- "ВІНАГРАДНІК"
- 13396
Звычайны чалавечы страх мае мінімальную карысць. Напрыклад, ён асцерагае нас ад небяспекі. Аднак у большасці мы сустракаемся з праблемай. Страх не дазваляе нармальна жыць. Страх перад людзьмі, страх перад смерцю, перад адказнасцю, перад небяспечнымі сітуацыямі, страх на пустым месцы. Словам, ён нясе праблемы. Страх Божы, як паказвае нам Біблія, паказвае грэх і асцерагае ад яго, а таксама дазваляе нам пазнаць Бога і вядзе да Яго. Такім чынам, страх Божы – гэта нешта карыснае, неабходнае, тое, што нам патрэбна, хоць і не такое прыемнае ў плане эмацыйным.
- "ВІНАГРАДНІК"
- 7323
Апроч нашых ідэалаў і прагненняў вельмі важна ведаць самога сябе. Многія святыя і настаўнікі духоўнага жыцця паказвалі, што немагчыма пазнаць Бога, калі найперш ты не пазнаў, кім ты сам з’яўляешся. Прыгадайце, як Пётр кляўся Езусу, што ніколі Яму не здрадзіць і не адрачэцца. За гэтымі гучнымі лозунгамі стаяла няведанне самога сябе. Пётр проста не быў яшчэ ў такой сітуацыі. Ён не меў вопыту. І калі апынуўся ў ёй, то аказалася, што не быў здольны справіцца са сваімі страхамі...
- "ВІНАГРАДНІК"
- 7428
Сапраўдныя змены адбываюцца толькі ў выпадку смерці старога чалавека і нараджэння новага. Гэта два асобныя працэсы, хоць часам можа выглядаць, што яны ідуць паралельна. Часта гэтая смерць не прыходзіць раптоўна, а крок за крокам, паступова. Гэтак жа і з новым нараджэннем – ты нібы пачынаеш нанова вучыцца жыць, нанова пазнаваць свет. З аднаго боку, табе здаецца, што ты нібы ўжо ўсё ведаў і ведаеш, але, з іншага боку, гэта ведаў стары чалавек, а цяпер нараджаецца новы.
Гэта вельмі дзіўны і цікавы працэс. Маю магчымасць назіраць гэты працэс у сваім жыцці. Дзіўна гэта гучыць, але пасля дзесяці гадоў майго святарства Бог вучыць мяне маліцца, працаваць, наладжваць адносіны з людзьмі, пазнаваць нанова, што прыносіць табе дабро і благаслаўленне, а што нясе пракляцце. Гэты працэс магчымы толькі пры ўмове, што мы згаджаемся не на «касметыку», а на смерць старога чалавека…
- "ВІНАГРАДНІК"
- 7881
Многія, калі даведваліся пра назву нашага чарговага “Вінаградніку”, не ўтойвалі свайго здзіўлення. Яна сапраўды крыху дзіўная і нават правакацыйная. Гаворка перш за ўсё пойдзе пра старэйшага сына з прыпавесці пра міласэрнага Айца і блуднага сына. У нашым уяўленні гэты старэйшы сын можа і не дасканалы, але далёка не блудны, асабліва ў параўнанні да меншага. Не блудны і не грэшны ў якім сэнсе? У тым, што не нарабіў такіх грахоў, як ягоны брат. Але ў выніку ён не ўваходзіць у Дом Айца. Калі разумець, што блуд – гэта грэх, які аддаляе чалавека ад Бога Айца, то старэйшы сын, з усёй сваёй праведнасцю, становіцца таксама вельмі нават блудным.