Вяртанне
  • ГАЛОЎНАЯ
  • СВЕДЧАННІ
  • СЛОВА
  • "ВІНАГРАДНІК"
  • НЕСПАКОЙНАЕ СЭРЦА
  • МАРЫЯНЕ
  • АЎДЫЁЗАПІСЫ
  • АБ'ЯВЫ
  • Галоўная
  • "ВІНАГРАДНІК"

Чалавек – святыня Духа Святога (канферэнцыя)

"ВІНАГРАДНІК"
27 Красавік 2018
3684

1Назва тэмы нашага чарговага “Вінаградніку” узята з Пісання, аднак яна не зусім адлюстроўвае сутнасць таго, пра што пойдзе гаворка. Рэч у тым, што вельмі часта даводзіцца сустракацца з гісторыямі, калі вернікі, шукаючы выйсця са сваіх бедаў, пачынаюць звяртацца за дапамогай нават не да аднаго, а да некалькіх святароў і часам атрымліваюць розныя адказы, а нават часта супярэчлівыя. Зразумела, што гэта бянтэжыць вернікаў і яны не разумеюць, каго слухацца і што трэба рабіць.

Крыніца жывой вады (канферэнцыя)

"ВІНАГРАДНІК"
01 Сакавік 2018
3384

1Калі мы чуем пра жывую ваду, то адразу згадваецца размова Езуса з самаранкай, дзе Езус абяцае ёй жывую ваду. Гэтая гісторыя, якую апісаў апостал Ян, вельмі кранальная і мы ўжо неаднойчы на «Вінаградніку» разважалі над гэтым тэкстам. Цяпер жа паспрабуем звярнуць увагу на тое, што вобраз жывой вады сустракаецца таксама і ў іншых месцах Пісання. Таму затрымаемся над тэкстам прарока Ераміі: Ибо два зла сделал народ Мой: Меня, источник воды живой, оставили, и высекли себе водоемы разбитые, которые не могут держать воды (Ер 2,13). Напрошваецца асобна разгледзець гэтыя «два зла”, пра якія кажа Бог прароку Ерамію.

Пакланенне ў духу і праўдзе (канферэнцыя)

"ВІНАГРАДНІК"
18 Студзень 2018
3669

1Жанчына кажа Яму: “Пане, я бачу, што Ты прарок. Айцы нашыя пакланяліся Богу на гэтай гары, а вы кажаце, што ў Ерузалеме ёсць месца, дзе трэба пакланяцца”. Кажа ёй Езус: “Вер Мне, жанчына, што надыходзіць гадзіна, калі і не на гэтай гары, і не ў Ерузалеме будзеце пакланяцца Айцу. Але надыходзіць гадзіна, і цяпер ужо ёсць, калі праўдзівыя вызнаўцы будуць пакланяцца Айцу ў духу і праўдзе. І такіх вызнаўцаў шукае сабе Айцец. Бог ёсць Дух, і тыя, хто пакланяецца Яму, павінны пакланяцца ў духу і праўдзе (Ян 4,19-21.23-24).

 

Вяртанне ў дом Айца (канферэнцыя)

"ВІНАГРАДНІК"
25 Лістапад 2017
2670

1Над прыпавесцю пра  марнатраўнагасына і міласэрнага айца мы разважалі не раз. На гэтую тэму ёсць некалькі цікавых кніг. Аднак кожны раз гэтая прыпавесць адкрывае штосьці іншае, новае. На гэты раз мы не будзем разглядаць асобна двух сыноў, але паспрабуем убачыць, што паміж імі і не такая вялікая розніца, як можа здавацца на першы погляд. А таксама паспрабуем убачыць любоў Айца, які без асуджэння, і, не робячы розніцы паміж сынамі, выходзіць сустракаць як аднаго, так і другога.

 

Час Божага жніва (канферэнцыя)

"ВІНАГРАДНІК"
07 Кастрычнік 2017
3614

5

Вобразы зерня, сейбіта, жніва ў Бібліі сустракаюцца даволі часта.  Гэтыя вобразы прысутныя і ў навучанні Езуса ў знаёмых нам прыпавесцях. Вядома, мы добра ведаем прыпавесць пра сейбіта, але, паверце, Бог умее здзіўляць нават тым, што мы не раз чулі і нібыта добра ведаем.фоцік на анонс

Старонка 4 з 14

  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • ...
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10

Аб'явы


Наверх

Яндекс.Метрика

© 2023 Вяртанне