- "ВІНАГРАДНІК"
- 4571
На шляху веры нам усё хочацца знайсці нейкія падпоркі. Будучы ў пілігрымцы ў Святой Зямлі, калі экскурсавод прапанавала нам чарговы раз дакрануцца да “святых” камянёў у чарговым месцы, я нікуды не пайшоў. Яна спытала ў мяне, чаму я не хачу “набрацца энэргетыкі”. Я жартам адказаў, што стаміўся кланяцца камяням. Яна пасмяялася і сказала: “Да, костыли – для маловерных…”. Чамусьці мне гэтыя словы моцна запамяталіся. Сапраўды, для веруючага адзіным вуглавым камнем, на якім можна будаваць, на які можна абаперціся, ёсць Езус Хрыстус. Нам жа, часта з прычыны слабой веры або адсутнасці глыбокіх адносінаў з Хрыстом, усё хочацца шукаць іншыя апоры, усё хочацца знайсці нейкія там кастылі.
- "ВІНАГРАДНІК"
- 4259
Калі яны былі ў дарозе, хтосьці сказаў Яму: «Я пайду за Табою, куды б Ты ні пайшоў». А Езус сказаў яму: «Лісы маюць норы, і птушкі нябесныя — гнёзды, а Сын Чалавечы не мае, дзе схіліць галаву». Тады сказаў другому: «Ідзі за Мною». Але той адказаў: «Пане, дазволь мне спачатку пайсці і пахаваць бацьку майго». А Ён сказаў яму: «Пакінь памерлым хаваць сваіх памерлых, а ты ідзі і абвяшчай Валадарства Божае». Яшчэ іншы сказаў: «Я пайду за Табою, Пане, але спачатку дазволь мне развітацца з хатнімі маімі». А Езус сказаў яму: «Ніхто з тых, хто паклаў руку сваю на плуг і азіраецца назад, не надаецца да Валадарства Божага» (Лк 9,57-62).
- "ВІНАГРАДНІК"
- 4052
Некаторыя жартавалі, што будзем разважаць пра ўзрост... Але ж не... Гэтым разам мы разважалі пра неабходнасць духоўнага абнаўлення і пра тое, што Бог стварае ўсё новае. Некалі на «Вінаградніку» ўжо была падобная тэма – «Стары і новы чалавек». У нечым крыху прыйшлося паўтарыца, але было шмат новага…
- "ВІНАГРАДНІК"
- 3959
Якія ў нас нараджаюцца пачуцці, калі мы чуем пра грошы, фінансы, пра ахвярнасць? Як правіла, нараджаецца страх і неспакой, што нехта спрабуе паквапіцца на маю прыватнасць, на частку майго жыцця, на нешта маё асабістае. Асабіста я такса не вельмі люблю такіх тэмаў. Не люблю, калі мне хтосьці кажа, а яшчэ нашмат больш не люблю сам казаць пра фінансы іншым. Таму стараюся такіх тэм не кранаць. Аднак у нашай размове націск будзе зроблены на штосьці іншае. Гаворка найперш пойдзе пра тое, што гэта Бог сам шчодры, гэта Ён гатовы на ахвяры. А наша шчодрасць і ахвярнасць – вынік таго, што мы хочам быць да Яго падобнымі, хочам быць з Ім заадно.
- "ВІНАГРАДНІК"
- 3587
Назва тэмы чарговага “Вінаградніку” – “Навучыцца чакаць” можа й не зусім адпаведная, паколькі за адну сустрэчу “Вінаградніку” наўрад ці мы навучымся гэтаму. У лепшым выпадку можам пачуць нешта для нас важнае, але ўжо зусім іншае пытанне, ці мы хоць што-небудзь з гэтым паспрабуем зрабіць, не кажучы пра тое, што навучыцца нечаму – гэта доўгі працэс.
Гаворка найперш ідзе ўвогуле пра чаканне, пра тое, што гэтае паняцце існуе ад самага пачатку чалавечай гісторыі, што яно важнае для Бога, для чалавечай цывілізацыі і для кожнага з нас асабіста.
- "ВІНАГРАДНІК"
- 3495
«Колькі разоў Бог распальваў тваё сэрца зноў і зноў?». Асабіста я са здзіўленнем адкрыў для сябе, што Бог так шмат распальваў маё сэрца, так шмат даваў і надалей дае магчымасцяў пачаць спачатку! Але гарыць гэтае сэрца чамусьці, як правіла, нядоўга. Са здзіўленнем адкрываю, што пытанне не ў тым, як распаліць сэрца наноў. Такіх момантаў было і ёсць больш чым дастаткова. Пытанне ў тым, як утрымаць гэты агонь, як не дазволіць яму пагаснуць.
- "ВІНАГРАДНІК"
- 4024
Назва тэмы нашага чарговага “Вінаградніку” узята з Пісання, аднак яна не зусім адлюстроўвае сутнасць таго, пра што пойдзе гаворка. Рэч у тым, што вельмі часта даводзіцца сустракацца з гісторыямі, калі вернікі, шукаючы выйсця са сваіх бедаў, пачынаюць звяртацца за дапамогай нават не да аднаго, а да некалькіх святароў і часам атрымліваюць розныя адказы, а нават часта супярэчлівыя. Зразумела, што гэта бянтэжыць вернікаў і яны не разумеюць, каго слухацца і што трэба рабіць.
- "ВІНАГРАДНІК"
- 3697
Калі мы чуем пра жывую ваду, то адразу згадваецца размова Езуса з самаранкай, дзе Езус абяцае ёй жывую ваду. Гэтая гісторыя, якую апісаў апостал Ян, вельмі кранальная і мы ўжо неаднойчы на «Вінаградніку» разважалі над гэтым тэкстам. Цяпер жа паспрабуем звярнуць увагу на тое, што вобраз жывой вады сустракаецца таксама і ў іншых месцах Пісання. Таму затрымаемся над тэкстам прарока Ераміі: Ибо два зла сделал народ Мой: Меня, источник воды живой, оставили, и высекли себе водоемы разбитые, которые не могут держать воды (Ер 2,13). Напрошваецца асобна разгледзець гэтыя «два зла”, пра якія кажа Бог прароку Ерамію.
- "ВІНАГРАДНІК"
- 3987
Жанчына кажа Яму: “Пане, я бачу, што Ты прарок. Айцы нашыя пакланяліся Богу на гэтай гары, а вы кажаце, што ў Ерузалеме ёсць месца, дзе трэба пакланяцца”. Кажа ёй Езус: “Вер Мне, жанчына, што надыходзіць гадзіна, калі і не на гэтай гары, і не ў Ерузалеме будзеце пакланяцца Айцу. Але надыходзіць гадзіна, і цяпер ужо ёсць, калі праўдзівыя вызнаўцы будуць пакланяцца Айцу ў духу і праўдзе. І такіх вызнаўцаў шукае сабе Айцец. Бог ёсць Дух, і тыя, хто пакланяецца Яму, павінны пакланяцца ў духу і праўдзе (Ян 4,19-21.23-24).
- "ВІНАГРАДНІК"
- 2900
Над прыпавесцю пра марнатраўнагасына і міласэрнага айца мы разважалі не раз. На гэтую тэму ёсць некалькі цікавых кніг. Аднак кожны раз гэтая прыпавесць адкрывае штосьці іншае, новае. На гэты раз мы не будзем разглядаць асобна двух сыноў, але паспрабуем убачыць, што паміж імі і не такая вялікая розніца, як можа здавацца на першы погляд. А таксама паспрабуем убачыць любоў Айца, які без асуджэння, і, не робячы розніцы паміж сынамі, выходзіць сустракаць як аднаго, так і другога.