- СЛОВА
- 4471
Многія каталіцкія багасловы лічаць, што Каталіцкая Аднова Харызматычная не з’яўляецца рухам, паколькі не мае сярод людзей заснавальніка. Гаворка ідзе пра асаблівае дзеянне Духа Святога сярод простых вернікаў у часы Другога Ватыканскага Сабору. І гэтае дзеянне праяўлялася ў розных месцах. Тым не менш, досвед амерыканскіх каталікоў аказаў найбольшы ўплыў на развіццё Руху Адновы ў Касцёле…
- СВЕДЧАННІ
- 3368
…На практыцы вера маіх родных выглядала даволі сумніўна. Бацькі часта сварыліся, біліся. Іхняя злосць пераносілася на мяне і на маіх сясцёр. Я вельмі цяжка гэта перажывала, адчувала, што ніхто мяне не любіць, а я хацела, каб нехта мяне заўважыў, палюбіў. З часам пачалі выяўляцца мае комплексы непаўнавартасці. Мне здавалася, што я брыдкая і мяне ніхто ніколі не будзе любіць, нічога з мяне не атрымаецца добрага…
- СВЕДЧАННІ
- 3384
…я пачала знаходзіць сэнс майго жыцця на вуліцы. Той любові, якой не атрымала дома, я пачала шукаць у іншых месцах. Блукаючы цэлымі днямі па вуліцы, я часта станавілася ахвярай сэксуальных адносінаў. Вельмі хутка я навучылася піць, курыць, ужываць наркотыкі, мацюкацца. Мае знаёмыя навучылі мяне як даваць сабе рады на вуліцы: як красці, займацца рэкетам, быць цвёрдай і ніколі не саступаць…
- СВЕДЧАННІ
- 3061
…я сидела в маршрутке и услышала вой сирен. Мимо нас пронеслась машина скорой помощи и почему-то милиции. Я стала молиться, и Господь направлял мою молитву за сохранение жизни человека, который при смерти. Через несколько дней я узнала, что это везли мужчину, который убил свою жену возле суда в Орше, а потом пытался покончить с собой
- СВЕДЧАННІ
- 3429
…Ізноў надышоў час майго вяртання дамоў, дзе трэба было сустрэцца з маім як заўсёды п’яным татам. Я памятаю яго такім усё жыццё. Ніякія рэлігійныя святы не былі для яго перашкодай для таго, каб як заўсёды напіцца. Я ўсё дзяцінства толькі і марыла, каб мой тата ўрэшце перастаў піць. Я прасіла Бога аб гэтым пры кожнай магчымасці. Аднак сітуацыя не змянялася, а было ўсё горш і горш. Я ўрэшце пачала схіляцца да таго, што найлепшым выйсцем для мяне будзе выехаць з дому…
- СВЕДЧАННІ
- 3074
... Нехта вёў праз мікрафон малітву. Я, нягледзячы на стому, пачала дзякаваць Богу за ўсё, што Ён для мяне зрабіў. І тут раптам я адчула моцнае цяпло ў вобласці сэрца. Яно з’явілася так нечакана і было настолькі моцным, што я перастала маліцца. У гэты час я пачула, як той, хто маліўся ў мікрафон, сказаў, што ў дадзены момант Бог аздараўляе 24-гадовую дзяўчыну з хваробы сэрца. Той чалавек сказаў, у якой частцы касцёла я знаходжуся і дакладна апісаў маю хваробу…
- СВЕДЧАННІ
- 3176
...аднойчы, калі я быў зусім на дне , калі, мабыць, ніхто ўжо не верыў, што з мяне можа быць нешта добрае, мая жонка звярнулася да мяне з прапановай – памаліцца вяночак да Божай Міласэрднасці. Яна сказала: «Хто хоць раз памоліцца, той будзе збаўлены». Я паразважаў, што нічога не губляю, то чаму б і не паспрабаваць?.. І як тапелец хапаецца за саломінку, так і я ухапіўся за Божую Міласэрнасць…
- НЕСПАКОЙНАЕ СЭРЦА
- 4081
У беларускім асяроддзі напэўна мала хто чуў пра кс. Гая Гільберта. У свой час асоба гэтага чалавека ў каталіцкіх кругах успрымалася вельмі неадназначна. Ён мог закурыць, часам з яго вуснаў злятала матнае слова, ну а вопратка і блізка не нагадвала пра тое, што ён святар. Канечне, можна не згаджацца з яго "методыкай" евангелізацыі маладых бандытаў, але нельга не згадзіцца, што гэты чалавек ведае што значыць любіць Бога і людзей...
- Рэкалекцыйныя курсы
- 4068
Што такое Курс «Эстэра»?
Эстэра – гэта імя жанчыны, якой Бог паслужыўся для выбаўлення ад смерці ўсяго ізраільскага народа. У руках Божых Эстэра нечакана аказалася больш карыснай за мужчынаў Выбранага Народа. Гэтая гераічная і цудоўная гісторыя знайшла сваё месца сярод кніг Старога Запавету і апісана ў «Кнізе Эстэры». Такім чынам, Эстэра для многіх вернікаў стала сімвалам прыгажосці, мужнасці і веры жанчыны.
- Рэкалекцыйныя курсы
- 3043
Што такое курс "Давід"?
Напэўна шмат хто з нас падумаў тут пра барацьбу Давіда з Галіяфам. Аднак гэтая вядомая бітва была толькі адным з эпізодаў жыцця Давіда, калі яму давялося змагацца. Ён вёў барацьбу з ільвамі, філістымлянамі, царом Саўлам і, нарэшце, з самім сабой. Можна сказаць, што ўсё жыццё цара Давіда было несупынным змаганнем. І ў той момант, калі ён нарэшце перамог сваіх знешніх бачных ворагаў і супакоіўся, да яго наблізіўся вораг, якога ён зусім не чакаў. Так цар Давід саграшыў з жанчынай і забіў яе мужа.