- "ВІНАГРАДНІК"
- 4610
Айцец Жак Філіп пісаў, што для веруючага чалавека адсутнасць супакою не мае ніякага апраўдання, таму што супакой з'яўляецца месцам, дзе прабывае Бог. Менавіта таму Бог абяцаў Маісею: Я ўвяду цябе ў Мой супакой. Спадзяюся, што гэтыя тэксты дапамогуць таксама тым, хто не быў на апошняй сустрэчы "Вінаградніку".
- "ВІНАГРАДНІК"
- 4393
Асабіста для мяне гэта вельмі цяжкая тэма. Чыста па-чалавечы, я супраціўляўся ёй як мог. Супраціўляўся дванаццаць гадоў таму і супраціўляўся, калі прыходзілі думкі, каб узяць яе для «Вінаградніка». Прымусіла ж мяне звярнуцца да яе тое, калі я ўбачыў, як шмат гэтая тэма гучыць у прароцтвах, якія мы атрымалі на апошніх сустрэчах. З іншага боку, таксама прымушае і горкі вопыт, які паказвае, што можна прачытаць шмат цікавай рэлігійнай літаратуры, удзельнічаць у многіх рэлігійных акцыях, бачыць велізарныя цуды і сенсацыі, але калі не будзе досведу Божай Любові, то далёка не пойдзеш. Тое самае тычыцца і евангелізацыі іншых людзей. Можна ўжыць залатыя аргументы, завабіць рознымі «прысмакамі», напужаць пеклам і бедамі ў жыцці, але калі чалавек не адкрыецца і не прыме дар Божай Любві – неякіх сур’ёзных зменаў у ягоных адносінах з Богам не адбудзецца. Трэці аргумент, які мяне пераканаў у неабходнасці гэтай тэмы, – гэта на дзіва частая прысутнасць яе ў літургічных чытаннях апошняга часу.
- "ВІНАГРАДНІК"
- 3879
Як можна верыць абяцанням Бога, калі мы не здольныя трымаць слова? Мы будзем думаць, што Яго слова такое ж пустое як і наша. І што з таго, што Бог нешта там сказаў ці абяцаў? Я таксама абяцаў і казаў... Гэта дзіўна, але вернасць уплывае таксама на нашу веру. Навошта нам вучыцца быць вернымі слову? Гэта пытанне разглядалася на апошняй сустрэчы "Вінаградніку"