Вяртанне
  • ГАЛОЎНАЯ
  • СВЕДЧАННІ
  • СЛОВА
  • "ВІНАГРАДНІК"
  • НЕСПАКОЙНАЕ СЭРЦА
  • МАРЫЯНЕ
  • АЎДЫЁЗАПІСЫ
  • АБ'ЯВЫ
  • Галоўная

Чалавек – святыня Духа Святога (канферэнцыя)

"ВІНАГРАДНІК"
27 Красавік 2018
4181

1Назва тэмы нашага чарговага “Вінаградніку” узята з Пісання, аднак яна не зусім адлюстроўвае сутнасць таго, пра што пойдзе гаворка. Рэч у тым, што вельмі часта даводзіцца сустракацца з гісторыямі, калі вернікі, шукаючы выйсця са сваіх бедаў, пачынаюць звяртацца за дапамогай нават не да аднаго, а да некалькіх святароў і часам атрымліваюць розныя адказы, а нават часта супярэчлівыя. Зразумела, што гэта бянтэжыць вернікаў і яны не разумеюць, каго слухацца і што трэба рабіць.

Крыніца жывой вады (канферэнцыя)

"ВІНАГРАДНІК"
01 Сакавік 2018
3825

1Калі мы чуем пра жывую ваду, то адразу згадваецца размова Езуса з самаранкай, дзе Езус абяцае ёй жывую ваду. Гэтая гісторыя, якую апісаў апостал Ян, вельмі кранальная і мы ўжо неаднойчы на «Вінаградніку» разважалі над гэтым тэкстам. Цяпер жа паспрабуем звярнуць увагу на тое, што вобраз жывой вады сустракаецца таксама і ў іншых месцах Пісання. Таму затрымаемся над тэкстам прарока Ераміі: Ибо два зла сделал народ Мой: Меня, источник воды живой, оставили, и высекли себе водоемы разбитые, которые не могут держать воды (Ер 2,13). Напрошваецца асобна разгледзець гэтыя «два зла”, пра якія кажа Бог прароку Ерамію.

Пакланенне ў духу і праўдзе (канферэнцыя)

"ВІНАГРАДНІК"
18 Студзень 2018
4108

1Жанчына кажа Яму: “Пане, я бачу, што Ты прарок. Айцы нашыя пакланяліся Богу на гэтай гары, а вы кажаце, што ў Ерузалеме ёсць месца, дзе трэба пакланяцца”. Кажа ёй Езус: “Вер Мне, жанчына, што надыходзіць гадзіна, калі і не на гэтай гары, і не ў Ерузалеме будзеце пакланяцца Айцу. Але надыходзіць гадзіна, і цяпер ужо ёсць, калі праўдзівыя вызнаўцы будуць пакланяцца Айцу ў духу і праўдзе. І такіх вызнаўцаў шукае сабе Айцец. Бог ёсць Дух, і тыя, хто пакланяецца Яму, павінны пакланяцца ў духу і праўдзе (Ян 4,19-21.23-24).

 

Вяртанне ў дом Айца (канферэнцыя)

"ВІНАГРАДНІК"
25 Лістапад 2017
2980

1Над прыпавесцю пра  марнатраўнагасына і міласэрнага айца мы разважалі не раз. На гэтую тэму ёсць некалькі цікавых кніг. Аднак кожны раз гэтая прыпавесць адкрывае штосьці іншае, новае. На гэты раз мы не будзем разглядаць асобна двух сыноў, але паспрабуем убачыць, што паміж імі і не такая вялікая розніца, як можа здавацца на першы погляд. А таксама паспрабуем убачыць любоў Айца, які без асуджэння, і, не робячы розніцы паміж сынамі, выходзіць сустракаць як аднаго, так і другога.

 

Цана Божага абрання

СЛОВА
19 Кастрычнік 2017
3983

БиблияРазважанні над Божым Словам (Іс 5,1-7) з прапановай асабістай працы і малітвы над пачутым Словам. Тэма: абранне чалавека Богам, грэх самадастатковасці, значэнне Божай абароны, плён веры чалавека і яго жыцця.

Час Божага жніва (канферэнцыя)

"ВІНАГРАДНІК"
07 Кастрычнік 2017
3995

5

Вобразы зерня, сейбіта, жніва ў Бібліі сустракаюцца даволі часта.  Гэтыя вобразы прысутныя і ў навучанні Езуса ў знаёмых нам прыпавесцях. Вядома, мы добра ведаем прыпавесць пра сейбіта, але, паверце, Бог умее здзіўляць нават тым, што мы не раз чулі і нібыта добра ведаем.фоцік на анонс

Хрысціянства і страх перад смерцю (канферэнцыя)

"ВІНАГРАДНІК"
22 Чэрвень 2017
3240

1У  хрысціянскайтрадыцыі падрыхтоўка да смерці заўсёды мела вялікае значэнне. На некаторых касцёлах ці кляштарах пры ўваходзе пісалі “momentomori” (памятай пра смерць), некаторыя святыя на абразах намаляваныя разам з чалавечым чэрапам. Ёсць практыка рэкалекцый, якія, між іншым, рыхтуюць да смерці. У Польшчы ў марыянаў кожны дзень духоўнай засяроджанасці сканчваецца невялічкай малітвай падрыхтоўкі да смерці. Такім чынам, быць гатовым да смерці і не баяцца думаць пра яе – гэта глыбока ўпісана ў каталіцкую духоўнасць.

ПАЧУЦЦЁ ПАКІНУТАСЦІ (канферэнцыя)

"ВІНАГРАДНІК"
24 Май 2017
3817

6

 Пачуццё пакінутасці… Яно многім добра знаёмае. Нехта скажа, што гаворка тут ідзе пра самотнасць. Магчыма. Дадзеная канферэнцыя складаецца з двух частак: роздум пра самотнасць і вучэнне св. Ігнацыя Лаёлы пра пакінутасць (або самотнасць).

 

 

Бог, каторы са мной (канферэнцыя)

"ВІНАГРАДНІК"
12 Сакавік 2017
3765

1

Кожны з нас не аднойчы чуў, што Бог ёсць з намі, што Ён не пакідае нас, што Бог любіць і г.д. Аднак вельмі часта нам хочацца сказаць так, як сказаў Гедыён: Калі Госпад з намі, то чаму на нас усё гэта навалілася? І дзе ўсе цуды Яго, пра якія нам распавядалі нашыя бацькі? (Суд 6,13). Мы таксама пытаемся падобным чынам: калі Бог са мной, у маёй сям’і, у маім мужы, у маёй парафіі, на той зямлі, дзе я жыву, то чаму я Яго не бачу?

Навагодняя размова пра жыццё і пра зону

СВЕДЧАННІ
15 Люты 2017
4242

9Часта для вернікаў на Новы Год узнікае пытанне, як яго адсвяткаваць і з кім. Гэты Новы Год я сустрэў асаблівым чынам. Можна сказаць, ніколі так не сустракаў. Разам з былым вязнем Генам мы елі піццу, пілі лідскі хлебны квас, глядзелі “12 крэслаў” і гутарылі пра жыццё. Гэтую размову я запісаў з дазволу Гены знарок для сайта. Але гэта, хутчэй, нават не інтэрв’ю, а сведчанне Гены. Спадзяюся, што яно многім вернікам дапаможа зняць ружовыя акуляры і дасць магчымасць задумацца…

Старонка 23 з 42

  • 18
  • ...
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • ...
  • 26
  • 27

Аб'явы

Курс "Назарэт" у Навагрудку (23-25.05)

абявы агульныя дому рэкалекцыйнага"Крочыць за Богам"

23-25 мая 2025, Навагрудак

 

Запрашэнне на "Вінаграднік" (17 мая)

абявы Вінаградніку"Хто мой бліжні?"

Усе мы браты і сёстры ад Адама і Евы? Так многія лічаць. Але Новы Запавет братамі называе родзічаў і родных па духу, якія паверылі Хрысту і пайшлі за Ім. Езус кажа: хто выконвае волю Айца Майго, той Мне і брат, і сястра, і маці. Канечне, не значыць, што мы павінны быць варожымі ў адносінах да іншых, але не трэба быць таксама і наіўнымі. З людзьмі трэба навучыцца будаваць правільныя адносіны.

 

Планы на 2025 год

абявы агульныя дому рэкалекцыйнагаДля тых, хто плануе свой час загаддзя, прапаную планы маёй паслугі на 2025 год

 

 


Наверх

Яндекс.Метрика

© 2025 Вяртанне