Вяртанне
  • ГАЛОЎНАЯ
  • СВЕДЧАННІ
  • СЛОВА
  • "ВІНАГРАДНІК"
  • НЕСПАКОЙНАЕ СЭРЦА
  • МАРЫЯНЕ
  • АЎДЫЁЗАПІСЫ
  • АБ'ЯВЫ
  • Галоўная
  • СЛОВА

Рыхтуючы шляхі Пану (казанне, 11.12.2011)

СЛОВА
12 Снежань 2011
3597
Калі мы паказваем пальцам на Святло, якім з’яўляецца Бог, а ў выніку так засяроджваем увагу на гэтым працэсе «паказвання», што чалавек пачынае глядзець ужо не на Святло, а толькі на палец, то кепскі з нас сведка Бога. Наша задача – паказаць Бога і знікнуць, не прывязваючы нікога да сябе...

ТВОЙ ДОМ – МОЙ ДОМ… (13.11.2011)

СЛОВА
13 Лістапад 2011
3918
Ёсць у мяне добрая воля і нават знайшоў час, каб падзяліцца Божым Словам, але не маю чамусьці натхнення пісаць казанне. Таму прапаную пытанні для разважанняў альбо пункты для медытацыі. Памаліцеся, пачытайце некалькі разоў евангельскую прыпавесць, удумайцеся і папрасіце Духа Святога паказаць, што для вас важна з усяго гэтага на дадзены момант.
а. Аляксандр

ПРА ЗАПРАШЭННЕ, АД ЯКОГА НЕЛЬГА АДМОВІЦЦА, АБО ПРА ВЫБАР, ЯКОГА НЯМА… (казанне 09.10.11)

СЛОВА
09 Кастрычнік 2011
4335
...пасля смерці, калі станем перад Каралём-Богам, мы са здзіўленнем убачым, што ёсць толькі пір. І ўсё… А вакол піру толькі цемра. І няма месца на тваю філасофію, на пустую балбатню. Ты альбо на піры, альбо ў цемры… Цікавы пір. Цябе на Яго запрашаюць, і ты можаш адмовіцца ад яго. Але, разам з тым, ты разумееш, што ў цябе... няма выбару. Ёсць і адначасна няма. Бо вакол піру толькі цемра, плач і скрыгатанне зубоў.

малітва старога чалавека

СЛОВА
17 Верасень 2011
3641

Не маю натхнення іншага пісаць, але гэтыя дзьве малітвы мне запалі на сэрцы... Пасля першай зразумеў, што я мусіць добра пастарэў:)

РАЗВЕЙВАЮЧЫ ІЛЮЗІІ НАШАЙ ДАБРЫНІ І СВЯТАСЦІ (казанне, 04.09.2011)

СЛОВА
05 Верасень 2011
4221
Людзям, верным Богу, Госпад паказвае, што часценька надыходзяць хвіліны, калі ну проста ніяк нельга быць добранькім для людзей. Бо трэба паказваць ім іхнія памылкі, называць грахі, запрашаць да зменаў. Карацей, у вачах гэтага свету ты перастаеш быць добрым. Ты можаш не даць грошы тым, хто просіць на білет або так званы хлеб. Ты можаш прагнаць сяброўку, якая прыйшла «за падтрымкай і разуменнем» перад абортам. Ты можаш перастаць дзесяты раз выцягваць з балота дачку альбо мужа. Чаму ты так робіш? Бо ў цябе з’явілася іншая мэта. Не проста быць добрым, а ДАПАМАГЧЫ ЧАЛАВЕКУ...

Старонка 12 з 23

  • 7
  • 8
  • ...
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • ...
  • 16

Аб'явы

Курс "Назарэт" у Навагрудку (23-25.05)

абявы агульныя дому рэкалекцыйнага"Крочыць за Богам"

23-25 мая 2025, Навагрудак

 

Запрашэнне на "Вінаграднік" (17 мая)

абявы Вінаградніку"Хто мой бліжні?"

Усе мы браты і сёстры ад Адама і Евы? Так многія лічаць. Але Новы Запавет братамі называе родзічаў і родных па духу, якія паверылі Хрысту і пайшлі за Ім. Езус кажа: хто выконвае волю Айца Майго, той Мне і брат, і сястра, і маці. Канечне, не значыць, што мы павінны быць варожымі ў адносінах да іншых, але не трэба быць таксама і наіўнымі. З людзьмі трэба навучыцца будаваць правільныя адносіны.

 

Планы на 2025 год

абявы агульныя дому рэкалекцыйнагаДля тых, хто плануе свой час загаддзя, прапаную планы маёй паслугі на 2025 год

 

 


Наверх

Яндекс.Метрика

© 2025 Вяртанне