- "ВІНАГРАДНІК"
- 7431
Сапраўдныя змены адбываюцца толькі ў выпадку смерці старога чалавека і нараджэння новага. Гэта два асобныя працэсы, хоць часам можа выглядаць, што яны ідуць паралельна. Часта гэтая смерць не прыходзіць раптоўна, а крок за крокам, паступова. Гэтак жа і з новым нараджэннем – ты нібы пачынаеш нанова вучыцца жыць, нанова пазнаваць свет. З аднаго боку, табе здаецца, што ты нібы ўжо ўсё ведаў і ведаеш, але, з іншага боку, гэта ведаў стары чалавек, а цяпер нараджаецца новы.
Гэта вельмі дзіўны і цікавы працэс. Маю магчымасць назіраць гэты працэс у сваім жыцці. Дзіўна гэта гучыць, але пасля дзесяці гадоў майго святарства Бог вучыць мяне маліцца, працаваць, наладжваць адносіны з людзьмі, пазнаваць нанова, што прыносіць табе дабро і благаслаўленне, а што нясе пракляцце. Гэты працэс магчымы толькі пры ўмове, што мы згаджаемся не на «касметыку», а на смерць старога чалавека…
- "ВІНАГРАДНІК"
- 7882
Многія, калі даведваліся пра назву нашага чарговага “Вінаградніку”, не ўтойвалі свайго здзіўлення. Яна сапраўды крыху дзіўная і нават правакацыйная. Гаворка перш за ўсё пойдзе пра старэйшага сына з прыпавесці пра міласэрнага Айца і блуднага сына. У нашым уяўленні гэты старэйшы сын можа і не дасканалы, але далёка не блудны, асабліва ў параўнанні да меншага. Не блудны і не грэшны ў якім сэнсе? У тым, што не нарабіў такіх грахоў, як ягоны брат. Але ў выніку ён не ўваходзіць у Дом Айца. Калі разумець, што блуд – гэта грэх, які аддаляе чалавека ад Бога Айца, то старэйшы сын, з усёй сваёй праведнасцю, становіцца таксама вельмі нават блудным.
- СЛОВА
- 8096
Эўхарыстыя, або, інакш, Святая Імша, на працягу стагоддзяў выглядала зусім інакш, чым сёння. З аднаго боку гэта цудоўна, што літургія развіваецца і становіцца больш багатай, а з іншага боку за гэтым "багаццем" часам губляюцца асноўныя знакі і сімвалы і літургія становіцца незразумелай для сучаснага чалавека. Менавіта таму Другі Ватыканскі Сабор зрабіў літургію Святой Імшы больш простай, каб падкрэсліць яе галоўныя элементы. Сёння ў Касцёле ёсць шмат крокаў, каб вярнуцца да сімволікі абрадаў першых стагоддзяў хрысціянства. Часта знаёмасць гісторыі дапамагае нам разумець сучаснасць. Разуменне гісторыі развіцця літургіі Эўхарыстыі не будзе тут выключэннем.
- СЛОВА
- 5752
Прынята лічыць, што заснавальнікам тэалогіі вызвалення з’яўляецца дамініканец з Перу айцец Густаво Гут’еррэс, які ў 1968 г. выдаў кнігу “Тэалогія вызвалення”. Аўтар лічыў, што дадзеная тэалогія павінна стаць вынікам ІІ Ватыканскага Сабору і Канферэнцыі Каталіцкіх біскупаў Лацінскай Амерыкі ў Мэдэлін. Іншым заснавальнікам дадзенай плыні з’яўляецца францішканін Леанардо Боф. Абодвух святароў яднала тое, што яны вучыліся ў Еўропе і дасведчылі галечы звычайных людзей, жывучы сярод найбольш убогіх.
- СЛОВА
- 6978
Што такое адпусты і ці маюць яны сэнс сёння, у нашым жыцці? Многія каталікі часта чуюць пра адпусты, але, хіба што, мала хто ўсведамляе, што гэта і ёсць тыя самыя “індульгенцыі”, каторыя ў свой час прынеслі так шмат падзелаў сярод вернікаў. Бо, між іншым, менавіта супраць іх узбунтаваўся Марцін Лютар.
- "ВІНАГРАДНІК"
- 6764
Цяжка знайсці свядомага хрысціяніна, які не ведае, што Бога трэба паставіць на першае месца. Усё гэта вядома і да болю банальна. Аднак жыццё паказвае, што на практыцы мы і блізка не разумеем гэтага. Калі на Школе Хрысціянскага Жыцця і Евангелізацыі мы прапаноўваем удзельнікам прызнаць Езуса сваім Панам (г.зн. тым, хто пануе ў маім жыцці), то многія адкрываюць нешта новае для сябе.
- СЛОВА
- 5810
Разважанні на гэтую тэму нарадзіліся ў маім сэрцы пад уплывам двух апошніх урачыстасцяў – Спаслання Духа Святога і Найсвяцейшай Тройцы. Для многіх людзей, на жаль, Дух Святы – гэта незразумелы дадатак да нашага рэлігійнага жыцця. Іншыя ж наадварот лічаць, што толькі Дух Cвяты можа іх ашчаслівіць. Бо Ён дае харызматы, чыніць цуды, рашае праблемы… Гэта дзве крайнасці. Дык навошта ж нам, насамрэч, Дух Святы?
- СВЕДЧАННІ
- 6494
Гэтае сведчанне мне даводзілася чуць некалькі разоў. Яно гучала таксама на адным з "Вінаграднікаў". З аднаго боку гэтая гісторыя паказвае нам, што для Бога няма нічога немагчымага, і што Ён можа яшчэ нас здзівіць, а з іншага боку я спадзяюся, што гэтае сведчанне многіх абудзіць да жывой веры.
а. Аляксандр
- "ВІНАГРАДНІК"
- 6930
Гэтая тэма неаднойчы гучала на «Вінаградніку». Чарговы раз яна вяртаецца да нас у кантэксце разумення слоў Першага Паслання Апостала Яна: У любові няма страху, але дасканалая любоў праганяе страх, бо страх ёсць з-за боязі перад пакараннем; хто баіцца, той недасканалы ў любові (1 Ян 4,18).
Асабіста я быў перакананы, што страх нараджаецца ў чалавеку з прычыны таго, што не хапае веры. Калі ты баішся – гэта азначае, што спадзяешся толькі на свае сілы, не давяраеш Айцу, які цябе любіць, не верыш, што ты для Яго важны і што Ён пра цябе клапоціцца. Карацей, у маім разуменні страх быў выключна звязаны з недахопам веры.
- "ВІНАГРАДНІК"
- 9242