- "ВІНАГРАДНІК"
- 6389

Кожны раз тыя самыя грахі… Нічога не мяняецца… Тыя самыя праблемы… Усё тое самае і нават яшчэ горш… Абяцаеш быць іншым – і як заўсёды…
Хто з нас гэтага не дасведчыў? Але чаму так дзеіцца? Напэўна, адказаў будзе шмат. Ды адзін з іх – гэта недахоп вернай штодзённай працы над сабой у Божай Прысутнасці. Менавіта ў гэтым нам можа дапамагчы простая практыка штодзённага рахунку сумлення паводле методыкі св. Ігнацыя Лаёлы.
Хто з нас гэтага не дасведчыў? Але чаму так дзеіцца? Напэўна, адказаў будзе шмат. Ды адзін з іх – гэта недахоп вернай штодзённай працы над сабой у Божай Прысутнасці. Менавіта ў гэтым нам можа дапамагчы простая практыка штодзённага рахунку сумлення паводле методыкі св. Ігнацыя Лаёлы.
- СЛОВА
- 3856

Што такое надзея? Надзея паказвае чалавеку шлях наперад. Праблемы застаюцца, не знікаюць, але ты ўжо не засяроджваеш усю сваю ўвагу і волю на іх, а імкнешся некуды туды, наперад. Запрашаю сёння пазнаёміцца з Богам, які дае надзею. Паказваючы Абраму зорнае неба, Бог тым самым запрашае яго глядзець далей, у далеч…
- СЛОВА
- 3714

Прарокі – хто яны такія? З аднаго боку, яны ёсць і без іх у жыцці становіцца цёмна. А з іншага боку, іх прысутнасць прыносіць так шмат пытанняў і невядомага, што часам хочацца ні ў чым не разбірацца, а проста схавацца. Як нам успрымаць гэтае, такое важнае пакліканне?
- "ВІНАГРАДНІК"
- 4905

Напэўна, гэта тэма не пазнаная і ёсць да яе вельмі шмат пытанняў. Тым не менш яна існуе і гэта бачаць многія веруючыя. Прапаную вашай увазе сціплы аналіз гэтай тэмы. Канечне, малітву, якая была на Вінаградніку, не заменіць ніякая тэма. Тым не менш разумець яе на ўзроўні інтэлектуальным усядно трэба.
- СЛОВА
- 4407

Думаю, што не адзін з нас задаваў сабе пытанне ў чым сэнс хрышчэння Езуса і хрышчэння Яна? Наш Хрост – Ён іншы, чым Хрост Езуса і хрост пакаяння Яна. Хрост прабачае грахі. Езус іх не меў, а хрысціцца. Навошта? Хрост Яна не знішчаў грахі. Навошта тады ён хрысціў, і чаму Езус пайшоў да яго?У чым тут справа, і чаму яна такая важная?
- СЛОВА
- 3612

Гэты Евангельскі тэкст мяне некалі вельмі цікавіў. Не памятаю чаму дакладна, але я амаль тыдзень шукаў нейкія там адказы. У гэты ж перыяд мне надалася магчымасць адведаць майго сябра святара ў Польшчы. Гэта быў не толькі мой сябра, але ў нейкім сэнсе і духоўны настаўнік, таму што Бог у свой час шмат праз яго сказаў мне. Калі мы адпраўлялі з ім Імшу ў дзень майго прыезду, першым шокам для мяне было тое, што ў той дзень чытаўся на Літургіі менавіта той фрагмент, які мяне так хваляваў. Другім шокам было казанне майго сябра, у якім я пачуў адказ на мае пытанні: Хто тут згубіўся? Езус? Хутчэй, Яго бацькі. Гэта яны забыліся, чыё гэта Дзіця і дзе павінна быць. І Езус дапамагае ім знайсці саміх сябе...
- СЛОВА
- 4399

«Бог прыносіць спакой» і «Бог ёсць спакоем». На першы погляд не вялікая розніца паміж гэтымі паняццямі, аднак разумею, што розніца ўсё ж ёсць і даволі важная... навучыцца шукаць спакою сёння, калі ў сэрцы пануе страх, трывога, неспакой за будучыню. Гэты спакой знаходзіцца ў Божай прысутнасці, а не ў рашэнні праблемы, бо Ён сам ёсць мірам, спакоем. Варта нам навучыцца глядзець на Бога, а не на тое, што Ён дае.
- "ВІНАГРАДНІК"
- 4028

...Ізноў жа... не маю магчымасці апрацаваць для нэту ўсёй тэмы, а даўжок за мной ходзіць ужо цэлымі месяцамі, таму кідаю ў народ фрагмент той кнігі, якая мяне вельмі натхніла. Падкрэсліваю... натхніў фрагмент, таму што іншыя раздзелы былі для мяне ў пустую... Такія дзіўныя планы Божыя і імі дзялюся.
а. Аляксандр
а. Аляксандр
- "ВІНАГРАДНІК"
- 3965

На жаль, толькі цяпер маю магчымасць падзяліцца інфармацыяй, якая прагучала на Вінаградніку ў верасні. Тэма для многіх чужая, а адначасна кожны веруючы неяк там адчувае прыналежнасць да гэтай тэмы. Таму думаю, што гэтая інфармацыя паслужыць многім для дабра. Гэта не апрацаваная тэма, а ўсяго некалькі раздзелаў адной пратэстанцкай кнігі з якіх я карыстаўся.
а. Аляксандр
а. Аляксандр
- "ВІНАГРАДНІК"
- 4732

Айцец Жак Філіп пісаў, што для веруючага чалавека адсутнасць супакою не мае ніякага апраўдання, таму што супакой з'яўляецца месцам, дзе прабывае Бог. Менавіта таму Бог абяцаў Маісею: Я ўвяду цябе ў Мой супакой. Спадзяюся, што гэтыя тэксты дапамогуць таксама тым, хто не быў на апошняй сустрэчы "Вінаградніку".