзім з гэтай агромністай патрэбай да Госпада. Але ёсць адна асаблівая малітва... Вельмі хачу нагадаць тут адну гісторыю:
Тогда Иов встал и разодрал верхнюю одежду свою, остриг голову свою и пал на землю и поклонился и сказал: наг я вышел из чрева матери моей, наг и возвращусь. Господь дал, Господь и взял; да будет имя Господне благословенно! (Иов 1,20-21).
Можна сказаць, што тут мы маем малітву праслаўлення Ёва. Толькі крыху дзіўная малітва. Няма музыкаў, няма прыгожых словаў, прыпеваў, інструментаў… Такое вось «слабенькае праслаўленне». Нібы нават і не малітва, а з іншага боку, малітва. Справа ў тым, што за гэтай простай малітвай Ёва стаіць яго рашэнне – нягледзячы на ўсе беды, нягледзячы ні на што, аддаць славу Богу. Як жа гэтая малітва адрозніваецца ад многіх нашых, або ад малітвы наракання габрэяў на пустыні! Яны ўзвывалі перад Богам у страху і без веры, а Ёў проста праславіў Бога малітвай веры.
Такім чынам, малітва праслаўлення Бога, асабліва сярод праблемаў і цяжкасцяў, а можа нават найперш сярод праблемаў і цяжкасцяў, мае вялікую сілу. Ідзе гаворка не столькі пра музыку праслаўлення і не пра спевы, а пра адважнае рашэнне аддаць Богу славу насуперак сваім пачуццям, страхам і крыўдам. Упэўнены, што такая малітва памнажае нашу веру. Яна дапамагае нам зрабіць вельмі важны крок наперад.
У Бібліі ёсць яшчэ адзін урывак, які вельмі нагадвае малітву Ёва:
Хотя бы не расцвела смоковница и не было плода на виноградных лозах, и маслина изменила, и нива не дала пищи, хотя бы не стало овец в загоне и рогатого скота в стойлах, - но и тогда я буду радоваться о Господе и веселиться о Боге спасения моего. Господь Бог - сила моя: Он сделает ноги мои как у оленя и на высоты мои возведет меня! (Аввакум 3,17-19).
Шмат гадоў назад я чуў гісторыю, як у адной супольнасці, якая часта малілася праслаўленнем, нечакана памёр маладым вельмі блізкі і ўсімі асабліва любімы чалавек. І тут нехта вырашыў зласліва пажартаваць: цяпер праслаўце Бога. А яны на здзіўленне ўсім так і зрабілі. Замест жалобнай паніхіды і слёзаў адчаю, яны ахвяравалі Богу малітву праслаўлення за пражытае жыццё іхняга любімага брата.
Чаму малітва праслаўлення, асабліва сярод цяжкасцяў, памнажае нашу веру? Таму што вера расце ў выпрабаваннях!
Браты мае, калі трапляеце ў разнастайныя выпрабаванні, з вялікай радасцю прымайце гэта. Бо ведаеце, што выпрабаванне веры вашай нараджае цярплівасць. А цярплівасць няхай будзе дасканалая, каб вы былі дасканалыя і беззаганныя, ні ў чым не маючы недахопу. Шчаслівы чалавек, які вытрымлівае выпрабаванне, бо, калі будзе выпрабаваны, атрымае вянец жыцця, які Бог абяцаў тым, хто любіць Яго (Як 1,2-4.12).
Гэтаму радуйцеся, нават калі цяпер і давядзецца трохі пасумаваць падчас розных выпрабаванняў, каб правераная вашая вера аказалася нашмат каштоўнейшай за тленнае золата, якое выпрабоўваюць агнём, на славу, і хвалу, і пашану падчас аб’яўлення Езуса Хрыста. Хоць вы не бачылі, любіце Яго і, хоць цяпер не бачыце Яго, верыце ў Яго. Весяліцеся радасцю невыказнаю і найслаўнейшаю, дасягаючы мэты веры вашай — збаўлення душ (1 П 1,6-9).
Адважуся сказаць, што Бог сам зацікаўлены ў вапрабаванні нашай веры, пасля чаго адбываецца рост веры. У гэтым нас пераконвае агромністая колькасць гісторый, ад якіх мы, як правіла, бяжым і з якімі не хочацца сустракацца. Але, у прынцыпе, толькі пасля гэтых гісторый і адбываецца рост веры. Праслаўленне Бога ў цяжкасцях – гэта толькі адзін з элементаў правільнага перажывання выпрабавання веры. Асабіста для мяне гэта адзіны адказ на тэму росту веры. Яна расце ў выпрабаваннях. Бо калі і трэба малітва аб памнажэнні веры, то хіба што не для таго, каб памаліцца, легчы спаць і прачнуцца з большай верай. Малітва асабліва трэба ў хвіліну выпрабавання. Гэта будзе малітва адрачэння ад зла, малітва абароны ад зла, малітва веры (напрыклад, Псальмы ці проста: Езу, Ты – мой Госпад), малітва праслаўлення. Гаворка ідзе не пра тое, каб верна перачакаць выпрабаванні. Такое “чаканне” нічога не дае. Бо выпрабаванні могуць скончыцца, ды потым прыдуць новыя. А калі ты не перажыў іх, не перамог, не вырас у веры, не прыняў рашэнняў, не праславіў Бога, ты зноў будзеш курчыцца ў бязраднасці.
Мы кажам, што Абрагам з’яўляецца прыкладам веры і “айцом веры”. Але заўважце, што Бог выпрабоўваў веру Абрагама. Менавіта так яна і памнажалася:
И было, после сих происшествий Бог искушал Авраама (Быт 22,1).
Гэтая тэма адкрываецца нам таксама ў іншых момантах Пісання:
Вспомните, что Он сделал с Авраамом, чем искушал Исаака, что было с Иаковом в Сирской Месопотамии, когда он пас овец Лавана, брата матери своей: как их искушал Он не для истязания сердца их, так и нам не мстит, а только для вразумления наказывает Господь приближающихся к Нему (Иф 8,26-27).
Верою Авраам, будучи искушаем, принес в жертву Исаака и, имея обетование, принес единородного, о котором было сказано: в Исааке наречется тебе семя. Ибо он думал, что Бог силен и из мертвых воскресить, почему и получил его в предзнаменование (Евр 11,17-19).
Часта па-чалавечы мне хочацца, каб Бог не дапусціў да тых, альбо іншых гісторый. Часта не разумею, чаму нельга было вучыць мяне неяк там прасцей. А, з іншага боку, я разумею, што менавіта правільна перажытыя гісторыі памнажаюць вопыт, а з ім расце і вера. Пятру можна было маліцца аб памнажэнні веры і проста чакаць, але Езус дапускае свайго вучня да некаторых гісторый – суцішэння буры на моры, хаджэння па вадзе, перамянення на гары Табор, а нават да здрады. Менавіта гэтыя гісторыі памножылі веру Пятра.
Пакаянне
Другая прычына, якая перашкаджае нам бачыць Бога ў нашым жыцці – гэта адсутнасць глыбокага пакаяння.
Найперш мы сустракаемся з праблемай разумення граху (нават цяжкага). Людзі маюць шмат поглядаў, шмат свецкага мышлення, якое нават ніколі не супастаўлялі з тым, што думае Бог. Людзям часта здаецца, што калі штосьці паўсюдна прынята, калі гэта прыносіць прыемнасць ці нейкую карысць, калі ўсе так робяць, то граху тут напэўна не павінна быць. Таму першы крок да навяртання – гэта пачаць задаваць пытанне “а што думае Бог?”. Людзі – гэта адно, мода – гэта іншае, мае погляды – гэта яшчэ іншае, а што на ўсё гэта Бог? Гэтае пытанне павінна быць у аснове пакаяння і пазнання праўды пра грэх. Задаючы яго, чалавек пачынае чытаць Біблію, пытацца ў святароў, у іншых веруючых, цікавіцца і г.д. Карацей, пачынаецца шлях пошукаў. Цікава тое, што без гэтага пытання нават людзі, якія дзесяткамі гадоў ёсць у Касцёле і лічаць сябе вернікамі, нават яны не могуць убачыць свае грахі і гадамі жывуць, нібы сляпыя.
Іншы важны нюанс у тым, што ў Каталіцкім Касцёле ёсць падзел на грахі цяжкія і лёгкія. Так сапраўды і ёсць, але ў выніку многія апраўдалі сябе і ўжо ў “несмяротных” грахах перасталі бачыць праблему. Напрыклад, пыха, зайздрасць, лянота, крыўда, абыякавасць… Гэта не цяжкія і не смяротныя грахі. Многія з нас сустракаюцца з гэтымі грахамі даволі часта і таму не бачаць у іх вялікай праблемы. Аднак гэтыя грахі, калі з імі не змагацца, прынясуць страшэнныя праблемы. Напрыклад, кожны з нас ведае, што такое пыха, аднак менавіта гэты грэх зачыняе сэрца чалавека на пакаянне, на змены ў жыцці і можа пахаваць усялякае Божае служэнне. А зайздрасць? Хто з нас не знаёмы з гэтым грахом? Аднак менавіта зайздрасць давяла да забойства Авеля, да продажу Язэпа ў Егіпет, да забойства Езуса. І так з іншымі грахамі. Такім чынам, задаючы пытанне, што думае Бог, мы гаворым не толькі пра смяротныя грахі. Калі нас сапраўды будзе хваляваць гэтае пытанне, то мы дойдзем і да іншых грахоў, каторыя не цяжкія і не ляжаць на паверхні, але не менш небяспечныя, а часам нават і больш страшныя.
Як грахі могуць перашкодзіць нам бачыць прысутнасць Бога ў нашым жыцці? Не будзем забываць, што грэх – гэта духоўная з’ява. За грахом стаіць той ці іншы дух, які не проста хоча, каб мы зрабілі нешта дрэннае, а хоча прытупіць наш позірк, нашае сэрца, нашае сумленне, каб яно перастала шукаць і пазнаваць Бога. Таму шчырае і глыбокае пакаянне і споведзь, калі мы просім, каб Хрыстос ачысціў нас Сваёй Крывёю ад пракляцця граху, адчыняе нам вочы.
Неспадзяванасць
Вельмі хочацца звярнуць увагу на тое, што Бог любіць прыходзіць да нас нечакана, калі мы асабліва і не чакаем Яго, не спадзяемся на сустрэчу з Ім. Ён знаходзіць чалавека там, дзе ён ёсць, а не там, дзе мы прызначаем Яму месца сустрэчы. Гэтая нечаканасць Бога паказвае нам, што Ён з’яўляецца не столькі ў асаблівых месцах, але спадарожнічае таму чалавеку, які Яго шукае. Тут мы можам узгадаць вельмі шмат евангельскіх гісторый. Езус нечакана ідзе па вадзе да вучняў, нечакана сустракае Марыю Магдалену каля грабніцы, а вучняў “вылоўлівае” блізу вёскі Эмаўс, двойчы нечакана прыходзіць праз зачыненыя дзьверы і неспадзявана, пасля ўваскрасення, чакае вучняў на беразе. Таксама і ў нашым жыцці Бог прыходзіць вельмі нечакана. Адзін з маіх падапечных з вязніцы сведчыў, што першы раз ён сустрэў Бога адразу пасля забойства, якое ўчыніў, нават калі не быў яшчэ арыштаваны.
Адной дзяўчыне задалі пытанне: які для цябе Бог? А яна адказала: Ён кожны дзень іншы. Я быў вельмі ўражаны гэтым адказам. Часам нам здаецца, што мы ўжо шмат ведаем, тое і тое прачыталі, дасведчылі. Людзі, каторыя жывуць на штодзень з Богам, часта сведчаць, што жыццё з Ім зусім не сумнае, бо Ён кожны дзень здзіўляе, Ён прыносіць кожны дзень новыя падарункі і сюрпрызы (часам радасныя, часам цяжкія). Хаця знешне жыццё такіх людзей выглядае даволі манатонным, там нібы няма нічога новага. Ды толькі калі пазнаеш бліжэй, то ажно дзіву даешся, якім можа быць багатым жыццё з Богам. Думаю, што так будзе ў Небе.
Езус, гаворачы пра Духа Святога, кажа словы: Калі прымеце Сілу… Ён называе Духа Святога Сілай. Многія з нас чакаюць, што настане час і зменіцца парафія, зменіцца муж, дзеці, зменіцца святар і г.д. Гэткія вось чаканні зменаў… Толькі калі мы дазваляем Духу Святому дзейнічаць, то мяняемся найперш мы самі, а не хтосьці вакол нас. Бо тады Бог пачынае найперш працаваць з намі, а не з некім.
Эпілог
Напрыканцы хачу зацытаваць тут словы, якія нечакана сталі для мяне крыніцай натхнення для гэтай тэмы. У прынцыпе, нашая тэма ўся і змяшчаецца, хіба што, у гэтых словах, таму нават хочацца пажадаць вам паразважаць над імі больш, чым над маімі разважаннямі…
О земле на которой живёшь.
Многие ищут, бегут…
О земле, на которой родился, трудишься, живёшь.
Бог здесь. Не искать другого места.
Бог, Который со мной.
Разговор о вере.
Тот Бог, Которого я принял, в Которого я верю.
Принимая с покаянием, принимаешь Бога.
Он не где-то, а в моём сердце.
Действительно ли я верю?
Кто есть Бог в моей жизни?
Он не меняется, но верю ли я в Него?
Если Бог милостив к священникам, то так же милостив и ко мне…
Если есть где-то далеко, то так же и здесь…
Если избрал кого-то и где-то, то избрал и здесь…
Бог не признаёт греха – ни там, ни здесь.
Есть ли смысл искать где-то Бога? Он и здесь!
Но нужно искать!
Если не находишь Его действия, то посмотри на руки – они грязные.
Их нужно отмыть.
…
Дело не в законах страны, а лично в человеке…