1Што такое адпусты і ці маюць яны сэнс сёння, у нашым жыцці? Многія каталікі часта чуюць пра адпусты, але, хіба што, мала хто ўсведамляе, што гэта і ёсць тыя самыя “індульгенцыі”, каторыя ў свой час прынеслі так шмат падзелаў сярод вернікаў. Бо, між іншым, менавіта супраць іх узбунтаваўся Марцін Лютар.

 

 

Адкуль  нарадзілася думка пра адпусты? Хрысціянскі Усход ніколі не меў такой практыкі, не кажучы пра пратэстантаў. Тэма адпустаў – гэта духоўнасць выключна хрысціянаў Захаду, якія былі звязаныя з Рымам. Яна нарадзілася ў ХІІ-ХІІІ стагоддзях. У багаслоўі тэма адпустаў вынікае з разумення, чым ёсць грэх. Перш за ўсё, грэх – гэта разрыў асабістых адносінаў з Богам. Менавіта таму першыя хрысціяне не маглі зразумець, як пазнаўшы любоў Бога, можна ад Яго адыйсці. У першыя стагоддзі хрысціянства вернікі, якія зграшылі (ішла размова пра грэх адрачэння ад веры, забойства і чужалоства), маглі пакаяцца, але гэтае пакаянне трывала гадамі і было вельмі суровым. Так, напрыклад, за грэх забойства трэба было пасціцца на хлебе і вадзе 10 год, а за грэх чужалоства – 6 год. Грэх разумелі перш за ўсё не як парушанае правіла, а як бунт супраць любячага Бога. Менавіта таму перш за ўсё трэба было паяднацца з Ім і ў Яго трэба было прасіць прабачэння, але праз паслугу Касцёла. Сёння гэты характар граху для многіх страціў сэнс. Сучасны чалавек разважае наступным чынам: калі я зграшыў чужалоствам, то гэта мая праблема, а пры чым тут Бог? І так з усімі іншымі грахамі. Нам здаецца, што гэта наша прыватная справа. Сёння мала хто думае пра тое, што грэх нішчыць веру і аддаляе чалавека ад Бога. Таму першы і асноўны момант граху – гэта разрыў сувязі з Богам, якую трэба наладзіць. Гэтае паяднанне адбываецца праз сакрамэнт споведзі. Бог прабачае нам нашую віну і аднаўляе з намі адносіны праз паслугу Касцёла.

2Аднак ёсць яшчэ іншы характар граху. Грэх нясе таксама грамадскія страты. Па прычыне майго граху церпяць людзі вакол мяне. Яны, што праўда, не вінаватыя, але такі ёсць грэх. Ён раніць іншых, ён уплывае на іншых. Нехта пачынае піць. Гэта асабістая віна і асабісты грэх, але ў выніку церпіць сям’я і асяроддзе. Падабаецца нам гэта ці не, але грэх нясе грамадскі характар. Падобнае і з чужалоствам. Грашыць не адзін, а мінімум два чалавекі. А калі ў выніку чужалоства нараджаюцца дзеці, то ім даводзіцца ў большай ці меншай ступені несці наступствы граху бацькоў. Гэта можа быць страх перад дзіцем, што павінна нарадзіцца, або нелюбоў да гэтага дзіця. Грэх акультных і магічных практыкаў таксама нясе грамадскі характар. Часам даводзіцца мець дачыненне з наступствамі гэтага граху нават у некалькіх пакаленнях. Такім чынам, апроч віны за грэх, мы пачынаем гаварыць таксама пра наступствы граху. Але не трэба праз сілу шукаць тут нейкай містыкі. Грамадскі характар граху проста бачны ў жыцці.

У Бібліі наступствы граху бачныя ў некалькіх момантах. Але найбольш бачна гэтая тэма ў гісторыі цара Давіда:

Так говорит Господь Бог Израилев: Я помазал тебя в царя над Израилем и Я избавил тебя от руки Саула, и дал тебе дом господина твоего и жен господина твоего на лоно твое, и дал тебе дом Израилев и Иудин, и, если этого [для тебя] мало, прибавил бы тебе еще больше; зачем же ты пренебрег слово Господа, сделав злое пред очами Его? Урию Хеттеянина ты поразил мечом; жену его взял себе в жену, а его ты убил мечом Аммонитян; итак не отступит меч от дома твоего во веки, за то, что ты пренебрег Меня и взял жену Урии Хеттеянина, чтоб она была тебе женою. Так говорит Господь: вот, Я воздвигну на тебя зло из дома твоего, и возьму жен твоих пред глазами твоими, и отдам ближнему твоему, и будет он спать с женами твоими пред этим солнцем; ты сделал тайно, а Я сделаю это пред всем Израилем и пред солнцем. И сказал Давид Нафану: согрешил я пред Господом. И сказал Нафан Давиду: и Господь снял [с тебя] грех твой; ты не умрешь; но как ты этим делом подал повод врагам Господа хулить Его, то умрет родившийся у тебя сын. И пошел Нафан в дом свой. И поразил Господь дитя, которое родила жена Урии Давиду, и оно заболело (2 Царств 12,7-15).

Давід быў невыпадковым чалавекам. Ён быў выбраны Богам, быў памазаннікам Божым. Менавіта таму яго грэх мае такія страшныя наступствы. Цярпенне дакранаецца не толькі сына, але ўсяго асяроддзя Давіда і нават народу. Калі я чытаю гэтыя словы, то часам думаю, ці гэта выпадкова, што ізраільскі народ увесь час перажывае нейкія войны і ўзброенныя канфлікты.

3Адступства цара Давіда паказвае нам, што грэх нясе наступствы як самому чалавеку, які саграшыў, так і цэламу грамадству. Калі я думаю пра гэтыя цяжкія моманты, то супакойваю сябе тым, што смерць сына цара – гэта не кара за грэх і не зло. Ніхто не сказаў, што дзіця трапіла ў пекла. Думаю, што сын Давіда ў выніку радуецца прабываннем ў Божым Валадарстве, але грэх нясе наступствы. Гэта не кара, а наступствы. Калі чалавек курыць, то рак лёгкіх – гэта наступствы граху курэння, а не кара за грэх.

Свядомасць таго, што грэх – гэта не толькі тэма віны, але і наступстваў, якія мы адчуваем ужо ў гэтым жыцці, прывяла да таго, што ўзнікла тэма адпустаў. Такім чынам, адпуст – гэта малітоўная практыка, якая пры адпаведных споўненых умовах павінна прынесці аздараўленне і вызваленне з наступстваў граху.

Усведамленне наступстваў нашага граху з аднаго боку паказвае нам, што Бог не толькі міласэрны, але і справядлівы. І таму мала часам проста папрасіць прабачэння, але прызнаць факт, што прыдзецца за ўчыненае зло пакорна несці адказнасць, прызываючы надалей Яго міласэрнасць. Адпусты – гэта чарговая магчымасць прызываць Яго міласэрнасць. Бог багаты ў міласэрнасць, але гора тым, хто не прызывае Яго міласэрнасці. Ім прыдзецца сустрэцца з Богам справядлівым.

Хіба што самай вялікай праблемай для адпустаў сталася тое, што гэтую тэму пачалі разумець ў нейкім сэнсе матэматычна, як нейкую магічную практыку, якую ў Сярэднявеччы можна было нават купіць. Калі найперш ішла размова пра глыбокае разуменне наступстваў граху, то перарасло ўсё гэта ў мёртвыя практыкі. Пасля споведзі святар надаваў грэшніку пакуту. Часам яна была вельмі суровай. З аднаго боку, для таго, каб грэшніку не хацелася больш грашыць (так прапаведвалі ірашкоцкія манахі), а з іншага боку – каб направіць ужо тут на зямлі ўчыненае зло. Пакута магла працягвацца гадамі. Для таго, каб скараціць гэты час пакуты, некаторыя каталіцкія ерархі пачалі прадаваць адпусты (індульгенцыі). Самым вядомым стаўся скандальны арцыбіскуп Альбрэхт Брандэнбурскі, які практычна выкупіў сабе пасаду арцыбіскупа. Альбрэхт вёў адкрыта свецкае жыццё, займаўся палітыкай. У 1517 г., пры падтрымцы Папы Рымскага Льва Х, ён распачаў продаж індульгенцый. Палова атрыманых грошай ішло на будову базылікі св. Пятра ў Рыме, а палова на пагашэнне даўгоў арцыбіскупа. З часам з’явілася перакананне, што можна выкупіць не толькі пакуту пасля споведзі, але і пакуту, якая чакае нас у чысцы. Цана індульгенцыі вызначалася ў залежнасці ад грахоў і матэрыяльнага стану таго, хто хацеў загладзіць сваю віну. Гэтая скандальная практыка непасрэдна прычынілася да публічнага выступу Марціна Лютэра і пачатку Рэфармацыі. Гандаль індульгенцыямі пад карай экскамунікі быў забаронены Папам Піям V у 1570 годзе.

4Шчыра кажучы, гэты скандальны момант гісторыі Каталіцкага Касцёла нават не здзіўляе. Для вернікаў заўсёды была спакуса магічнага разумення рэлігійных практыкаў. Нешта падобнае сталася і са споведдзю. Калі, насамрэч, ідзе размова пра аднаўленне адносінаў з Богам, пра цвёрды намер больш не грашыць, пра шчырае і глыбокае пакаянне, то для многіх гэта ўсяго дзіўная практыка перад Вялікаднем, калі трэба проста назваць некаторыя свае “праблемкі”.

Адпусты ў нейкім сэнсе з’яўляюцца працягам пакаяння. Духоўны вопыт паказвае, што адной споведдзю далёка ўсё не вырашаецца. Пакаянне – гэта цэлы працэс, а адпусты іграюць адну з нотак гэтага працэсу. Таму нічога дзіўнага, што Касцёл ставіць умову, што адпуст можна ахвяраваць толькі за сябе, або за памерлых. Ідзе размова, што пакаянне – гэта асабістая справа чалавека. Так, як я не магу паспавядацца за іншага, так і не магу ахвяраваць за яго адпуст. Што датычыць памерлых, то ім ўжо не патрэбнае пакаяння. Позна. Тым, хто трапіў у чысцец, застаецца толькі працэс ачышчэння, які адбываецца праз прызыў Божай міласэрнасці тых, хто застаўся на зямлі.

Шчыра кажучы, у мяне доўгі час было дзіўнае жаданне, каб Касцёл ужо перастаў навучаць пра адпусты. Мне здавалася, што гэтая тэма павінна адыйсці разам з Сярэднявеччам як нешта, што было важнае, але сёння неактуальнае. Але, дзіўная рэч, Касцёл не толькі не адыйшоў ад навучання пра адпусты, але, пасля своеасаблівага ачышчэння, падтрымлівае яго вуснамі святых Папаў Рымскіх, такіх як Павел VI і Ян Павел ІІ. А гэта не толькі святыя Папы, але і інтэлектуальныя, адукаваныя слугі Хрыста. Гэтая тэма надалей актуальная. Толькі яна патрабуе больш глыбокага разумення таямніцы граху і таямніцы Касцёла.

Пра значэнне адпустаў, асабліва для душ чысцовых, сведчаць некаторыя прыватныя аб’яўленні, а сярод іх вопыт Марыі Сіммы, якая мела дар аб’яўлення душ чысцовых. Марыя тлумачыць, што найбольшае значэнне для чысцовых душ мае Святая Імша, а асабліва для тых душ, каторыя верылі і цанілі Эўхарыстыю пры жыцці, каторыя былі на Імшы не толькі ў нядзелю, але і ў буднія дні. Адпусты таксама маюць значэнне, але іх не так лёгка здабыць. Адна з галоўных умоваў – гэта цалкавітая свабода ад любога зла, а між іншым гэта павінна праяўляцца ў свабодзе да ўсяго зямнога. Марыя апісвае гісторыю адной душы, якая не трапіла адразу ў неба, таму што баялася пакінуць зямныя справы. Марыя тлумачыць: Напрыклад, памірае жанчына і пакідае пяць дзяцей. Яна ў момант смерці павінна сказаць: “Мой Божа, жадаю толькі таго, чаго прагнеш Ты. Жыццё і смерць належаць толькі Табе”.

 

5Якія ўмовы для таго, каб атрымаць адпуст?

Умовы адпусту:

— адсутнасць усялякай прывязанасці да граху, нават штодзённага;
— стан асвячальнай ласкі (адсутнасць неадпушчанага цяжкага граху); 
— прыняцце святой Камуніі;
— малітва ў інтэнцыях Святога Айца («Ойча наш...», «Вітай, Марыя...», «Веру ў Бога...» - гаворка не ідзе пра малітву за самога Святога Айца, хоць і такая малітва вельмі каштоўная; малітва, звязаная з адпустам, павінна быць у інтэнцыі тых спраў, за якія штодзень моліцца Папа).

Калі ўсе гэтыя ўмовы спаўняюцца, то ідзе размова пра поўны адпуст, калі не – пра частковы. Адпуст можна атрымаць не толькі ў дзень споведзі, але абавязкова ў той дзень, калі прынялі Святую Камунію і памаліліся за справы Папы з нагоды атрымання адпусту. Такім чынам пасля адной споведзі можна атрымаць некалькі адпустаў.

Апроч таго для поўнага адпусту трэба абавязкова выканаць адпаведныя рэлігійныя практыкі (пададзеныя практыкі толькі для поўнага адпусту):

  • Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту на працягу 30 хвілінаў;
  • Наведванне адной з чатырох патрыярхальных базылік у Рыме (Св. Пятра, Св. Паўла за мурамі, Маці Божай Большай, Св. Яна на Латэране) і малітва “Ойча наш” і “Веру”. Наведваць трэба ў дзень базылікі, у абавязковае свята, у любы дзень раз у год);
  • Атрыманне благаслаўленне Папы Рымскага UrbietOrbi(нават праз радыё ці тэлебачанне);
  • За наведванне могілак і малітву за памерлых з 1 па 8 лістапада – адпуст толькі за памерлых.
  • Адарацыя і ўцалаванне Крыжа падчас Літургіі ў Вялікую Пятніцу;
  • Кожную пятніцу Вялікага Посту малітва Otoja, dobryinajsłodszyJezu (modlitwadoChrystusaukrzyżowanegodziękczynieniepoMszy ŚwiętejzLiturgiiGodzin) пасля Святой Камуніі перад абразом Езуса Хрыста;
  • Удзел ва ўрачыстым эўхарыстычным набажэнстве на заканчэнне эўхарыстычнага кангрэсу;
  • Удзел у рэкалекцыях, якія трываюць не меш, чым тры дні;
  • Ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса за публічную малітву O Jezu najsłodszy, któremu za miłość bez granic (aktwynagrodzeniaNajświętszemuSercuPanaJezusa);
  • Ва ўрачыстасць Хрыста Валадара за публічную малітву Прысвячэнне роду людскога Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса;
  • У хвіліну смерці, калі няма святара, можна адмовіць любую малітву, трымаючы крыж, пры ўмове, што чалавек, які памірае, пры жыцці меў звычай маліцца;
  • Ва ўрачыстасць Пятра і Паўла за Вызнанне веры з ужываннем прадметаў культу (ружанец, крыжык, медалік і г.д.), якія былі пасвечаныя Папам Рымскім або біскупам;
  • Выслухаць некалькі навукаў падчас парафіяльных місій і ўдзельнічаць ва ўрачыстым заканчэнні місій;
  • Прыняцце Першай Святой Камуніі, а таксама ўдзел ва ўрачыстасці;
  • Удзел у прыміцыйнай Святой Імшы;
  • Малітва на ружанцы – адна частка, без перапынку і з разважаннямі, у касцёле, капліцы, у супольнасці вернікаў (сям’я, манаская супольнасць, парафія);
  • Удзел у Святой Імшы з нагоды юбілею святарства – 25, 50, 60 год;
  • Чытанне Бібліі на працягу паўгадзіны;
  • Удзел у набажэнствах у касцёлах стацыйных у Рыме;
  • Наведванне касцёла, дзе трывае дыяцэзіяльны сінод і малітва “Ойча наш” і “Веру”;
  • Ва ўрачыстасць Цела і Крыві Хрыста і ў Вялікі Чацвер пасля малітвы “Таямніцу Сакрамэнта…”;
  • Публічная малітва “Прыйдзі Дух Святы” (VeniCreator) ва ўрачыстасць Новага Году і на Спасланне Духа Святога;
  • Малітва “Крыжовы шлях” у касцёле, з разважаннямі, перад зацверджанымі і пасвечанымі стацыямі;
  • Наведванне парафіяльнага касцёла ў дзень галоўнай урачыстасці або 2 жніўня, памаліцца “Ойча наш” і “Веру”;
  • Наведванне касцёла і алтара ў дзень пасвячэння (кансэкрацыі), памаліцца “Ойча наш” і “Веру”;
  • Наведванне касцёла або капліцы ў дзень Успаміну Ўсіх Памерлых (2 лістапада), памаліцца “Ойча наш” і “Веру”;
  • Наведванне касцёла або капліцы манахаў у свята іх заснавальніка, памаліцца “Ойча наш” і “Веру”;
  • Удзел у набажэнстве падчас пастырскай візітацыі, якое ўзначальвае візітатар;
  • Аднаўленне абяцанняў Хросту падчас Пасхальнай Вігіліі, або ў гадавіну ўласнага хросту.

Апроч згаданых практык Папа Рымскі або біскупы з нагоды нейкіх падзей у Касцёле могуць дадаткова вызначаць умовы адпусту. Напрыклад, на тэрыторыі Польшчы можна атрымаць поўны адпуст за Вяночак да Божай Міласэрнасці, а ў Беларусі ў сувязі з годам кансэнраванага жыцця ў Віцебскай Дыяцэзіі адпуст можна атрымаць за адведзіны Санктуарыя ў Браславе, Шуміліна, касцёла ў Докшыцах і катэдры Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Такая вялікая колькасць магчымасцяў, калі можна атрымаць поўны адпуст звязана з тым, што чарговыя Папы Рымскія ўводзілі спецыяльныя магчымасці для адпусту, а старыя ніхто не адмяняў. Напэўна не трэба ўсё гэта ведаць, але варта з вераю карыстацца з самых простых і даступных магчымасцяў, каб ахвяраваць адпуст за сябе ці за памерлых.6